Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Гэта «Т», — выказаў думку Толік, — бо за ім ідзе «у», потым зноў «т», і атрымліваецца «Тут».

— А далей нічога не разбярэш, — уздыхнуў Васілёк.

— Пусці мяне, — папрасіў Жэнька, адхіляючы Васілька.

— Не пушчу… — заўпарціўся Васілёк.

— Гэта чаму?

— Ты ж нават не хацеў сюды ісці.

— А цяпер захацеў! — адказаў Жэнька і, адціснуўшы Васілька, нахіліўся над бервяном. — Вось гэты серпік, напэўна, азначае «С», а крыжык — «X», — здагадаўся ён, прыглядваючыся да літар.

— Разгаданы яшчэ

дзве літары «с» і «х», — перадаў дзяўчынкам апошнія навіны Васілёк.

— Далей ідзе літара «А», якая зусім добра захавалася, — паведаміў Жэнька. — А за ёй «В» і зноў «А».

— Вось і атрымліваецца «Тут схавана», — падагуліў Толік.

— Ага, ага, цікава, — заёрзаў на бервяне Васілёк, — а што ж далей?

— Я ўжо разабраў наступнае слова, — радасна абвясціў Жэнька. — Вось паглядзі, Толік: гэта «П», а гэта, мабыць, «Р», хоць яно і не вельмі выразнае, а вось «А» — «пра»… «праца»… Значыць, калі прачытаць усё, атрымаецца: «Тут схавана праца».

— А што могуць азначаць гэтыя словы? — задуменна прагаварыў Васілёк.

— Хто ж яго ведае, — задумаўся і Толік, — тут яшчэ нешта напісана, толькі нельга разабраць, бо якраз гэтае слова трапіла пад распіл.

— Можа, геолагі што-небудзь знайшлі пад гэтым дрэвам і напісалі, каб не забыцца, — выгукнула знізу Ніна.

— Дык яны б проста напісалі: «Тут знойдзена нафта» ці вугаль, соль, а то «праца», — нездаволены такім тлумачэннем, запярэчыў Жэнька. — Можа, гэта чый-небудзь жарт?

— Не, гэта не жарт, — сказаў Толік. — Каб хто жартаваў, дык выразаў бы які-небудзь іншы надпіс, напрыклад: «Тут схаваны скарб» ці яшчэ што, а то — «праца». Шкада, што самае галоўнае слова, якое б нам усё растлумачыла, якраз перапілавана. Вось каб яго прачытаць!..

— Гэта немагчыма! — сумна адказаў Жэнька. — Тут засталіся адны вяршкі ад літар.

— А я думаю, магчыма! — не згадзіўся Васілёк.

— Але як, як? — захваляваўся і Толік.

— Трэба знайсці пень ад гэтага дрэва, вось як!

— Ды як жа ты яго знойдзеш, калі невядома нават, з якой дзялянкі бярвенні.

— Пра гэта даведацца няцяжка. Распытаем у тых, хто іх вазіў.

— Так, добрая ідэя! — згадзіўся Толік з думкай Васілька. — Сапраўды, трэба будзе распытаць, з якіх дзялянак вазілі бярвенні для электрастанцыі.

— Я магу гэта хутка высветліць, — прапанавала Ніна, — бо мой бацька быў брыгадзірам возчыкаў.

— А тады, — развіваў сваю думку Толік, — калі мы даведаемся, адкуль прывезена бярвенне, мы адпілуем кружок бервяна з літарамі і пойдзем шукаць патрэбны пень. Я лічу, што гэтыя літары маюць вялікае значэнне.

— Чаму?

— Паглядзіце, як крыва яны выразаны. Напэўна, чалавек, які іх выразаў, вельмі спяшаўся. А можа, ён быў цяжка паранены і хацеў перад смерцю перадаць людзям таямніцу, якую ён ведаў…

— Цяжка паранены?.. Адкуль ты ўзяў? — недаверліва спытаў у Толіка Жэнька.

— А ты паглядзі, як нізка літары

ад зямлі, ля самага камля. Так і здаецца, што нехта выразаў іх седзячы або нават лежачы, — адказаў Толік. — Ты, Ніна, калі будзеш распытваць у возчыкаў пра дзялянкі, запытай, можа, яны што знаходзілі цікавае? Для нас гэта вельмі важна.

— Бачыш, Жэнька, — сказала Ніна, — а ты гаварыў, што за цікавым трэба ехаць за трыдзевяць зямель. Я думаю, што наша спрэчка цяпер вырашылася сама сабой. Так, Толік?

— Я і сам добра не ведаю. Параімся з Зінаідай Антонаўнай, ці варта ўсяму краязнаўчаму гуртку ісці расследаваць гэты надпіс.

— Аднак расследаваць яго трэба абавязкова! — сказаў Васілёк.

— Ну, тады пайшлі хутчэй да Зінаіды Антонаўны, — прапанаваў Толік.

Пераганяючы адзін аднаго, хлопцы і дзяўчаты кінуліся бегчы да сваёй любімай настаўніцы, з якой ім як мага хутчэй хацелася падзяліцца такой незвычайнай навіной.

Даручэнне атрада

Зінаіда Антонаўна рыхтавалася да чарговага збору атрада. Тэма збору была: «Значэнне лясоў для народнай гаспадаркі». Яна хацела, каб яе вучні, накіроўваючыся ў паход па роднаму краю, не толькі цікава адпачывалі, але папаўнялі свае веды, вучыліся любіць прыроду.

Зінаіда Антонаўна дапісвала апошнюю старонку канспекта, калі ў дзверы пакоя раптам пастукалі. Яна глянула ў акно і адразу падумала, што нешта здарылася, бо твары ў хлопчыкаў і дзяўчынак былі ўсхваляваныя, расчырванелыя.

— Заходзьце, заходзьце, — запрасіла настаўніца вучняў, адчыніўшы дзверы.

— Добры дзень, Зінаіда Антонаўна! — прывіталіся дзеці.— Прабачце, калі ласка, што мы вас патурбавалі, але ў нас такая навіна… Мы знайшлі таямнічы надпіс, — загаварыла адразу некалькі чалавек.

— Пачакайце, пачакайце, не ўсе адразу. Хто знайшоў?

— Васілёк.

— Ну дык няхай ён і раскажа.

Васілёк расказаў усё па парадку — як ён пайшоў па трэскі, як убачыў літары. Зінаіда Антонаўна слухала вельмі ўважліва, а калі ёй расказалі, што ўдалося прачытаць літары, яна нават устала і ўсхвалявана захадзіла па пакоі.

— Ваша знаходка вельмі цікавая… Няўжо гэта паведамленне Сцяпана Казімірава?.. — у задуменні прагаварыла Зінаіда Антонаўна і моцна сціснула рукі.

— Якога Сцяпана? — не вытрымаў Васілёк.

— Гэта я проста так… Успомніла пра адно здарэнне яшчэ ў час вайны… Дык вось, я думаю, што можна прыняць прапанову Толіка і Васілька і паспрабаваць знайсці працяг надпісу. Толькі ўсім ісці не трэба. Даручым гэта Толіку, Васільку і…

— Мне! — папрасіўся Жэнька.

— Добра. Я згодна. Думаю, што для выканання гэтага вам хопіць аднаго дня. Дзялянкі, адкуль вазілі бярвенні, знаходзяцца блізка, самая далёкая кіламетраў за восем, і калі вы заўтра раніцай устанеце разам з сонейкам, то к вечару, я думаю, вернецеся. Не праспіце?

Поделиться:
Популярные книги

Чужак из ниоткуда 5

Евтушенко Алексей Анатольевич
5. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 5

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Зодчий. Книга I

Погуляй Юрий Александрович
1. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга I

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3