Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

– Лезьце сюды, – запрасіў той па-нямецку.

– Нямецкую Уладзя тады пачаў ужо вывучаць і крыху разумеў, ды і скласьці тое-сёе мог.

– А што вам трэба? – насьцярожыўся.

– О, вундэркінд! – усьміхнуўся немец. – Лезь, ня бойся!

Пэўна ж, Уладзю карцела ўзьлезьці на страху, але і немца пабойваўся, ды і самога Лідчыка – можа і вушы за тое нацягаць… Аднак цікавасьць перамагла, ды і не па сваёй жа волі… Заве вунь…

Адвёў ён Язэпа за плот, а сам паволі па вянках бярвёнаў і ўзьлез на страху.

Немец бліжэй падзывае – і бінокль, не зьнімаючы раменьчыка з шыі, прапаноўвае…

Душа Уладзева так і зайграла, калі зірнуў

у зіхоткія лінзы… Адразу перад вачыма – як рукой працягнуць – выскачылі арэшыны, якімі пачынаўся лес. Кожны лісьцік відзён!

«Так і з печы грыбы зьбіраць можна», – падумалася. Адвёў бінокль – рэчка і млын на ёй, пад узгоркам – таямніча-страшнае, але й прыгожа-дзіўнае Рудакоўскае возера, за млынам – Доўжа люструецца, а за ім іншыя вазёры выблісквалі: Глодава, якое злучалася з Доўжай пратокай, Задзеўскае (гэта ж ужо амаль пад Паставы), а недзе там, далей па Мядзелцы, губляліся Кавалькі, Думбля, Ксяндзоўскае, Мажэйскае, – цэлая вязанка вазёраў…

«А чаму ў нас столькі вазёраў, а недзе, пішуць, іх зусім няма?», – спытаў ён неяк у бацькі. Той зірнуў сур’ёзна, пачухаў патыліцу:

«Пэўна, Бог больш нашу зямлю любіць. Бо возера – гэта ж ня толькі прыгажосьць, але і багацьце».

«А вазёры і да нас былі?»

«Былі… Яшчэ і тады, калі на гэтай зямлі і людзі не жылі».

«То навошта ж іх Бог так рана даваў? А раптам людзі не знайшлі б іх у нашых лясах?»

І тады дапамагала маці:

«Бачыш, якое неба над намі чыстае? Вазёры яшчэ і дзеля таго, каб неба ў іх ранкам магло памыцца…»

…Ён доўга б тады разглядваў у бінокль ваколіцу, калі б не прынесла ліха глухога Нямакалі (так празвалі ў вёсцы старога Укашчыка, – дзе трэба і дзе ня трэба ўсоўваў ён сваё «няма калі»). Прыклэпаў ён да Лідчыкавага суседа-ўдаўца казака. Раз паклікаў з вуліцы, другі. Той не адзываецца. І тады яшчэ мацней:

– Казак! Ка-за-а-а-к, ці чуеш?! Няма калі мне тут чакаць…

А немца як варам аблілі. Выхапіў бінокль – і кумільгом са страхі.

– Казакен… Казакен! – ускочыў у Лідчыкаву хату. А праз хвілю, скочыўшы на коней, дазор – думаючы, што да вёскі падступаюць казакі – зьнік.

Назаўтра праз Агароднікі і насамрэч прайшоў эскадрон данскіх казакоў, аднак такіх бінокляў у іх ужо не было…

2.

Ён адчуўся дарослым, калі аднойчы з бацькам заводзілі брэдзень-трай­нік – ціха, каб не палохаць рыбу, якая, як думалася, у той час ужо спала (а лавілі зьвечара і ледзь не да ночы), расстаўлялі трайніковы «крылы» і, сунучы да затончыка, паволі злучалі іх… А на плячах цяжэлі і цяжэлі торбы – з лінямі, язямі, акунямі…

Ці, можа, «падрос» ён той раніцай, калі дзед Хведар асадзіў адмыслова для яго коску-шасьцёрку – і дазволіў прайсьці пракос. Якой цяжкай не здавалася тады каса – не скараўся, не паказваў сваёй стомленасьці, забег і ў другі пракос, а калі ўжо моцна пачаў грывіць, дзед прапанаваў адпачыць, пахваліў і ўшпіліў сваё: «І баран бы касіў, калі б хто касу насіў»…

Аднак сталеньне ягонае пачалося ня з тых рыбарства ды касарства, а з першай закаханасьці…

У тое лета лёс намераў яму восем гадоў. Міленка была прыгожай і добрай. Вучылася ажно ў Вільні, у епархіяльным вучылішчы, а на вакацыях была дома і сябравала з ягонай сястрой Тасяй. Калі ён вечарам гнаў з пасекі кароў – заўсёды заўважала, клікала да сябе ў сад «лётаць на гігантах». І ён ахвотна згаджаўся, заліхвацка раскручваў за ляйчыну (з су­працьлеглага боку сядзела Міленка) прымацаванае да высокага

слупа кола, падскокваў – і яны абодва на якую хвілю ўзьляталі ледзь не да самых яблыневых шатаў, радасна пішчалі; вецер абцягваў яе тонкую сукенку, раскрываў незагарэлыя каленкі; яна сьмяялася, гарэзіла, шчокі прыгожа ружавелі, а па сьціснутых вейках кружлялі яскаркі вечаровага сонца…

Міленка прывозіла з Вільні цікавыя кніжкі, з малюнкамі, у каляровых скураных вокладках, і яны часта падоўгу любілі гартаць іх цьвёрдыя старонкі.

У яго і самога было ажно тры кнігі: апавяданьні Льва Талстога, казка пра Баву Каралевіча (выданьні ценькія, танныя) і… «Каталог кніг Віленскай публічнай бібліятэкі» ў скураным пераплёце. Першыя дасталіся яму «ў спадчыну» ад старэйшых братоў, апошнюю ж ён набыў сам. Калі памёр вясковы поп – айцец Міхаіл Міркавіч, ягоныя дзеці наладзілі аўкцыён, на якім прадавалі бацькаву маёмасьць. Ён дачуўся, што там зьбіраюцца прадаваць і кнігі з паповай бібліятэкі. Выпрасіў у маці восем капеек – і на распродаж. Аднак кнігі – псалтыры, «Жыція» – ацэньваліся ня менш, чым у паўрубля. За «Каталог…» жа ніхто столькі не даваў. Вось кнігу і «ўступілі» яму за пятак…

Такія ж выданьні, якія паказвала яму Міленка, ён бачыў толькі ў княскай бібліятэцы.

Наогул, і зямля, і палац нябожчыка-князя здаваліся ім, вясковым хлапчукам, таемным іншасьветам, велічным і зманлівым. Колькі разоў яны ўпрошвалі старога добрага садоўніка і наведвалі князеву аранжарэю – аграмадную зашклёную пабудову, дзе зелянелі ў тры чалавечыя росты невядомыя ў іх краях пальмы і пярцовыя дрэвы. А кветак – розных колераў, формаў, пахаў, – цэлае мноства!

А аднойчы падпіты княгінін кухар Кароль, падкручваючы свае сівыя бакенбарды, расказаў пра багатыя палацы, у якіх ён «працуе». Тады і дайшла да іх вушэй чутка пра кабінет-бібліятэку, дзе нібыта ўсе сьцены застаўлены шафамі, а ў шафах тых – кнігі, і папера іх – як тонкая скура, вокладкі ў золаце і срэбры. А кніг ніхто ў рукі не бярэ, адно глухая па­каёўка Марцэля зрэдку пыл з шафаў сьцірае.

Вось і захацелася ім – двум старэйшым братам, сыну крамніка Моўшы і яму – наведацца ў тую бібліятэку… Падчакалі, калі старая княгіня прылегла ў абед адпачыць (а тады нікому з прыслугі не дазвалялася хадзіць па пакоях), – цішком узьлезьлі, як малыя кацяняты, на балкон-тэрасу (балазе той моцна ад самай зямлі ўплятаў дзікі вінаград) і праз вялізную залу з белымі фігурамі-бюстамі распранутых мужчын і жанчын зіхоткім ад пчалінага воску паркетам, які – як люстэрка – адбіваў іхнія крыху скошаныя постаці, выйшлі ў доўгі калідор ці не з дзясяткам дзьвярэй. Яны па чарзе, каб не прамінуць бібліятэку, расчынялі іх, пакуль урэшце не натрапілі на безьліч кніг. Здалося, што з іх былі складзены сьцены пакоя: ад падлогі да столі, між вокнамі – кнігі, кнігі, кнігі…

Яны гарталі іх па чарзе, асьцярожна, п’янеючы ад нязьведанага, ад багацьця і хараства, увекавечанага ў чорна-белых і каляровых малюнках…. і нават не заўважылі, як у прачыненых дзьвярах зьявілася пакаёўка Марцэля. Яго старэйшы брат Ваня сядзеў у князевым крэсьле-каталцы (перад сьмерцю князь ня мог хадзіць) – сьпіной да дзьвярэй, і глухая падсьлепаватая Марцэля, прыняўшы яго, пэўна ж, за нябожчыка-гаспадара, нема крыкнула і самлела.

Хлопцы кінуліся ратавацца – а зьнізу ўжо чуліся чыесь галасы, тупат. Выратавала доўгая вінтавая лесьвіца на гарышча, дзе яны і прасядзелі да ночы, чакаючы, калі ўсе ў палацы паснуць і можна будзе незаўважна спусьціцца на грэшную зямлю…

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Очкарик

Афанасьев Семён
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

Курсант поневоле

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Кровь и лёд
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Курсант поневоле

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Моров. Том 7

Кощеев Владимир
6. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3