Чтение онлайн

на главную

Жанры

Роздумы

Aurelius Marcus Antoninus

Шрифт:

Пасьля павароту з усходу, ён далей працягваў змаганьне супроць барбараў уздоўж Дунаю, дзе вычарпаны фізычна сярод жорсткіх абставінаў ваеннага жыцця, памер 17.03.180 г. на пяцьдзесят дзявятым годзе свайго жыцьця і на дзевятнаццатым годзе панаваньня, і пахованы недалёка ад места Віндобона, ведамага сягоньня, як Вена.

У часе ягоных ваенных выправаў, Фаўстына, якая таварышыла свайму мужу ў падарожжах, памерла яшчэ раней. Яна радзіла яму пяць сыноў (акрамя дачок), і ўсе яны перадчасна памерлі, апрача аднаго, невялікае здольнасьці Коммодуса.

На працягу свайго жыцьця Марк Аўрэліюс двойчы прадпрыняў пастановы, неабавязкава трапныя для агульнае справы. У першым выпадку, наўсуперак волі Сэнату, ён узьняў да годнасьці імпэратара, як суімпэратара, свайго брата, Люцыюса Вэруса, гэтаксама як і ён адаптаванага, безвартаснага,

распуснага і няздольнага гэнэрала, які мог-бы спрычыніць шмат болей шкоды для імпэрыі, калі-б ня тое, што ён памер у 169 г. Кіруючыся матывамі добрага бацькі і, адсоўваючы набок прынцып выбару імпэратара на падставе здольнасьці і характару, прынцып, які даў Рыму найбольшых кіраўнікоў, Марк Аўрэліюс прыняў яшчэ адно вырашэньне, болей важнага характару - ён вызначыў на трон свайго ўласнага сына, мэнтальна хворага, Люцыюса Эліюса Аўрэліюса Коммодуса, каторы стаўся імпэратарам, будучы дзевятнаццаці летнім хворым хлапцом, зь якім закончыўся найбольшы пэрыяд у гісторыі Рымскае Імпэрыі Pax Romana.

* * *

Марк Аўрэліюс, як казалася ўжо вышэй, пакінуў па сабе духовую спадчыну для людзкасьці ў хворме аднаго тому «Роздумаў», якія складаюцца зь дзьвенаццаці кнігаў. Будучы стоікам, Марк Аўрэліюс, найболей праўдападобна, ня пісаў Роздумаў для іншых. Гэта проста прадукт разважаньняў чалавека на філязафічныя тэмы, і якія, як усё паказвае, запісваліся для свайго ўласнага ўжытку - чытаньня і перачытваньня ў часе нясеньня службы на далёкай і мала заселянай поўначы ягонае імпэрыі.

Ці толькі адны Роздумы напісаў М.Аўрэліюс? Пытаньне гэтае астаецца, як да гэтага часу, адчыненым. На пачатку сваіх Роздумаў ён сам кажа, што ў раньніх сваіх гадох пісаў ён дыялёгі (1, 6).

Роздумы М.Аўрэліюса, якія ён пісаў на грэцкай мове, маюць за сабою доўгую дарогу і карэньне, што сягае часу Талеса зь Мілетосу, што жыў у VІ ст. п.н.з., часу найболей раньняе пары грэцкае філязофіі. Пасьля па-праз Іёнскую школу з Пармэнідэсам і Зэнонам (абодва з Элеі) зь іхнаю перадсакратычнаю думкаю, пасьля выступу Сакратаса - бацькі філязофіі са сваім выдатным вучнем - Плятонам, філёзафам і стваральнікам свае эпохі філязафічнага пагляду, ведамага, як плятонізм. За імі выступае слаўны Арыстотэлес, вучань Плятона, каторы першы ў сваіх працах тасаваў навуковы мэтад. Усе яны, з пляядаю іншых першарадных імёнаў, хвармуюць па-праз стагодзьдзі думку, якою цяперака займаецца ў сваіх разважаньнях М.Аўрэліюс, і якая ня зыходзіць з дыскусыяў пасьля яго ў наступным стагодзьдзі, у часе сярэднявечча, і даходзіць у сваей усё яшчэ важнасьці аж да нашых часоў.

Што ёсьць у ёй, што чыніць гэтую думку гэтакаю жывою?

Адказ на нашае пытаньне трэба шукаць у характары самога чалавека. Чалавек ніколі ня супыніцца ў сваім крочаньні да веды, да праўды, да шчасьця... Ён заўсёды будзе ставіць сабе пытаньні. Старажытныя грэкі ў бяспрыкладнай пашане для розуму, стварылі неспатыканую нагоду для разьвіцьця працэсу людзкае думкі. Старажытныя філёзафы нагэтулькі разьвілі філязафічную думку, яны гэтак далёка зайшлі ў сваіх спэкулятыўных разважаньнях, што яны не маглі ня вытварыць у сабе далёказыркасьці і не спасьцерагчы напрамку людзкага духовага заўтра. Праўда мае ў сабе дынаміку, і зьявішча гэтае ёсьць натуральным; і затым, што яно ёсьць натуральным, поступ ня можа быць спыненым. Гэткім ёсьць права натуры; і гэткім ёсьць вытвар натуры - чалавек.

Арыстотэлес зрэасумаваў гэта ў хворме чатырохпытаньня: Хто стварыў сусьвет? З чаго ён створаны? У якой хворме быў ён створаны? Чаму быў ён створаны?

У сваіх разважаньнях філёзафы гэльленістычнага веку пераважна зьвярталі ўвагу на праблемы добрых паводзінаў чапавека. З гэтае пары паняцьце этыкі ня зыходзіць з парадку дня ў нашым сьвеце. Шматлікія зь іх думалі: Як адзінка, я зьяўляюся бязрадным. Што павінен я чыніць, пыталіся яны, каб быць шчасьлівым і пэўным у жыцьці? Філёзафы стараліся знайсьці адказ на гэтыя пытаньні. У іхных адказах, якія знаходзім у іхных кнігах адносна этыкі, яны былі аднадумны: мэтаю жыцьця ёсьць добрае жыцьцё, якое складаецца са шчасьця і мужнасьці. Што да шляхоў, вядучых да займеньня добрага жыцьця, узьнікалі разыходжаньні паміж рознымі філязафічнымі школамі. Спасярод ведамых школаў, найболей уплывовымі былі тры: школа эпікурэйцаў, цынікаў (кінікаў) і стоікаў. Школы гэтыя ў вялікай меры ўчынілі свой уплыў на філязафічную думку сьвету і ўплыў гэты спасьцярожным ёсьць. Кажная з гэтых

школаў давала іншы адказ на пытаньні, якія людзі ставілі.

Эпікурос, закладчык эпікурэйскае філязафічнае школы, радзіўся ў Атэнах, які навучаў у сваім уласным садзе. Ён прыходзіў да выснаву, што сьвет пабудованы з атамаў, што чалавек не зьяўляецца нічым іншым, як камплексам атамаў, і, што ягонае жыцьцё кіруецца прыпадкавасьцю або здарэньнем. І хоць ён і ўяўляў сабе, што багі маюць людзкую хворму і былі добраслаўленымі і несьмяротнымі, усё-ж ён ня быў тае думкі, што яны маюць нейкае дачыненьне да людзей. З гэтае прычыны, просьбы, ахвяраваньні, чараваньні, як і магія ня маюць ніякага значэньня. Ён ня верыў у несьмяротнасьць чалавека. Найлепшае, што чалавек можа ўчыніць для самога сябе, - навучаў ён, - гэта шуканьне шчасьця на зямлі. Ён разыходзіўся ў сваім уяўленьні з тымі філёзафамі, каторыя ўтрымлівалі пагляд, што шчасьце заключаецца пераважна ў прыемнасьці спажываньня ежы і піцьця. Што праўда, ён згаджаўся, што прыемнасьць знаходзіцца ў памяркоўным спажываньні ежы і піцьці і зьяўляецца няўхільнаю часткаю жыцьця. Аднак, «праз прыемнасьць, - казаў ён, - мы разумеем адсутнасьць болю ў целе і несупакою ў душы. Не бесперапынныя банкеты з піцьцём і гуляньнямі,... ня прыемнасьць спажываньня рыбы і іншае далікатнае ежы на пышна застаўленых сталох, якія маюць даць прыемнае жыцьцё. Не, да шчасьця вядзе цьвярозае разважаньне, шуканьне пры помачы розуму кажнае нагоды (добрага) і абмінаньне (дрэннага), і выганяньне тых паглядаў, пры помачы якіх усхваляваньні атрымліваюць уладу над душамі». Шчасьце і прыемнасьць жыцьця, зноў, могуць быць атрыманымі дарогаю «мудрага, шляхэтнага і справядлівага» жыцьця. Шматлікія грэкі ўспрыймалі навуку Эпікуроса, якая з часам была вызнаванаю многімі рымлянамі. Аднак-жа некаторыя з рымлянаў ламалі і зьіначвалі філязофію Эпікуроса дарогаю нагінаньня яе да нібыто апраўданае змысловае ўцехі жыцьця.

Закладчыкам школы цынікаў быў у 444 г. п.н.з. уроджаны ў Атэнах, Антыстэнэс. У вадной з грамадзкіх заляў у Атэнах, званых гімназыямі, якія ўжывалі сафістыя як і атлеты, ужываў для свае навукі гэтаксама і Антыстэнэс.

Цынікі прыходзілі да перакананьня, што адно мужнасьць учыніць чалавека шчасьлівым. Багацьце, - казалі яны, - часта псуе характар людзей; за гонарамі ганяюцца толькі невукі і глупцы; прыемнасьць ежы і піцьця зьяўляюцца нявартымі паважнае думкі. Мужны чалавек не спадзяецца, каб пры помачы славы, матэрыяльнага багацьця і прыемнасьцяў мог знайсьці сваё неба на зямлі. Многія з цынікаў, пацягнутыя гэткім перакананьнем, пакідалі свае ўласнасьці, ухіляліся ад прыемнасьцяў, апраналіся ў найгоршую вопратку і спалі пад голым небам. Некаторыя зь іх сталіся нават пустэльнікамі, каб паказаць сваю пагарду людзям, якія гоняцца за багацьцем, гонарамі і прыемнасьцямі.

Найболей ведамым вучнем Антыстэнэса быў Дыёгэнэс, народжаны каля 400 г. п.н.з. у Сынопе. Плютарх у сваім творы біяграфічным «Аляксандар» апавядае нам, што аднойчы, у часе грэцкіх атлетычных урачыстасьцяў, Аляксандар Вялікі адведаў Дыёгэнэса, які ў тым часе выграваўся на сонцы. Аляксандар, у довад свае дабразычлівасьці, зьвярнуўся да філёзафа і сказаў, што ён учыніць для яго любую рэч, якую філёзаф толькі зажадае. На гэта Дыёгэнэс адказаў: «Так, ёсьць адна рэч, якую ты можаш учыніць для мяне; адыйдзі набок, бо ты зацямняеш мне сонца».

Адзін з найболей выдатных філёзафаў старажытнае Грэцыі быў Зэнон з абтокі Кіпрос, які навучаў у Атэнах у стоа (з гэтуль назоў стоік) прыблізна пасьля 300 г. п.н.з. Тое, што ён навучаў у сваей школе, ня ёсьць дакладна ведамым. З таго, што ацалела і з цытатаў некаторых ягоных вучняў, і перад усім з цытатаў пазьнейшых старажытных філёзафаў, ягоную навуку можна ўняць наступна: Бог заклаў правы натуры, якія кіруюць сусьветам. Ён утрымліваў пагляд, што шчасьце можа быць асягнутым на шляху веданьня і перасьцераганьня гэтых правоў. Усе рэчы, якія здараюцца з чалавекам, добрыя ці дрэнныя, зьяўляюцца часткаю Божага пляну і павінны быць прынятыя з сілаю духа і стойкасьцю. Для Зэнона недамаганьні цела і ўсе труднасьці штодзеннага жыцьця ня мелі большага значэньня. Стоікі навучалі, што ўсе людзі зьяўляюцца братамі і дзеля гэтага яны павінны памагаць адзін аднаму. Кажнаму чалавку дадзена магчымасьць удзельнічаньня ў жыцьці і ён мусіць удзел свой завяршыць як найляпей паводля сваіх здольнасьцяў. І, калі ён атрымае загад пакінуць жыцьцё, ён павінен пакінуць яго спакойна, без нараканьняў і страху.

Поделиться:
Популярные книги

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Император Пограничья 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 9

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

На обочине 40 плюс. Кляча не для принца

Трофимова Любовь
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
На обочине 40 плюс. Кляча не для принца

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул