Поделиться:
Шрифт:
Амар Хаям
Рубаі
Пераклаў з фарсі-кабулі Рыгор Барадулін
Мінск, «Мастацкая літаратура», 1989.
* * *
Каб ганчарам, што смела месяць гліну, Вярнуць здаровы клёк хоць на хвіліну,— Не білі б, не давалі б аплявух, Бо гэта прах бацькоў з зямлі ўспаміну. * * *
Гэй,
* * *
Калі я п’ю віно да рання — я такі, Нявольнік п’янства і кахання — я такі, Сваю выказваць думку кожны мусіць, Сам ведаю сябе дазвання — я такі. * * *
Не цешыў чыстага віна арык, Пакуль да горкай чары я не звык, На хлеб бяды не сыпаў соль адчаю І з сэрца са свайго не еў шашлык. * * *
Усіх, хто хоць міг быў у гэтым жыцці, Чакае жывая чарга ў небыцці, У царстве зямным вечна жыць немагчыма, За намі наступныя прыйдуць пайсці. * * *
Паўз краму ганчароў я ўчора йшоў, Штукарылі яны з зямлёю зноў. Сам бачыў, ім не ўбачыць, бо сляпыя,— У даланях трымаюць прах бацькоў. * * *
Болып чым у ружы прыгажосці ў вас. І вы страйней за кіпарыс якраз. Не ўцямлю я, нашто тварэц зрабіў вас У кветніку акрасаю акрас. * * *
Юнацтва кніга пройдзена без гора, І свежасць весніх дзён была учора, І птушка радасці, ёй маладосць імя, Ці сядзе зноў хоць на плячо дакора? * * *
О неба, што з табой, ты бачыш скнар, Ім лазню, млын, павець даеш як дар, А ў шчодрага бярэш кусок апошні Ў заклад, каб мог ён плюнуць небу ў твар. * * *
Цюльпаны і трава вітаюць ранне, Здагадваюцца, хутка іх не стане. Мы будзем піць віно і кветкі браць, Пакуль наўкол квітненне, красаванне. * * *
Стары заезны двор, што светам нараклі, Магільня рання і змяркання на зямлі, Стол, што знясіліў 800 Джамшыдаў, Злы дол, дзе 100 Бахрамаў свой спачын знайшлі. * * *
Прыйшоў — багацця небу не прынёс, Знік — хараства не прыбыло ў нябёс. Нашто былі прыход мой і знікненне, Ніхто не змог мне растлумачыць лёс. * * *
Сяброў увагай не здзіўляй знарок, З сучаснікамі размаўляй здалёк. Той чалавек, каму ты цалкам верыў, Ён вораг — розуму давер свой зрок. * * *
Віно збівае пыху недарэку І расслабляе кайданы спрадвеку, Ібліс
* * *
За царства Джама даражэй чарапок ад збана, За страву Мар’ям даражэй мне паспытак віна, І ранішні выдых з грудзей п’янюгі Мне ўцешней за стогны Абу Саіда здаўна. * * *
Бутон раскрыецца, абуджаны світаннем, Зірне на ружу салавей з замілаваннем, Дык сядзьма ў засень руж, бо ружы зноў і зноў Усыплюць дол, а мы ўжо тленам станем. * * *
Каханая, што засвяціла зоры Маіх пакут, сама ў няўцешным горы, Ці ж маю права лекі здабываць Я сам сабе, калі мой лекар хворы? * * *
Віном і ружамі з краямі кубак поўню З той, што абліччам паўтарыла поўню, І піў, і п’ю, і буду піць віно, Пакуль жыву, пакуль сябе я помню. * * *
Гэй ты, што дзень і ноч у мітусні, Не думаеш ані аб Судным дні, Прыйдзі ў сябе, нарэшце, хоць на момант, Як час гаворыць з іншымі, зірні. * * *
Пакуль наш лёс на клопат малады, Віна сягоння вып’ем без бяды, Бо неба гэтае ў сваім вярчэнні Не дасць нам потым і глытка вады. * * *
А мэта усяго тварэння — мы, Вачэй спазнання азарэнне — мы, Круг свету гэтага, нібы пярсцёнак, Дзе лепшы камень без сумнення — мы. * * *
Я хворы, дух мой змучаны да дна, Калі не п’ю віна, мне смерць відна, І дзіва, чым я толькі ні лячыўся, Усё мне шкодзіць, апрача віна. * * *
Ідзі і сып на голаў прах нябёс, Віно смакуй сярод абранніц кроз, Час не марнуй на клопат, на дакоры, Той не ўваскрэс, хто перажыў свой лёс. * * *
Яны, што ў бездань мудрасці зірнулі, Святлом для іншых сталі ў тлумным гуле, Не выбіліся з гэтае начы, Панаказалі казак і заснулі. * * *
Сёння ўлады не маеш над заўтрашнім ты, Роздум твой пра яго — гук надзеі пусты, Гэты міг не згубі, калі сэрцам разумны, Бо не вечная рэштка тваёй тлумнаты. * * *
Агідны я ў сваіх грахах, пра гэта знаю сам, Ды ідалам я не ўздымлю ў кумірнях фіміям І раніцай, канаючы з пахмелля, Віно шукаю і красунь, а не мячэць і храм. * * *
Хоць ісціна ля нас праходзіць міма, Ды жыць адным сумненнем немагчыма. Лепш чару з рук не будзем выпускаць, На свет глядзець вясёлымі вачыма. * * *
Комментарии:
Популярные книги
Маленькая женщина Большого
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец из будущего
1. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Адвокат империи
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Локки 8. Потомок бога
8. Локки
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Прайм. День Платы
7. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Язычник
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Рунный маг Системы
1. Рунный маг Системы
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Протокол "Наследник"
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00