Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Пры гэтым, цыкнуўшы на Хрызатэміс, дасказаў: — Я пяты вось ужо год штодзень паступаў у такі больш-менш спосаб з гэнай палахлівай птушынай і не магу наракаць на ейную строгасць.

Хрызатэміс шлёпнула за гэта яго па плячы павіным вахляром і сказала: — Або ж не працівілася, ты, сатыр!

— З увагі на майго папярэдніка… — Або ж не прыпадаў да маіх ног?

— Каб на іх пальцы накладаць пярсцёнкі.

Хрызатэміс мімахоць зірканула на свае стопы, на пальцах бо сапраўды іскрылася каштоўнае бліскоцце, і абое з Пятроніем пачалі рагатаць. Але Вініць не

слухаў іхняе спрэчкі. Сэрца яго неспакойна хвалявалася пад узорыстай шатай сірыйскага святара, у якую выстраіўся на спатканне Лігіі.

— Ужо ж хіба павінны былі выйсці з палацу, — адазваўся як бы сам да сябе.

— Павінны былі, — пацвердзіў Пятроні. — Можа, табе тым часам расказаць аб варажбе Апалонія з Тыяны або тую гісторыю Руфіна, якое не скончыў я, не помню чаму?

Але Вініція мала цікавіў Апалон з Тыяны, як і гісторыя Руфіна. Думка ягоная не адступала ад Лігіі, і хоць чуў, што прыгажэй было спаткаць яе дома, чым ісці ў ролі хапуна да палацу, а ўсё ж каяўся, што не пайшоў, хоць бы й для таго толькі, каб хутчэй пабачыцца з ёю ды сядзець пры ёй у цяні лектыкі.

Нявольнікі тым часам унеслі трыножнік, упрыгожаны галоўем трыкаў, а на ім — бронзавыя місы з вугалём, на якое пачалі пасыпаць малыя сцібуркі мырры й нарду.

— Ужо падыходзяць да Карынаў, — гарачыцца зноў Вініць.

— Ён не вытрымае, выскачыць насустрач і гатоў яшчэ з імі размінуцца, — адазвалася Хрызатэміс.

Вініць ухмыльнуўся й бязмысна адказвае: — Вытрымаю.

Але пачаў варушыць ноздрамі ды сапці. Гледзячы на гэта, Пятроні дзівіцца: — Няма ў ім філёзафа ні на адну сыстэрцыю, ніколі мусі не зраблю з гэтага сына Марса чалавека.

Вініць не вядзе нат і вухам: — Ужо на Карынах!..

А яны сапраўды завярталіся ўжо да Карынаў. Нявольнікі, так званыя лямпадарыі, ішлі наперадзе, іншыя — педысеквы — абапал лектыкі. Атацын — за лектыкай, не спушчаючы з вока паход.

Але йшлі паволі, бо лятарні ў руках нявольнікаў не надта паказвалі дарогу ў неасветленым горадзе. Дый вуліцы поблізу палацу былі бязлюдныя, рэдка сямтам з лятарняю прасоўваўся хто, але далей былі поўныя руху. З кожнага, бадай, завулка выходзіла па трох-чатырох, усе без святла, усе ў цёмным акрыцці. Некаторыя ступалі поспал з паходам, мяшаючыся з нявольнікамі, іншыя большымі грамадамі заходзілі насупраць. Некаторыя сланяліся, моў п’яныя. Часамі паход натыкаўся на такое замінішча, што лямпадарыі мусілі пакрыкваць: — Праход для крывічэснага трыбуна Марка Вініція!

Лігія бачыла праз адхіленыя фіранкі гэныя цёмныя грамады і аж калацілася. Агортвала яе то надзея, то трывога. «Гэта ён! Гэта Урсус і хрысціяне?

Станецца тое ўжо хутка, — шаптала дрыжачымі вуснамі. — О Хрысце, дапамажы! Хрысце, ратуй!»

Але Атацын, які спачатку не надта зважаў на абыдны вулічны рух, цяпер насцярожыўся. Тут было нешта нейкае. Лямпадарыі мусілі штораз часцей пакрыкваць: «Дарогу для лектыкі крывічэснага трыбуна!» З бакоў невядомыя прахадзімцы так напіралі на лектыку, што Атацын загадаў адганяць іх кіем.

Нараз падняўся наперадзе крык, светачы воміг патухлі. Каля

лектыкі зрабілася сумятня і бойка. Атацын скеміў: гэта быў напад.

І, уцяміўшы гэта, атрупеў. Усе ведалі, што цэзар часта для гульні буяніць з аўгустыянамі і на Субуры, і ў іншых кварталах гораду. Ведама было, што часамі нат прыносіў з тых начных гульняў сінякі й гузы, але хто бараніўся, ішоў на смерць, хоць бы й сенатар. Дом вартаўнікоў, абавязкам якіх быў нагляд над горадам, быў не надта далёка, але старожа ў гэткіх выпадках старалася нічога не чуць і не бачыць. Ля лектыкі тым часам кіпела. Людзі пачалі змагацца, біцца, валяць ды таптаць адзін другога. Атацыну бліснула ў галаве думка: ратаваць перад усім Лігію й сябе, а рэшту пакінуць к ліхой долі. Дык, выцягнуўшы яе з лектыкі, схапіў на рукі й давай уцякаць упоцемкі.

Але Лігія пачала клікаць: — Урсус! Урсус!

Была ў белае апранута, дык лёгка было яе дагледзець. Атацын пачаў другою вольнаю рукою накідаць на яе свой плашч, як тут страшэнныя абцугі схапілі ягоны карак, а зверху нешта цяжкае грымнула па галаве.

І ён упаў, бы вол, удараны абухам перад алтаром Ёвіша.

Нявольнікі большай часткай ляжалі на зямлі або бараніліся, гопаючыся ў поцемках аб заломы муроў. На мейсцы асталася толькі пахрабустаная ў шчэпкі лектыка. Урсус імчаў Лігію ў бок Субуры, спадручнікі ягоныя беглі за ім, паволі рассыпаючыся па дарозе.

Нявольнікі пачалі збірацца ля дому Вініція й раіцца. Не смелі ўвайсці.

Пасля кароткай нарады вярнуліся на мейсца нападу, знайшлі там некалькі забітых, а між імі Атацына. Ён яшчэ сцепваўся ў смяротных канвульсіях, раптам у апошняй сільнейшай канвульсіі спруцянеў і так застыў.

Тады забралі яго і, вярнуўшыся, затрымаліся зноў перад брамаю. Трэ было, аднак, паведаміць гаспадара, што сталася.

— Гул хай паведаміць, — шапталі некалькі галасоў. — Кроў у яго плыве па твары, як і нам, дый гаспадар яго любіць. Гулу зручней, чым каму.

А германін Гул, стары нявольнік, які выняньчыў Вініція, а трапіў да яго ў спадчыне ад маткі, Пятроніевай сястры, кажа: — Я далажу, але пойдзем усе. Хай гнеў ягоны не спадзе на мяне аднаго.

Вініць зусім знецярплівіўся. Пятроні й Хрызатэміс пасміхаліся з яго, а ён бегаў сюды-туды па атрыюме, паўтараючы: — Ужо ж павінны былі быць!.. Ужо ж павінны быць! — і рваўся йсці, але гэныя абое ўстрымоўвалі яго. Нараз у сенях пачуліся крокі, і да атрыюма гуртам убеглі нявольнікі. Пасталі борзда пад сцяною, паднялі рукі ўгару ды пачалі трывожліва енчыць: — Аааа!..Аа!

Вініць прыскочыў да іх: — Дзе Лігія? — завыў страшным змененым голасам.

— Аааа!..

Тады Гул выйшаў з пакрываўленай галавою, адзываючыся хутка й жаласліва: — Во кроў, спадару! Баранілі! Во кроў, спадару, бачыце, кроў!..

Але не паспеў дакончыць, Вініць схапіў бронзавы ліхтар і адным ударам раскалоў чэрап нявольніка ды, дзеручы валасы на галаве, хроп са злосці: — Me miserum! Me miserum!

Аж счарнеў, вырачыў вочы, аж пена выступіла на вуснах.

— Розаг!!! — крыкнуў нялюдскім голасам.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

Гранит науки. Том 3

Зот Бакалавр
3. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 3

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Макаров

Семанов Сергей Николаевич
515. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.33
рейтинг книги
Макаров

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14