Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Раскіданае гняздо
Шрифт:

Зоська. Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны — на галаве месяц, у руцэ сонца трымае; прыйшоў ён і кажа: «Годзе вам тут сядзець, годзе гібець, хадзіце за мной!» Мы спачатку, здаецца, перапужаліся, а пасля нічога. Ён так добра на нас паглядзеў, аж быццам у вачах яго слезы засвяціліся. Сабраліся мы усе — ты, гэта, я, Сымон, Данілка і малыя — ды пайшлі гэтак за ім, кінуўшы і хату, і гаспадарку ўсю сваю. Як толькі мы выйшлі — ён і кажа: «Што б там перад вамі ці за вамі ні рабілася — не аглядайцеся назад, а ідзіце за мной усе наперад, усё наперад!» Ішлі мы гэтак,

ішлі, ажно бачьш — нейкае кругом нас страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сліўні так і капашаць, як у гаршку якім...

Данілка. Ай-я-я! Вужакі і сліўні?

Зоська. Але нас крануць баяцца: ён усё іх сонцам адстрашвае,— толькі сыкаюць і выкручваюцца. Мінулі мы гэта балота вужачае, ідзём,— ажно ўвайшлі мы ў цёмны-цямнюсенькі, дзікі лес. Вецер у галінах трашчыць і свішча, звяр'ё ўсялякае вые, зубамі ляскоча, на нас кідаецца...

Данілка. Божухна! Звяр'ё ўсялякае! Вось жудасць! Я, мусіць, памёр бы там са страху.

Зоська. Але крануць не смеюць — ён і іх, як вужак, усё сонцам адганяе. Перайшлі мы тэты звярыны лес, ідзём — ажно ўсходзім на вялікае-вялікае поле пясчанае — віхор толькі арэ ды барануе, ды толькі дзе-нідзе на полі гэтым тырчаць пасохшыя вольхі, вербы, асіны. Па гзтым дзярэўі — з аднаго на другое — пера-лятаюць птушкі нейкія чорныя, такія страшный,— жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, раззяўляюць глюгі,— здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць.

Данілка. Ах, як страшна! Балазе што хоць мяне не глынулі.

Зоська. Але нічога: яго — нашага павадыра — і сонца баяцца. Мінулі гэта поле птушынае, Ідзём. Нарэшце затрымаліся ў тым месцы, дзе вясёлка спускалася. Тут ён ізноў так кажа: «Ідзіце за мной следам па гэтай шматкалёрнай дарожцы!» Мы ўздзівіліся, але што ты зробіш? — пайшлі. I падымаемся штораз вышэй, вышэй, мінулі хмары, воблакі, аж да самых зорак забраліся, а там, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскакваючы, цягнемся далей; а зоркі хоць свецяцца, але не пякуцца: як па кветачках гэтых, ступаем па іх...

Данілка. А у ногі не калоліся гэныя зоркі?

Зоська. I прыйшлі мы ў нейкую харошую краіну, якой я ў жыцці не бачыла, не чула і не сніла. Зіхацістыя кветкі сйрозь рассыпаны, як тыя зоркі, што мы ішлі па іх: сады нейкія нянаскія так цвітуць, так цвітуць, куды прыгажэй, як нашы вішні ды яблыні! На гэтых садах калышуцца птушкі райскія — пер'е іх, як брыльянтамі усыпана і дыяментамі; а пяюць яны — мільён салавейкаў нашых так не патрапіць...

У садах па далінках рэчкі бягуць, а вадзіца так пераліваецца, як бы сонца ў тых шкелках, што мы бачылі пры ліхтарах у цэркаўцы!.. Ідзём гэтым садам-раем ды ідзём, ажно калі пагля-дзім!.. Стаіць палац відам не віданы, слыхам не слыханы; увесь зіхаціць, як бы з самага сонца быў зроблены: сцены залатыя-залатыя, а страха бліскучымі маланкамі пакрыта. Увайшлі мы ў гэты палац, азіраемся навокал, і што ж? — На самым пачэсным месцы сядзіць святы Спас, а каля яго Матка Боская, святы Юр'я, Мікола і Ілья!

Данілка. Нават Ілья і Мікола! Вось дык дзіва!

Зоська. I шмат, шмат усялякіх святых, меншых і болыыых! Падышлі мы к Спасу, а ён, добранькі, і кажа: «Годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Святы Петра,— тут пака-заў

ён на гэнага, што нас вёў,— будзе над вамі апеку мець на векі вечныя...»

Паўза.

Данілка. Ну, а далей што было?

Зоська. Нічога! Тут я і прабудзілася.

Данілка. Шкода, што мы там не асталіся. Там бы, можа, мне і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.

Зоська. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як па-твойму: добры сон ці не?

Марыля. Чаму не чула. Добры сон, вельмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала...

Зоська. Вось і тата ідзе!

Уваходзіць Лявон і садзіцца за сталом. Аленка і Юрка выходзяць.

З'ява VII

(Марыля, Зоська, Данілка, Лявон.)

Лявон. Ну, што? Як маці?

Зоська. Нічога! Мамка сягоння як бы весялей трохі.

Марыля(закашляўшыся). А бач, і ты ўжо прыйшоў! Што ж там чуў?

Лявон. Што чуў, што чуў? Старую песню: не адпускаецца. Сягоння высяляць будуць: ужо фурманкі ў іх наладжаны.

Марыля. Так! сягоння! А я і з ложка не магу сысці. Як жа гэта будзе?

Лявон(з горыччу). Нічога! Вынесуць, як княгіню якую. Не бядуй па гэтым.

Зоська. А як жа будзе з пасевамі? Няўжо нам і пажаць не дадуць?

Данілка. Вось дурная! Як жаць не будзеш, дык менш работы будзе, а то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзела: цягам рабі ды рабі!

Марыля. Куды ж мы дзенемся?

Лявон. Нікуды! У чыстае поле!..

Марыля. Можа, да каго з суседзяў можна было б перабрацца да часу. Не прасіўся?

Лявон. Прасіўся і маліўся. У адных няма месца, другія баяцца: «адвячаць» яшчэ, кажуць, будзем; з судом і законам не жарты.

Зоська. Дык як будзе, татка?

Лявон. Так будзе, як будзе! Ты, Сымон і Данілка служыць пойдзеце, а я з маткай вашай і з меншымі жабраваць пайду. Вось што будзе!

Данілка. І я пайду жабраваць. Не хачу служыць.

Зоська. (глуха). Служыць пойдзем!..

Марыля. У жабраніну ісці!.. Божа, Божа!

Лявон(як бы сам да сябе). Служыць і жабраваць! Ха-ха-ха! Зяблікі служыць і жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думал! жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; пасеку карчавалі, будаваліся... вечна думал! жыць, а цяпер! Цяпер сын і ўнукі служыць і жабраваць... гаспадарскія сын і ўнукі. Ха-ха-ха! (Ідзе к парогу, п'е ваду і зноў садзіцца.)

Поделиться:
Популярные книги

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Лихие. Авторитет

Вязовский Алексей
3. Бригадир
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лихие. Авторитет

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Содержанка. Книга 2

Вечная Ольга
6. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Содержанка. Книга 2