Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Здаецца, Малаковіч трохі, аднак, спакайнеў, змоўчаў, адольваючы сваю шалёнасць, — рэчаіснасць нарыхтавала ім самае страшнае, што магло з імі здарыцца, і трэба было сабраць сілы. Агееў лёг ля Кіслякова, над якім сядзеў яго дзядзька Зыль. Дзесь зводдаль прыціх у цемры і Малаковіч. Не перастаючы перажываць усё, што давялося пачуць, Агееў думаў пра Марыю і яе недарэчны лёс. Цяпер яму ўсё выразней бачыліся прычыны правалу Марыі — не чыя-небудзь віна, а збег дзікіх абставін, дурныя выпадковасці накшталт кашолкі і паліцая, які год назад яе рамантаваў. Калі б не гэтыя супадзенні, усё магло абысціся добра і яны былі б цяпер на волі і ганарыліся тым, што ім удалося зрабіць. Але во ўмяшаліся тыя пачварныя выпадковасці, і ўсё паляцела дагары нагамі. Тол, дыверсіі і іх маладыя жыцці. Хаця што валіць на выпадковасці, хіба не зразумела, што тая барацьба, у якую яны ўступілі,

была густа нашпігавана рознымі выпадковасцямі, самымі дзікімі абставінамі, з якіх яна ўся і складалася. Не тое, дык іншае, як кажа гэты вось Зыль. Шанцу выйсці жывымі з гэтай калатнечы практычна ў іх не было. Уся розніца ў тым, што адных пагібель насцігла раней, а другіх пазней, але ў роўнай меры, мусіць, усе яны былі асуджаны на пагібель.

З такімі невясёлымі думкамі ён памалу прыціх, быццам задрамаў нават, звыкся са сваёй бядой і сваім болем, прыпёршыся спіной да сцяны. Прыціхлі і ягоныя сябры па няшчасці. Мабыць, не спаў адзін толькі Зыль, усё поркаўся каля пляменніка: то папраўляў яго галаву, якую трымаў на каленях, то даланёй абмахваў ягоны твар, ад якога патыхала жарам. Як ні дасталося ім у паліцэйскіх засценках, безумоўна, Кіслякову перапала болей за ўсіх, і Агееў не хацеў судзіць яго строга. Ён бы меў права сурова, як гэта рабіў Малаковіч, абвінавачваць няшчаснага, калі б сам стрываў тое ж, што стрываў Кіслякоў, і ўстаяў. Агеева люта білі, але толькі раз, і ён патроху папраўляўся ўжо, не тое што гэты студэнт, які цяпер хоць бы дажыў да ранку. Агееў ужо разумеў, што, хаця магчымасці чалавечага духу амаль бязмежныя, яны надта несуразмерныя са сціплымі сіламі цела. Цела заўжды надта слабое, асабліва для такой злыбеды, як вайна, яно больш за ўсё іншае задае чалавеку клопату і прычыняе пакут. Што ж, Кіслякоў не стрываў, і ўся ягоная віна ў тым, што ён не сумеў памерці ў час і яны штось выцягнулі з яго…

Выводзлі іх па адным, і, пакуль наступнага валаклі з сутарэння, першыя пакутна чакалі, стынучы на сцюдзёным ветры за агароджай ля царквы. Была ноч, сыпаў дробны, золкі дожджык — у час моцных парываў ветру бязлітасна сек па голых плячах, тварах, галовах асуджаных. Апошнім выцягнулі Кіслякова, які зусім ужо не стаяў на нагах, і яго ўкінулі ў фурманку з ахапкам сена на дне. Паліцаяў тут было сямёра, імі распараджаўся Драздзенка, які з ліхтарыкам у руках бегаў каля царквы. Батарэйка ў ліхтарыку свяціла рэштаю свае сілы, і ў доле мільгала цьмяная плямка святла, Драздзенка лаяўся, мацюгаў арыштантаў і паліцаяў. Ён быў злы і раздражнёны. Воддаль за фурманкай стаяў, назіраючы за іх таропкімі зборамі, чалавек у даўгім плашчы і нямецкай фуражцы, але ён маўчаў, і Агееў не ведаў, хто гэта. Мабыць, нехта з СД. Але не Кавешка. Зрэшты, шкада, што не Кавешка, Агееў бы сказаў яму на развітанне пару моцных, ядраных слоў.

Не сваё здзіўленне, ён адчуў сябе лепш, чым уначы. Балела ў баку, па-ранейшаму дужа ламіла сківіцу, ныла апухлая ў калене параненая нага, але сіл быццам пабольшала — можа, апошніх перад пагібеллю сіл, і ён сам узышоў па прыступках, дакульгаў да веснічак. Тут трэба было чакаць. Паліцаі вязалі ім рукі, поркаліся каля фурманкі з Кісляковым, трое, адышоўшыся воддаль, з вінтоўкамі напагатове пільнавалі іх на выпадак уцёкаў. Але ўцякаць мог хіба адзін Зыль, ды, можа, яшчэ Малаковіч. Хаця Малаковіча на выхадзе дужа выцяў у грудзі адзін паліцай, і ён стаяў цяпер, сагнуўшыся, ля фурманкі і кашляў, раз за разам плюючы ў траву. Толькі Зыль з выгляду быў так сабе, непрыкметна нават, што яго білі, і Агееў каторы раз падумаў: няўжо і яго расстраляюць? Падобна, ён чалавек «іхні» і хутка яго адлучаць ад усёй кампаніі.

Але пакуль не адлучалі, а таксама звязалі за спіной рукі, і нешматлікая іхняя працэсія рушыла праз пустую ўначы кірмашовую плошчу. Наперадзе поруч з маўклівым немцам крочыў Драздзенка, за імі кацілася аднаконная фурманка, у якой пластом ляжаў жывы пакуль што Кіслякоў і на перадку сядзеў знаёмы паліцай Чарамісін. За фурманкай, кульгаючы, брыў Агееў, побач, увесь час імкнучыся наблізіцца да пляменніка, тузаўся Зыль. За іхнімі спінамі чулася хрыпатае дыханне распранутага да майкі Малаковіча. Зрэшты, апроч хіба Зыля, на плячах якога абвісала нейкая расхінутая, без гузікаў, куртка, усе яны былі амаль распранутыя і люта пакутавалі пад дажджом, на сцюдзёным восеньскім ветры.

— Куды яны нас? — ціха запытаўся Агееў, калі фурманка з'ехала з плошчы.

— Мабыць, на могілкі, — цепнуў плячмі Зыль. — А можа, у кар'ер.

У кар'ер, гэта хутчэй за ўсё, падумаў Агееў, яны ж не любяць капаць, закопваць… Хаця капаць магілу можна прымусіць і арыштаваных, але ж закопваць

трэба самім. А гэта ўжо работа. Значыць, у кар'ер. Пра што ён думаў яшчэ ў гэтым сваім апошнім шляху на зямлі, з чым хацеў развітацца? Мабыць, ні пра што болей не думаў і ні з чым не развітваўся — усе яго сілы траціліся цяпер на адоленне сцюжы, на тое, каб не ўзарвацца, хоць знешне захаваць спакой. Ззаду і па баках тупалі па гразі іх канваіры, і сярод іх — ужо знаёмыя з учарашняга паліцаі: Пахом, Стасевіч, Равуноў, Сутчык. Яны былі насцярожаныя, трымалі вінтоўкі пад пахамі, але, падобна, усё ж баяліся. Навокал ляжала непагодная восеньская ноч, абапал вуліцы чарнеліся дахі, платы, парканы местачковых дамоў, голае голле дрэў у садках; неперадзе на пагорку тоўпілася шырокая купа старых высокіх дрэў на могілках, і яшчэ здалёку чуваць быў трывожны варанячы вэрхал. У небе не бліснула ніводнае зорачкі, усё там было непраглядна і змрочна, дробны дожджык то сыпаў, то пераставаў часам. Вецер дзьмуў няспынна, выдзьмуваў рэшткі цяпла з іх кволых спакутаваных целаў. Калі іх працэсія спусцілася да мастка цераз ручэй, Драздзенка выйшаў на ўзбочыну і счакаў фурманку, абабег паліцаяў, кожнаму штосьці наказваючы. Ці, можа, ён падбадзёрваў. Параўняўшыся з Агеевым, злосна прамычаў праз зубы:

— Ну, дабіўся, чаго хацеў?

— Даб'ешся і ты. Таго ж, — у тон яму адказаў Агееў. — Падлюга!

— Ну, ну, не вельмі! Ці забыўся, што ў мяне? У блакноціку…

Агееў хацеў крыкнуць штось бруднае і зняважлівае, каб прынізіць гэтага начальніка хоць бы перад немцам, які стаяў на ўзбочыне і чуйна прыслухоўваўся да іх сваркі. Але не крыкнуў. Сапраўды, даў д'яблу распіску, цяпер той ёю распарадзіцца. Да самай магілы. А то і пасля магілы. Сволач прадажная…

Марудна, нібы на пахаванні, яны пераехалі роў, мінулі могілкі. Вараннё ўсё крычала — ад свайго беспрытульнага мноства, неўладкаванасці, сварліва змагаючыся за кожнае месца на дрэве, і гэты варанячы вэрхал замест пахавальнай музыкі доўга суправаджаў іх уначы. Зрэшты, Агееву было ўсё роўна, ён думаў толькі: ну, што яму гэтая дурная распіска цяпер, на апошнім хляху туды, адкуль ніхто не вяртаецца? Але ж во стрымлівала. Адбірала волю. Паралізавала бяздзеянем. Ашаламляла і нейтралізавала…

За могілкамі яны спыніліся і пастаялі нядоўга, чакаючы, пакуль Драздзенка з немцам кудысь хадзілі — уздоўж каменнай агароджы, вышэй, на пагорак. Агееў ужо ўвесь здранцвеў, унутры ў яго ўсё балела — ад катаванняў і сцюжы; шчаку і ніжнюю частку твару ён зусім перастаў адчуваць. Валасы зліпліся пад дажджом, і сцюдзёныя кроплі сцякалі за вушы, па шыі, па халоднай, здранцвелай спіне між лапатак.

— Так і захварэць можна, — са слязьмі ў голасе пажартаваў гаваркі Зыль.

— Ага, прастудзіцца, — з'едліва пагадзіўся Малаковіч, які ўвесь час ішоў ззаду, здаецца, знарок пазбягаючы суседства Агеева. І Агееў падумаў: хай! Можа, так яно і лепш для абодвух. Злосці на лейтэнанта ён ніякай не меў, той жа чагось не мог дараваць яму нават у такую хвіліну.

Фурманка збочыла з дарогі і па гразкай траве павалаклася ля могілак на пагорак. Іх пагналі следам. Дзесь там наперадзе маячылі постаці Драздзенкі і немца ў даўгім плашчы. Калі яны ўсе наблізіліся, іхняму позірку адкрыўся край высокага абрыву і шырокі кар'ерны правал унізе, добрую палову якога займала лужына. «Значыць, так — у лужыну», — здагадаўся Агееў. А ён думаў… Яму хацелася думаць, што ў зямлі будзе зацішней. І цяплей. У лужыне цяплей не будзе…

Неразумныя гэтыя думкі, аднак, устрывожылі Агеева, які зусім ужо задубеў на сцюжы, і ён не мог пазбавіцца ад іх, пакуль фурманка не спынілася на пагорку. Драздзенка падаў каманду стаць усім у рад, тварам да абрыву. Агееў стаў паслухмяна, амаль з гатоўнасцю, як гэта рабіў мноства разоў у арміі, — каб толькі хутчэй усё скончыць. Побач настырчыўся зусім знявечаны сцюжай Малаковіч — плоскі, бы дошка, з запалым пад майкаю жыватом. Зыль замарудзіў выканаць каманду, і адзін з паліцэйскіх нагадаў яму аб тым, пхнуўшы ў спіну прыкладам. Той жа паліцай затым ціха гукнуў штось Драздзенку, які спярша злосна вызверыўся, а затым падабрэў і дазволіў:

— Ладна! Давай па-быстраму…

Паліцай падскочыў да Агеева — гэта быў усё той жа крутаплечы старанны Пахом.

— Скідывай боты!

Агееў памарудзіў, напаўняючыся гатовым прарвацца гневам, пасля, нібы баючыся не стрымацца, наском аднаго таропка падчапіў заднік другога, лёгка прасунуў ступню ў халяву і, не выцягваючы яе зусім, нагой шпурлянуў бот да абрыву.

— На, бяры, на…

Ён адкінуў і другі бот — далёка на траву, застаўшыся ў расхлёстаных брудных анучах. Паліцай пабег па боты, а побач нервова затузаўся Малаковіч.

Поделиться:
Популярные книги

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Двойник короля 19

Скабер Артемий
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15