Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Разбой па ўсёй Ацэ, ад Калугі да Ноўгарада. Нават у самой Маскве якраз у тыя дні спайманыя тры разбойнікі і адзін атаман.

I паўсюль сялянскія бунты.

I паўсюль нецярпімасць і адсутнасць свабоды сумлення. У Казанскай акрузе з 536 мячэцяў зламалі 418 і спынілі барацьбу толькі таму, што пабаяліся, а як на гэта паглядзяць суседзі ў дзяржавах мусульманскага веравызнання.

Імператрыца занята не тым, не лёсам простых людзей – яна занята прыездам чатырнаццацігадовай дзяўчынкі, будучай Сatherine le Crand, пры якой рускім і нярускім падданым будзе яшчэ саладзей.

...Ну, а Украіна? Дапамогі таксама чакаць дарэмна. I таксама дарэмна туды ўцякаць. Калі бегчы ў Правабярэжную

Украіну – гэта значыць зноў бегчы пад уладу тых самых паноў. А наколькі салодкая была тая ўлада– сведчаць паўстані гайдамакаў у 1734, 1750 і найбольшае з іх, «Колиивщина» (1768 год, праз 24 гады пасля Крычава), якое актыўна дапамагла задушыць Кацярына II.

А бегчы ў Левабярэжную і Слабадскую Украіну – азначала бегчы пад уладу буйнога феадальна-старшынскага землеўладання. Старшыны гвалтам захапілі сялянскія і казацкія “грунты”. Гетманскі універсал 1701 г. узаконіў двухдзённую паншчыну, забараніў адыходзіць на Слабоды і ўцякаць у казацкія палкі.

У гетмана Мазепы, напрыклад, больш за 100 тысяч залежных сялян. У 1709 г., пасля Палтавы, Сеч Запарожская разбурана (беглыя аселі ў Алешках, у нізоўях Дняпра, пад уладай Крыма). З 1722 года, калі памёр гетман Скарападскі, краем кіруе Маларасійская калегія: рускія афіцэры кантралююць часовага гетмана і старшыну.

У 1734 – 1775 гг. існуе новая Сеч (казакі вярнуліся з Алешак). Прыгону ў ёй, праўда, не было, але сяляне і радавыя казакі былі на становішчы наймітаў. Ад масы беглых страшэнна дзешавелі рабочыя рукі.

“Злачынцаў” старшына магла і выдаць, не жадаючы псаваць адносіны з суседзямі. Выдалі б магнатам і Вашчылу, ды ён памёр ад хваробы страўніка (існуе падазрэнне, што атруцілі, мучыла “сумленне”, ведалі, чым скончыцца выдача Радзівілу сялянскага кіраўніка).

Ну, а наконт “сваіх” раскажа п’еса.

Поўная безвыходнасць панавала над крычаўскімі паўстанцамі. Няма выйсця. Нідзе.

Але чалавек не можа пагадзіцца з гэтым. Зламаць шыю лёсу, нават калі сам пры гэтым зломіш шыю. Адказваць безнадзейнай барацьбою на безнадзейнасць, уласнай загібеллю на безвыходнасць становішча.

Нават самім паражэннем перамагчы – гэтага чалавеку не можа забараніць ніхто.

У гэтьш пафас паўстання, як яго разумее аўтар, які просіць рэжысёра-аднадумца таксама зразумець гэта.

Характарыстыкі некаторых гістарычных асоб п’сы, зробленыя для тых акцёраў, якія, ствараючы свой жывы вобраз, хацелі б стварыць яго па максімальна дакладнай гістарычнай канве.

Лагер паўстанцаў, на мой погляд, асаблівых заўваг не патрабуе. Тут усё больш-менш ясна. I тыпы, і характары. Хіба што патрабуюць тлумачэння некаторыя адрозненні ў сацыяльным становішчы, скажам, Вашчылы, Карпача або братоў Ветраў. Гэта не звычайныя сярэднія сяляне, гэта сялянская эліта, людзі пісьмовыя і сяк-так абазнаныя ў падзеях, што робяцца ў свеце, на Беларусі і ў старостве.

Вашчыла – войт вёскі Селішча і крыху гандляр (а гандляваць дазволена толькі з арандатарамі, і толькі пасля паўстання Радзівіл адмяніў гэта). Ездзіў скардзіцца да Радзівіла ў Варшаву, па вяртанні атрымаў ад арандатараў 150 бізуноў, цяжка хварэў. У 1731 годзе зноў скардзіўся (у Мір ездзіў, быў затрыманы слугамі Гдаля, “тыранскі” збіты і кінуты ў крычаўскую турму).

Іван Карпач, унук Змітра Карпача, бурмістра Крычава (яго імем была названа адна з вуліц горада), сын гарматніка мешчаніна Ільі. У 1696 г. дзед, бацька і ўнук абвінавачаны ва ўзброеным выступленні супраць харугві Рыгора Агінскага. Іван складае скаргі сялянам, сам засноўвае на зямлі двор і гаспадарку. З 1741 г. бурмістр крычаўскі.

Васіль

Вецер (не блытаць з братам, мешчанінам) сын панцырнага баярына, што ўдзельнічаў у 1696 годзе ў разгроме харугві Агінскага. Пазней загінуў. Герой наш пісьменны і нават на свой час начытаны, ведае латынь. Гэтым, акрамя прыроднай дабрыні, і тлумачыцца яго насцярожанасць да грубасці і казацкай разбэшчанасці паўстанцаў, нянавісці іх да ўсякай “кнігі”, бо ў ёй або даўгі запісаны, або данос, хлусня і паклёп. I тая ж крайняя дабрыня, мяккасць і спачуванне болю людскому прымушаюць яго ўступіцца, зусім не спачуваючы метадам сяброў. Мала таго, ненавідзячы ўсякія боль і забойства, быць ледзь не самым смелым воінам гэтай няшчаснай і цёмнай, хаця і па-дзікунску сумленнай, масы.

Поп з Бесавічаў хутчэй выключэнне з правіл. Большасць свяшчэннікаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, былі святыя людзі, хаця і лаяцца маглі добра, і кулакі мелі моцныя, і выпіць пры выпадку маглі.

Як поп Антох Крапіла. Бо гэта былі бедныя папы бедных парафій, якія касілі і аралі побач з сялянамі, ведалі іхнюю бядоту, іхняе гора, іхнюю безвыходнасць і спачувалі ім.

Такія ж почасту галодныя і бяспраўныя, як мужыкі, яны не схільныя былі адбрэхвацца “байкамі аб райскай канюшыне”, ведалі, што шчасце павінна быць у чалавека і пад гэтымі зямнымі стрэхамі, ні ў якім разе не былі дуалістамі, якія лічаць, што Сатана – роўны Богу злы пачатак і, значыць, зло вечнае. Наадварот, у падтрымку сваім мяцежным парафіянам яны высунулі прынцып, што Сатана створаны Богам, ужо тым самым ніжэйшы за яго і таму неадменна павінен быць калісь пераможаны разам са сваімі паслугачамі, “сільнымі і магутнымі людзьмі розных народаў”. Таму яны і свяцілі нажы, таму не пакінулі сваіх, калі тым давялося піць смяротную чашу. Таму і былі пакараны смерцю.

Цяпер пра ворагаў. Яны збольшага таксама ясныя. Трэба сказаць толькі некалькі слоў увогуле пра жыццё некаторых з іх. Жыццё, якое не ўлазіць у абмежаваныя часам рамкі п’есы. Што яны рабілі д'a і пасля паўстання, як некаторыя з іх скончылі свой век. Магчыма, гэта дадасць на палітру акцёраў некаторыя дадатковыя фарбы і адценні.

Князь Геранім-Фларыян Радзівіл. У часе, калі пачынаецца дзеянне (сцэна ў Бельску), яму дваццаць восем год (нар. у 1715 годзе ў Белай). Правёў пяць год (1730 – 1735) за мяжой, адкуль вывез кепскае веданне нямецкай мовы і свяшчэннае захапленне ўсім нямецкім. Асеў у Белай Падляшскай удзельным князем, які пляваць хацеў на ўсе законы і самога караля. Ён – падчашы, пасля харунжы Літоўскі, вялікі пан, але абсалютна абыякавы да грамадскіх спраў. Бязмерная амбіцыя, “неўшанаванне законаў боскіх і людскіх”, паляванне, распуста. Чалавек дзікі, злы, здольны да зверства, жорсткасці, бесчалавечнасці.

Яму 28 год, але выглядае старэйшым. Абліччам самы брыдкі (не таму, што адмоўны герой, а па гісторыі так). Лысы, заіка (я не люблю гэтага бяздарнага прыёму: надзяляць нягоднікаў яшчэ і фізічнымі недахопамі – я ведаў шмат такіх, з недахопамі, якія былі вартыя сотні Апалонаў і герояў-каханкаў, але гэта так было, сапраўды, быў заіка), целам каляны.

Па п’есе смяецца два разы, і больш, бадай, ніколі не смяяўся ў жыцці, заўсёды пануры і смутны.

Двор амаль нямецкі, асабістая служба – таксама, хаця збіваўся з нямецкае мовы на польскую і яшчэ больш ахвотна на “хлопскую”. У “войску” ўсе ступені, аж да генерала: немцы, курляндцы. Мясцовых не надта любіў, бо не было ў іх безварунковага паслушэнства.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальная история старой девы

Милославская Анастасия
Скандальные истории
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Скандальная история старой девы

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Третий Генерал: Том VIII

Зот Бакалавр
7. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том VIII

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Назад в будущее

Поселягин Владимир Геннадьевич
5. Зург
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Назад в будущее

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3