Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Як у цябе справы? – пытаюся. Мы апошні раз бачыліся недзе зь месяц таму, было яшчэ зусім холадна, мы тэлефанавалі ёй з вакзала, а што мы рабілі, дарэчы, на вакзале? ня памятаю ўжо, але тэлефанавалі мы ёй дакладна з вакзала, яна сказала – ок, прыходзьце, вазьміце бухла толькі, мы ўзялі пляшку кайзэра, потым выходзілі яшчэ, яна тады была пасьля нейкага масажнага кабінэта і пахла нейкімі крэмамі, у яе тады былі трошкі даўжэйшыя валасы і нейкага іншага, здаецца, колеру, хоць якога менавіта – узгадаць не магу.

– Дрэнна справы, – кажа

яна.

– Штосьці здарылася?

– Здарылася, – кажа яна, – здарылася. У школе праблемы. Іспыт заваліла.

– Прыкольна, – кажу. – Ты ў школу ходзіш.

– Нічога прыкольнага, – кажа яна. – Поўнае гаўно.

– Ясна, – кажу.

– Мы павінны былі напісаць навуковую працу, – кажа Маруся, грэючы люльку ў руках. – Тэма, ведаеш, якая была?

– Якая? – пытаюся.

– «Што я думаю пра работу муніцыпальных службаў».

– А што гэта?

– Муніцыпальныя службы?

– Ну.

– Ну, там, скажам, пажарныя. Або газавая служба. Камунальнікі, адным словам.

– Ясна, – кажу я. – І што ты напісала?

– Я напісала пра палівальныя машыны.

– Пра якія машыны?

– Пра палівальныя машыны. Тыя, што раніцай паліваюць вуліцы, бачыў?

– Бачыў, – кажу. – Ты што-небудзь ведаеш пра палівальныя машыны?

– У мяне перад гэтым была нейкая жахлівая ноч. Я амаль не спала. Прыйшла на ўрок – а мяне проста разрывае на шматкі, разумееш? Я ледзь не памерла.

– Ну, так пайшла б дахаты.

– Гэта ж іспыт.

– Папрасіла б тату, ён бы падагнаў пару бэтээраў, і ўсе праблемы.

– Табе лёгка казаць. У цябе тата не вайсковец.

– Да, – кажу, – дзякаваць богу.

– Яму, напраўду, вельмі падабаецца, калі я яго аб нечым такім прашу. Таму я яго ніколі і не прашу.

– Ага, – кажу.

– Гэта брат яго пастаянна доіць.

– У яго ёсьць брат? – пытаюся.

У мяне ёсьць брат, – Маруся нарэшце распальвае люльку. – У мяне ёсьць старэйшы брат.

– Чаму я яго ніколі не бачыў?

– Я яго сюды не пускаю.

– Чаму?

– Я яго ненавіджу. Хоць раней вельмі любіла.

– І што здарылася?

– Ён чапляўся да мяне.

– Сур’ёзна?

– Сур’ёзна. Ён мяне некалі ледзь ня згвалціў, добра, што ўкураны быў – у яго проста нічога ня выйшла. А так, уяўляеш – мог бы стаць маім першым мужчынам.

– Да, – кажу, – бывае. А мой брат за мяне ў дзяцінстве заступаўся.

– А да мяне, – кажа яна, – у дзяцінстве ніхто не чапляўся. Баяліся...

11.00 – 12.00

– Ну, і што?

– Што?

– Ты пра палівальныя машыны нешта распавядала.

– А, так, – згадвае яна. Мы сядзім на балконе, Сабака сьпіць у кутку, а мы сядзім на нейкіх кілімчыках і глядзім у неба, Маруся зусім разгубленая, яна водзіць навокал пустымі вачыма, спрабуючы зачапіцца хоць за нешта, але ў яе гэта ня надта выходзіць, праўда, вось на мяне зьвярнула ўвагу, спрабуе нешта гаварыць. – У мяне відзежа была. Я ноч напярэдадні ня спала, разумееш, і тут гэтая работа. Адным

словам, я напісала ім штосьці кшталту таго, я ўжо дакладна ня памятаю, але галоўная думка там такая была, што напраўду гэтыя палівальныя машыны, яны паліваюць зусім не вадой.

– А чым?

– Ты разумееш, – яе голас раптам робіцца сур’ёзны і напалоханы, – я калісьці раніцай прачнулася, вельмі рана, яшчэ шостай не было, і мяне нешта перамкнула, што трэба купіць малака, і я ўзяла нейкі тэрмас і ў тапках пайшла шукаць малако.

– А шостай ранку?

– Я ня ведала, – кажа яна, – што толькі шостая. Я проста выйшла на балкон, а было ўжо сьветла, гляджу – унізе праязжаюць гэтыя штукі, ну, – палівальныя машыны, я чамусьці падумала, што гэта малакавозы, яны ж падобныя, пагадзіся.

– Ну, не зусім.

– Чаму?

– Дзе ты бачыла, каб малакавозы палівалі вуліцы малаком?

– Малаком? – тут Маруся замаўкае, пэўна, у яе зараз зноў відзежа, але я пасьпяваю выцягнуць яе назад.

– Але, – кажу, – сапраўды падобныя. Прынцып такі самы. Нешта возяць сабе ў бочках. Пажарныя машыны таксама падобныя.

– І цыстэрны з нафтай, – кажа Маруся.

– Да, – кажу, – цыстэрны з нафтай таксама, у прынцыпе, падобныя да малакавозаў.

– Я тады падышла да палівальнай машыны са сваім тэрмасам, – працягвае Маруся, – і тут, ты разумееш што – у мяне трапіў струмень вады, ён ударыў акурат у мяне, у цела, у твар, на рукі, нават тэрмас з рук выбіў. І вось тут, ты разумееш, я паднесла рукі да твару, па іх сьцякала халодная вада, і панюхала іх. Ведаеш, чым яны пахлі?

– Чым? – пытаю.

– Газам.

– Якім газам?

– Ня ведаю, – кажа Маруся. – Але дакладна – газам. І я, ведаеш, што падумала – гэта ў прынцыпе магло быць зроблена наўмысна, разумееш – яны наўмысна падмешваюць у ваду для паліваньня танізуючы газ, скажам, для таго, каб, з аднаго боку, насельніцтва прастымуляваць перад пачаткам працоўнага дня, а зь іншага – скіраваць энэргію гэтага самага насельніцтва ў прадуктыўнае рэчышча, паколькі газ гэты павінен быў быць выраблены на аснове псыхатропных штук, народ бы па-свойму заводзіўся і весела валіў бы на вытворчасьць.

– І ты ўсё гэта напісала?

– Так, – кажа Маруся, – напісала. У мяне ж відзежа была. Я яшчэ пачала прыдумляць розныя варыяцыі на гэтую тэму, там, скажам, усе элементы, прысутныя ў газе, трапіўшы ў паветра, пачыналі дзейнічаць толькі праз 45 хвілін. І калі палівалкі выкідалі газ у паветра, напрыклад, а 6.15, да 7 ён дзейнічаў толькі часткова і быў якраз надзвычай шкодным для чалавечага арганізму.

– А гэта для чаго?

– Каб адрэгуляваць распарадак дня ў гарадох. Калі ты выпрэшся на вуліцу да 7 – ты хапаеш сваю пайку шкодных рэчываў і цябе цэлы дзень выкручвае, разумееш? Пры гэтым, калі ты выходзіш з дому, ну хаця б роўна а 7 – ты нармальна закачваешся правільнай сумесьсю і цэлы дзень кілбасішся ў імя дабрабыту бацькаўшчыны, выходзіць эканомна і рацыянальна.

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга IV

Погуляй Юрий Александрович
4. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга IV

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Ведун

Сухов Александр Евгеньевич
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ведун

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Я - истребитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
8.19
рейтинг книги
Я - истребитель