Пыл саркафагаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пыл саркафагаў

Пыл саркафагаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Ян Збажына
Пыл саркафагаў

кніга паэзіі і прозы

Карлас Кастанэда

Ян Збажына (Іван Мікалаевіч Савіцкі)

Нарадзіўся 31 сакавіка . ў г. Баранавічы. Маці — настаўніца матэматыкі і фізікі, бацька — шафёр. Скончыў СШ № 8 у ., ГПТВ № 61 у . у . атрымаў дыплом Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Працаваў выхавацелем, настаўнікам, сацыяльным педагогам, выкладчыкам ВНУ. Пачынальнік маладзёвага

і скаўцкага руху ў горадзе Баранавічы і рэспубліцы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа і Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ). Друкавацца пачаў у пачатку 90-х гадоў. Яго мастацкія творы пабачылі свет у часопісах “Бярозка”, “Першацвет”, “Маладосць”, “Полымя”, “Рыцар Свабоды”, “Радавод”, “Абажур” “Res Publica”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, беластоцкім тыднёвіку “Ніва”, альманахах “Дзядзінец”, “Святліца”, “Агледзіны”, мясцовым і абласным друку.

Творчасць Яна Збажыны — гэта сінтэз “філасофіі жыцця” і “плыні свядомасці”, адным словам, “збажынізм”.

Як творца, мае сваіх вучняў, паслядоўнікаў і, найперш, свайго чытача.

Уладзімір Гундар

САМАКАШТОЎНАСЦЬ ХАРАСТВА

Алесь Каско

Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі, сцвярджэнне самакаштоўнасці хараства. Зыходзіць гэтая традыцыя яшчэ ад Сімяона Полацкага, які, у прыватнасці, даў узоры так званых фігурных, або графічных, вершаў. Шмат паэзіі «чыстай красы» ў яе стылёвай разнастайнасці ў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі і ў многіх іншых папярэднікаў.

Імкненне цяперашніх маладых паэтаў да суб’ектывізму i наватарства — гэта ў вялікай ступені імкненне стаць якраз на іхні «забыты шлях», паводле выразу М Багдановіча. Аднак зразумела: каб той забыты шлях успомнілі, неабходны былі пэўныя ўмовы. Пра гэта піша ў сваім лісце, дасланым разам з вершамі, Ян Збажына (Іван Савіцкі, трыццацідвухгадовы гісторык па адукацыі і ўжо досыць вядомы ў рэспубліцы паэт): сацыяльныя перамены спрыялі таму, каб мастацтва «выйшла з межаў «масоўкі» і расклалася па асобах творцаў».

Чым жа характэрныя вершы Яна? Па-першае, аўтар звяртаецца да ўстойлівых вершаваных формаў, як традыцыйных для беларускай паэзіі санета, трыялета і інш., так і нетрадыцыйных, якія актыўна асвойваюцца паэтамі параўнальна нядаўна. Адсюль формы танкі і хоку, уласцівыя японскай і кітайскай паэзіям. Танка пяцірадковы нерыфмаваны верш з дакладнай колькасцю складоў у радку: у першым і трэцім — па пяць, у астатніх — па сем. Хоку — трохрадковы верш з той жа колькасцю складоў у радках — з’яўляецца скарочанай формай танкі. Гэта яшчэ больш ёмістая і лаканічная форма паэтычнага выказвання, разлічаная на тонкае ўспрыманне зместу чытачом. Дарэчы, упершыню сціслы японскі верш у беларускай літаратуры з’явіўся ў ., дзякуючы майстэрскім перакладам таго ж Багдановіча.

Па-другое, выразная тэндэнцыя Я. Збажыны — разнявольваць напеўны рыфмаваны верш, нярэдка спалучаючы яго з верлібрам і ўзмацняючы графічным размяшчэннем радкоў і строфаў: «Хмары», «Снег», «Сахіра». Апошні з іх можна з поўным правам лічыць аўтарскім адкрыццём. Сахіра — ад слова «Саха», якім называецца слуп з развілінаю на канцы, што ўжываецца як апора. «Менавіта такою мне ўявілася Беларусь пасля дзесятка гадоў чарнобыльскай навалы», — піша ў каментарыі да гэтага верша

аўтар.

Найноўшая паэтычная форма — версэт як разнавіднасць свабоднага верша ці верша ў прозе. Зарадзіўся ён у сучаснай беларускай паэзіі, яго стваральнік — наш зямляк Алесь Разанаў (за кнігу версэтаў «Вастрыё стралы» Разанаў атрымаў Дзяржаўную прзмію) Падаючы гэтую новую форму ў інтэрпрэтацыі Яна Збажыны, адзначым, што маладзейшы аўтар імкнецца пазбягаць прамога пераймальніцтва.

Нарэшце, звяртаем увагу на адзін з вершаў цалкам традыцыйных,. лёгкіх для ўспрымання, якіх зусім не цураецца Я. Збажына, — верш «Восень» Ён лаканічны, пругкі, аздоблены гукапісам і таксама сведчыць пра пошукі здольнага паэта з Баранавіч.

Спадзяемся, што падборку ягоных арыгінальных, у пэўнай ступені эксперыментатарскіх твораў з цікавасцю ўспрымуць як чытачы, так і маладыя паэты.

Газета «Заря» № 143 (11944) ад 12 студзеня.

Гербарый

сыну Усяславу

* * *

Навошта тая рэўнасць, калі жанчыны гарманічна адна адну дапаўняюць і ўспрымаюцца як часткі адзінага цэлага.

* * *

Моцны пол не мае ўзросту, толькі цела. Супрацьлеглы яму пол (не падабаюцца назвы: дзяўчына, жанчына, рыбанька і г.д.) — узрост: Джульеты, і ўсе астатнія лічбы. Якім дзікуном трэба быць, каб закахацца ў лічбы!

* * *

Жанчыны вельмі хутка выклікаюць аскому. Не абрыднуць толькі мроі аб іх.

* * *

Жанчыне ўласціва шчыра кахаць, але быць шчыраю?..

* * *

Лаліты майго натхнення, як вам яшчэ далёка да Набокава!

* * *

Як сімвал гармоніі, ва ўласным гербарыі хочацца мець на адным сцябле і бутон, і расквітнеўшую ружу.

* * *

Не кажыце: жанчына бальзакаўскага ўзросту - не хлусіце! Гэты ўзрост, дакладней — стан, трэба называць «бадлераўскім».

* * *

Вучаніцы старэйшых класаў не надта ахвочыя да вывучэння гісторыі — кожны вечар у іх дастаткова ўласных гісторый.

* * *

Прыгажосць жаночых ног вымяраецца даўжынёю спадніцы.

* * *

Мастацтва — ніколі не верыць слабому полу і ставіцца да яго так, нібыта верыш.

* * *

У адрозненне ад мужчынскай, здрада жанчыны — адначасова і прадажніцтва.

* * *

У адрозненне ад мужчын, жанчыны разумнеюць не з узростам, а тады, калі перастаюць выклікаць цікавасць першых.

* * *

За ўсё папярэдняе жыццё знаёмы толькі з дзвюма кабетамі, якія чыталі А. Лосева... Як моцна мне пашанцавала!

Комментарии:
Популярные книги

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Магнат

Шимохин Дмитрий
4. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Магнат

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Олд мани

Голд Яна
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
фемслеш
5.00
рейтинг книги
Олд мани

Искатель 4

Шиленко Сергей
4. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Искатель 4

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II