Пастка для рэха

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пастка для рэха

Пастка для рэха
6.25 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Пастка для рэха
Паплаўскі Алесь

Аповесці

Пастка для рэха

1

Я не Дыяген, але і мне іншы раз хочацца пажыць у бочцы. Некалькі дзён… Каб зразумець

сябе, каб упэўніцца, што адзінота, якой баюся больш за ўсё на свеце і якая вымушае мяне знацца нават з тымі людзьмі, якія раздражняюць мяне, насамрэч вялікі падарунак, і ад яе можна атрымліваць асалоду. Напэўна, гэты вар’яцкі ўчынак, калі б я на яго адважыўся, і стаў бы тым выратавальным пратэстам супраць майго мінулага, бо так блізка да сябе я яшчэ ніколі не набліжаўся.

Памяць… Скрынку з яе прахам я старанна захоўваю ў старэнькім шыфаньеры, сярод рознай «непатрэбшчыны», побач з зачытаным да дзірак томікам Дастаеўскага. І калі мне робіцца сумна, а такое са мною здараецца часта, я выцягваю з яе пажоўклыя ад даўніны лісты і пачынаю іх прагна чытаць. Чытаць уголас… І тады да мяне вяртаецца яна — жанчына, знявераная чаканнем…

Я — эгаіст… Так лічаць усе. І я звыкся з гэтым. Бо калі табе кожны дзень нагадваюць, што ты дурань, дык міжволі пачынаеш сумнявацца ў сваіх сапраўдных здольнасцях.

«Ку-ку!.. — хочацца мне падражніць гэтых самаўпэўненых задавак. — Высякайце лясы! Помсціце прыродзе! Але памятайце, я — гэта вы, вы — гэта я. І падабенства наша неаспрэчнае. Нас яднаюць дзве рэчы: імкненне адваяваць сваё месца за абедзенным сталом і імкненне аддаваць сябе цалкам, усяго, тым, хто аднойчы нам здрадзіць…»

— Гэй!.. — вытужваю я. — Добры дзень, сабачыя дзеці!..

Недзе на донцы маёй свабодалюбнай душы, у самым яе куточку, варухнуўшыся ад спакуслівай злараднасці, скаліцца самаўпэўненасць — абараняць годнасць, аказваецца, таксама нялёгка. Словы застраюць у горле. Словы скажаюць сапраўднасць. Наваколле абрастае рэхам. І жанчына ва ўзросце — тая, што пляцецца паперадзе з вялікімі гаспадарчымі торбамі, — збянтэжана азіраецца. На яе твары стомленасць і раздражненне.

— Вар’ят!.. — чытаю я ў яе палахлівых блакітных вачах.

Пад прыцэлам з’едлівага, пакрыўджанага позірку адчуваю як ніколі сваю нікчэмнасць. І мною авалодвае страх. Магчыма, у такія хвіліны я і сапраўды падобны да вар’ята. Але я — не вар’ят… Я — пасіўны спажывец уражанняў. І мне самотна ў гэтым горадзе гіпсавых статуй. Адзінока і жахліва… Бо надзея на тых нешматлікіх, якія разважаюць не так, як я, мізэрная... Ім не да мяне, тым больш не да маіх вар’яцкіх думак. Ім толькі б «нагаварыць» праблему. Памры я, і праз хвіліну ніхто з іх не заўважыць майго знікнення.

Угнуўшыся, праціскаюся праз вузкі праход паміж дзвюма дзевяціпавярхоўкамі. Пераадолеўшы гэты складаны ў псіхалагічным разуменні шлях, з палёгкаю ўздыхаю. Вось ён, мой дом — месца, непрыгоднае для жыцця. Дзверы ў пад’езд адчыненыя. За імі — самота. За імі — цішыня, да якой немагчыма прывыкнуць… Недзе там, на трэцім паверсе, у пашарпаным ад часу шыфаньеры, у суседстве з зачытаным томікам Дастаеўскага, схаваная скрынка з прахам маёй памяці… І з галасамі ніадкуль… З галасамі з майго далёкага прывіднага юнацтва — несапраўднымі, міфічнымі…

І куды толькі дзяюцца гукі?.. Гэтае пытанне я задаю сабе неаднойчы, хоць і ўпэўнены: гукі пасяляюцца ў скрынцы з прахам маёй памяці, побач з пажоўклымі ад даўніны лістамі — лістамі ад яе…

Мне за сорак. І калегі называюць мяне Адольфавічам. Не з ветлівасці, вядома, а па завядзёнцы.

Наўмысна прапускаюць імя. А так хочацца, каб хоць калі-нікалі мяне называлі Жэнікам.

Сям’ёй я не абзавёўся, і з-за гэтага, напэўна, усе мае нязручнасці ў жыцці... А яшчэ з-за імя бацькавага... Як толькі не дражнілі мяне ў дзяцінстве: і фашыстам, і Гітлерам, і Дольфам. Дарэчы, апошняя мянушка прыклеілася неадчэпна. Яна так і не знасілася ад частага ўжывання, як я на тое разлічваў. Памяняла некалькі літар. І набыла змяншальна-ласкальныя абрысы: Дольчык....

Адна са шматлікіх маіх кепскіх звычак — празмернае балабольства па тэлефоне. Напэўна, гэта ўсяго толькі неабходнасць выказацца, крайнасць, як любіць сцвярджаць мая суседка па лесвічнай пляцоўцы. Бадай, я з гэтым мог бы пагадзіцца, калі б не адно «але». На голад зносін з людзьмі я не пакутую. Хаця ў выбары суразмоўцаў прывярэдлівы. Мне падабаюцца разумныя і шчырыя людзі. А каму яны не падабаюцца? Магчыма, у тых, што гадзінамі вісяць на другім канцы тэлефоннага проваду, такія ж апраўдальныя прычыны сваёй празмернай балбатні. Што да мяне, дык я нічога асаблівага ў сваім занятку не бачу. Хіба што адно: датэлефанавацца да мяне ўвечары практычна немагчыма.

На гэты раз тэлефонны званок застае мяне на лесвічнай пляцоўцы — настойлівы і, здаецца, варты таго, каб паскорыць хаду. Аднак не спяшаюся — «дасталі»… Хочацца адключыцца ад усіх спраў, хочацца пабыць аднаму. Ведаў бы зараз той, хто ўпарта спрабуе датэлефанавацца да мяне, пра гэтыя мае думкі. Сто пудоў — пакрыўдзіўся б… Ну і няхай сабе не ведае… Нашто крыўдзіць людзей без прычыны?..

У кватэры холадна і няўтульна. Цяпло пакуль што не ўключылі. Паветра спёртае, з дамешкам сырасці. Гэта пахі халасцяцкага жытла — атрутныя, якіх нельга выветрыць, такія ж, як і ў майго суседа, сямідзесяцігадовага бабыля, што жыве на паверх ніжэй. Баюся я гэтага смуроду — смуроду няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — і як магу баранюся ад яго. Але ён нахабна прасочваецца ў маю цесную келлю праз усе вераемныя і невераемныя шчыліны. Прасочваецца з другога паверха, з кватэры сямідзесяцігадовага бабыля-суседа. І тады ад безвыходнасці я расчыняю насцеж вокны, не разумеючы, што атрута гэтая жыве ўва мне самім і лепш праветрыць не памяшканне, а сваю душу.

І ўсё-такі я не хачу жыць так, як жыве мой сусед… Разбаўляю атрутнае паветра водарам смажанай бульбы. У стамляльную аднастайнасць няхітрага занятку ўторкваецца раздражняльнае бзыньканне тэлефона. Вагаюся хвіліну-другую і здымаю трубку. Тэлефануе мая даўняя знаёмая. Настолькі даўняя, што не магу нават аднавіць у памяці яе імя. У голасе жанчыны ноткі іроніі.

— Дольчык, ты дзе швэндаешся?!

— А што? — здзіўлена пытаюся я, хаваючы сваё раздражненне.

— У цябе, Дольчык, дзве крайнасці ў жыцці: альбо ты гадзінамі вісіш на тэлефоне, альбо…

Яна абрывае думку на паўслове. Аднак мне зразумела, што яна хоча сказаць.

— Ве-да-а-еш… — звыкла зацягваю я, каб прыгадаць імя жанчыны, але, так і не здолеўшы зрабіць гэтага, запаўняю ўзніклую паўзу няшчырым выбачэннем. — Даруй, я табе патэлефаную пазней. Тут у мяне акурат…

Закончыць свой апраўдальны сказ пра недасмажаную бульбу не паспяваю.

— Ну, не… — спыняе мяне яна. — Вялікі дзякуй… Ведаю, як ты мне патэлефануеш… Не турбуйся, доўга я цябе не затрымаю. Патрывай некалькі хвілін. Тут у нас заўтра ад універсітэта паездка ў Полацк намячаецца. Студэнты з гістарычнага факультэта ладзяць. Ёсць вольнае месца. Ад’язджаем з аўтавакзала. А шостай гадзіне раніцы… Так што, калі жадаеш, давай з намі…

Комментарии:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Eroshort

Eroshort
Дом и Семья:
образовательная литература
3.40
рейтинг книги
Eroshort

Хозяин Стужи 4

Петров Максим Николаевич
4. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 4

Неудержимый. Книга XXVIII

Боярский Андрей
28. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVIII

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия