Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
__________

Два чалавекі ідуць палявой дарогай. Апрануты ў звычайныя белыя світкі, у сялянскія белыя магеркі. Толькі ў абаіх за пояс заторкнутыя бязмены. Гэта браты Ян і Антон Шыбні.

З-за ўзгорка далятае гук рога. Яны насцеражыліся. Зварацілі з дарогі і заляглі ў хмызах. Ляжаць.

— Ты яшчэ не ведаеш, што тут робіцца, брат Антон, — кажа Ян. — Толькі і выхадзі з бязменам на дарогу.

— А што?

— За два месяцы тройчы

збіралі падатак. Яноўцы там, за ўзгоркам, збунтаваліся. У іх адабралі ўсё і паставілі вакол сяла варту, пакуль усе не пазбавіліся магчымасці хадзіць. У астатніх вёсках забаранілі паляваць і лавіць рыбу.

— Гэта нашто?

— Зберагалі зверыну для палявання каралевы… З-за вайны забаранілі бадзяцца па дарогах. І вось вымерла Яноўка, вымерлі Радзевічы, вымер Сіні Млын, вымерлі Пнюхі, Міхайлаўка, Жытавічы. Вымерлі…

— Досыць. Бачу сам. Белы сцяг на кожнай хаце.

— Даколе цярпець, Божа?.. А ты як уцёк з войска, Антон?

— Абрыдла. Ад цецівы лука баліць левая рука. Усялякая сволач лаецца.

— Ціха. Маўчы.

Яны змаўкаюць. На дарозе нарастае пошчак капытоў.

…Шалёным намётам праімчаліся паўз Шыбняў некалькі коннікаў у паляўнічых касцюмах: гэта іх кліча рог за ўзгоркам.

— У, сволачы, — Ян сціснуў зубы. — Нарумяненыя, як кастраты, разубраныя, як непатрэбныя дзеўкі… Будзьце вы праклятыя!

Коннікі зніклі за гарбом.

__________

Рагач усё яшчэ стаіць на кургане з дзяўчынай на руках. Усё больш правісае яе галава, усё слабейшыя подыхі. І тады Рагач, спалохана здрыгануўшыся, шэпча:

— Сённяшні цуд… Няхай яна не памрэ. Няхай зробіцца сытай.

І прыбаўляе:

– І няхай спіць, пакуль я не здабуду для яе ежы.

Дыханне дзяўчыны стала больш роўным.

Цень упаў на твар Рагача. Ён падымае вочы. У небе лунае сокал.

Зніжаецца. Каменем падае на нешта ў траве… Заяц вырваўся быў, але сокал спасціг яго. Раздаўся адчайдушны, дзіцячы крык схопленага звярка.

…Рагач бягом спускаецца з узгорка, нагінаецца да птушкі. Сокал супраціўляецца, але Рагач усё ж адбірае зайца. Забітага.

…Ён стаіць з дзяўчынай на адной руцэ, з зайцам у другой.

І раптам тупат капытоў. З-за гарба вырваўся коннік у багатым адзенні. Падляцеў. Рэюць на ветры чорныя, бы ў грака, валасы.

— Я магнат П'янда з Чапяліна. Ты адабраў здабычу ў майго сокала.

Сокал узляцеў на ягоную рукавіцу. П'янда ў гневе рвануў меч.

І, раптам угледзеўшыся, кажа ціха:

— Рагач?

Рагач, сціскаючы зайчыныя ногі, непрымірыма глядзіць на конніка.

І тады П'янда нагінаецца з каня і канфідэнцыяльна пытае:

— Ваша думка аб… "Салодкім жыцці" Феліні?

— Вы… адтуль? — ачмурэла пытае Рагач.

— Так, адтуль, дзе няма часу. Не пазнаеш?

— Скрогат Зубоўны! — ахнуў Рагач, угледзеўшыся.

Скрогат

рагатнуў.

— Ну-ну. Не Скрогат, а магнат П'янда з Чапяліна.

— Нашто ты тут?

— А хто будзе глядзець за табой?

— Хіба ўжо глядзяць?

– І не я адзін. Паспрабуй толькі рабіць дабро. У нас паўсюль сотні вачэй.

— Я не буду рабіць дабро, — кажа Рагач.

П'янда паказаў нагайкай на дзяўчыну:

— А гэта дабро ты нашто зрабіў?

Рагач глядзіць яму ў вочы. Потым даў сабе раду. Павярнуўшыся, ён акідвае позіркам вёску.

Сцягі. Сцягі. Сцягі, што пляскаюць на ветры.

І, зноў гледзячы ў вочы П'янды, Рагач кажа:

— Ты лічыш, што вярнуць чалавека да такога жыцця — дабро?

П'янда глядзіць на вёску. На сцягі.

— Гм… бадай, твая праўда. Лічы, што ты зрабіў першы крок на шляху да выкуплення.

Ён дастае блакнот і запісвае ў яго нешта.

— Малайчына. Што думаеш рабіць далей?

— Буду знішчаць цвіценне зямлі, - кажа Рагач.

— Зусім добра, — не зразумеўшы іроніі, кажа магнат.

Рагач маўчыць. П'янда-Скрогат схіляецца над спячай дзяўчынай.

— Дзеўка нішто сабе.

І літасціва дазваляе:

— Можаш, за адным заходам, спакусіць і яе.

Уздыхнуў са скрухай:

— Ні ў д'яблаў, ні ў людзей няма ў гэтай справе ніякай вытрымкі. Няма таго, каб грутноўна вывучаць пытанне, прайсці тэарэтычную падрыхтоўку… Адразу пераходзяць да практыкі… Банда павіянаў.

Ён зусім быў спусціўся з кургана, але ў гэты момант з-за ўзгорка вылецела кавалькада. Лунаюць прапарцы на дзідах, каляровыя конскія накідкі, плашчы, грывы коней. Трапечуць крыламі сокалы.

Рогат. Сп'янелыя выгукі.

Бягуць ля страмён гепарды і хортыя сабакі.

І наперадзе скача жанчына на чорным і зласлівым, як змей, іспанскім муле. Усё бліжэй выгукі і гукі рога.

— Сцінай, да стрэмя! Тра-ра!.. Спакладзі жарабца — скіне! У-у! Цю-га яго! Хух! Хух!

Убачыўшы людзей на кургане, кавалькада заціхла. Усё бліжэй грукат капытоў.

…Жанчына спыняе мула ля кургана. Гэта каралева Агата.

— Шкаляр? Ён што, падабраў твайго зайца, П'янда?

— Не, ваша вялікасць, я сам аддаў яму.

Мул пацягнуўся да травы — заварушыліся выразныя цуглі. Маленькая ручка тарганула павады. Хлыст злосна ўдарыў мула па ніжняй сківіцы з чуллівымі вібрысамі.

— Шкада, — кажа Агата, — шыбеніца магла б нядрэнна ўвянчаць дзень.

Рагач, уражаны, глядзіць то на Агату, то на спячую. Адзін твар. І ўсё ж розны, як цень і святло. Агата са шкадаваннем глядзіць на П'янду. Два заўзятых лісліўцы аціраюцца на конях ззаду яе.

— А ты добры, — кажа Агата да П'янды.

Глядзіць на Рагача, як на рэч. І раптам здрыгануліся веі. Крылы тонкага носа пашырыліся. Канцом прамога хлыста яна падымае падбародак Рагача. Пешы і конная моўчкі глядзяць друг на друга.

Поделиться:
Популярные книги

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Правильный лекарь. Том 6

Измайлов Сергей
6. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Правильный лекарь. Том 6

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Меченный смертью. Том 1

Юрич Валерий
1. Меченный смертью
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Меченный смертью. Том 1

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Антимаг его величества

Петров Максим Николаевич
1. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества