Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Я не магу бачыць шнары на жаночых жыватах.

— Давай...

— Не падымаецца...

— Памінеціць?.. — падхапілася Стэфа і ўгрызлася ў раманчыка... Яна ніколі не ўмела мінеціць, Крабіч называў яе шчупачыхай.

— Ды што ж гэта!.. — выплюнала мяне Стэфа і закачалася, скручваючы ногі, са спіны на жывот, з жывата на спіну. — Тады пальцам, хоць пальцам... — злавіла яна маю руку і кончыла, як толькі я дакрануўся да клітара — гэта ў ёй засталося. Мне пырснула ў далонь — так яна кончыла і тут жа заплакала:

— Раман, блядзь я якая... Ты Зіну хочаш?.. Не

чапай яе, яна цэлка... І пра мяне нічога не ведае...

— А што пра цябе ведаць?.. — выцер я руку аб густа, жорстка парослы лабок, успомніўшы валасатую кабылу “прафесаршу” — і раптам захацеў Стэфу, недашчыпаную курыцу... Яна тут жа гэта адчула і абедзьвюма рукамі ўхапіла раманчыка, які ледзьве праламіўся ў яе — такая яна сапраўды была маленькая...

Некалі, першы раз праламіўшыся ў яе, я падумаў, што яна цэлка — і здзіўляўся, не знайшоўшы крыві на прасціне. Таму самаму здзіўляўся Крабіч...

— Што я такая... што я такая... што я такая... — канчала і канчала, плакала і смяялася Стэфа, і мы ці не пачулі званка, ці Зіначка з Алікам і не званілі... На стале ляжаў хлеб — і ляснулі дзверы.

— Хрэн ты цяпер Зіну трахнеш, ляльку сваю трахай, — рассмяялася Стэфа, якая ведала, колькі часу трэба, каб схадзіць у магазін — не такі, аказалася, далёкі. — Дачка ў мяне з гонарам, не тое, што я... Ведаеш, чыя яна?

Заставалася пачуць, што мая...

— Чыя?

— Крабічава!

— У Крабіча дзіця памерла...

Стэфа, блядзь такая, лежачы пада мной, перахрысцілася.

— У брата памерла. Якраз у той час. А ён прыдумаў, што ў яго. Я так і не зразумела: для чаго? Я ж не навязвалася... Яны ўдвух з братам сёння і прыходзілі...

Лялька сядзела за сталом і, мне здалося, лыпала вачыма.

XV.

З пошты пазванілі:

— Вам тэлеграма. Даставіць ці прачытаць?

Я і забыўся, што ёсць такая сувязь — тэлеграф. Гэта з рэвалюцыі нешта: тэлеграф, конніца, бронецягнікі. Павінна было б скончыцца.

— Дастаўце.

— Дык яна кароткая. Яна...

З пошты замаўчалі. Я ледзь не сказаў: кароткую лягчэй несці.

— Добра, чытайце.

— Я прачытала.

– - І што там?

— Тое, што напісана.

З пошты зноў замаўчалі, адклаўшы трубку — чуліся толькі шып і трэск. Я ўспомніў пра чарнавыя тэлеграмы, якія хоць парві, каб не чытаць — і пачаў палохацца.

— Алё...

— Алё... Дык можна не дастаўляць?

— Скажыце, што там напісана...

— Я сказала. Больш няма нічога. Подпіс Зоя.

Да мяне нарэшце дайшло. Ну і пошта...

— Адкуль тэлеграма?

— Серпухаў Маскоўскай вобласці. Яна клічнік Зоя кропка. Можна не дастаўляць?

Завялася, як кружэлка... Дастаўляць, не дастаўляць...

— Можна... Што ж вы клічнік і кропку не прачыталі?

— Бо знакі, а не словы... Тэлеграму заўтра ў паштовую скрыню кінем.

Сёння, значыць, маглі б даставіць, а заўтра ўжо кінуць... Істотная розніца паміж сёння і заўтра.

Як паміж клічнікам і кропкай.

Яна клічнік Зоя

кропка. У Серпухаве тэлефонаў няма?..

Я бываў у Серпухаве, гэта недалёка ад Масквы, там ёсць тэлефоны. За савецкім часам увесь Серпухаў быў завалены тэлефонамі, не маглі ж іх зліквідаваць з надыходам дэмакратыі. Тады чаму тэлеграма?.. І такая?..

Яна перад клічнікам — Лідзія Паўлаўна. І, калі пасля Лідзіі Паўлаўны клічнік, значыць, гэта яна! Яна, Лідзія Паўлаўна, забіла, значыць, Ігара Львовіча. У чым і прызналася Зоі, якая яе западозрыла. Пра што і сказала мне яшчэ перад ад’ездам — вось тут, на гэтым месцы: “Яна і забіла...” Маці, значыць, забіла сына і цяпер прызналася ў тым малазнаёмай жанчыне, якую пакінула ў кватэры даглядаць сабаку...

Дурдом. Пошта. Яна клічнік Зоя кропка.

І ўсё ж Дартаньян выскачыў аднекуль, калі я выязджаў з фікусам?.. І аднаго яго Лідзія Паўлаўна не пакінула б, Дартаньян — не фікус. Тады выходзіць, што ні ў якую жылкантору яна не пайшла, хавалася недзе ў двары, прычапіўшы запіску да фікуса. “Свае праблемы я вырашу сама...” Ці пайшла і вярнулася?.. Тут нават пагроза нейкая: вырашу сама... Не жылканторская пагроза... Хоць што я, дальбог? — як з усімі ў дурдоме... Не магла, канечне, забіць, якія б запіскі сама ні пісала і якія б тэлеграмы Зоя ні дасылала, але павінна была некага бачыць... Хто ўваходзіў, выходзіў, супраць каго яна ці баіцца так, што ў пабег кінулася, ці не хоча, не можа сведчыць. І дурыць Зою, беручы ўсё на сябе, калі ўжо Зоі гэтак хочацца...

Мусіць, Зою распірала ў нецярпенні давесці мне сваю правату, па якую і паехала ў Маскву, і яна, вынаходлівая, пабегла на тэлеграф, па тэлефоне мяне не знайшоўшы. Не туды званіла. Ёй трэба было Максіму Аркадзьевічу, былому мужу званіць. Нельга пра блізкіх, хоць і былых, гэтак хутка забываць, Зоя...

Ад Стэфы я паехаў да Крабіча, той спаў п’яны, хата наросхрыст, я расштурхаў яго: “Што ж ты пра дачку сваю прыдумаў?..” Ён паглядзеў свінцова: “Што хацеў, тое прыдумаў...” — і зноў мёртва заснуў. Парыўшыся ў шафе і на кніжных паліцах, я знайшоў сямейны фотаальбом, у якім былі і дзяды, і бацькі, і брат Крабіча, і братавая з дзецьмі, двума сынамі, але ніводнага фотаздымка Зіначкі, ніводнага... Як насампраўдзе яна для Крабіча памерла.

Але нашто яна памерла?.. Каб не жыць са Стэфай, з сям’ёй, можна і не хаваць жывую дачку. Няхай Крабіч які-заўгодна прыдурак, але ж не вар’ят.

Ён і не сказаў мне сам, што дзіця пахаваў, мы тады амаль не бачыліся — спачатку без прычын, я ўсё недзе на гастролях быў, а пасля з-за Марты, якая яго не трывала. Ён убачыў яе цяжарнай — і ёй сказаў. Нібы ў апраўданне, што п’е і шалее: дзіця страціў. Быццам да таго не піў і не шалеў... Знайшоў, калі і каму сказаць... Марта хоць і немка, але цяжарная — і да мяне ў слязах, да істэрыкі блізкая: “Якія ж вы сябры?!.” Я не паверыў: столькі часу, тры гады маўчаць пра такое, калі нават сябры мы абы-якія... А Крабіч, калі я запознена паспачуваў яму, адвярнуўся. І прагаварыў не мне, а некаму і некуды: “Нічога. Паэту, каб мець, трэба страчваць. І быць адзінокім у страце”.

Поделиться:
Популярные книги

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Дни мародёров

-Joy-
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Дни мародёров

Противостояние

Гаевский Михаил
2. Стратег
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.25
рейтинг книги
Противостояние

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение

Перекресток судеб

Щепетнов Евгений Владимирович
6. Нед
Фантастика:
фэнтези
8.84
рейтинг книги
Перекресток судеб

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Eroshort

Eroshort
Дом и Семья:
образовательная литература
3.40
рейтинг книги
Eroshort

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Наследник

Старый Денис
1. Внук Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Лекарь Империи 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 5