Сімъ побдиши

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сімъ побдиши

Сімъ побдиши
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

0

Верасень 2012 года

Калі б страх ратаваў ад смерці, зайцы жылі б вечна. Аднак бясконцыя толькі ўцёкі. Як і ў ягоным лёсе… Галоднае маленства ў акупаваным мястэчку — і ён, лапавухі хлапец з прозвішчам Заяц, падаўся вучыцца ў пранямецкую школу ды запісаўся ў Саюз вольнай моладзі: кармілі два разы на дзень, апранулі. І да сёння тыя канапляныя нагавіцы памятае… А праз сем гадоў прыехаў у сталіцу, здаў на выдатна ўступныя экзамены ва ўніверсітэт — дык тая апратка ледзь не вылезла бокам: выклікалі да асабіста на «чысцец», і выратавала толькі тое, што пра СВМ сам шчыра прызнаўся

ў аўтабіяграфіі ды… не адмовіўся ад супрацоўніцтва.

Словам, падціснуў вушы — і галаву ў траву. І быў залічаны на гістарычны факультэт, і адвучыўся, пазбягаючы непрыемнасцяў, і патрапіў у аспірантуру, і стаў кандыдатам навук. А тут зноў пачалі барацьбу з гісторыяй, і ён, дацэнт Мікалай Заяц, не адмаўляўся ад выкрывальніцкіх публікацый — і быў запрошаны на стажыроўку ў Акадэмію навук, абараніў доктарскую з гучнай назвай «Ідэя ўлады і народа ў развіцці рускай дзяржаўнасці ў XVI стагоддзі», займаўся даследаваннем кнігадрукарства ды прымаў удзел у эксгумацыі пахавальні Івана Грознага. А затым узначаліў кафедру, стаў акадэмікам — і, не зважаючы на палітычнае пацяпленне, высока не скакаў. Як і падчас свайго дэпутацтва ў Вярхоўнай Думе, куды выбралі ад роднага ўніверсітэта.

З парламенцкай краіна ператварылася ў прэзідэнцкую, вярталіся гістарычная праўда ды нацыянальная сімволіка, але…

Але жыццё зноў запатрабавала «ўцёкаў» — і ад тае праўды, і ад рэальнасці. А ён ужо быў старым, ужо не мог бегчы. А галоўнае — надакучыла хавацца, прыстасоўвацца. Зайцы не жывуць вечна, бо страх не ратуе ад смерці…

І ён нарэшце ўздыхнуў на поўныя грудзі ды адчуў трымценне патаемнай свабоды — але ж жыць вечна не будзеш… Даконваў дыябет, і цяпер ён — пенсіянер Заяц — без нагі. Тут нават і хацеў бы — не пабяжыш, не ўцячэш…

На вакзальнай плошчы было мітусліва і шматлюдна. Ён спыніў свой інвалідны вазок і выклікаў ліфт. Зіхоткія дзверы расчыніліся бязгучна. «Цывілізацыя», — хітнуў галавой і націснуў на ніжнюю кнопку. Спусціўся ў доўгі тунэль падземнага перахода, скаціўся, трымаючыся адной рукой за парэнчы, па пандусе да шкляных дзвярэй, перад якімі «цывілізацыя» і закончылася: а як іх адкрыць? Нахіліўся, адпіхнуў, але вазок ад’ехаў назад.

Тое заўважыла маладжавая брунетка ў кароткай чорнай сукенцы з вертыкальнымі хвалямі стразаў на спіне — і прытрымала спружыністыя дзверы. Але праём быў малы, і кола некалькі разоў чаплялася за металічны стаяк. Нарэшце выкаціў і ўсміхнуўся маладзіцы:

— Дзякуй, прыгажунька. Дай Бог табе здароўя.

І тая ўсміхнулася, паглыбіўшы на шчочках сімпатычныя ямінкі:

— Вам таксама…

І пацокала на бліскучых абцасах да турнікетаў. А ён толькі цяпер зразумеў, што не ведае, як і дзе плаціць за жэтон ці нейкую картку. Усё, здавалася, прадумаў дасканала, а вось гэта…

— Калі ласка, праязджайце, — заўважыла ягоную зніякавеласць кантралёрка і адкінула ланцужок. — Ды не бойцеся, другім разам заплоціце… Маладыя людзі! — спыніла яна даўгалыгіх хлопцаў. — Дапамажыце дзядулю на экскалатары… Дадумаліся ж наверсе ільготы адмяніць…

Заяц спыніўся каля краю платформы, бліжэй да аграмаднага люстэрка — каб патрапіць у першы вагон. Дыхнула прахалодай і чыгуначнай змазкай, пасля чаго

з цемры насцярожана бліснулі фары электрычкі. Паміж бетонам з жоўтай паласой і вагонам — з паўпядзі прастора, адолець якую дапамог вусаты чалавек у форме машыніста метрапалітэна з моднымі зацемненымі акулярамі.

— Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак — станцыя «Лістападная», пераход на «Зарэчную» лінію, — няспешна прагучала дыктарская абвестка.

Цягнік крануўся і пачаў набіраць разгон. «Вусач-машыніст» падышоў да дзвярэй — не тых, на якіх бялеў надпіс «Не прислоняться!», а амаль нябачных, у кабіну машыніста, зачыненых знутры, — дастаў з кішэні цёмна-сіняга пінжака адмысловы накідны ключ, крутануў некалькі разоў і, зірнуўшы на інвалідны вазок, незаўважна націснуў на нікеляваную ручку. Дзверына ціха зачынілася за ім.

— Служба бяспекі метрапалітэна! — выгукнуў «Вусач» зніякавеламу кіроўцу. — Паступіла інфармацыя, што на лініі — п’яны машыніст. Праверка. Калі ласка, дыхніце вось сюды, — дастаў з унутранай кішэні невялікі балонік, нахіліўся над машыністам, у вачах якога выявілася неўразуменне, і нечакана пшыкнуў у твар. Машыніст было ўсхапіўся, але імгненна асунуўся, а «Вусач» адкрыў фортку, затым адсунуў беспачуццёвае цела і піхнуў рычаг хуткасці ад сябе: цягнік запаволіў рух.

У той час Заяц дастаў са скуранога дыпламата, прывязанага да білца інваліднага вазка, загадзя ўключаны ноўтбук, па электроннай пошце адаслаў невялічкі тэкст — і зноў схаваў.

Цягнік спыніўся. Патухлі лямпы асвятлення — і эканомна ўспыхнулі запасныя, па дзве на вагон. За шклом вокнаў знерухомела шурпатая сцяна тунэля.

— Паважанае спадарства, просім не хвалявацца… — прагучаў у дынаміках спакойны голас «Вусача». — На лініі — збой электранапругі. Праз некалькі хвілін рушым зноў. Кіраўніцтва метрапалітэна выказвае свае прабачэнні. — А затым той жа голас загучаў у рацыі галоўнага дыспетчарскага пульта: — Увага! Састаў № 8 першай лініі захоплены тэрарыстамі і, замініраваны, знаходзіцца паміж станцыямі «Вакзальная» і «Лістападная». Усе патрабаванні нашай групы — на электроннай пошце Адміністрацыі прэзідэнта. Папярэджваем: з абодвух бакоў электрасастава выстаўленыя сэнсарныя відэакамеры. Пры першым выяўленні якіх-небудзь рухаў спецслужбаў цягнік з пасажырамі будзе ўзарваны! Гэта не жарт! Канец сувязі…

І

Чэрвень 1429 года ад нараджэння Хрыстовага

Калі манах пакінуў пячору, пачало ўзыходзіць сонца.

Усю ноч ён маліўся, а над зямлёй грукатала навальніца. Маланкі распорвалі неба, падалі ў марскую бездань і — атушаныя — распырскваліся па наваколлі. І тады ўзрываўся гром, стагналі зямля і горы, страшнае рэха кацілася з вышыняў — нібыта ўадначас заходзіліся тысячы іерыхонскіх трубаў ці насмерць біліся за прастору дахрысціянскія Ярыла і Зеўс.

І перакульвалася неба, і расцякалася вадою па горных стромах, і нельга ўжо было зразумець, дзе ніз і дзе верх, дзе сцяжына людская, а дзе Божая, дзе ўява і дзе жыццё.

Затым усё аціхла. І было чутна, як словы зліваліся з шаптаннем нястомных раўчукоў, па якіх неба сцякала ў недалёкае мора.

А калі ўзышло сонца, манах-адзінец пакінуў пячору.

На Афоне, ён жыў з сонцам і ветрам, сыціўся зямнымі дарамі, мацаваўся святым словам. І прасіў Бога назаўсёдна пакінуць яго тут — аднак нядаўні сон змусіў перапыніць скіт ды спусціцца ў зямныя клопаты…

Комментарии:
Популярные книги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Мусорщик - 2. Проводник Теней

Лазарь
2. Хозяин Теней
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мусорщик - 2. Проводник Теней

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Арестант

Константинов Андрей Дмитриевич
7. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.29
рейтинг книги
Арестант

Сокрушитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Сокрушитель

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Магнат

Шимохин Дмитрий
4. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Магнат

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь