Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Тав. Шпак едзе ў м. Вулу па службовай камандыроўцы й зараз абдумвае плян свайго выступленьня перад вульскімі масамі з мэтаю растлумачэньня ім сутнасьці беларускай мовы.

«Мова дрэнь, канешне, думае Шпак, але як аб гэтым сказаць. Сказаць, што яе няма, — ужо старо. Пшчолка аб гэтым сказаў, ды цяпер ніхто й не паверыць, сказаць, што «дубовый язык», — таксама ўжо гаварылі, «китайский язык» — таксама не адзін казаў. Што-ж бы такое надумаць?». Тав. Шпак думаў…

Між тым конь, перад выездам падкормлены аўсом, у гэтым месцы думак Шпака памахаў хвастом і…

— Вось і «яны»

так на нас, — заварушылася ў галаве Шпака, — бяз сораму… Стой! Ёсьць! — выкрыкнуў раптам Шпак і аж падскочыў у санях. — Ёсьць! Ёсьць!.. Лашадзіны, конскага роду.

Фурман спалохаўся, стрымаў каня й рыхтаваўся ўжо выскачыць з саней.

— Ну, чаго стаў? — спахваціўся Шпак. — Паганяй жывотнае.

Конь крануўся, а тав. Шпак разьвіваў далей раптоўна ўскочыўшую ў яго галаву думку. «Так, так… конскага роду, лашадзіны язык… Так…».

* * *

Вульскі Нардом з выпадку прыезду прадстаўніка акруговага цэнтру быў перапоўнены да адказу. Усіх цікавіла, што скажа цэнтральная асоба.

Сход адчыніўся хутка. Насьпех пагаварылі аб тым, аб другім, і ўрэшце на сцэну выйшаў тав. Шпак. Заля заціхла. Шпак паправіў каўнер пінжака, выцер хустачкай нос і пачаў «лекцыю».

— Грамадзяне! Нам трэба вырашыць, што такое беларуская мова наогул і адкуль яна пайшла як такавая. Гэта, грамадзяне, разумець трэба. Нельга так браць знаскоку: «мова», «язык». А што такое мова, адкуль яна пайшла, з каго? Вось аб чым гаварыць трэба. Напрыклад, беларусы. Вы думаеце, якога яны роду, адкуль яны пайшлі, ад Авеля? Не, мыляецеся, я, прадстаўнік з цэнтру, гавару вам: беларусы — конскага роду.

Грамадзяне пераглянуліся, некаторыя хіхікнулі, але слухалі далей: як-ніяк прадстаўнік з цэнтру.

— А што знача конскага роду? — пытаўся Шпак. — А тое й знача, што й язык у іх лашадзіны.

Тут нехта з кута запусьціў у прамоўцу гнілым яблыкам, а на задніх лаўках хтось заірзаў: «І-го-го-го…».

— Вось чуеце?..

Грамадзяне трохі здрэйфілі, а некаторыя да дзьвярэй паціснулі.

— Так, грамадзяне, лашадзіны язык, ён-жа паходзе…

– І-го-го-го, і-го-го-го, — разам зь некалькіх куткоў перапынілі прамоўцу, і ў яго пасыпаўся град агрызкаў, а нехта шмаргануў старой калёшай. У залі стала весела.

— Бі яго, — крыкнуў хтось з грамады.

А тав. Шпак нічога ня чуў. Узбударажаны, чырвоны ад злосьці, ён, сьціснуўшы кулак, крычаў:

— Лошадиный, лошадиный, несознательные лошади…

Грамада прыціхла. Неяк разам усе заўважылі, што чалавек гавора ня ўсуржёз і, разам з тым, з суржёзным відам…

— Бедны, — дагадалася ўрэшце цётка Марцэля, — гэта-ж ён зваржяцеў, а мы сьмяемся.

— Я гэта яшчэ ў дарозе заўважыў, - заявіў возчык Сымон, — але не хацеў казаць, думаў, што на яго так сабе часам находзе.

Усім зрабілася нялоўка. Грамадзяне пачалі моўчкі разыходзіцца, а два крэпкія хлапцы трымалі Шпака за рукі, каб ён у прыпадку хваробы не пакалечыў сябе.

* * *

Зноў скрыпеў сьнег пад палазамі. Возчык

Сымон вёз у горад тав. Шпака.

Грыгоры Якавіч прыціснуўся ў задку саней, панура схіліў галаву й мармытаў пасінеўшымі вуснамі: «Не зразумелі, не зразумелі, лошадзі, а я спадзяваўся… У-у-у лошадзі!» — крыкнуў ён са злосьці.

Возчык Сымон, як заўважыў, што яго яздок зваржяцеў на «конскім языку», стараўся папасьці хвораму ў тон і супакойваў:

— А вы, таварыш начальнік, пачнеце з другога канца. Конь, вядома, жывёліна, у яе ёсьць і галава і хвост. Вось з галавы ня выйшла, дык вы з хваста папрабуйце, можа што й выйдзе…

У горадзе вестка аб варжяцтве Шпака маланкай абляцела ўсіх савслужачых. У акрфінаддзеле саслужыўцы зноў шкадавалі Грыгорыя Якавіча:

— Бедны, яшчэ думаў к Вялікадню штаны новыя сшыць… Пашый цяпер…

– І з чаго-б такое найшло на чалавека, — дзівіліся рахункаводы.

— Гэта ў іх ад прыроды, — тлумачыла старажыха.

— Вось яна, беларусізацыя, дзе сказваецца, — шаптаў стары чыноўнік.

Ва ўсім горадзе толькі адзін чалавек ведаў аб сапраўдным становішчы рэчаў. Гэты чалавек — Акакі Павук. Але ён маўчаў. І ў апошнія часы, кажуць, стаў і ён задумвацца… І хто знае, можа праз некаторы час і ён выступіць на зьмену Шпака за «великое дело вызволения Полоцкой Руси».

Хто ведае? Бо Полацкая душа багата пацёмкамі.

Запіскі эмігранта

Ад рэдакцыі. «Запіскі эмігранта», якія мы пачынаем друкаваць, надасланыя да рэдакцыі празь ветлівасьць аднаго з нашых сымпатыкаў. У прыкладзенай да «Запісак» нататцы зацемлена, што запіскі знойдзены выпадкам пасьля расьцярушаньня аднаго зь лягероў, так званых ДП. Імя аўтара й ягонае цяперашняе месца пражываньня не ўстаноўленае. Наш сымпатык прыпушчае, што аўтар «Запісак» — бяздомны, расейскага паходжаньня чалавек, блізка знаёмы з жыцьцём беларусаў, і, магчыма, што цяпер яшчэ жыве ў вадным зь лягероў ДП. Мы схіляемся на ягоную думку, але станоўка сьцьвярджаць гэтага ня важымся. Тое, што «Запіскі» напісаны ў расейскай мове, не даець яшчэ права сьцьвярджаць, што аўтар іх — чалавек расейскага паходжаньня, бо і ў беларускім асяродзішчы часам сустракаюцца людзі, якія карыстаюць з расейскай мовы. Але ўсё-ж некаторыя паасобныя заўвагі аўтара выразна выяўляюць псыхалёгію чужынца, што дае ўжо некаторае права не вызнаваць яго за беларуса.

Надасланыя «Запіскі» ў форме дзёньніка досыць расьцярушаныя. Першыя лісткі аж да 25 сакавіка 1942 году зусім выцертыя й малачытэльныя. Зь вялікім высілкам нам усё-ж удалося ўстанавіць, што свой дзёньнік аўтар пачаў натаваць ад першых дзён вайны, жыў на Беларусі, прыпушчальна ў Менску. З паасобных невялічкіх урыўкаў малачытэльных лісткоў і з аналізу далейшага зьместу «Запісак» можна толькі прыблізна схарактарызаваць аўтара. Гэта чалавек найперш апалітычны, сангвінічнага характару, грамадзкі, які мала дзе зьбянтэжыцца. Ува ўсім іншым — гэта звычайны сярэдні чалавек ваеннага часу, які ратуе сваё жыцьцё ад зьнішчальнае сілы вайны й карыстае для гэтага з кажнае сытуацыі.

Поделиться:
Популярные книги

По прозвищу Святой. Книга вторая

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга вторая

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Я Гордый часть 7

Машуков Тимур
7. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 7

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2