Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзе жыве Беларусь...

Акула Кастусь

Шрифт:
* * *

Прыгадваю, што А.Калодка, падчас галоўнай зборкі ў сэрыі розных цырымоніяў Сустрэчы Беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне, чытаў даклад, калі памяць мяне не падводзіць, пра гісторыю Літоўскага Статуту. Голас калішняга вязьня Аўшвіц Біркэнаў то цішэў, што ледзь чуваць яго было, то дрыжэў і мацнеў. Накіпела. Чалавек хваляваўся. Ззаду аставаўся жудасны шлях, а цяпер Калодка дажываў свой век на сьціплай пэнсіі-ашкадаваньні ад ураду Фэдэральнай Рэспублікі Нямеччыны.

Калодка цэлы час браў удзел,

на колькі высмактаныя гітлераўскімі нацыстамі фізычныя сілы дазвалялі, у мясцовым беларускім грамадзкім, рэлігійным і культурным жыцьці. Я яго бачыў першы раз у жыцьці й захапляўся нязломнай маральнай сілай гэтага чалавека. А што гэта за чалавек, у якога ў зьняможаным целе тлее такі нязгасна-палымяны дух?

— Падчас вайны Калодка ў нас у Вялейцы быў свой чалавек, — апавядаў мне ў Тароньце Нікіфар зь Вялейшчыны, — Да яго ў якой хочаш справе ішоў увесь народ з усіх вёсак. Калі дзе каго пакрыўдзіла якое паляч'ё, што было пазашывалася ў нашу адміністрацыю, дык людзі казалі: ідзіце ў Вялейку да Калодкі, пажальцеся яму. Ён свой чалавек і ён надзвычайна спагадлівы. Ён разьбярэцца ў чым справа й паможа. І ўсе да яго йшлі з рознымі справамі, найчасьцей з крыўдамі ад уладаў. І ён усім, як толькі мог, памагаў, а калі ня мог сам ды пасылаў да якога іншага начальніка. Так Калодка ўдома быў наш добры й вялікі чалавек, масу нашых людзей ад бяды выратаваў…

Я, прыгадваю, прасіў тады шматгаманлівага Нікіфара, каб сеў за стол, узяў самапіску ў правую руку, кавалак паперы, ды, пацеючы ад вялікіх намаганьняў, сваімі словамі, як умее, запісаў што ведае пра Калодку. Але пэнсіянер Нікіфар і дагэтуль не сабраўся гэтага зрабіць.

Слухаючы тады Калодкаў даклад у Мэльбурне, я быў сьведмы таго, што слухаю чалавека, які сваей нястомнай працай для народу на бацькаўшчыне, у грозны ваенны час, заслужыў сабе пачэснае месца ў нашай гісторыі. "Наш чалавек" тады ў народных вуснах было вялікай пахвалой і ўзнагародай.

Гэны-ж народ не называў тады "нашым чалавекам" нікога з тых "запраўды праваслаўных" нікчэмнікаў, якія подлымі даносамі пасадзілі яго, гэроя-змагара, у нацыстоўскі лягер сьмерці.

Дзякую Богу за Калодку, а яму самому пашана ад мяне, беларускага патрыёта з суседняй Вялейшчыне Глыбоччыны.

* * *

У прыгожы сонечны дзень мы стаялі перад новай царквой у Рычманд Гіл, паўночным прадмесьці Ню Ёрку. Кастусь Мерляк апавядаў мне як яе будавалі.

— Бачыш, купал хацелі мы даць крыху больш уперад, бліжэй вуліцы, але нам не дазволілі, бо ёсьць такое мясцовае байло (права), якое рэгулюе вышыню будынкаў у адлегласьці іхнай ад вуліцаў. Дык давялося тады нашаму архітэктару зьмяніць крыху пляны…

Кастусь апавядаў тое голасам, у якім чуваць было пашану да працы; з такім задавальненьнем добры гаспадар гаворыць пра належна апрацаваную й засеяную ніву. Ён-жа назваў і нейкі лік, значыцца прыблізную камэрцыйную вартасьць гэтага храму, што пабудавала група людзей, якая пакінула некалі парафію Сьвятога Кірылы Тутаўскага ў Брукліне й пачала тут новае жыцьцё. Прыгожая царква. Яшчэ адно сьветчаньне, як наш ахвярны народ працуе для Бога й народу, ставіць Госпаду й сабе помнікі. На бацькаўшчыне чужынцы нашы сьвятыні руйнуюць, а нашы выгнаньнікі

на чужыне будуюць.

І яшчэ мне думалася, як больш плённым было-б жніво, калі-б усе нашы праваслаўныя парафіі, на чатырох кантынэнтах, належалі да адзінай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а не цягаліся па розных шляхох "з Варагаў у Грэкі", ці, яшчэ горш, наведвалі чужыя сьвятыні…

* * *

26-га лістапада 1983 году ў Тароньце, на сьвяткаваньні 35-х угодкаў заснаваньня Згуртаваньня Беларусаў Канады, д-р Раіса Жук-Грышкевіч мела галоўны даклад, які расьцягнула аж на цэлую гадзіну. Мяркавалася, што выкінуўшы аж зашмат непатрэбных згадак пра адну асобу дый пра сябе, магла-б час напалову скараціць. Галоўнае, што Раіса, — як мы яе тут звычайна называем, — не згадала нічога пра некаторых людзей, якія гэтага заслужылі, хоць праца іх канцэнтравалася толькі ў пэўных пэрыядах беларускага арганізацыйнага жыцьця.

Насамперш варта й неабходна было згадаць Валер'яна Навіцкага. Родам са Случчыны, ён скончыў Менскі Пэдагагічны Інстытут, а падчас вайны працаваў кіраўніком СБМ у павеце.

У Канаду Навіцкі трапіў зь Нямеччыны і ўжо ў 1949 годзе прыбыў у Таронта. Згуртаваньне Беларусаў Канады адно што карэньне тады ў чужую глебу запушчала й кажны чалавек свой быў надзвычайна дарагі. "Беларускі Эмігрант" адбіваўся на рататары. Наклёўвалася арганізаваньне праваслаўнае парафіі. Каля гэтага ўсяго была вялікая маса працы.

Навіцкі даваў у грамадзкую й выдавецкую працу вялікі ўклад, у кіраўнічых ворганах займаў розныя пазыцыі, а ў "Беларускі Эмігрант" пісаў цікавыя артыкулы, пераважна на тэмы дзейнасьці расейскіх "адзінанедзялімцаў".

У гэным часе, у пачатку пяцідзесятых гадоў, калі ведамы "ускалосаўскі" штурмавік, гадунец камуністычнага інстытуту журналістыкі Сяргей Зіняк-Хмара, як казаў Мікола Панькоў, "распусьціў крылы", пачалося ў Канадзе зацятае змаганьне з хмараўскім гнільлём. Побач зь іншымі, найбольш актыўнымі сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады й Беларускага Выдавецкага Фонду, браў у тым змаганьні вельмі актыўны ўдзел і В. Навіцкі.

У нашай сьціплай лікам людзей грамадзе, цэнным быў кажны чалавек. Хмара ніколі ня грэбаваў ніякімі сродкамі, а заўсёды дзеяў і цяпер дзее мэтадамі камуністычнага палітрука-агітатара, разьлічанымі на людзкую цямноту й нясьведамасьць.

Пасьля Навіцкі пайшоў вучыцца на ўнівэрсытэт і менш браў удзелу ў працы, а атрымаўшы дыплём і добрую прафэсію, зноў далучыўся да нашае грамады, сваімі прафэсыйнымі ведамі й іншымі ўкладамі зноў памагаючы галоўна ў парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Тароньце.

За ягоныя шматлікія заслугі для агульнага дабра нашае грамады ў Тароньце й Канадзе Валер'яну Навіцкаму належыцца прызнаньне і ўдзячнасьць.

* * *

Часта чуеш пра так званых незаменных людзей. Магчыма такія ёсьць, калі разважаць павярхоўнымі людзкімі катэгорыямі. Хочацца, каб такі чалавек як найдаўжэй жыў для агульнага дабра. У Бога, відаць, іншая мерка. Прыйшоў час і Бог яму, такому незаменнаму чалавеку, як выражаецца адзін мой вульгарны сябра, лапатай па азадку…

123
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Гимн Непокорности

Злобин Михаил
2. Хроники геноцида
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гимн Непокорности

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2