Бедная мама

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Бедная мама

Бедная мама
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

БЕДНАЯ МАМА

Бертран Шмiт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Iзабэла, стоячы побач, з цiкавасцю назiрала, як мяняўся яго твар: рабiўся то хмурным, то радасным, у залежнасцi ад таго, што ён у лiстах вычытваў.

– Ага!
– прамовiў ён.
– Лiст з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмi рэдка...

Ён адшукаў подпiс:

– Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна... Мацi Дэнiзы

Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?

Мадам Герэн паведамляла аб смерцi сваёй мацi, баранесы Дакенвiль, Руан, вулiца Дамiет, на васьмiдзесятым годзе жыцця: "Мне хацелася самой паведамiць вам гэту сумную навiну, вам, сябру маёй дарослай дачушкi, якi некалi ведаў i маю бедную маму. Я ўзгадваю той час, калi Дэнiза вадзiла вас на вулiцу Дамiет, i маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэнiза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... Не збiраюся казаць камплiментаў, а толькi спашлюся на тое, як высока цанiла вас мая бедная мама i не рабiла з гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум i магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не падтрымка майго вернага Жоржа i не любоў маiх мiлых дзетак... Калi выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыi i вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калi ласка, i я вам пакажу некаторыя сувенiры, пакiнутыя маёй беднай мамай..."

Вы яе ведалi, гэтую баранесу Дакенвiль?
– запытала Iзабэла.

– Бадай-што не... Помню, нейк раз цi два ў Руане заходзiў туды з Дэнiзай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...

– Тады чаму яе дачка вам пiша, i ў такiм сентыментальным тоне?

– Каб ёй паспачувалi. Яна адна з тых iстот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камiчна, што пры жыццi яна гэту "бедную маму" адно што не бiла, так люта з ёю абыходзiлася.

– Чаму люта?

– Дакенвiлi разарылiся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзiла замуж, было шмат грошай... Яна падкiдвала сёе-тое сваёй мацi, але скупа, толькi на пражыццё, i за гэтую сваю падачку крыўдзiла яе i зневажала, як хацела... Жахлiвая рэч!..

Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:

– I не толькi зневажала, а нахабна выкарыстоўвала

ў сваiх iнтарэсах.

– Як гэта?

– Даўняя гiсторыя... Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага хлопца, па прозвiшчу Герпэн, бацьку Дэнiзы... Яна яго абдурвала спачатку з афiцэрам, потым з Герэнам, тады халасцяком... А каб спатканнi не кiдалiся ў вочы, трэба было напусцiць туману... Бедная мама, выдрэсiраваная як мае быць, прыкрывала грахi сваёй дачушкi i, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульнi ў сваiм доме. Карацей кажучы, стала зводнiцай.

– Жанчынам падабаецца зводзiць, разводзiць, - летуценна прамовiла Iзабэла.
– Не адна яна.

– Але ў баранесы Дакенвiль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў маладосцi яе празвалi "Падатлiвыя ножкi"... Мой дзед, чалавек строгiх звычаяў, пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як бот.

– Але ж, Бертран, трэба напiсаць нейкае слова спачування.

– Вы думаеце? I што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташнi снег...

– Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.

Бертран уздыхнуў, сеў за стол i ўзяў аркуш паперы:

"Шаноўная панi, - напiсаў ён, - ваш лiст крануў мяне да глыбiнi душы. Як гэта далiкатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы i самой паведамiць аб гэтай сумнай падзеi! О так, я са смуткам узгадваю мае нячастыя вiзiты на вулiцу Дамiет. Хараство навакольных мясцiн, грацыёзная, зусiм яшчэ юная жвавасць вашай беднай мамы, яе дабрата да мяне, тады яшчэ дзiцяцi, - усё гэта пакiнула ў маёй памяцi цудоўныя, незабыўныя вобразы. Я ведаю, як самаахвярна вы былi прывязаны да сваёй мацi, i спадзяюся, што сардэчная прыхiльнасць вашага мужа i дочак паможа вам iзноў прывыкнуць да жыцця. Калi мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, i мы пагаворым аб нашым мiнулым. Застаюся, шаноўная панi, з самымi пачцiвымi i найлепшымi да вас пачуццямi..."

Ён працягнуў аркуш Iзабэле:

– Чытайце. Па-мойму, гэта чысты здзек.

Iзабэла шпарка прагледзела лiст i, вяртаючы яго Бертрану, сказала з здавальненнем i зусiм сур'ёзна:

– Гэта якраз тое, што трэба.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Ученик

Листратов Валерий
2. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Двойник короля 18

Скабер Артемий
18. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 18

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Сын ведьмы. Дилогия

Седых Александр Иванович
Сын ведьмы
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.15
рейтинг книги
Сын ведьмы. Дилогия

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя