Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Як мы будзем працаваць разам? – спытала яна, намякаючы на сваё звальненне.

– Вас ніхто не трымае. Можаце звяртацца ў суд. У нас прававая дзяржава. – Нават інтанацыя ў Камара зрабілася падобнай да хрушчанкаўскай.

Інга памаўчала нейкі час. А што, – раптам падумала яна, – калі сапраўды развязаць рукі з гэтым сцэнарыем (які яна пачала ўжо ненавідзець). Мо тады развяжацца і гісторыя з Лагуном? Можа, даведаўшыся, што сцэнар новым начальства забракаваны і фільм

не пойдзе, ён пакіне яе ў спакоі? Яна прымусіла сябе ўсміхнуцца.

– Ведаеце, у вашым сцэнарыі, як і ў вашай прапанове, нешта ёсць.

– Гэта іншая размова, – усміхнуўся ён у адказ, ад чаго на імгненне зноў стаў ранейшым мілым чалавекам.

– Сапраўды, нашто ламацца ў адчыненыя дзверы. Калі ў нас у руках надзейны сцэнар. Я, хутчэй за ўсё, так, як вы прапаноўваеце, і зраблю. Толькі дайце мне крыху падумаць.

– Думайце, але нядоўга. Гісторыя з конкурсам і так зацягнулася.

– А як журы? Што рабіць з яго заключэннем?

– Напішаце новае. Гэта няцяжка. І паднясеце мне на зацвярджэнне.

– Я так і зраблю.

– Не сумняваўся, што мы з вамі знойдзем агульную мову. Мы ж сябры. Адна каманда. І галоўнае – памятайце пра здароўе! Беражыце яго!

З сумам у душы пакідала Інга кабінет. А, едучы дамоў, у думках расказвала мужу, як новая мятла па-новаму замяла. Вось ужо сапраўды: які б паганы ні быў ранейшы начальнік, а наступны абавязкова яго пераплюне. Таксама яна збіралася падрыхтаваць мужа да таго, што сцэнар не пойдзе і, магчыма, аб’явіць яму аб сваім звальненні, што толькі да лепшага – яе даўно завуць у прыватную прадакшн-студыю, дзе рэкламныя ролікі, клопату менш, грошай больш, і нервы цалейшыя. Толькі перад самым домам яна падумала, што Лагун хоць і абяцаў больш не прыходзіць, а раптам зноў тут? А калі пабачыла знаёмы малюнак: Лагун сядзеў за сталом на тэрасе, панурачыся, а вечны муж разважаў – з задавальненнем, як цецярук, які чуе толькі самога сябе:

– …Калі ўявіць наш шлях у выглядзе акружнасці (калі ў нас увогуле ёсць уласны шлях, ці мы проста пасіўна нясемся па арбіце і пазбаўлены права на самастойны рух), – дык дзе, у якім месцы мы знаходзімся? у канцы? у пачатку? у сярэдзіне? У акружнасці нічога гэтага няма, яна не мае ні канца, ні пачатку, і атрымліваецца, у нас увогуле не існуе такіх катэгорый, як час і гісторыя…

А потым была чарговая вячэра ўтрох, у час якой муж нарэшце даў і жонцы ўвагу, спытаў:

– Як поспехі? Як новае начальства? Пагаварылі пра фільм?

Яна адказала, стараючыся яшчэ аддалёк падвесці да свайго намеру звольніцца, што так, пагаварылі, але новае начальства аказалася ніколькі не лепшым за старое.

– Атрымліваецца, месцазмяняе людзей, а не наадварот. Новая мятла не лепш, а, бадай, горш за старую. А здаваўся такі мілы, сціплы. Хто б мог падумаць.

На што муж заўважыў:

– Лепш кар’ерыст, прафан, тупіца, чым чалавек шчыры ды яшчэ

такі, які ў нечым разбіраецца. Ад апошняга больш шкоды. Аднак ты не адказала – што наконт фільма?

– На жаль, не пойдзе. Новае начальства катэгарычна забракавала. Я не змагла яго адстаяць.

– Ну што ж, – сказаў муж. – Не адзін Гаўрыла ў Полацку. Не на адной вашай кінастудыі свет сышоўся. Здымем на незалежнай. Праўда, Іван?

– Пажадана было б, – адказаў Лагун сваім баском.

– А грошы? Ты ведаеш, колькі гэта каштуе?

– Гэта няважна. Я заплачу. Потым разлічымся.Не варта маладому таленавітаму пачаткоўцу мець патрэбу ў нечым. Прайшлі часы, калі муза галоднай павінна была сядзець на гарышчы. Праўда, Іван?

– Я б не пярэчыў.

Інга ва ўсе вочы на яго глядзела. Яшчэ адна метамарфоза. Як жа хутка яму ўдалося ператварыцца з бяспраўнага ў ледзь не галоўнага ў іхняй сям’і! Ці даўно ён пазіраў уніз, чырванеў, саромеўся, бянтэжыўся? А цяпер за кароткі час так змяніўся. Перастаў баяцца мужа, не кажучы пра Інгу. З’явілася нейкая фанабэрыстасць, ганарыстасць, нібы ўвачавідкі ажывала вядомая гісторыя пра маладога чалавека з правінцыі, невука і выскачкі, які, да ўсіхняга здзіўлення, без асаблівых намаганняў зачароўвае і спакушае дасюль непрыступную, цнатлівую маралістку.

– Зрэшты, ёсць і стары варыянт. Нашто шукаць абыходныя шляхі? Сцэнар перамог на конкурсе і мае права быць пастаўленым у якасці фільма. Я зноў прапаноўваю табе ісці ў дырэктрысы. Тады ўжо дакладна ніхто не перашкодзіць.

– Я думала, гэтая тэма закрыта.

– Як бачыш, адкрылася.

– Я ўвогуле хачу… хацела сказаць, што збіраюся звальняцца. Мяне нічога не трымае на гэтай студыі.

– Вось як? Што ж, кожнаму сваё. Можа, сапраўды, нам усім трэба адпачыць, падлячыцца, змяніць абставіны.

Ён пакашляў, прачысціў горла і працягваў:

– Мы, Інга, тут параіліся і ведаеш што вырашылі? Паехаць на мора. Выбрацца ў нашу Піцунду. Успомніць маладосць.

Інга кінула позірк на Лагуна.

– Са мной, спадзяюся?

– Мы ведаем, што ты ўсё адно адмовішся, не паедзеш. Ты ў нас занятая творчымі пытаннямі. Не паедзеш?

Інга не верыла сваім вушам. Здзекуецца ён? Калі не – сапраўды, многае памянялася. Лагун ужо не баіцца Піцунды; яны аб усім дамовіліся; цяпер яе могуць і не браць – ужо яна атрымлівалася нібы трэці лішні.

Яна паныла, без аніякай мэты кагосьці чымсьці напалохаць, сказала:

– Толькі глядзіце, будзьце асцярожныя. Вада ўвогуле, і мора ў прыватнасці, не вельмі любяць беларусаў. Успомніце Якава Навуменку ў Севастопалі, Міколу Селешчука ў Італіі, Віктара Каваленку ў…

– Нічога, Іван. Мы не з палахлівых, праўда? Паедзем?

– З вялікім задавальненнем, – адказаў Лагун. – Я там ніколі яшчэ не быў. А гэта можа спатрэбіцца мне ў мастацкай творчасці.

Ён бесцырымонна, адкрыта глядзеў на Інгу; ёй нават падалося, што ў вачах і нават у голасе яго яна чытае насмешку.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!