Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Гульня такая піянерская была, ваенная...

— Ваенная?...

— Я ж кажу: гульня... “Зарніца” называлася. Ты не застала?..

— Не паспела... І што?..

— І нас, дванаццаць хлапчукоў, нібыта разведчыкаў, у адной палатцы размясцілі. Камандаваў намі Юрка Жаваранак, на год старэйшы за нас. Мы ўсе ў шостым класе вучыліся, а ён у сёмым. Здаровы быў такі, ледзь не мужыком глядзеўся. На другі дзень ён паклікаў мяне, мы адыйшлі ў лес, і Юрка сказаў, што хоча прызначыць мяне сваім намеснікам. Намеснікам камандзіра. Бо толькі са мной можа ў разведку пайсці,

астатнім не давярае... У мяне галава закружылася.

— Ты п’яніца...

— Не цяпер, тады закружылася... Гэта табе не жарты: намеснік камандзіра разведчыкаў. І нават болей...

— Што болей?..

— Юрка нібы сумняваўся, ці можа ён сам быць камандзірам. Ці мае такое права, калі падазрае, што ўсе астатнія, апроч мяне, яму таксама не давераюць. А недавер байцоў да камандзіра ў такой справе, як разведка — верная пагібель. Таму, калі недавер сапраўды ёсць, ён гатовы стаць радавым, аддаць мне сваё камандзірства. Але для гэтага трэба дазнацца, як яно насамрэч: давяраюць байцы яму, ці не давяраюць. Што наогул яны пра яго думаюць... Ты слухаеш?

— Слухаю... А як даведацца, што пра цябе нехта думае?..

— Ён і падвучыў мяне, як... Сказаў, што ёсць такі прыём разведчыцкі...

— Які?..

Яна яшчэ болей зацікавілася...

— Пасля адбою, калі ўжо клаліся спаць, Юрка ўсім наманіў, што яму трэба на камандзірскі савет, дзе яго, мусіць, здымуць з камандзіраў. Прызначаць камандзірам нашым некага іншага. Ён пайшоў з палаткі, а я, як мы з ім і дамовіліся, разгаварыў байцоў. Спытаўся ў кожнага, што ён пра Жаваранка думае. Варты Жаваранак таго, каб быць нашым камандзірам, ці не...

Тут яна перапыніла мяне, спытаўшы здзіўлена:

— Ты разумеў, што робіш?..

— Разумеў.

— Так, як зараз?..

— Не так, як зараз... Але разумеў...

— І што выйшла?..

— Хто што казаў...

— А Юрка не пайшоў нікуды?..

— Не пайшоў... За палаткай стаяў з боку лесу... Потым тых, хто казаў пра яго кепска, па адным адводзіў у лес і біў... Штоночы вадзіў і біў...

Я зацягнуўся згарчэлай цыгарэтай, мне ўспаміны гэтыя не ў слодыч былі, а яна спытала:

— А ты?..

— Што я?..

— Ты стаў намеснікам камандзіра?..

— Не стаў.

— Сам не стаў, ці цябе не паставілі?..

— І не стаў, і не паставілі... Хіба ў гэтым справа?

— А ў чым?.. Ты ж сказаў, што ў цябе галава закружылася...

— Закружылася ў лесе... Пасля не кружылася...

— Ты ўжо не хацеў быць камандзірам?..

— Не хацеў... Ды які там камандзір...

— А калі б сапраўдны?..

— Гэта ж гульня...

— А ўсё астатняе?..

— Пра астатняе я і хачу ў цябе спытацца... Што ты на гэта скажаш?..

Я сам не чакаў такой размовы наросхрыст, напяўся: што яна прыдумае?.. Бо на такое нават старонняму чалавеку праўду сказаць — гэта ўмець трэба...

Яна адчула маю напятасць...

— Калі б ты ўсё ж камандзірам стаў... ці хоць намеснікам камандзіра... — пачала яна і спынілася. — Не, скажу тое, што думаю...

— І што ты думаеш?..

— Тое, што ўжо сказала...

— Што ты сказала?..

— Што я блядзь.

Я

нават не зразумеў яе адразу... Гісторыю гэтую я ніколі і нікому не расказваў, яе толькі гэтак і можна было расказаць — уночы, у зачыненыя дзверы, за якімі даверліва гукаецца нехта, як рэха, якое затухне ў глухіх сценах, знікне — і як і не было нічога. Тут, на гэтай цёмнай лесвічнай пляцоўцы, я раптам распавёў невядома каму пра тое, пра што на светлых пляцоўках і не згадваў, стараўся не згадваць, каб забыць, і яно забылася, замглілася, не ўспаміналася, пакуль не ўсплыло ў казённа абстаўленай кватэры, куды паклікаў мяне Красевіч. Увесь той час, што прагаварыў я з падпалкоўнікам Панком, я глядзеў на яго і бачыў у ім пасталелага Юрку Жаваранка — у нечым яны нават падобныя былі. І мяне кручком падчапіла і ўжо не адпускала пытанне, якое раней, варушачы свае дзіцячыя і юначыя грахі, я і пытаннем не лічыў, бо яно здавалася выпадковым, як сам выпадак:

“Чаму ён з усіх мяне выбраў?..”

Бо я блядзь. Не блядун, а блядзь. А для бляцкіх спраў блядзей і выбіраюць.

Было яшчэ дзесяць... Гэткіх самых падшыванцаў, як і я... Большых і меншых, слабейшых і дужэйшых... Аднолькавых са мной... А выбраў ён мяне... І калі Юрка Жаваранак — выпадак, дык хто тады Шыгуцкі?.. Красевіч?.. Падпалкоўнік Панок?..

— Прасунь сваю трубачку...

— Каньяк скончыўся.

— А... Ну, не трэба...

— Гарэлку будзеш? Ці віно?..

— Гарэлку...

Яна пайшла ў глыбіню кватэры і доўга не вярталася. Мусібыць, вагалася, ці вяртацца. Я нават загадаў: вернецца — не вернецца... На яе месцы я б не вяртаўся.

Яна вярнулася з віном.

— Ён выпівае, вяртаючыся... А там гарэлкі ўсяго паўпляшкі. Падумае, што я выпіла...

— А пра віно не падумае?..

— Віно для яго не выпіўка...

Для каго яно выпіўка — віно?.. Крабіч яго проста вылівае. Хоць айчыннае, хоць французскае... “Ён (не помню, хто) праглынуў шамбэтрэн Кло-дэ-Бэз, як піва, працягнуў бакал за дабаўкай, і я наліў, радуючыся, што гэта не рышэбур...” Песня...

— Ты што там маўчыш?..

— Смакую... Смачнае віно...

— Смакуюць не шклянкамі...

— Няўжо шклянку высмактаў?..

— З верхам... Раскажы яшчэ што-небудзь...

— Табе не хапіла?..

— А што ты расказаў?.. Дзіцячую гісторыю нейкую... Можа, і перажываеш?..

— Праўду сказаць?..

— У нас ноч праўды...

Вось ужо нешта і ёсць у нас...

— Перажываю...

— Тады нашто расказваў? Ты п’яніца-мазахіст?..

— Не. Я і не п’яніца, і не мазахіст...

— А хто ты?..

— Ты ж сама сказала, хто...

— Нічога я пра цябе не гаварыла. Што я пра цябе ведаю?.. Я пра сябе сказала.

Нешта ўпала ў яе — мякка на падлогу шлэпнулася, і яна працягнула па-дзіцячаму пакрыўджана:

— Ну-у во-о...

— Трагедыя?..

— Бутэрбро-о-д... З ікрой паюснай... Я яе лыжкамі ем, так люблю, а тут апошняе намазала — і шлэп...

— Верхам уніз?..

— А то як... У блядзей усё так...

— Што ты на сябе нагаворваеш?.. Якая ты блядзь?.. Ты мужу хоць раз здрадзіла?..

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Ученик

Листратов Валерий
2. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Ермак

Федоров Евгений Александрович
Проза:
историческая проза
6.25
рейтинг книги
Ермак

Эпоха Опустошителя. Том IX

Павлов Вел
9. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IX

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII