Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А Раман Драгун пасля ўсяго гэтага стаяў i думаў: "Нiчога не будзе: скура i дзела з канцом".

Было тады ў яго нешта падобнае да злосцi, i як бы гэта на Буланага, што нiяк выгадна не прадаць яго ўжо.

– Ну ты, скура, - сказаў ён з вялiка-сталым выглядам i пачаў на яго садзiцца...

Конна на Буланым ехаў вастратвары Раман Драгун; усё тоўк Буланаму заднiкамi шырокахалявых i нiзенькiх рыжых ботаў пад чэрава ды пасвiстваў:

– Фюй-фюйць!..

А Буланы i вухам не вёў. Праўда, ён то гэтыя вушы натапырваў, але нагамi перабiраў павольна. Толькi калi часамi вельмi ўжо моцна свiсне Раман Драгун, дык

тады Буланы нек спрытна, але стала шавялiў задам ды яшчэ крывiў набок морду. Морда крывiлася лёгка, i быў выраз усяго гэтага такi, як бы гэта Буланы хацеў сказаць Раману Драгуну:

"Свiшчы, свiшчы, фюйкай сабе паволi, цi як сабе хочаш. Што ж з гэтага, ты - Драгун, а я Буланы. Ты сядзiш на мне, а я iду - а дарога сабе макраватая, пасля дажджу".

Так гэта нек уяўлялася, што гэтак-так думаў Буланы. На самай жа справе ён нiчога не думаў, бо не ўмеў думаць. Нек трохi блыталася недзе ў iм, у глыбiнi галавы, цi то гэта так недзе ў iстоце, а дзе, хто яго ведае, - што гэта, як хвацiў быў ён нядаўна на двары ў Сымона Шрота аўса, да якога Раман Драгун па дарозе заехаў на iм (што Сымон Шрот зваўся Сымонам Шротам, таксама Буланы не ведаў), дык вельмi ж пасля гэтай жменi аўса пагнала яго слiну, i хацелася тады больш хвацiць аўса, але Сымон Шрот, узяўшы ражку з аўсом i аблаяўшы курэй, якiя зазiралi яму ў вочы, недзе знiк. Слiну гнала некалькi хвiлiн, а пасля i гэтая работа зацiхла, але жаданне жаваць авёс i цяпер засталося.

Пасля Сымон Шрот пагладзiў Буланага па шыi, паглядзеў яму ў зубы, пасля нечага пацерабiўся трохi каля хваста i сказаў Раману Драгуну:

– Я сягоння закалоў два япрукi. Адзiн япрук Юрасёў, а другi Ўладзеў, дык вечарам пайду на свежыну, а цяпер мне час ёсць. Дык я, што робячы, ражку аўса думаў у жорнах змалоць на вобмешку. А тут бачу - ты едзеш... Дык я, паглядзеўшы на твайго Буланага, проста кажу, што з гэтага каня нiчога не будзе - стары i дыхавiчны; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць.

Раман Драгун у гэты час выдзьмухваў з вусоў пыл, якi яшчэ з самага ранку пазалазiў туды, але, пачуўшы словы Сымона Шрота, забыўся пра гэтую работу i заявiў:

– То я гэта табе набiваюся з канём гэтым, цi што? За каго ты мяне лiчыш?

– Я не кажу, што ты мне набiваешся з гэтым канём. Я не кажу, што ты не можаш набiвацца. Набiвацца ты можаш, але нашто гэта табе - каня гэтага я ўсё роўна не куплю. Што ты, розуму ў галаве не маеш, цi што; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць...

Раман Драгун паволi сеў на Буланага i накiраваў яго на вулiцу. А на вулiцы пачуў голас Сымона Шрота:

– А дзе ты Каштана дзеў?

– Прадаў, - адказаў Раман Драгун i паехаў.

На гэтым гаворка i скончылася, i Буланы цяперка iшоў сабе i ледзь прыметна адчуваў, як яму хочацца аўса, ды яшчэ тое, што так жа не будзе, некуды дайшоўшы, нешта будзе есцi...

Раман жа Драгун аб ядзе не думаў. Перш, як толькi ад'ехаў ён ад Шротавае хаты, дык адчуў думку аб тым, што шыракаверхая старая салдацкая шапка ўсё наязджае на лоб. А пасля прыпомнiў свае справы, што вось трэба будзе гэтага самага каня прадаваць ды купляць другога; а гэта - чорт яго ведае, вельмi ж клопату многа. Няхай бы ён быў сабе i быў, гэты Буланы, i не старэў, i не трэба было яго са свету зводзiць. I як бы нешта падобнае да злосцi шавяльнулася ў iм на Буланага. Праўда, яно то за жыццё прывыклася да гэтага клопату, але нек цяпер вельмi

ж многа яго - усякiя гэтыя дробязi збiраюцца ў адно, дык вельмi ж мучаць яны. А тут яшчэ ўсякiя думкi апаноўваюць.

А пасля i гэтая думка сплыла. I тады прыпомнiлася самае важнае, што ўсё рупiла неяк несвядома, знаходзiлася недзе ў глыбiнi iстоты i не афармлялася ў думках, а цяпер неяк раптам выплыла, з'явiлася i выявiлася ўжо як моцнае настойнае разуменне: "Гэта ж Буланага, калi нiхто не купiць, трэба будзе пусцiць пад нож на шкуру, яно то ўсё роўна яму ўжо канчацца, але..."

I тут раптам ужо была новая думка: "А можа яго i купiць хто..." I тут жа выявiлася яшчэ новая думка: "То ўсё роўна ж яго на шкуру купяць..."

I тады ўжо гэта пачало пераходзiць з думак у пачуццi.

– Яно то лепш не думаць аб гэтым, - сказаў пацiху Раман Драгун, мала ўжо разбiраючыся аб тым, аб чым гэта не думаць.

А пачуццё было. Было гэтае яно цьмянае i некае новае. Тады, як ранiцаю калоў ён трухлявы пянчук у саду, тады аб Буланым думаў таксама, як i аб гэтым пенчуку: "От пянчук раскалю, а Буланага прадам", а цяпер Буланы раптам як бы вырас сваёй iстотаю для думак. I на адзiн, на адзiн толькi момант стаў ён як бы мяжою мiж двума адчуваннямi свету.

Утварылася вострае раздзяленне мiж пенчуком i Буланым: матэрыял i iстота; матэрыял для жыцця i жыццё; i матэрыял для жыцця ад жыцця. Глядзi ты на матэрыял - што скажа жыццё? Глядзi ты на жыццё, каб цвiло - Буланы робiцца матэрыялам...

А тут якраз пачалi пералятаць цераз дарогу вароны, пачалi шукаць нечага на ёй i адцягнулi ўбок Раманавы думкi; уявiлася, што вароны пахнуць ветрам, а вецер пахне мокрымi кустамi. А ў кустах, пэўна, яшчэ вiдна з-пад мокрага снегу мокрая i зжаўцеўшая трохi за восень трава. Дык тады i ўявiлася яшчэ, што гэта i хаты там скрозь стаяць, i людзi там вакол ходзяць, i дарогi пад мокрым снегам ляжаць, i ўсё гэта ж прывычнае i блiзкае. Гэтае ўяўленне прывычна i натхнёна заўладала раптам пачуццямi зусiм i цераз глыбiню iстоты разагнала папярэднiя думкi, i тады ўжо ясна адчулася: дык Буланы гэта стары, яму ўжо канец падыходзiць. "Гэты канец прыйдзе, зробiцца неяк, адыдзе, а я пра яго забуду, а сам буду жыць, бачыць усё. I не мной гэта ўсё зроблена, i не мной будзе перароблена".

I раптам, як бунт некi, выбухнула вастрата думкi: "А цi не павiнен я ў гэтым рабiць што? Чаго ж гэта еду я спакойна, калi вакол так?"

Але гэта думка засталася няскончанай i нават зусiм не сфармаванай, бо раптам прыпомнiў неяк, што заўтра нядзеля, i пры гэтым уявiлася, што ўсё будзе такiм, якiм будзе.

А пасля зноў з'яўляцца стаў нейкi непакой як бы ад таго, што Буланаму падыходзiць канец.

– Чорт яго ведае, от разбярыся тут, - сярдзiта плюнуў Раман Драгун i ткнуў Буланаму заднiкi ботаў пад чэрава.

Гэта работа навяла яго на звычайнае, i з'явiлiся новыя думкi аб тым, як гэта ён на Буланым i на Каштане вазiў гной, а вецер свiстаў у вушах. Была восень, разбiвалi гной, птушкi ляцелi.

I раптам зноў засвiстаў Раман Драгун:

– Фюй-фiць.

А пасля захацелася яму заспяваць, ды не мог прыдумаць ён песнi. I ўжо неяк як бы дзiвiўся - як гэта ён мог думаць аб усiм тым, аб чым нядаўна думаў. Што гэта ж Буланы стары, дык таквеле бяды: папрацаваў на iм некалькi год, даў ён карысць, а гэта будзе добрая шкура - матэрыял добры, значыцца...

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Петля, Кадетский корпус. Книга восьмая

Алексеев Евгений Артемович
8. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга восьмая

Креститель

Прозоров Александр Дмитриевич
6. Ведун
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Креститель

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Гранит науки. Том 1

Зот Бакалавр
1. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гранит науки. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Лихие. Смотрящий

Вязовский Алексей
2. Бригадир
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лихие. Смотрящий

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота