Жыла-была адна Свіння.Паслушная сваёй прыродзе,Яна ў гнаі капалася штодняДы рылася ў гародзе.Часамі нават на лугу альбо на поліБываць прыходзілася ёй,Але што ў небе ёсць, над галавой,Свіння не бачыла ніколі.Яна хоць чула нейкія гаворкіПра сонца, месяц і пра зоркі,Ды гэта ўсё нічога ёй не гаварыла.З-пад лапушных сваіх вушэйЯна і глянуць не магла вышэйСвайго свінога рыла.Аж неяк раз Свіння хацела ўлезціУ моркаву суседскую ў гарод,Узбілася дубка на плотПярэднімі нагамі ды грудзьміI… неба ўбачыла як мае быць, нарэшце.— Дык вось яно, хвалёнае людзьмі! —Захрукала расчаравана. —Ні лужыны, ні яміны, ні калдабана,Ніводнай нават кучы гною!А выхваляюць жа — прастор ды прыгажосць!Аж проста разбірае злосць,Што кормяць нас такой маною!Ну, шырыня, раўніна, гладзь…Ну дык і што ж? За што іх выхваляць?Якая мне карысць ад гэтай сіні?Што неба роўнае — няма чаго дзівіцца:Каб там было чым пажывіцца,Яго б даўно парылі свінні.А сонца ж вунь! Пра хараство ягоНямала людзі языкамі клепюць,А тут і хараства ўсяго,Што вочы толькі слепіць.Ну вось, пабачыла… Цяпер я з небам квіта.Няхай туды імкнуцца праз вякіЭнтузіясты-дзівакі,А мне мілей маё карыта.
1938
Дзіця,
Вожык i Змяя
Выходным днём у саснячкуЖанчына з дзіцянём гуляла,Лягла пад сонца, задрамала,А небяспека напаткалаЯе маленькую дачку.З узгорка ўніз вядзе сцяжынка, —Ідзе па ёй мая ДзяўчынкаДы ловіць матылькі.А гэтым часам пры сасонцыГадзюка грэецца на сонцы,—Блішчыць на ёй узор лускі.Дзяўчынка рада: «Цаца! Цаца!»I хоча ўжо рукой хапіць,А «цаца» пачала звівацца,Лісліва, ціхенька сіпіць:— Хачу, дзіця, з табой пасябравацца:Цябе я ласкава, пяшчотна абаўю,Пазнаеш ты любоў маю.Аж раптам тут ля самых ножакЗафыркаў злосна ВожыкI кінуўся адважна на Змяю.Змяя ўзвілася бліскавіцай,Зубамі хоча ўпіцца,Мільгае промнямі лускі,А ён, узброены ігліцай,Зубоў змяіных не баіццаI рве Гадзюку на кускі.Дзяўчынка сціснула ад гневу кулачкі,Крычыць на Вожыка:— Пачвара, недарэка!Ты цацу сапсаваў маю!За гэта я цябе наб'ю. Ты — бека!— Дзіця, — адказвае ёй Вожык, —Хоць бека я, калючы, непрыгожы,Але ж я знішчыў смерць тваю.Як падрасцеш, ацэніш ты паслугуI мне падзякуеш, як другу.Дзіця дзіцём — і розум у яго такі.Я не дзяцей тут меў на мэце,А ёсць яшчэ дарослыя дзядзькіНа свеце,Што і змяю гатовы прытуліць,Якая іх умее пахваліць.Такім мілей ліслівы гад паўзучы,Чым верны друг, хоць і калючы.
1950
Еш, дурань, бо то з макам
Была ў мяне калісьці цётка —Ну й добрая ж (хай лёгка ёй ікнецца)!У душу гатова ўлезці, здэцца:Вось так і клыпае, як тая кураводка,—Схаваць гатова пад крыло.Даўно ўжо гэта ўсё было,I цётку помню мала я,Але што цётухна МагрэтаБыла ў нас гаспадыня «ўдалая»,Дык добра помню гэта.Калі ў яе часамі страваВыходзіла няўдала,Тады заўсёды яна справуАкрасай папраўляла.Пры гэтым гутаркі было там больш, як смаку:Насыпле канапель ці маку,—Якая, чорта, там яда!..Бывала (веры ці дасце?),Ясі, а ў роце аж расце,Але ясі патом: адмовішся — бяда!Калі яна заўважвала, бывала,Што ем я не са смакам,Абавязкова трактавала:— Еш, дурань, бо то з макам!Забыцца мне пра цётухну пара,Бо ўжо даўно яе аплакаў,Але ў жыцці я чуў яшчэ не раз:— Еш, дурань, бо то з макам!
1925
Заява
Другі, бывае, дабрадзей,Пашану страціўшы ў людзей,На тым часамі спаганяе,Што прозвішча мяняе.Не помню месяца і дня,Нядаўна нек адна свінняСвайму там старшыні ці «заву»Так накрамзоліла заяву:«Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі,Хляўцоўскае акругі,Што перанесла здзекі пугі,Як панаваў пастух Трахім,Ад аблавухае свінні Каравай
Заява
Я, прылажыўшы ніжэй капыты,Заяўляю аб тым,Што з усёю сваёю раднёюНе хачу болей звацца Свіннёю.Бо „свіння“ і за лаянку часта ўжываецца,А мне гэта не падабаецца.Вось і прашу даць імя мне новае,Падмацаваўшы яго пастановаю,Каб не кожны хамКалоў вочы нам:I каб спагнаць заўсёды мела права я,Калі асмеліцца абразіць хто».I распісалася пярэднім правым капытом:«Свіння Каравая».А старшыня той розум меў:— Завіся, — кажа, — ты хоць — леў,Аднак жа, як свінню ні кліч,Яе заўсёды выдасць лыч!
1925
Каршун i Цецярук
Не надта так даўно, не так далёка,А ў нашай жа рэспубліцы, пад бокам,У цёмным і густым барыДы жыў Каршун стары.У мастакі Каршун палезI стаў хваліцца на ўвесь лес,Што ён — спявак вялікі.— Ах, ёлкі твае палкі! —Паміж сабою шэпчуць галкі.— Нашто хваліць праціўны голас дзікі?— Ён звар'яцеў пад старасць, небарак,—Ім патурае сіваграк,Але на вушка ўсё — баяцца ўслых:«Няхай ты, — думаюць, — згары!»Дый зразумела нам, бо той каршун старыНачальствам быў у іх,I ведалі даволі ўсе наўкола,Што хоць паганы меў ён голас,Ну дык затое ж кіпцюры!Вось перад ім і сталі гнуцца ў крук,Бо хто ж асмеліцца пярэчыць?Наадварот, — паслухайце, што кажа Цецярук:— Няма на свеце прыямнейшай рэчы,Як слухаць песні Каршуна.Выдатных спевакоў мне чуць не першыня.Прыходзілася чуць, напрыклад, Салаўя,—I аб якой тут кажуць прыгажосці,Не разумею проста я,Хоць ты мяне зарэж,Набраўся толькі, слухаючы, злосці:Цырыкае, пішчыць, а што — не разбярэш,Як і не наш ён усё роўна.Вось ШпакДык трохі ўжо не так;Зусім нішто спявае Грак,А паважаная ВаронаМацней за іх за двух.Але найлепш за ўсіх — шаноўны старшыня.За што ж бы Цецярук хваліў так Каршуна?Перш-наперш, ён быў глух,Чаго б нікому я не зычыў,А па-другое, КаршунуДык ён тут проста… ну…Каля хваста казыча,У Каршуна каб быць у ласцы.Яму, напэўна, гэта ўдасца,Бо шмат здарэнняў і падзейТакіх я бачыў між людзей.
1926
Кувада
Карова целіцца, а ў быка зад баліць.
Народная прыказка
Паміж балот Мазырскага Палесся,Дзе шчэ не так даўно «лясун гайсаў па лесе»Ды забабоны плавалі на чоўне,Дзе звычаяў дагістарычных схоўняБыла аж да часоў савецкае улады,—Там знойдзен выпадак кувады.Расказваюць пра гэта нашы краязнаўцы:Бывала там, калі раджаць Жанчыне давядзецца,Дык Чалавек яе кладзеццаТаксама з ёй на лаўцы.Ён хоча працу падзяліць.Ён хоча аблягчыць пакуты,Дык і жывот яго баліць,I схваткі штомінуты.Свой абавязак маткі ціхаВыконвае Жанчына-парадзіха,Хоць і цярпіць вялізарныя мукі,А ён, «няшчасны», ломіць рукі.Калі глядзець — сапраўды Дзядзьку крута:То скурчыцца, то выцягнецца прутамДы пачынае лбом аб сцену біцца.Крычыць: — Бабулечка, — жывот!Зязюлька, — паясніца!Аж з твару зменіцца і з голасу спадзе,Пакуль малое Жонка прывядзе.Вось так жа памагаюць часамКуваднікі працоўным масам:Пакуль працоўныя сацыялізм будуюць,Яны ўсё ныюць, хныкаюць, бядуюць.Такому б я сказаў: — Слюнцяй, не скавычы!Не можаш памагчы,Дык лепей памаўчы!
1929
Лётчык i Блыха
Збіраўся Лётчык у палётЦяжкі і небяспечны —Па-пад тайгой адвечнайЗ Масквы аж на Далёкі ЎсходХацеў рэкорд выдатны ён паставіць,Каб авіяцыю савецкую праславіць.Вось
зборы, клопаты ды вывучэнне карт:Пракласці трасу як,калі прызначыць старт,На колькі ўзяць харчоў, як лепей апрануцца(Зімовы быў сезон).I трэба ж тут Блысе паблізу апынуцца!Не ўспеў наш Лётчык аглянуцца,Як — скок Блыха ў яго камбінезон!(Блыху занёс сюды не вецер,А нейкі пёс — бульдог ці сетэр.)Праз пару дзён,Уранні,На світанні,Пад воплескі ды пажаданніУзняўся ў неба наш ПiлотЗ цяжкім, адказным грузам,I вестку радыё панесла над Саюзам:Герой адправіўся ў палёт!Ляціць герой, а на працягу трасыЗ ім думкамі заводы і калгасы:Якая тоўшча хмар і сіла тых вятроў?I сам ён ці здароў?Мо пагражае хлопцу небяспека?(Нам дораг лёс такога чалавека.)А што ж рабіла там Блыха?З героем і яна ляцела,Ды толькі знаць аб гэтым не хацела.Блысе палёт той — чапуха.Ёй выбрацца хутчэй бы з кажуха,Дарвацца да жывога цела.З трывогаю заўважвае ПілотНа крылах лёд, —Напружвае ўсе сілы ля штурвала,Блысе ж і гора мала:Яна ўжо за кашуляй, на спінеТо тут, то там, нібы жыгала,Балюча тне.Ах ты, плюгавае стварэнне!Ды некалі Блыху ганяць:Хутчэй бы самалёт узняць,Пазбавіцца абледзянення.Вышэй! Яшчэ вышэй!Няма ў Пілота іншай мары,Як вырвацца з праклятай хмары.Вышэй! А кроў і з носа, і з вушэй,I цела ўсё нібытаЯкімсьці волавам наліта,—Патрэбен кісларод.Прыкрыўшы маскай смаглы рот,Герой працягвае палётI прабіваецца да сонца.А дзесьці ўнізе там хвалюецца народ,Узбуджаны бясконца:Прыйшлі героя прывітаць,Ды нешта доўга не відаць…Ура! Ляціць! Абдымкі, музыка, прамовы,Гарачыя, ад сэрца, словы,—Народ героем горд:Адолеўшы і ост, і норд,Наперакор марозу, ветру,Пакрыўшы тысячы суровых кіламетраў,Паставіў новы ён рэкорд,— Што, што? Мне гэта слухаць дзіўна! —Затрапяталася Блыха. —Які рэкорд? Вар'яты! Ха-ха-ха!Я ж суткі цэлыя была з ім неадрыўнаНа той жа ўсё спіне,Дык пра палёт ляпей вядома мне:Я, праўда, насмакталася ў ахвоту,Але ж не бачыла ніякага палёту.Дык што ж іх гэтак узняло?Дзе гонару таго крыніцы?Ўсяго ж маршруту ў нас было —Ад каўняра да паясніцы.Сям-там у нас такія блохі ёсць,Што нашых поспехаў стараюцца не бачыцьI ўсё навыварат тлумачаць.Такі мне ў крытыцы сустрэўся ягамосць.Няздольны ахапіць савецкіх спраў вышыні,Ён мераў нас на свой аршын блышыны.Кузурак гэтых подленькая злосць,Агідны іх смяшок слінявы Не апаганяць нашай славы,Не зменшаць нашых перамог,Ды ўсё ж ляпей пазбавіцца ад блох.
1949
Мода
Якімсьці чынам, невядома,З вар'яцкага шпіталя ці то домаДы збегла раз няшчасная кабета,Якая з малых годБыла паклонніцаю модI розум страціла праз гэта.Было, між іншым, лета.Яна тут зараз цераз плотI скокнула ў гародДы, завязаўшы нек па-свойму хустку,Давай тут прыбіраць старанна галаву:Лісцё ўтыкае морквы і капусту,I кроп, і іншую траву.Пасля па вуліцы прайшла, як быццам каралева,Хоць грудзі голыя і цела ўсё свіціцца,Аж сэрца, гледзячы, сціскаецца ад жалю.Аднак жа паабапал — справа, злева —За ёю бегла разявак мо з трыццаць,Галёкалі, іржалі.I нават нейкія два франты,Згубіўшы свой «шляхетны» сорам,Таксама любаваліся уборам,Хвалілі, што «пікантны».А колькі модніцам-кабетамІх пахвала абыдзецца і грошай і турбот,Няшчасныя не думалі аб гэтым.Назаўтра ўжо ва ўсіх паклонніц мод,Якія пераймаць заўсёды рады,Дык не адзін заўважан быў распорак,А ззаду й спераду — па сорак.На галаве ж у іх не градыI нават не гарод,А проста — цэлае шматполле:Бульбянік тут развесіў голле,Там далей — іншы кораньплод;На самай макаўцы ячменьПад вецярком сабе шумеў,А далей сырадэляТак міла белым тварыкам глядзела,I роем навакол гуліДвухногія чмялі.Якія ж выведу я тут маралі?Каб на галовах не аралі,Заводзячы севазварот шматпольны?Ды не, браткі, зусімЯ клапачуся не аб гэтым,I байку прысвячаю ўсім,Хто слепа модзе пакланіцца здольны:Дзяўчатам ды кабетам,А больш за ўсіх дык маладым паэтам.
1926
Мядзведзі
Паслухай вось, суседзе,Што бацька мой расказваў мне.Калісьці ў нашай старанеВялося шмат мядзведзяў.Цяпер-то рэдка тут яны,—Згубілі войны ды аблавы,—Тады ж па вёсках цыганыВадзілі іх дзеля забавы.«Міхалка, дагары ляжы!Міхалка, паскачы нам Юрку!Міхалка, зараз пакажы,Як баба крэхча на прымурку!»Мядзведзь пакажа. Чаму не — уга!Без меры жвавы наш Міхалка,Бо ў носе кольца ланцуга,А ў цыгана ж якая палка!«Міхалка, казака танцуй!»Панёс Міхась (бо давядзецца рэбрам).Сапе Мядзведзь, звініць ланцуг,Цыган паважна звоніць срэбрам.Міхалка скача — пот ліе,А Цыгану даход дае.Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган,Што заграбае чыстаган,Не цяжка дагадацца:Вы гляньце цераз акіян —На іх «свабоднае» мастацтва.
1927
Памагаты
Жыў на вёсцы Бацька й Сын,—Iм жа трэба есці.Раз хацелі везці ў млын,Дык на чым жа везці?Бедняку не першыняГэтакія рэчы:Як няма свайго каня,То бяры на плечы.Дык і ім не навінаРазгадаць загадку:Недалёка ад млына,Можна цераз кладку.Мех на плечы ўзяў Юнак,Што ты ні кажы там:Сіла сілаю, аднак…Мех вялікі з жытам.Да мяшкоў ён, праўда, спец —Добра ўсё спачатку,Але вось ужо ХлапецУзышоў на кладку.Памаленьку туп ды тупПа жардзіне гнуткай,А ўжо Бацька тут як тутЗ дапамогай хуткай.Толькі зменіць Сын нагу,Кладка так і дыша…«Я ж яму тут памагу,Каб чаго не выйшла».Хлопца трошкі мех хістаў —Хоць бы даў ён рады!Вось наш Бацька тут і стаўПадаваць парады:— Эх, нясе… курам на смех,А сабе на шкоду.Ды папраў ты трохі мех,Бо зляціць у воду!Зноў зваліў на правы бок.Ну, прапала праца!Ох, як бачу, галубок,Будзеш ты купацца.Хоць страляй яму ты ў лоб,Так як тое дрэва.Ці ты чуеш, асталоп?!Пасунь мех улева!Кудзе! Будзе! Стой! Назад!Вось наўчы уроду!Ўправа! Ўлева! Ах ты, гад!..Шабулдых у воду.З Сына мокрага цячэ,Мех зусім заліўся,Ну, а Бацька тут яшчэГорай наваліўся:— Я ж казаў табе даўно:«Паляціш, зараза».Мех, Сынок, пайшоў на дно,Хоць бы й ты з ім разам.Так (няхай ён затане!)«Памагаты» нейкіЛедзь надоечы й з мянеНе зрабіў калекі.Напісаў… Дрыжу як ліст…Стаў мне свет нямілы:«Вось дзе, — скажуць, — ухіліст!Зразу — два ухілы».Скажуць, гну я не туды,Супраць кіраўніцтва.Чым давесці мне тады?Як абараніцца?Памагатым у адказЯ сказаў бы: «Братцы!Пацярпіце на той час,Як я йду па кладцы!»