Арэхападзенне
Шрифт:
Маразы
акуляры надзелі лужыны падабрэлі cям-там батарэі напужаныя першай сцюжаю пажаўцелі лісты, захварэлі і гарбаты на вечар мала і на пенсію парасон уцякаю пад пакрывала ад пакроўскіх маразоў * * *
пасыплю свой голаў снегам апошнім снегам, сабраным па горадзе вось і вясна а я не хачу, не маю права на яе толькі перасоўвацца моўчкі па вуліцах змяняць хранатоп сваіх думак у межах мінулага тыдня ты забудзешся? не ты дакладна не забудзешся ты проста станеш расчыненым акном сумнай усмешкай у метро пупышкай
* * *
А лепшым быў той, што кідаў манеты жменямі ў стары аўтамат, быццам залатыя зярняты. І цэлыя вечары расла, квітнела, запаўняла сваім водарам спачатку стромкія сходы, пасля ўвесь старасвецкі шынок, а ўрэшце наогул адчыняла дзверы і выходзіла ў густы берлінскі дождж музыка. Я прыходзіла толькі дзеля яго. Замаўляла каву й каньяк і разбівалася аб прывідныя мелі яго чарадзейства. Прыходзілі адныя і тыя ж, між сабой не знаёмыя, вымешвалі лыжкай сваю адзіноту, і ніводзін не асмельваўся зрабіць хоць крок у бок бога і ягонага музычнага аўтамата. Ноч расла ракавай пухлінай, напірала на дзверы, а крэслы прырасталі да людзей, як нагавіцы да наркамана, і множыліся каменныя глыбы, і дым падаў снегам, і бог ставіў рэчы, якіх не было. А потым А потым ён не памёр, проста скончылася віза, а лыжка сама залезла ў кішэню, быццам палец святога. Так, на памяць. * * *
дождж за акном абгрызае нечыя косткі пускае слінкі да зямлі а пасля шчанюком ліжа рукі цягне за ланцуг тыркаецца мордай у кратавіны разганяе мінакоў і яшчэ добрую гадзіну гуляецца з уласным адлюстраваннем і бурбалкамі ў лужынах кінуўшы мяне самотна стаяць ля дзвярэй пад’езда з грымасай здзіўлення і змоклай торбай у руцэ * * *
хаджу па вуліцах і шукаю вясну а знаходжу толькі зялёных вусеняў трамваяў што едуць у Вяснянку усё так няшчыльна а пасля скажуць: харошая была п'aра проста начыталіся аднолькавых кніжак а сваёй не напісалі * * *
Вільня-Вільня, а ты такая, што мае звіліны самі ператвараюцца ў твае тонкія вуліцы. * * *
а ў Галандыі… а ў Галандыі харашо там алычовае марозіва і дождж прайшоў там можна гуляць басанож удваіх да ранку або разгадваць пад ліхтаром крыжаванку там можна карміць галубоў і паіць галубых там можна смяяцца і біць гапату пад дых а ў Галандыі… так, там так харашо! колькі ўсяго ўбачыш, зайшоўшы ў кафэ-шоп!.. Верш пра камбайн
Я — машына па вытворчасці метафар Я — аматар у справе тонкай лірыкі калі крылатыя вампірыкі п’юць маю бензінавую кроў ну, будзь здароў! і плясь па твары Я напішу пад вашыя штандары транспаранты матам — з багаццем мастацкіх сродкаў у сваім зародку і хай хто скажа што я — камбайн для збору эпітэтаў * * *
Ноч. Святлафор на скрыжаванні не ведае, у які кабак падацца. * * *
Вішня ў квецені Скрала ў зімы эпітэт. Постмадэрністка. * * *
Зіма
* * *
а крылы вы мне далі акрылавымi фарбамі размалявалі мае валасы вы мелі рацыю пры падрабязным разглядзе рэштак вогнішча вы — мая новая культурная сітуацыя метафізічнасць расы дранцвеюць пэндзлі засынаюць бабры і яшчаркі ў прыску аблазяць насы дабранач я ўратую вас ад вогнішча бо вы прызямліліся там дзе патрэбна дабранач дабранач спі Ілжэпрарок
Слухайце! Я — ілжэпрарок. Няхай частка «ілжэ» вас не турбуе — Я заўсёды ілгу, Дарма, што ўсё спраўджваецца. Прадказваю лёс, Бяру няшмат — ад «дзякуй» да… Вашай душы — У залежнасці ад таго, Наколькі вы хочаце пачуць праўду. Замовамі й прываротам не займаюся, Дзяўчынка, ён так і будзе з табой — Скажы мне дзякуй. Вы не чакалі майго з’яўлення? Думаеце, я чакала? Слухайце ўсе! Канца свету НЕ БУДЗЕ! Ён яшчэ не пачаўся. Будзе толькі… Карацей, жуйце смела тушонку з бляшанак, Грызіце мяшкі сухароў, Што на гарышчы, але склепу не чапайце. Дарэчы, смерці таксама не будзе. Так што можна хадзіць без касак і драбантаў, Можаце не карыстацца кантрацэптывамі, Бо нараджэнне таксама адмяняецца. Радуйцеся! Заўтра, калі прачняцеся І забудзеце пра мяне, У вас вырасце белае й цвёрдае за спінай. Радуйцеся, Кладзіце свае душы ў гэтую торбу, Верце мне! Я — ілжэпрарок. Смерць Дзеда Мароза
Дзед Мароз памёр.
Снег валіў за каўнер хоць быў толькі пачатак зімы Ён ішоў і нервова паліў захінаючы вочы ссівелымі мокрымі патламі «Што за трасца!» Таксоўкі стабільна міналі старога ў недарэчным чырвоным паедзеным моллю плашчы Дзед махаў ім кійком Дзед кійком моцна грукаў у ходнік праклінаючы снежань і снег, і бязглузды ў такое надвор’е Парыж і бясконца падпальваў ужо мокры ўшчэнт недапалак «Гэты горад мяне даканае Гэты горад, халера, мяне ўсё ж даб’е» У вітрынах — хваінкі і бляск перламутравых зорак і бялізна з карункамі быццам з узораў на шкле а стары ўхапіўся за слуп і паволі спаўзае у агідную мокрую вату «усё. канец. хто цяпер павіншуе дзяцей?..» Падарункі на бруку ў брудзе хтось кліча паліцыю нехта са скрынкай падпахай дварамі ўцякае дамоў Ні крыві, ні слязы толькі снег і маўклівая Сена учапілася за парапет і выходзіць з сваіх берагоў* * *
…пашый мне, маці, новыя латы, латы з тваіх сівых валасоў. памый слязьмі, бо іншым салдатам жыццё вярталі яны шмат разоў. падкуй мне, маці, майго каняку, пярсцёнкам сваім заручальным падкуй. тады сабакі не знойдуць знаку, дзе праскакаў я, жывы пакуль. змайструй мне, маці, шалом ты новы, з купальскіх зёлак, свянцоных вербаў, каб не прымераў нашых галоваў драўляны кол пад чужынскім гербам. даруй мне, маці, што зблытаў стопы, парушыў рытмы, прасіў замнога. мне трэба воля вышэйшае спробы, таму для сэрца адна дарога. …пашый мне, маці, новае сэрца.
Поделиться:
Популярные книги
Лекарь Империи 10
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученик. Книга 4
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00