Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Матчын дар

Гарун Алесь

Шрифт:

31. Мая люба

У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія, Губкі вішнёвыя; I шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная, — Грудкі пуховыя; I голас у любай, як ў лесе зьвінючай, бліскучай крынічанькі Сьпевы адвечныя; А ўсьмешка каханай — ў зялёным аксаміце лугу мурожнага Перлы сланечныя; Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю, Ціха ступаючы; Заўсёды ўсьміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную Песьню сьпяваючы; Вяночкі штовечара ў рэчку спушчаючы, кажа: «Плывіце вы Разам з вадзіцаю! Скажэце каханаму: станем прад Богам мы параю шлюбнаю, Хоць бы з грамніцамі». А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду раньняя, Будзе і станецца. Над
нашым каханьнейкам людзі ня сільныя, леты ня ўластныя —
Хай жа мінаюцца.

32. *** Хто сказаў…

Хто сказаў: «I я з народам», Хто зь ім поплеч стаў, як з братам, Хто пайшоў зь ім роўным ходам К роўным зыскам, к роўным стратам, — З тым і я. Няхай жа ліча, Будзе трэба — хай пакліча. Хто ж сказаў, а потым здрадзіў, Хто пайшоў, а потым кінуў, Хто ў душы сумленьне згладзіў, Ў кім апошні сорам згінуў, — Хай дрыжыць. У дзень прысуду, Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!

33. Ідуць гады

Ідуць сабе гады, ідуць, Бы карагод, бясконца, Што ў небе зорачкі вядуць Ля месяца, ля сонца. Ідуць сабе гады, ідуць — І чалавек за імі. Куды цябе яны вядуць І сьцежкамі якімі? «Няведама мне, скуль усё і што я; Няведама мне сама сьцежка мая, Няведама мне, і куды я іду. Пытаньня ня маю, ці што там знайду, Ня ведаю жыцьцё, ці шчасьце, ці не, — Пачалося гэта, браток, не на мне». Ідуць гады, ідуць гады, І зь імі ўсё на сьвеце. Сягоньня ты, а йшлі дзяды, А заўтра пойдуць дзеці. Ідуць гады, і ты ідзеш Ўздагонь за імі, зь імі. Нашто, скажы мне, ты жывеш І з думкамі якімі? «З аднэю я думкай у сьвеце жыву, Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву, Крыніцы, і кветкі, і цемру, і сьвет, І месяц, і зоры, і сонца прывет. Прысуджаны шлях свой рабі дарагім, Красуйся на радасьць сябе і другім».

34. Навука

Казаў настаўнік мне (ён блізкі быў Прароку, Які жывым узьняўся ўвыш, ў блакіт нябескіх сфер): «Мой сын, з пачатку мы падуладны пану-Року — У гэта вер. Які бы крыж табе ні выпаў ў жыцьці гэтым: Галеці век чы быць царом і царскі мець пасад, Ў балоце бросьнеці чы йсьці к нязнаным мэтам, — Яго загад. I вось калі табе трываць ня хопіць змогі, I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой, Ня трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, — Ідзі старой. I мусіць час настаць: убачыш сьвет праменны, — Ідзець ўладар адвечны твой, яго спаткай здалёк, Узьдзеўшы бітвы меч на свой паяс раменны. I скажа Рок: «Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты сьвет маркотай, Ў ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць, Нясі ж свой праўдзе меч. — Мой сын! ідзі з ахвотай На чэсьць і сьмерць».

35. Адбітак

Дзіўлюся я на зьзяньне ясных зораў, — I сумна-сумна так, што я ня разам зь імі, Што жыць ня лёс мне ў вышыне нагорнай I сьцежкамі хадзіць па небе залатымі. Сярод нязнаных мне, ня бачаных прастораў Раўнінай той, што зьвецца Бесканечнасьць, Я лётаў думкаю б і воляй непакорнай I, можа б, там пазнаў цябе, Адвечнасьць. Дзіўлюся я на зораў ясных зьзяньне, На сьцежкі іх, ўсё тыя ж, як прад векам, I сумна гэтак мне, і родзіць сум пытаньне: Нашто пачаўся я ад Бога — чалавекам?

36. *** Як ліст вярбінкі…

Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў I кінуў ў рэчку і з вадой У даль няведаму пагнаў, — Плыву сабе. Рака мая — жыцьцё, Па ёй плывуць і кветкі і сьмяцьцё. Я раз спытаўся у вады: — Скажы, адкуль ты прыцякла? Яна сказала: — З-пад грады Каменных гораў уцякла. — Куды ж бяжыш? — Цяпер бягу над спад У мора сіняе. — А вернесься назад? — Над мной закон — колазварот. Плыву я з мора ў акіян I стуль зьбіраюсь ў паварот, Калі узьнімецца
туман
I ўзьляжа ноч. Лячу хутчэй тагды, Цячы ракой з-пад горнае грады.
Як ліст вярбінкі маладой, Што вецер злосны адарваў, I я плыву сваёй ракой, Жыцьцём якую хтось назваў. Нясець яна і кветкі і сьмяцьцё… А ты ж скажы, ці вернесься, жыцьцё?

37. Нізнаны госьць

Дзіцятка малое у жыцьце прыйшло. Спытаўся яго я: — А дзе ж ты было? Скажы мне, пісклятка, ў якіх гарадох? Скажы мне, дзіцятка, ў далёкіх краёх? Скажы, анялятка, ці доўга блукаў? Скажы мне, ягнятка, каго ты спаткаў? Скажы мне, малое, ці быў ты ў раю? Скажы, залатое, ці долю сваю У Эдэме ўбачыў, спаткаў, палюбіў Ці што, неабачны, благога зрабіў? Напрыкрыўся ў небе? Ці сум сустрачаў Па іншаму жыцьці, што гэтта пачаў? Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць, А дай, залатое, цікавасьць спагнаць. I ціхай задумы заслона зыйшла З спакойнага твару, і хмарка найшла, З блакітненькіх вочак, што зь неба прынёс, Скаціліся сьлёзкі — дзьве пэрлінкі сьлёз. Аб чым яно плача? аб райскіх садох? Аб кветках праменных? анельскіх сьпявох? Аб чыстасьці, яснасьці, сьвятасьці душ? Тварца маястатнасьці? Дзеткі, чаму ж? Аб чым ты заплакала? Мне у адказ Скаціліся новых дзьве пэрлінкі ўраз.

38. Матчын дар

Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку, Дык дала скрыпіцу: «На, іграй, сыночку! Грай сабе на шчасьце, грай на добру долю, Грай на век даўгуткі, грай на вольну волю». Помню, дзіцянёткам з тугой я ня знаўся, Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся; Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны, А цяпер застаўся я навек няўцешны. Ой, чаму ж, матуля, жыцьце-скрыпку дала, Як іх шанаваці дый не навучала? Гэта ж падзівіся — я адкрыцца мушу, Што сапсуў скрыпіцу, што згубіў я душу. Здаўна, сівакрыла, шчасьця я ня маю, Долі я ня бачу, радасьці ня знаю. Граю, праўда! граю… А на сэрцы важка, А у сэрцы больна, аж трываці цяжка. Тыя не прыходзяць песьні-весялушкі, Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі. Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю… Маю я скрыпіцу, а душы — ня маю!

39. Змора

М. В.

Сэрца, спаць хачу я, спаць! Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць. Вочы сьлепіць сон мне, сон, Ў вуха шэпча ён мне, ён: — Не журыся, палажыся, адпачні, Мардаваньне, сумаваньне адгані. — Заўтра зрана, сьвет ня сьвет, Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт, Стаць на працу мусіш, стаць, Здаць прыгоны мусіш, здаць. Не мардуйся, не крапуйся, адпачні, Думаваньне, сумаваньне адгані! Рыбка, спаць хачу я, спаць!

40. Літаньне Адзіноце

Зноў я прыходжу у часе зьмярканьня Складаю Літаньне, нясу Табе даньне Ад сэрца свайго, Адзінота; Можа, раней, як яшчэ не радзіўся, Табе быў адданы, Табе прысудзіўся; Крулева мая, Адзінота; Можа быць, маці, калі спавівала І ночы ня спала, над люлькай сьпявала, Аддала Табе, Адзінота; Меў я ад родных пяшчоты — упады, Мне мамка-галубка і ўсе былі рады, А Ты — над усіх, Адзінота; Ты надавала мне брэдняў у садочку Ля хаткі радзімай, ў вішнёвым куточку, Дзіцяці яшчэ, Адзінота; Ласка Твая, што ўсяго навучыўся, Ў жыцьцё, і ў людзей, і ў Цябе улюбіўся, І воля Твая, Адзінота; Сьмерцю сваёю — ці наглаю згіну, Ніколі Цябе я ужо не пакіну, — Ня здолеці мне, Адзінота. Часам Табе пасылаю праклёны, Зубоў скрыгітаньне, уразаў мільёны Ўладаньню Твайму, Адзінота; І дух непакоры, руіны, паўстаньні Над ўсе пераможны, кідае ў расстаньне, Абы ад Цябе, Адзінота; Потым прыходжу пануры, пахілы, Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы, Пякнейшы за ўсё, Адзінота! Ты ж, як матуля, прытуліш і прымеш, Ашушкаеш ласкай і тугу сунімеш, І зноў я з Табой, Адзінота! Гэтак, нявольны ніколі сабою, Прыходзіў сягоньня па спрэчцы з Табою Ў пакоры. Прымі, Адзінота!
Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI