Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Але пачаў ты вельмi сцiпла, — працягваў Снаўт, не звяртаючы ўвагi на маё хваляванне. — Магчымыя наркотыкi, яды, амерыканская барацьба, хiба не так?

— Што ты хочаш? Давай пагаворым сур’ёзна. Калi ты хочаш блазнаваць, лепей iдзi.

— Часам мiжволi даводзiцца блазнаваць, — адказаў ён i падняў на мяне прымружаныя вочы. — Ты ж не будзеш запэўнiваць, што не карыстаўся нi вяроўкай, нi малатком? А чарнiлiцу ты выпадкам не кiдаў, як Лютэр? Не? О, — скрывiўся ён, — тады ты проста малайчына! I рукамыйнiк цэлы, ты нават не спрабаваў расквасiць

галаву, i ў пакоi ўсё цэлае. Ты проста раз, два, i гатова пасадзiў, запусцiў на арбiту, i квiты?!

Снаўт зiрнуў на гадзiннiк.

— Значыць, гадзiны дзве, а мо i тры ў нас ёсць, — закончыў ён, непрыемна ўсмiхаючыся. Пасля працягваў: — Так, значыць, ты лiчыш, што я свiння?

— Сапраўдная свiння, — сказаў я цвёрда.

— Ага, а ты паверыў бы, калi б я табе расказаў? Паверыў бы хоць аднаму майму слову?

Я не адказаў.

— Спачатку гэта адбылося з Гiбарыянам, — працягваў Снаўт з той жа непрыемнай усмешкай. — Ён замкнуўся ў сваёй кабiне i гаварыў з намi толькi праз дзверы. Ты ведаеш, што мы вырашылi?

Я ведаў, але прамаўчаў.

— Ну вядома. Мы думалi, што ён звар’яцеў. Ён расказаў нам трохi праз дзверы, але не ўсё. Магчыма, ты нават здагадваешся, чаму ён не сказаў, хто ў яго. Так, ты ўжо ведаеш: suum cuique [2] . Але Гiбарыян быў сапраўдны даследнiк. Ён запатрабаваў, каб мы далi яму шанц.

— Якi шанц?

— Ён спрабаваў усё класiфiкаваць, разабрацца, зразумець, працаваў ноччу. Ведаеш, што ён рабiў? Вядома, ведаеш!

— Разлiкi. У шуфлядзе. На радыёстанцыi. Гэта яго?

2

Suum cuiquе (лац.) — кожнаму сваё.

— Так. Але тады я пра гэта нiчога не ведаў.

— Колькi гэта працягвалася?

Гасцяванне? Мо з тыдзень. Мы вялi размовы праз дзверы. Што там тварылася! Мы думалi, у яго галюцынацыi, псiхамоўнае ўзбуджэнне. Я даваў яму скапаламiн.

— Як гэта… яму?

— Так. Ён браў, але не сабе. Эксперыментаваў. Так гэта i працягвалася.

— А вы?..

— Мы? На трэцi дзень мы вырашылi трапiць да яго, узламаць дзверы, калi iнакш не атрымаецца. Думалi, што яго трэба лячыць.

— Дык вось чаму! — вырвалася ў мяне.

— Так.

— I там… у той шафе…

— Так, мой ты хлопча. Так. Ён не ведаў, што тым часам i нас наведалi госцi. I мы ўжо не маглi займацца iм. Ён пра гэта не ведаў. Зараз мы да такiх гiсторый… прывыклi.

Ён расказваў пра гэта так цiха, што я хутчэй здагадаўся, чым пачуў апошнiя словы.

— Пачакай, я не разумею… — прамовiў я. — Вы ж павiнны былi чуць. Ты сам казаў, што вы падслухоўвалi. Вы павiнны былi чуць два галасы… а таму…

— Не. Мы чулi толькi яго голас, а калi ўзнiкаў нейкi дзiўны шум, мы думалi, што гэта ён…

— Толькi яго голас?.. Але… чаму?

— Не ведаю. У мяне, праўда, ёсць на гэты конт свая версiя, але я лiчу, што не варта спяшацца.

Хоць яна штокольвечы i высвятляе, але выйсця не дае. Так. Ты, вiдаць, яшчэ ўчора нешта прыкмецiў, iначай палiчыў бы нас абодвух за вар’ятаў.

— Я думаў, што сам звар’яцеў.

— Ах, так? I ты нiкога не бачыў?

— Бачыў.

— Каго?!

Яго твар скрывiўся. Ён ужо не ўсмiхаўся. Я ўважлiва разглядваў яго, пасля адказаў:

— Гэтую… чарнаскурую…

Снаўт маўчаў. Але яго напружаныя згорбленыя плечы крыху расслабiлiся.

— Ты мог бы мяне хоць папярэдзiць, — працягваў я ўжо не так упэўнена.

— Я цябе папярэдзiў.

— Але як!

— Як здолеў. Зразумей, я не ведаў хто гэта будзе! Гэтага нiхто не ведае, гэтага нельга ведаць…

— Паслухай, Снаўт, у мяне некалькi пытанняў. Ты сутыкаўся з такiмi рэчамi… тая… гэта… што будзе з той?

— Ты хочаш ведаць, цi вернецца яна?

— Так.

— Вернецца i не вернецца.

— Што гэта азначае?

— Вернецца такая самая, як была напачатку… пад час першага вiзiту. Проста яна не будзе нiчога ведаць або, калi казаць дакладна, будзе паводзiць сябе так, быццам ты нiколi нiчога не рабiў, каб ад яе пазбавiцца. Яна не будзе агрэсiўнай, калi ты не паставiш яе ў такое становiшча…

— Якое становiшча?

— Гэта залежыць ад абставiн.

— Снаўт!

— Што?

— Мы не можам дазволiць сабе раскошу што-небудзь утойваць адзiн ад аднаго!

— Гэта не раскоша, — перапынiў ён суха. — Кельвiн, у мяне такое ўражанне, што ты ўсё яшчэ не разумееш… або… Пачакай! — У яго заблiшчалi вочы. — Ты можаш мне сказаць, хто ў цябе быў?!

Я пракаўтнуў слiну. Апусцiў галаву. Мне не хацелася глядзець на яго. Я хацеў, каб зараз тут быў абы-хто, толькi не Снаўт. Але выбару не заставалася. Шматок марлi адклеiўся i звалiўся мне на руку. Я здрыгануўся ад яе слiзкага дотыку.

— Жанчына, якую… — я не закончыў. — Яна загiнула. Зрабiла сабе… укол…

Снаўт чакаў.

— Учынiла самагубства?.. — удакладнiў ён, калi ўбачыў, што я маўчу.

— Так.

— I ўсё?

Я маўчаў.

— Гэта не ўсё…

Я падняў галаву. Снаўт не глядзеў на мяне.

— Адкуль ты ведаеш?

Ён не адказаў.

— Ладна, — пачаў я, аблiзаўшы губы, — мы пасварылiся. А зрэшты, не. Гэта я ёй сказаў, сам ведаеш, што гавораць у гневе. Сабраў свае рэчы i пайшоў. Яна дала мне зразумець, хоць пра гэта нiчога i не сказала, але калi з чалавекам доўга жывеш, навошта i гаварыць… Я быў перакананы, што пабаiцца… яна проста так… што не зробiць гэтага… я выклаў ёй усё. На наступны дзень я ўспомнiў, што пакiнуў у шуфлядзе стала гэты… прэпарат; яна ведала пра яго я прынёс прэпарат з лабараторыi i растлумачыў, як ён дзейнiчае. Я спалохаўся, хацеў пайсцi i забраць яго, але падумаў, што гэта дасць падставы лiчыць, быццам я ўспрыняў яе словы ўсур’ёз, i… не пайшоў. Але на трэцi дзень я ўсё-ткi пайшоў, бо гэта не давала мне спакою. Ужо… калi я прыйшоў, яна была мёртвая.

Поделиться:
Популярные книги

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин