Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Так не надта рашуча і даволі заклапочана разважаючы сам з сабою, я ўвайшоў у алею над мнагаярусныя шаты дрэў. Калісь, гадоў пяць таму, я тут ужо быў, але тады дом гэты і алея не здаліся мне такімі падкрэслена і зацята маўклівымі — школьны падворак гаманіў галасамі дзятвы, якраз быў перапынак. Цяпер наўкола ляжала нядобрая, хаўтурная ціш — нават не шапацела, стаілася ў перадвячэрнім спакоі парадзелая, з жаўцізною лістота старэчых камлістых вязаў. Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац: фігурная балюстрада

веранды, пабеленыя калоны абапал параднага ўвахода, высокія венецыянскія вокны. Мне трэба было запытаць у кагось, дзе хаваюць Міклашэвіча, але запытаць не было ў каго — ля машын і ў машынах таксама не было нікога відаць. Не ведаючы, куды падацца, я разгублена патаптаўся поруч і ўжо хацеў ісці куды далей, як з той жа параднай алеі, ледзьве не наехаўшы на мяне, выскачыў яшчэ адзін запылены „газік“. Ён тут жа затармазіў, і з яго брызентавага нутра вываліўся знаёмы чалавек у скамечанай „балонні“. Гэта быў колішні заатэхнік з упраўлення сельскай гаспадаркі (цяпер, я чуў, ён рабіў недзе ў раёне). Гадоў пяць мы з ім не бачыліся, ды і наогул знаёмства наша было даволі шапачнае, але цяпер я нечакана ўзрадваўся яго з'яўленню.

— Здароў! — кінуў мой знаёмец з такім ажыўленнем, нібы мы прыехалі сюды на вяселле, а не на пахаванне. — Таксама, да?

— Таксама, — стрымана, без ценю ягонага ажыўлення адказаў я.

— Яны там, у настаўніцкім доме, — адразу прыняў мой стрыманы тон прыезджы. — А ну давай, падмагні.

Ухапіўшы за край, ён вывалак з машыны зіхоткую скрынку бутэлек з „Маскоўскай“, за якой, мабыць, і ездзіў у сельпо ці ў горад. Я рупна падхапіў яе за другі бок, і мы, мінаючы школу, пайшлі па сцежцы між садовых зараснікаў у бок недалёкага флігеля — дамоўкі настаўнікаў.

— Як жа гэта з ім здарылася? — запытаў я, усё яшчэ не могучы звыкнуцца з думкай аб гэтае заўчаснай смерці.

— Ат, як! Як усё здараецца. Трах бах — і гатова. Быў чалавек — і няма.

— Хоць хварэў перад тым, ці што?

— Хварэў?! Ён усё жыццё хварэў. Ды рабіў. Ну і дарабіўся да ручкі-крышкі. Пойдзем ды вып'ем во, пакуль ёсць такая магчымасць.

У старым, як і палац, атынкованым знадворку флігелі-доме за парадзелымі кустамі бэзу ў гародчыку, сярод якіх сакавіта і свежа рдзела абсыпаная гронкамі рабіна, чулася прыглушаная гамана многіх людзей, якая давала знаць, што самае важнае і апошняе тут ужо скончана. Ішлі памінкі. Нізкія вокны асеўшай долу дамоўкі былі насцеж расчынены, з-за фіранкі віднелася нечая ў белай нейлонавай сарочцы спіна ды льняная капешка высокай жаночай прычоскі. Ля ганка стаялі і курылі двое няголеных у рабочым адзенні дзядзькоў. Яны стрымана гаварылі аб чымсь, пасля змоўклі, перанялі ў нас скрынку і панеслі яе ў дом. Мы праз калідорчык пайшлі за імі.

У невялікім пакоі, з якога цяпер было вынесена ўсё, што можна вынесці, стаялі ссунутыя ўпрытык сталы з рэштаю пітва і закусі. Два дзесяткі расчырванелых людзей за імі займаліся, аднак, хто чым, а найбольш размовамі і курывам — цыгарэтны дым вітымі космамі цягнуўся ў вокны. Было відаць, што вячэра ідзе не першую гадзіну, і я зразумеў, што паспеў на разбор шапак — не болей. Знаў бы — не ехаў. Такое спазнелае з'яўленне ў гэтай справе — горш чым адсутнасць і можа быць лёгка вытлумачана не ў маю карысць. Ну, але не брацца ж за шапку, калі ўжо прыехаў.

— Сядайце, во тут і месцейка, — проста запрасіла ціхмяная з выгляду жанчына ў цёмнай касынцы, не пытаючыся, хто я і чаго прыйшоў,— мабыць, такое з'яўленне тут было цяпер справай

звычайнай. Я паслухмяна сеў на нізкаватую пры высокім стале табурэтку, стараючыся як найменш звяртаць на сябе ўвагу. Але збоч нехта ўжо паварочваў да мяне свой азызлы, немалады, узмакрэлы ад поту твар.

— Спазніўся? — проста запытаў чалавек. — Што ж… Няма болей нашага ІІаўліка. I ўжо не будзе. Вып'ем таварыш.

Ён сунуў мне ў рукі яўна ўжо пітую, са слядамі нечых пальцаў шклянку гарэлкі, сам узяў са стала другую.

— Давай, брат. Каб яму там пухам зямля.

— Што ж, хай будзе пухам.

Мы выпілі. Нечым відэльцам я накалоў у талерцы скрылёк салёнага гурка, сусед няслушнымі пальцамі ўзяўся вылушчваць з пакамечанага пачка „Прымы“, мабыць, апошнюю там сігарэту. У гэты час ціхмяная жанчына паставіла на стол некалькі новых бутэлек прынесенай намі „Маскоўскай“. Ахвочыя мужчынскія рукі рашуча ўзяліся разліваць яе па шклянках.

— Ціха! Таварышы, ціха, — праз гаману пачуўся аднекуль з нярэдняга кута не надта цвярозы ўжо голае. — Тутхочуць сказаць.

— Ксяндзоў, загадчык райана, — густа дыхнуўшы цыгарэтным дымам, прагудзеў над вухам сусед, — Што ён можа сказаць? Што ён ведае?

У дальнім канцы стала ўстаў з месца малады яшчэ чалавек са звыклай начальніцкай упэўненасцю на цвёрдым валявым твары, важна падняў шклянку з гарэлкай.

— Тут ужо гаварылі пра нашага дарагога Паўла Іванавіча. Добры быў камуніст, перадавы настаўнік. Актыўны абшчэсцвеннік. I наогул… Адным словам, жыць бы яму ды жыць.

— Жыў бы, каб не вайна, — уставіў хуткі жаночы голас, мабыць, настаўніцы з выгляду, што сядзела поруч з ім у імпартным бэжавым гарнітуры. Прамоўца спыніўся, нібы збіты з панталыку гэтаю рэплікай. Гаварыць яму, мяркуючы па ўсім, было трудна, нязвыкла на такую тэму, ён з натугай падбіраў словы — мусіць, проста не было патрэбных для такога выпадку слоў.

— Да, каб не вайна, — урэшце пагадзіўся прамоўца. — Каб не навязаная нямецкім фашызмам вайна, каторая прынесла нашему народу бясчысленыя ахвяры. Цяпер, праз дваццаць год пасля таго, як залечаны раны вайны, адноўлена наша разбураная вайной гаспадарка і савецкі народ дабіўся выдатных поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, а таксама культуры, навукі і асветы і асабліва поспехаў у галіне…

— Пры чым тут поспехі! — раптам грукнула ля самага майго вуха, і адпітая бутэлька на стале з лязгатам упала на талерку ад вінегрэту. — Пры чым поспехі? Мы пахавалі чалавека!

Прамоўца з нядобрасцю змоўк, а ўсё застолле насцярожана, амаль са спалохам начало азірацца на майго суседа. Немаладыя вочы таго на счырванелым і хваравіта спатнелым твары ўвачавідкі наліваліся гневам, вялікі, перавіты набраклымі венамі кулак пагрозліва ляжаў на абрусе. Загадчык райана зважліва змоўчаў хвіліну і спакойна, з годнасцю сказаў, нібы школьніку:

— Таварыш Ткачук, вядзіце сябе прыстойна.

— Ціха, ціха. Ну што вы! — заклапочана схілілася дасуседа маладая жанчына, што сядзела з другога ад яго боку. Але Ткачук зусім не хацеў сядзець ціха, а грузна і медзведзявата ўстаў за сталом.

— Гэта вам трэба прыстойна. Што вы тут вярзеце пра поспехі? Чаму вы ні словам не ўспомнілі пра Мароза?

Здаецца, пачынаўся скандал, і я адчуваў сябе не дужа прыемна, асабліва ў такім суседстве. Але я тут быў чалавек старонні і не лічыў сябе ў праве ўмешвацца, некага супакойваць ці за каго заступацца. Аднак загадчыку райана, здаецца, нельга было адмовіць у належнай вытрымцы.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в будущее

Поселягин Владимир Геннадьевич
5. Зург
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Назад в будущее

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Гезат

Чернобровкин Александр Васильевич
22. Вечный капитан
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Гезат

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Двойник Короля 7

Скабер Артемий
7. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 7

Патрульный

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.42
рейтинг книги
Патрульный

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Скаут

Башибузук Александр
1. Родезия
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Скаут

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24