Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Вы не здзіўляйцеся, што Лі-Лі мяне па імені называе, гэта я сама яе прывучыла. Яна яшчэ маленькая была, чатыры гады, мы на поўдзень паехалі, мяне за сястру старэйшую ўсе прымалі, а Лі-Лі, куды ні зойдзем: мама, мама... Я вазьмі ды скажы: давай я дома для цябе мама буду, а тут — Зоя. Яна згадзілася, нават узрадвалася, як нейкай патаемнай, адным нам вядомай, гульні. А дахаты вярнуліся, яна і дома: Зоя... Пытаюся: чаму? — і яна адказвае: “Ты на Зою болей падобная, чым на маму...” Я не зразумела, але так між

намі і павялося. Дарэчы, Лі-Лі, чаму?..

— Каб не блытацца, — яшчэ раз пацалавала яе ў валасы Лі-Лі. — Я палец да крыві парэзала...

— Ой-ё-ёй... Дай абліжу...

Нічога ў гэтым нібыта не было — звычка маці і дачкі, рух з дзяцінства, калі здаралася Лі-Лі параніцца... Зоя злізнула з пальца кроў — і тут прыкасілася на мяне і ўзяла ў рот паранены палец Лі-Лі, на язык яго так працягла ўзяла і так стала аблізваць, акругляючы рот, што ажыў і азваўся адразу мой паранены раманчык, і яна аблізвала, аблізвала палец дачкі і прыкошвалася на мяне, нашы позіркі лашчыліся, спрабавалі цалавацца, і Лі-Лі перахапіла мой позірк.

— Мы не лезбіянкі, Раман. Зоя з Максімам спіць.

Ну што ты з ёй паробіш!..

Мне падумалася, што бацьку па імені яна магла б і не называць, яны не падобныя, як сястра на брата, а Зоя глянула на Лі-Лі, як спудзілася. Лі-Лі выняла, вырвала палец з роту Зоі і абкруціла сурвэткай.

Бываюць моманты, у якія нібы нічога не адбываецца — і адбываецца ўсё. Я іх люблю за неадназначнасць, за прысутнасць у іх гульні, з якой кожны бярэ сваё і не патрабуе чужога. Гэта момант быў з такіх, хоць Лі-Лі ён і ўзбутаваў, бо яна ў ім папрысутнічыла статысткай.

— Я быў сёння ў Максіма Аркадзьевіча, — з высілкамі ўтаймаваў я параненага раманчыка, ад напружання якога адчувальна прыбалела ў прыпухлым паху.

Зоя, здалося, спалохалася яшчэ болей, а Лі-Лі разгубілася, што здаралася з ёй рэдка.

— Быў дык быў, — пастаралася Лі-Лі не выдаць разгубленасці. — З чаго раптам?..

— Ён пазваніў мне... Захацеў пагаварыць.

— І пра што гаварылі? Калі не сакрэт?..

— Ды якія сакрэты... Пра дао... Ты чаму не прызналася мне, што спяваеш?

Гэтага Лі-Лі не чакала. Тут яна так разгубілася, што і схавацца не змагла.

— Як?.. Ён...

— Лі-Лі, а што такога?.. — справілася з нечым у сабе самой і ўступілася за былога мужа Зоя Паўлаўна. — Гэта нават смешна, як ты хаваешся з такім голасам... Комплекс нейкі.

— Святая праўда, — сказаў я, паспрабаваўшы прыабняць Лі-Лі. Яна выкруцілася. — Я з ног збіўся, шукаючы спявачку, на якую не шкада было б часу і грошай, а спявачка пад бокам хаваецца. Як той тапор пад лавай.

— Я табе не тапор!.. — заагрэсіўнічала Лі-Лі, але я ўсё ж прылавіў яе за талію і прыцягнуў да сябе.

— Гэта я тапор! Голасу ў табе не адчуў... Правільна Поль сказаў, што я тупы. — І я ўціснуўся галавой

у яе жывот, прытаіўся, чакаючы, што будзе.

Нічога не было. Яна пра Поля як бы і не пачула. Затое Зоя спыталася:

— Вы іх дуэт слухалі? Праўда, нешта неверагоднае?.. Слухаеш і хочацца...

— Хочацца, хочацца... — пачаў я гуляцца з Лі-Лі, задыхаючыся ў яе прахалодным, з пішчынкамі шампанскага, жываце і спаўзаючы тварам ніжэй і ніжэй... Там гэтак мяне ўсё чакала, што я ўжо не быў перакананы, што да таго жывата, з якога Лі-Лі выйшла, як Анна з лясоў і водаў, мяне цягне болей...

— А давайце яшчэ вып’ем! — якраз трэба было крыкнуць Зоі Паўлаўне. — За голас Лі-Лі! Я так хачу, каб яна спявала, Раман! Я сама хацела...

— Усе хочуць, за гэта і вып’ем, — наліў я шампанскае ў два бакалы і чакаў, пакуль Лі-Лі падасць трэці замест пабітага.

— Я не хачу. — Лі-Лі ўзяла з рук маіх бутэльку і паставіла на стол. — Калі ўсе хочуць, я не буду хацець.

— Усе хо-чуць, але не ўсе мо-гуць... — сказала Зоя Паўлаўна так расцягваючы словы, што яны не падаліся сцёртай, а таму амаль непрыстойнай показкай. — Удваіх вып’ем, Раман...

Яна падняла бакал і апусціла яго, не выпіўшы.

— Сказаць, Зоя?.. — спыталася Лі-Лі. — А то ўяўляеш, што яму філосаф наш наплёў?

— Як сабе хочаш... — прыгубіла бакал Зоя Паўлаўна. І паўтарыла: — Усе хочуць, але...

Лі-Лі, відаць было, думала, ці казаць тое, на што напрасілася. Зоя Паўлаўна адпіла яшчэ глыток і дапамагла ёй.

— Табе няёмка, бацька... сама я скажу... Каб зразумела ўсё было без дао, без кітайскай філасофіі. — Яна ўсміхнулася куточкамі губ, няхораша ўсміхнулася. — Мой муж імпатэнт, Раман Канстанцінавіч. Ужо болей як дзесяць гадоў.

Гэта было сказана з няправільнымі нейкімі паўзамі, пад канец наогул без іх, і так прагучала, што мне здалося, нібы пры мне яна пра мяне сказала, прадставіла некаму мяне: “ Мой муж імпатэнт Раман Канстанцінавіч”.

Мне было б малапрыемна, калі б яна некаму так мяне прадставіла. Але што б я рабіў, калі б яна сказала праўду?..

У дадзеным выпадку праўда мяне не датычыла — і таму магла быць праўдай. Яна і была, мусібыць, праўдай, бо адна тлумачыла ўсё тое, што ўсімі няпраўдамі так і не давёў мне Максім Аркадзьевіч.

Але ж Лі-Лі сказала: “Яна з Максімам спіць...”

— Я прывяла Зою да цябе, Раман, — села мне на калені Лі-Лі. — Толькі... — Яна зірнула на маці, нібы на сяброўку, якая ёй распадабалася. — Толькі зараз не ўпэўненая, што хачу гэтага.

— Ну... — нукнуў я, я так і памру з гэтым нукам, якога ў Крабіча набраўся так, што не адвучыцца, а Крабіч пачуў, як я нукаю, і перастаў. — Што ты сказала?..

Лі-Лі адкінулася.

— Не вырабляйся, Раман! Калі мяне Каміла прывяла, ты ўсё адразу зразумеў!..

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Инженер против

Красногоров Яр
1. Сила Сопротивления
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер против

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Искатель 4

Шиленко Сергей
4. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Искатель 4

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1