Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусь

Броўка Пятрусь

Шрифт:
XI О, як ты збіралася, сіла народа, Як мора прымала раку і ручай, I воляю партыі ў дні пяцігодак Гамонкаю фабрык, гамонкай заводаў Напоўніла родны, абуджаны край. Турбіны-асілкі спакойна і важка, Скарыўшы адвечныя нетры жуды, Агнямі Арэсы — балотнае казкі, Іх рухам нястрымным, і гулам, і бляскам — Жыццём акрылілі твае гарады. I чулася нам у прасторах шырокіх, Як песняй спавіўшы лясы і палі, Гудкі ўсіх заводаў гудзелі навокал, У родных размовах здалёку-далёку Да фабрык сталіцы, да Мінска ішлі. Мы славілі час урачысты і новы, Над полем калгасным другую зару, Тваіх трактароў і машын перамовы... Не ў лапцях
лазовых, не ў світцы суровай,
А ў новым убранні жыла Беларусь!
XII Мы ўвосень не зналі здабытку, як змераць, Па свірнах засекі стаялі з дабром, Па клунях ад збожжа ламаліся дзверы; Буйныя антоны і слуцкія бэры, Чарэшні і вішні былі за сталом. Мы сеялі дбала, збіралі мы густа, Мы з працы калгаснае ведалі плён — У нас па вядру ураджала капуста, I спорыла бульба рассыпчастым кустам, I ў добрую сажань адборлівы лён. А колькі ў нас ягад, чарніц і ажыны, Па мхах журавіны да самай зімы; А колькі вадзілася ў лесе дзічыны, Шумелі чароты пад крыллем гусіным, Чародамі ў рэках хадзілі самы. Зямля Беларусі давала, што трэба. Мы чулі, як сокі па нетрах гудуць, I хлеб нам штодзённы, і ўсё, што да хлеба, Здавалася нават, што зоры на небе,— На гонкіх вяршалінах бору растуць.
XIII Зямля Беларусі! Былі ў нас клапоты, Каб ты урадліваю ўся зацвіла, Мы багну ўздымалі з адвечнай дрымоты, Каналамі рэзалі нетры балотаў — I з тванню знікала туманаў імгла. Народная сіла скарыла паўсюды; I там, дзе гібелі лаза ды імхі, Дзе вокны бяздоння ляжалі пад хлудам, Дзе продкі вялі з лесуном перасуды,— Ішлі з перамогаю нашы плугі. Мы ўзмахам рыдлёвак нядолю хавалі I стомы ніколі не зналі ў руках. Глухія палескія сумныя далі, Як стрэлы, прабілі наскрозь магістралі, I сталі сялібы на іх берагах. Калі прыгадаеш, дык дзіву даешся, Як многа зрабілася ў тыя часы. О, як вы ўставалі, прасторы Палесся, У нівах шырокіх, што ў казачных песнях, У гомане буйнай жытнёвай красы.
XIV Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй. О, як ты прыгожа над Нёманам, лета! Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам I водарам ясных купальскіх начэй. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін; Блішчаць сенажаці травой-аксамітам, Хвалюецца возерам спелае жыта, I шум канюшыны ўзлятае з лагчын. Дарогі ў прысадах, бярозы, таполі, Блакітнага неба струменіць віно, Вятры пралятаюць, як песні над голлем. Шырока-шырока калгаснае поле, Куды ні паглянеш,— мяжы не відно. Ніколі, ніколі, нідзе не забыцца, Як хлопцы выходзяць адранкам касіць, I росны мурог перад імі іскрыцца, Як песні спяваюць вясёлыя жніцы, Заплёўшыя ў косы красу зараніц.
XV Знаходзілі мы адпачынак здаровы Па ціхіх дубровах, па звонкіх гаях. Азёры пад Леплем, бары Аўгустова Дарылі паветрам смалістым, сасновым,— Мы сілу, што крэмень, насілі ў грудзях. Як добра, устаўшы вясной раніцою, Адчуўшы на целе праменні цяпла, Напіцца з цвітучых палёў сырадою I ў чоўне паплыць задуменнай ракою Пад мерныя ўсплёскі на хвалях вясла. А з берага хіляць галовы купавы, А кветак на полі, нібы аганькоў, І ветры ўсяго абдымаюць ласкава, I кратаюць вусны духмяныя травы, А гоман птушыны, як хор гусляроў. А як вы чароўны, Наддзвіння заходы, I ў дзень вераснёвы і ў сонечны май! Хто быў там аднойчы з якое нагоды, Дык той праканаўся і скажа заўсёды — Здаровы, прыгожы, азёрны наш край.
XVI Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас, На кожнай сцяжынцы іх песня і
голас
З тваёю журбою і ўцехай тваёй.
Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок... I поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, Як Цётка спявала, як марыў Бядуля, Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок. А як разгарнуўся наш росквіт вялікі У дні нашай бурнай, прыгожай вясны. Мы радасным песням не ведалі ліку — Раслі спевакі, песняры і музыкі. Аб шчасці народным спявалі яны. Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў; Ты песня сама ад крыніц да заранкі, Ад зорак паўночных да сіняга ранку, Ты наша паэма з бурштынавых слоў!
XVII Як гэта ўсё дорага сэрцу і блізка — Над ціхаю Свіслаччу строі муроў, Прасторныя плошчы і вуліцы Мінска... Сталіца! Ты — нашага росту калыска, Спрадвечная слава бацькоў і дзядоў. Сталіца! Магутнасць твая незлічона, Не раз ты суровую знала пару, Тут шаблі крышылі французы, тэўтоны, І шведы, і ляхі. Чужынцаў з праклёнам Ты біла, збіраючы ўсю Беларусь. Сталіца! Цябе будавалі мы дбала У нашы савецкія, шчасныя дні, Ты быццам на крыллях увысь узлятала, Палац за палацам, квартал за кварталам, Такая, якою ніхто і не сніў. Блакітнае неба над горадам-садам, Ускраіны ў гулкіх фабрычных гудках, I бронзавы Ленін ля Дома Урада Вітаў нашу сілу і буйную радасць I зваў нас нязломнымі быць у вяках!
XVIII Мы славілі час той пад сцягам чырвоным, Што раны балючыя нам загаіў, Калі мы з братамі з-пад Буга і Нёмна, Разбіўшы іх путаў ланцуг пад'яромны, Сышліся навечна ў адзінай сям'і. Адна гадавала нас родная маці, Хто ж мог нас дратамі мяжы падзяліць? Хто права займеў у прыгнечанай хаце Забраць у братоў нашых скарбы, багацці I волю пакінуць адну — галасіць? Зямлю адабраўшы і роднае слова, Не ведалі майстры прыгнёту-ярма, Як Прыпяці нельга пасеч напалову, Як вольных вятроў не суцішыць размовы, Так нельга народ у палоне трымаць. Калі мы з'ядналіся, слёзы, як росы, Ад шчасця па тварах у нас пацяклі, Бо прагнага сэрца жаданне збылося — У промнях рабіны вясёлая восень Хадзіла па ўсёй беларускай зямлі.
XIV Дык будзьце пракляты на вечныя векі, Фашысцкай краіны забойцы-сыны, Што страцілі воблік, душу чалавека, Што ўсё разбурылі праз гвалты і здзекі, Што ў край наш прынеслі пакуты вайны. Агорнута сэрца і болем і жалем, Ніяк не забыцца таго, Беларусь, Як ветры тужылі, як рэкі рыдалі, Як беглі гіа нівах крывавыя хвалі, Як хмары закрылі пад небам зару. Як нікла здабытае намі ў сталеццях, Як горад ахуталі морак, жуда, Як нішчылі вуліцы выбухі смерці, Як чэзлі ў руінах забітыя дзеці, Як сонца з-за хмараў было не відаць. Як зграі з'явіліся з гвалтам, прымусам, Як полымя крыллі плылі па начах... Ды толькі не здаўся народ Беларусі, Не стаў на калені, не паў, не сагнуўся, А ворага стрэціў ударам мяча!
XX Зямля Беларусі! Ты ў гневе, ты ў ранах, Твой гнеў разгараецца сёння ў агні. Палямі-барамі сыны-партызаны, Жыцця шкадуючы, б'юцца аддана,— Не рэкі гамоняць, а зброя звініць! Ты ўстала паўстанкай прад набрыддзю дзікай З азёрамі помсты ў грозных вачах. Ды гэта ж не сосны, а вострыя пікі, Ды гэта ж не вецер, а смерці музыка, Што грае на чорных, варожых касцях. Па ўсіх неабдымных прасторах-абшарах Устала расплата, крывёй загула, Знаходзіць чужынцаў суровая кара, Грымяць Налібокі, хвалюецца Нарач, На бераг з палону выходзіць Сула. Зямля Беларусі! У часіны нягоды Тваіх абаронцаў нязломная раць. Хто жыў тваім хлебам, хто піў твае воды, Хто меў тут прытулак у час непагоды, Гатоў той памерці, цябе ж ратаваць!
123
Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV