Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

– Малайчынка, - падбадзёрыла яна, - з табою не цяжка. Гатова залажыцца, табе даўно не даводзілася нікога слухацца.

– Так, вы выйгралі. Але адкуль вы гэта ведаеце?

– Штука няхітрая. Слухацца - гэта як есці і піць: хто доўга не еў і не піў, таму ежа і пітво - самае дарагое на свеце. Табе падабаецца слухацца мяне, праўда ж?

– Вельмі падабаецца. Вы ўсё ведаеце.

– З табою лёгка. Бадай што, дружа, я магла б табе і сказаць, што цябе чакае дома і чаго ты так баішся. Але гэта ты і сам ведаеш, дык няма чаго нам і заводзіцца пра тое, праўда ж? Глупства! Альбо ты вешаешся - ну,

дык вешайся, значыцца, у цябе ёсць прычыны, - альбо жывеш далей, і тады клапаціцца трэба толькі пра жыццё. Прасцей не бывае.

– О, - усклікнуў я, - калі б гэта было так проста! Пабажуся, я дастаткова клапаціўся пра жыццё, а толку?.. Павесіцца, можа, і цяжка, я гэтага не ведаю, не вешаўся. Але жыць куды, куды цяжэй! Сведка Бог, як яно цяжка!

– Ну, ты сам убачыш, што лёгка. Пачатак мы ўжо паклалі, ты працёр акуляры, паеў, папіў. Цяпер пойдзем і трошкі пачысцім твае штаны і чаравікі, ім гэта трэба. А потым ты станцуеш са мною шымі.

– Ну, вось бачыце, - усклікнуў я горача, - я ўсё-такі казаў праўду! Больш за ўсё на свеце мне шкада не выканаць які-небудзь ваш загад. А гэты якраз я і не магу выканаць. Не магу станцаваць ні шымі, ні вальса, ні полькі, ні як там яшчэ называюцца гэтыя штукі, я ніколі ў жыцці не вучыўся скакаць. Цяпер вы бачыце, што не так яно ўсё проста, як вам здаецца?

Прыгожая дзяўчына ўсміхнулася чырвонымі губамі і пахітала гладзенька зачасанай пад хлопчыка галоўкай. Зірнуўшы на незнаёмую, я ўжо палічыў быў, што яна падобная на Розу Крайслер, першую дзяўчыну, у якую я калісьці, хлапчуком, закахаўся, але тая была смуглая і цёмнавалосая. Не, я не ведаў, каго нагадала мне незнаёмая, я ведаў толькі, што гэта ўспамін з ранняй маладосці, з падлеткавасці.

– Чакай-чакай!
– усклікнула яна.
– Кажаш, не ўмееш скакаць? Зусім не ўмееш? Нават ўанстэп? І гэта кажучы, што няма ладу як клапаціўся пра жыццё? Ды ты проста зманіў, хлопча, у твае гады не след бы. Як ты можаш казаць, што клапоцішся пра жыццё, а сам нават танцаваць не хочаш?

А калі не ўмею! Ніколі ж не вучыўся.

Яна засмяялася.

– Але ж пісаць і чытаць ты вучыўся, праўда, і лічыць, і, мабыць вучыўся яшчэ і з латыні і з французскай і ўсё такое іншае? Іду ў заклад, - гадоў дзесяць-дванаццаць ты праседзеў у школе, а потым яшчэ, бадай, вучыўся ва ўніверсітэце і нават, магчыма, цяпер доктар і ведаеш кітайскую альбо іспанскую. Што, не? Ну, вось бачыш. А колькі там тых часу і грошай на некалькі ўрокаў танцаў у цябе не знайшлося! Э-э!

– Гэта ўсё бацькі мае, - апраўдваўся я, - яны змушалі мяне да латыні і грэцкай і ўсё такое. А вучыцца танцаваць яны мне не казалі, у нас гэта не было прынята, самыя бацькі ніколі зроду не танцавалі.

Яна паглядзела на мяне холадна, з поўнай пагардай, і нешта ў твары яе зноў нагадала мне часы маёй маладосці.

– Вось яно што, вінаватыя, значыцца, твае бацькі! А ты ў іх пытаўся, ці можна табе сёння вечарам ісці ў «Чорны арол»? Пытаўся? Даўно памерлі, кажаш? Ах, вось што! Калі ты з чыстага паслушэнства ў маладосці не хацеў вучыцца танцаваць - ну, што ж! Хоць не думаю, што тады ты быў такі добры хлопчык. Але ж потым - што ты рабіў потым, усе гэтыя гады?

– А, і сам не ведаю, - прызнаўся я.
– Быў студэнтам, музыцыраваў, чытаў кнігі, пісаў кнігі,

падарожнічаў...

– Дзіўны ў цябе погляд на жыццё! Ты, значыцца, заўсёды займаўся цяжкімі і складанымі справамі, а на простае так і не ўспасобіўся? Не было калі, кажаш? Не было ахвоты, кажаш? Ну, дзякуй Богу, я не твая маці! Але пасля рабіць выгляд, што прайшоў жыццё ўдоўж, упоперак і наўскасяк, нічога ў ім не знайшоўшы, гэта, скажу табе, - не туды хата!

– Ну, ужо хоць не сварыцеся!
– папрасіў я.
– Я ж ведаю, што я вар'ят.

– Ай, не тлумі ты мне галавы! Зусім ты ніякі не вар'ят, спадару прафесар, як на мае помаракі ты, ты нават залішне невар'ят! Ты, мне здаецца, неяк па-дурному разважлівы, зусім не па-прафесарску. На, вось бутэрброд - зрабі ням-ням! Потым раскажаш далей.

Яна зноў замовіла мне бутэрброд, пасаліла яго, памазала муштардай, адкроіла кавалачак сабе і сказала мне з'есці. Я пачаў есці. Я быў згодзен рабіць усё, што б яна ні сказала, толькі не танцаваць. Было неверагодна прыемна слухацца кагосьці, сядзець побач з некім, хто распытваўся ў цябе, загадваў табе, сварыўся на цябе. Калі б некалькі гадзін таму прафесар альбо ягоная жонка рабілі менавіта гэта, я быў бы ад шмат чаго ўратаваны. Але не, добра, - што ўжо ўчынілася, тое і сталася, добра, інакш я шмат чаго і страціў бы!

– А, зрэшты, як цябе завуць?
– спыталася яна раптам.

– Гары.

– Гары? Неяк па-дзіцячы! А ты і праўда хлапчо, Гары, нягледзячы на сівізну. Ты хлапчук, і нехта ж павінен за табою прыглядваць. Пра танцы памаўчу. Але як ты прычасаны! Няўжо ў цябе няма жонкі, няма каханкі?

– Жонкі ў мяне няма, мы развяліся. Каханая ёсць, але жыве яна не тут, бачу яе рэдка, мы не вельмі ладзім.

Яна ціхенька свіснула праз зубы.

– Ты, мабыць, даволі цяжкі гер Гары, калі ўсе кідаюць цябе. Але скажы цяпер, што такога асаблівага сталася ў цябе сёння ўвечары, што ты так разрываўся як сам не свой? Пасварыўся з кім-небудзь? Прайграўся?

Патлумачыць гэта было цяжка.

– Бачыце, - пачаў я, - усё выйшла ўвогуле па дробязі. Мяне запрасілі да аднаго прафесара, сам я, дарэчы сказаць, не прафесар, - а мне, у сутнасці, не выпадала туды хадзіць, я адвык цягацца па гасцінах і малоць языком, я развучыўся рабіць гэта. Ды і ў сам дом я ўвайшоў з адчуваннем, што нічога людзкага не атрымаецца. Толькі я павесіў капялюш, як ужо адразу і падумаў, што, мусіць, ён мне хутка спатрэбіцца. Ну вось, а ў гэтага прафесара, значыцца, стаяла на стале такая карцінка, дурны абразок, і ён мяне раззлаваў.

– Што за абразок? Чаму раззлаваў?
– перапыніла яна мяне.

– Ну, абразок з Гётэ, - ведаеце, партрэцік пісьменніка Гётэ. Але ён быў не такі, які быў папраўдзе - зрэшты, дакладна ж гэта невядома, ён памёр гадоў сто таму назад. Проста нейкі сучасны мастак падагнаў Гётэ пад сваё ўяўленне пра яго, і гэтая карцінка раззлавала мяне, здалася мне мярзоцінай - не ведаю, разумееце вы мяне, ці не.

– Вельмі нават разумею, не бойся. Далей!

– Я ўжо і да таго быў нязгодны з прафесарам; ён, як амаль усе прафесары, вялікі патрыёт і ў час вайны на поўніцу памагаў хлусіць народу - ад шчыраты сэрца, вядома. А я супроць вайны. Ну, але хай! Значыцца, далей. Мне і глядзець на гэты партрэт не трэба было.

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Телохранитель Цесаревны

Зот Бакалавр
5. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Телохранитель Цесаревны

Вперед в прошлое 9

Ратманов Денис
9. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 9

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15