Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

Ён хацеў падняцца, але гэта давалася цяжка, і ён не запярэчыў, калі я крыху дапамог яму. Я ўсё яшчэ маўчаў, але ўжо паддаўся, як тое ўжо было з маёй цётачкай, нейкаму зачараванню, якое зыходзіла з гэтага чалавека. Мы павольна падняліся разам па лесвіцы, і перад сваімі дзвярыма, ужо трымаючы ў руцэ ключ, ён зноў проста і вельмі прыветліва паглядзеў мне ў твар і сказаў:

– Вы прыйшлі са сваёй канторы? Ну так, у гэтым я нічога не цямлю, я жыву, ведаеце, крыху наўзбоч, крыху зводдаль. Але, мабыць, вы таксама цікавіцеся кнігамі і да таго падобным, ваша цётачка сказала мне неяк, што вы закончылі гімназію і былі моцныя ў грэцкай. Сёння раніцай я знайшоў адну фразу ў Наваліса, можна, я пакажу вам яе? Вам гэта таксама будзе прыемна.

Ён завёў мяне

ў свой пакой, дзе моцна пахла тытунём, дастаў з гурбы нейкую кнігу, пагартаў, пашукаў...

– І гэта таксама добра, вельмі нават добра, - сказаў, - вось паслухайце: «Трэба ганарыцца болем, усякі боль - гэта напамін пра наша высокае прызначэнне». Файна! За восемдзесят гадоў да Ніцшэ! Але гэта не тое выслоўе, якое я меў на ўвазе, - пачакайце - вось, знайшоў. Вось яно: «Большасць людзей не хоча плаваць да таго, як навучацца плаваць». Ці ж не дасціпна? Вядома, яны не хочуць плаваць! Яны ж бо створаны для сушы, а не для вады. І вядома ж, не хочуць думаць; бо яны народжаны, каб жыць, а не каб думаць! Ну, а хто думае, што бачыць у гэтым сваю галоўную місію, той можа ў гэтым пайсці вельмі далёка, але ён усё адно блытае сушу з вадою, і рана ці позна ўтопіцца.

Так ён залучыў мяне да сябе і зацікавіў, і я затрымаўся ў яго на некалькі хвілін, і з таго часу мы часцяком, сустракаючыся на лесвіцы альбо на вуліцы, крыху гутарылі. Пры гэтым, як і таго разу каля араўкарыі, я не мог пазбыцца падазрэння, што ён іранізуе з мяне. Але гэта было зусім не так. Ён адчуваў да мяне, як і да араўкарыі, шчырую павагу, ён так глыбока ўвайшоў у сваю адзіноту, у сваё наканаванне плаваць, у сваё адшчапенства, што і насамрэч, без ніякага пакепу, мог прыйсці ў захапленне ад якога-небудзь слугі альбо, скажам, трамвайнага кандуктара. Спачатку мне здавалася гэта даволі пацешным перабольшаннем, панскай прыхамаццю, какетлівай сентыментальнасцю. Але спакваля я пераканаўся, што, гледзячы на наш мяшчанскі заканурак са сваёй беспаветранай прасторы, са сваёй воўчай адзіноцкасці, ён сапраўды захапляўся гэтым закануркам, шчыра любіў яго як нешта трывалае і надзейнае, як нешта недасягальна далёкае, як радзіму і спакой, дарога да якога яму, Стэпаваму ваўку, заслонена. Перад нашай брамніцай, харошай жанчынай, ён заўсёды здымаў капялюш з непадробнай пашанай, і калі мая цётачка з ім гаманіла і нагадвала яму, што ягонай бялізне патрэбен сякі-такі падналадак альбо што ў яго адрываецца гузік на паліто, ён слухаў яе на дзіва ўважліва, быццам з усіх сілаў, але безнадзейна стараўся пранікнуць праз якую-небудзь шчыліну ў гэты закутак спакою і парадніцца з ім хоць на гадзіну-другую.

Ужо падчас першай гутаркі каля араўкарыі ён назваў сябе Стэпавым ваўком, і гэта таксама крыху азадачыла мяне і збіла спанталыку. Ну што гэта за мова такая?! Я не толькі па прывычцы прыняў гэты выраз, але і сам пачаў неўзабаве ў думках называць нашага жыльца не інакш, як Стэпавым ваўком, ды і сёння не знайшоў бы яму больш трапнага вызначэння. Стэпавы воўк, які, заблудзіўшыся, заблытаў да нас у горад, у стаднае жыццё, - ніякі іншы вобраз больш дакладна не намалюе гэтага чалавека, яго нясмелай адзіноты, яго ваўкаватасці, яго трывогі, яго тугі па радзіме і яго бязроднасці.

Аднойчы выпала мне цэлы вечар назіраць за ім на сімфанічным канцэрце, дзе ён, на маё вялікае здзіўленне, сядзеў непадалёк ад мяне, але не заўважыў. Спачатку давалі Гендэля, высакародную і прыгожую музыку, але Стэпавы воўк сядзеў безудзельна, увесь у сваіх думках, не звяртаючы ўвагі ні на музыку, ні на слухачоў. Асамотнены, чужы і адзінокі, ён сядзеў з халодным, але заклапочаным тварам, апусціўшы вочы. Пасля пачалася другая п'еса, маленькая сімфонія Фрыдэмана Баха, і я дзіву даўся, убачыўшы, як пасля першых жа тактаў мой самотнік заўсміхаўся, заразіўшыся ігрою, ён цалкам замкнуўся ў сабе і хвілін, можа, з дзесяць заставаўся ў такім шчаслівым самазабыцці, здаваўся заглыбленым у такія салодкія мроі, што я ўжо сачыў не так за музыкай, як за ім. Калі п'еса скончылася, ён схамянуўся, выпрастаўся седзячы, намерыўся

ўжо быў устаць і выйсці, але такі застаўся ў крэсле, каб ужо паслухаць і апошнюю п'есу - гэта былі варыяцыі Рэгера, музыка, якую многія лічылі крыху зацягненай і нуднаватай. І Стэпавы воўк таксама, спачатку ўважлівы і зычлівы, зноў ухіліўся думкамі, ён заклаў рукі ў кішэні і зноў зайшоўся ў сябе, але гэтым ужо разам не шчасліва і замроена, а скрушліва і нарэшце злосна, яго твар зноў аддаліўся, пашарэў, патух, ён сам здаваўся старым, хворым насупам.

Пасля канцэрта я зноў убачыў яго на вуліцы і назіркам рушыў следам; захінаючыся ў паліто, ён нявесела і стомлена ішоў да нашага квартала, але, затрымаўшыся каля аднаго старамоднага рэстаранчыка, нерашуча зірнуў на гадзіннік і зайшоў у памяшканне. Мне раптам стукнула ў галаву ўвайсці за ім. Ён сядзеў за столікам дробнамяшчанскай гасцёўні, гаспадыня і кельнерка віталі яго як старога знаёмага, я таксама павітаўся і падсеў да яго. Мы прабылі там гадзіну, і за гэты час я выпіў дзве шклянкі мінеральнай вады, а яму прынеслі паўлітра, а потым яшчэ чвэрць літра чырвонага віна. Я сказаў, што быў на канцэрце, але ён не падтрымаў гэтай тэмы. Прачытаўшы этыкетку на маёй бутэльцы з вадой, ён спытаўся, ці не вып'ю я віна, якім ён мяне пачастуе. Калі я прызнаўся, што віна наогул не п'ю, на яго твары зноў паявіўся выраз бездапаможнасці, і ён сказаў:

– Так, ваша праўда. Я таксама гадамі жыў паўстрымліва і падоўгу пасціўся, але цяпер якраз я пад знакам Вадалея, гэта цёмны і вільготны знак.

І калі я жартам падхапіў гэтую заўвагу і здзівіўся, што менавіта ён верыць у астралогію, ён зноў перайшоў на той перабольшана ветлівы тон, які мяне часта крыўдзіў, і сказаў:

– Слушна, і гэтай навуцы я, на жаль, давяраць не магу.

Я развітаўся і пайшоў, а ён вярнуўся дамоў толькі позна ўначы, але паходка яго была як звычайна, і, як заўсёды, ён лёг у ложак не адразу (усё гэта з суседняга пакоя я выдатна чуў), а правёў яшчэ каля дзвюх гадзін у сваёй асветленай гасцёўні.

Не выходзіць з галавы і другі вечар. Я быў адзін дома, цётка кудысьці адлучылася, пазванілі каля параднага, і калі я адчыніў, там стаяла маладая, элегантная дама і, калі яна спытала гера Галера, я пазнаў яе: гэта была тая, чыя картачка вісела ў ягоным пакоі. Я паказаў ёй яго дзверы і пайшоў, яна нейкі час прабыла наверсе; але неўзабаве я пачуў, як яны разам спускаюцца па лесвіцы і выходзяць, жвава і весела жартуючы. Мяне вельмі здзівіла, што ў нашага пустэльніка ёсць каханая, і прытым такая маладая, зграбная і прыглядная, і ўсе мае здагадкі наконт яго і ягонага жыцця зноў паставіліся пад пытанне. Але не прайшло і гадзіны, як ён вярнуўся, адзін, цяжкай, тужлівай хадою, стомлена падняўся па лесвіцы і потым гадзінамі ціха хадзіў па сваёй гасцёўні туды-сюды, рыхтык воўк той у клетцы, і цэлую ноч, амаль да самай раніцы, у ягоным пакоі гарэла святло.

Я зусім нічога не ведаю пра іхнія адносіны і дадам толькі, што з той жанчынай бачыў яго яшчэ адзін раз, дзесьці на вуліцы. Яны ішлі пад руку, у яго быў шчаслівы выгляд, і я зноў здзівіўся, якім мілым, нават дзіцячым мог быць часам яго звычайна заклапочаны, адсутны твар, і зразумеў гэтую жанчыну, і зразумеў зацікаўленасць маёй цёткі ў ягоным лёсе. Але таго вечара ён вярнуўся дамоў засмучаны і няшчасны; я сустрэў яго каля параднага, ён нёс пад паліто, як ужо бывала, італьянскую бутэльку, за якой і праседзеў потым паўночы ў сваім логве. Мне было шкада яго: якім бязрадасным, безуцешным, беспрытульным жыццём ён жыў!

Годзе, аднак, разводзіць балясы. Не трэба больш ніякіх расповедаў і апісанняў, каб паказаць, што Стэпавы воўк вёў жыццё самагубцы. І ўсё ж я не думаю, што ён пакончыў з сабой, калі раптам, не развітаўшыся, але пагасіўшы ўсе пазыкі, пакінуў наш горад і знік. Мы нічога пра яго з таго часу не чулі і ўсё яшчэ захоўваем некалькі пісьмаў, якія прыйшлі потым на яго імя. Застаўся пасля яго толькі рукапіс, напісаны ім, калі ён тут жыў, - з некалькіх радкоў, да яго прыкладзеных, вынікае, што ён дорыць яго мне і што я вольны рабіць з ім што заўгодна.

Поделиться:
Популярные книги

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Живое проклятье

Алмазов Игорь
3. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Живое проклятье

Искра

Видум Инди
2. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Искра

Сентябрь 1939

Калинин Даниил Сергеевич
1. Комбриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сентябрь 1939

Гранит науки. Том 4

Зот Бакалавр
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Помещик 2

Беличенко Константин
2. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.12
рейтинг книги
Помещик 2

Кодекс Императора

Сапфир Олег
1. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
4.25
рейтинг книги
Кодекс Императора

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Как я строил магическую империю 14

Зубов Константин
14. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 14

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Олд мани

Голд Яна
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
фемслеш
5.00
рейтинг книги
Олд мани

Звездная Кровь. Изгой V

Елисеев Алексей Станиславович
5. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой V

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6