Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Толькі да жыцця прызваны, Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг бранны, На пакуты павяло. Ты наш адзін, Адзіны сын! Хіба саюз наш — сон і тло?

Эўфарыён

Вы з мора чуеце грымоты, Вам з поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць! Я прызнаю У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!

Алена, Фаўст, хор

Жудасць!
Жах! Так прагнуць смерці?
Хіба ж ты для смерці ўзрос?

Эўфарыён

Не на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!

Алена, Фаўст, хор

Там прорвішча жуды, Пагібель там!

Эўфарыён

Няхай! Лячу туды! Лячу к братам! Лячу да іхняй раці На крылах мар!

Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.

Хор

Канец! Канец дзіцяці! Ікар! Ікар!

Прыгожы юнак падае да ног бацькоў; у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца толькі туніка, плашч і ліра.

Алена і Фаўст

Радасці нашай на змену — Гора, адчай.

Эўфарыён (голас з глыбіні)

Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!

Паўза.

Хор (жалобны спеў)

Не пакінем! — дзе б ні быў ты, Не парушым нашай згоды; Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. Не патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс: Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс. Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў. Быў з людзьмі заўсёды шчыры, Востры, ясны меў пагляд, Ты спяваў, іграў на ліры І кахаў красунь дзяўчат. Ты памчаў, як утрапёны, Прагнучы вялікіх спраў, Нашы звычаі й законы Ты міжволі занядбаў. Сцвердзіў мужнасць і адвагу Чыстым розумам юнак. Найвышэйшага ты прагнуў, Ды здабыць не змог ніяк. Хто ж здабудзе? Хто закрые Браму гора і пакут? — Акрываўлены тут ные Пад ярмом уціску люд. Песня, ў сэрцы зноў ўваскрэсні! — Годзе скрушліва рыдаць! Як зямля раджала песні, Так і будзе іх раджаць!

Доўгая паўза. Музыка заціхае.

Алена (Фаўсту)

На мне стары прысуд якраз збываецца: Што не жыве з красою шчасце доўгае. Кахання і жыцця слабеюць повязі. Даруй мне, я кажу, свой лёс аплакаўшы, І абдыму цябе яшчэ — на жаль! — апошні раз. Прымі ж мяне, о Персефона,
з дзіцеткам.

(Абдымае Фаўста, цялеснае знікае, а плацце і пакрывала застаюцца ў яго ў руках.)

Фаркіяда (Фаўсту)

Адну сукеначку ад шчасця маеш! Не выпускай яе, мацней трымай, Бо дэманы раптоўна вырвуць з рук І панясуць у царства небыцця; Няма тваёй багіні, не шукай! Але хавай заўжды яе адзенне — Царыцын дар цябе ўзнясе ў эфір І над зямным узвысіць, там лунай — Мы там пазней сустрэнемся з табой.

Адзенне Алены расплываецца ў воблака, акружае Фаўста, падымае яго і адплывае разам з ім. Фаркіяда падымае мантыю і ліру Эўфарыёна, і, патрасаючы імі, ідзе на авансцэну і гаворыць.

Нішто знаходачка для нас! Святы агонь даўно пагас — Не буду мучыцца са светам, Пакіну вопратку паэтам, Каб не звялася іх забава І лірных песень гуд і слава. Хай талентаў іх не ўваскрэшу, Дык хоць пазычу ім адзежу.

(Садзіцца на авансцэне каля калоны.)

Панталіда

Спяшайцеся, дзяўчаты! Чары ўпалі з нас, Закляцце знята фесалійскай злосніцы, Гучанне знікла сказаў, хітра сплеценых, Што розум зацямнялі й слых бянтэжылі. Чакае нас Аід! Мы за царыцаю Таропка паляцім; няхай Прыгожую Служанак хор суправаджае, верны ёй, Ля трона Недаступнай з ёй сустрэнемся.

Хор

Усюды царыцам прыстанішча ёсць: Нават у змрочным Аідзе Роўныя з роўнымі сыдуцца там І з Персефонай кампанію водзяць. Нам жа бавіць свой час На палях асфадэльных{237}, Між таполяў пасохлых. Як кажаны, як сляпыя, Будзем шаптацца мы безнадзейна.

Панталіда

Хто не здабыў сабе імя шаноўнага, Хто не імкнецца да высакароднага — Той раб стыхіі! Знікніце ж цяпер усе! Мяне мой лёс заве з царыцай разам быць,— З усіх заслуг найболей вернасць узвялічвае.

(Выходзіць.)

Першая частка хору

Шалахценнем дрэў галлістых, шумам і павевам ветру Галасы свае прыглушым; і з зямлі карэннем сокі Жыццядайныя пагонім у раскошную лістоту. Пругкім калівам узыдзем, кветкамі цвісці пачнём. А плады нальюцца сокам,— адусюль збяруцца людзі, Каб спажыць зямны ласунак, каб сабраць багаты плён. Перад намі, як багамі, кожны схіліцца тады.

Другая частка хору

Мы прытулімся лагодна да паверхні скал адвесных І пачуем шчэбет птушак, шум далёкі чаратовы І жахлівы покліч Пана. І на ўсё мы ўраз адкажам: На цурчанне вод цурчаннем, на грымоты грозным громам, З сілай новаю, падвойнай, з сілай тройчы больш магутнай Мы абрынемся адразу, заглушаючы грымоты.

Трэцяя частка хору

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Вперед в прошлое 9

Ратманов Денис
9. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 9

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников