Фаўст
Шрифт:
(Выходзіць.)
Імператар
Цяжар грахоў маіх і чортава падмога Каштуюць дорага, ўчыняюць шкоды многа.Архіепіскап (вярнуўшыся, з глыбокім паклонам)
Зламысніку таму і ўсёй ягонай плойме Ты абяцаўся даць зямлю ў прыбрэжнай пойме, Дазволь жа нам, царкве, каб успраменіць змрок — І там падаткі браць, і чыншы, і аброк.Імператар (з прыкрасцю)
ЗямліАрхіепіскап
Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры! Не отрецыся бо словесем вес творить.Імператар (адзін)
Я так дзяржаву ўсю патраплю раздарыць.Акт пяты{247}
Адкрытая мясціна
Вандроўнік
Вось яна навокал хаты Ліпак дружная сям’я; І пад іх густыя шаты Зноў вярнуцца рады я. Вось прытулак той шчаслівы, Што мне даў калісьці лёс. Тут я жыў, калі бурлівы Вал марскі мяне прынёс. Ці гаспадары жывыя? Ці ўжо кончыўся іх час? — Бо яны ж былі старыя, Як іх стрэў я першы раз. Людзі шчырыя! Мо ў дзверы Ціха стукнуць? Завітаць? Мо яшчэ ў святым даверы Рады вы дабром прыняць?Баўкіда (вельмі старая бабулька)
Ціха, не будзі яго ты, Хай стары мой адпачне, Ад нялёгкае работы Набярэцца сілы ў сне.Вандроўнік
Помніш? Ты мяне калісьці З мужам разам, як магла, Не шукаючы карысці, Даглядала, берагла. О Баўкіда! Ледзь жывога Адхадзіла ты мяне.Уваходзіць дзед.
Філемон! Твая падмога Скарб вярнула з мора мне. Ваша ўгледзеў я акенца І пачуў званы царквы. Ратавальнікі тапельца — Вы адны і толькі вы. Дайце ж зноў мне падзівіцца На ўзбярэжжа і прыбой, Пакланіцца, памаліцца, Мір адчуць усёй душой.(Ідзе па дзюне.)
Філемон (да Баўкіды)
Ты рыхтуй ідзі ў камору — Стол накрый і прыбяры. А мы вернемся да мора, Паглядзім на цуд згары.(Стоячы поруч з вандроўнікам.)
Глянь: дзе хвалі ў бераг білі, Там цяпер пад небакрай Скрозь садоў панасадзілі І зрабілі чысты рай. Ратаваць ужо нязмога, Адышлі мае гады, Моц пакінула старога, І няма ўжоЗа сталом утрох у садзе
Баўкіда (да вандроўніка)
Што панурыўся? маўклівы? Пачастуйся, выпі, з’еш!Філемон
Хоча ведаць ён пра дзівы, Пра дзівосы нашых меж.Баўкіда
Можа, гэта воля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба, Нечага тут не стае.Філемон
Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў. Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі. І адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі.Баўкіда
Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць; Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць! Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, З мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў канал! Робіць пан не з волі бога, Прыбірае ўсё да рук. У падсуседа такога, Пэўна, прыяцель — кадук.Філемон
Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер.Баўкіда
Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.Філемон
Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас.Палац
Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал.
Фаўст, састарэлы, задумлівы.
Дазорца Лінкей (у рупар)
Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў З высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час.Поделиться:
Популярные книги
Вернувшийся: Корпорация. Том III
3. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Арестант
7. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.29
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой V
5. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Двойник Короля 2
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Уарда
Проза:
историческая проза
8.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Выбор
4. История Ирэн
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Курс 1. Ноябрь
3. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 1
1. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00