Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

25 жніўня. Сяньня мірылі Апанаса Дзюрку зь ягоным шваграм. Пасварыліся, як цьвякі дзялілі. Цьвякі яны цягалі супольна, а сяньня раскладалі на душы. А швагра ягоны вельмі ўжо спрытны чалавек: калі захоча, дык можа сам сабе ў вочы плюнуць. Вось ён і абжехаў Дзюрку на цэлую скрыню. Неяк вельмі спрытна перасморгнуў, як раскладалі цьвякі на кучы. Апанас, хоць і варона, а гэты фокус згледзеў.

— Ты што, — крычыць, — фальшуеш? Хіба сумленныя людзі так робяць?

Пачалося пералічэньне, сварка, а пасьля й за чубы ўзяліся. Мы ледзь іх разьвялі й самі расклалі цьвякі на роўныя кучкі. Хай у згодзе

спажываюць.

26 жніўня. Жонка штосьці надзьмулася й паглядае падазрона. Ці не ўвялі ёй у вушы пра Маржю Іванаўну. Шкада, калі так, бо адносіны з Маржяй Іванаўнай увайшлі ўжо ў пажаданую плынь, і аскоміны яшчэ не набіў. Трэба зноў падвоіць асьцярожнасьць. Ох, цяжка спраўляцца на два франты.

27 жніўня. Сяньня меў неспадзяваную цікавую сустрэчу. Бачыў свайго старога знаёмага — Выпівоніч-Ецкага. Ведаў яго шчэ за царом. Быў ён тады абшарнікам, меў ладны маёнтак, ну, і жыў нядрэнна: скварку й чарку меў штодня. У сямнаццатым годзе ён чагось не пагадзіў з бальшавікамі, а біцца зь імі ня меў ахвоты й з гэтае аказіі паціснуў на захад. А цяпер вярнуўся. Гляджу й дзіўлюся: чалавек амаль не зьмяніўся, толькі пагрубеў трохі, а такі-ж здаровы, чырвоны, як рыжык.

— Відаць, — кажу яму, — на эміграцыі Вам нядрэнна паводзілася?

— А так, так, — кажа, — хоць маёнтку там і ня меў, але пасад нядрэнны давалі. Ды я нідзе не прападу — натура ў мяне такая… зацэпістая.

Відаць, што не прападзе. Цяпер езьдзіў у былы маёнтак, мабыць, там таксама нейкія меркаваньні мае. Але наўдачу, каб з гэтага што выйшла.

Калі ішоў дахаты, то ўсю дарогу думаў пра тое, чаму так дзіўна збудаваны белы сьвет. Адзін, бывае, і чалавек ня дурны, а праз усё жыцьцё, як белка ў калясе, матаецца за скарынку хлеба, а другі — так сабе чалавечак, звычайны, а ўсё жыцьцё на правох госьця: пірог ды яешня. Увечары ў нашай парафіі на гэтую тэму быў дыспут. На гэтую справу кажны глядзіць па-свойму. Апанас, напрыклад, казаў, што як толькі чалавек радзіўся ў кашулі, то ўжо так і ведай, што яму праз усё жыцьцё будзе Вялікдзень. Разак даводзіў, што ў кажнага чалавека свой лёс — як каму пашанцуе. Рыгор націскаў на тое, што ўсё залежыць ад розуму:

— Калі чалавек мае галаву, дык не прападзе.

— А з галавою не прападаюць? — пытаемся.

— Калі й прападаюць, то, мабыць, галава ў патрэбны момант ня здолела варыць, а то не прапаў-бы.

Сымон моўчкі слухаў усе гэтыя разважаньні, не перашкаджаў, а нарэшце й кажа:

— Глупства вы ўсё гэта гаворыце: і лёс і розум — усё гэта дрэнь, і галава дрэнь. Галоўнае ў чалавека — жывот. Калі я шчэ ў анатомцы працаваў, то быў у нас адзін доктар, дзівак страшэнны. Іх там у нас шмат было, і кажны зь іх рабіў як трэба: сяньня ногі рэжа, заўтра ў мазгох калупаецца, а той дзівак дык заўсёды жываты паласаваў. Крэмзае іх ува ўсе бакі ды ўсё чагось углядаецца. А што ў жываце ўбачыш, апрача дрэні? Вось я аднойчы й пытаюся: чаму гэта Вы, Сямён Мікалаевіч, жываты ўсё шастаеце? Вы-б у галаве пакалупалі. Можа там цікавей?

— А што ў галаве калупаць? Мазгі, - кажа, — гэта дрэнь, густы кісель і больш нічога. І галава, — кажа, — патрэбна чалавеку хіба як покрыўка для тулава, каб у жывот лішняя вада не зацякала. Бо сам бачыш, што кажны чалавек жыватом наперад ходзе, а не наадварот, а значыцца, і ўсё чалавецтва жыватом наперад рушыць…

— Я тады пасьмяяўся зь ягоных словаў. Але неяк пазьней давялося мне тры дні ня есьці. Дык што вы думаеце? У галаве ніякае думкі, апрача тое, пра што кажа жывот.

Вось тады й паверыў таму дзіваку-доктару. Знацца, калі чалавек не прападае, у яго спраўны жывот, а галава тут зусім лішняя.

Сымон сказаў гэта так пераканальна, што блізу ўсе згадзіліся.

28 жніўня. Але-ж да чаго цяпер спрытны народ пайшоў! Толькі пазірай ды дзівіся. Стаімо гэта мы сяньня на біржы, разглядаемся. А тут каля нас і Круглоў трэцца. Асоба такая імклівая й досыць размаітая. Працаваў ён за саветамі й нейкім тэхнікам, і транспартнікам, і асьветнікам, наагул, спэцыяльнасьцяў мае шмат, а тымчасам ніводнае. Пакуль гэта мы паволі прыслухоўваліся, што, дзе й як, а тымчасам зь біржы выходзіць дзядзька з барадою ды кажа:

— А хто, — крычыць, — ёсьць крысаловы? Добрыя ўмовы. Пацукоў, знацца, лавіць. На «Заготзярно».

Ну, ведама, мышалоўная спэцыяльнасьць цяпер даволі рэдкая, і таму ніхто надта й не адгукнуўся на гэты заклік. Пракрычэў гэта ён некалькі разоў ды змоўк. І вось, калі ўжо здавалася, што мышы цалкам апануюць гэтым «Заготзярном» з прычыны адсутнасьці належнага спэцыяліста, у гэты, як кажуць, крытычны момант на сцэну вырываецца Круглоў:

— Я, — крычыць, — магу мышэй лавіць! Курсы на гэта канчаў! Дыплёмы маю!

І панёсься за барадою. А праз часін дзесяць вяртаецца й паперкаю з накіраваньнем махае:

— Ну, — крычыць, — трымайся, мышы! Круглоў ідзе.

— А як ты, — пытаемся, — лавіцьмеш гэтых мышоў? Ты-ж ня спэц.

— Даражэнькія, нешта злаўлю. Калі ня мыша, то хоць збажыны якой. Гэта-ж «Заготзярно».

І пайшоў мышэй лавіць. А я ведаю, што ён ніколі нічога, апрача мух, не лавіў. Вось гэта спрыт! Такі чалавек нідзе не загіне.

29 жніўня. Маржі Іванаўне зноў занёс пшанічнае мукі й цукру. Нічога ня зробіш — трэба падкормліваць. Казала, што хутка вернецца лейтэнант. «Ад пэўнага чалавека чула». Можа гэта яна мяне палохае, а можа й запраўды ёсьць такія чуткі? Трэба папытацца ў Наязнова: ён на гэтыя рэчы знаўца.

30 жніўня. Рыгор спраўляў улазіны. Ну, трэба сказаць, што такога баляваньня я шчэ ня бачыў. Было літаральна ўсё. А гарэлкі — Божачка мой! Хоць анучы палашчы. Усе мы стараліся каля яе досыць дружна. Пасьля пачаліся прамовы. Рыгора віталі, хвалілі ягоны спрыт і розум, ягоную вытрываласьць. Ды й як не хваліць, калі чалавека навет агонь не бярэ. Згарэў ушчэнт, а праз пару месяцаў зноў у сваёй хаце, дый абсталяванай лепш за ранейшую. Не, такі чалавек варты пашаны. Навет і Сымон у сваёй, хоць і кароткай, але гарачай прамове адзначыў гэта:

— Што-ж, — казаў Сымон, — што Рыгор выгляду ня мае? Што, пытаюся ў вас, з таго, калі наш паважаны сусед з выгляду як-бы й дурань які? Выгляд гэта, кажа, дрэнь, глупства. Другі бывае й выглядам паважны й гэтым за разумнага сябе ўдае, а загадай паміж трох сьвіней зацірку падзяліць — не патрапіць! А Рыгор падзеліць! Ды так падзеліць, што яшчэ й сабе застанецца. Вось у чым сэнс! Вось у чым, кажу, уся навука. Хай жыве Рыгор!

Мы дружна выпілі за Рыгора, таксама й за ягоную жонку, але ў канцы ўсяе справы нашае лагоднае частаваньне ледзь не сапсуў Апанас Дзюрка. Сярод іншых пачастункаў ён неяк згледзеў на стале сьвежаніну і ўспомніў, што ў яго калісь укралі кабана, і што варажбітка паказала на свайго. Гэта ў яго сфармавалася ў пэўную думку, якая й выклікала рэальныя чыны. Ён падняўся, грымнуў кулаком па стале і, хоць ня зусім выразна, але досыць станоўка, загадаў:

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Копиист

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рунный маг
Фантастика:
фэнтези
7.26
рейтинг книги
Копиист

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Локки 11. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
11. Локки
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 11. Потомок бога