Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Данік цягнуў яе за руку:

— Хутчэй, Саша! Хутчэй! А то, калі яго чакаюць на беразе з лодкай… дык яны не будуць марудзіць… Шукай тады ix у зарэчных балотах… Што ветру ў полі…

Вось i след Пецеў! Толькі б захапіць яго на гэтым беразе! Можа, зноў паклікаць! Але рака — вось яна, ужо блішчыць шырокім плёсам у праменнях ранішняга сонца.

Сіратліва пахіліўся зламаны слуп ад ліхтара. Няма бакеншчыкаў, не загараюцца па вечарах агні, не ўзнімаюць хвалі параходы. Год назад замерла, сціхла тут жыццё. Толькі рака па-ранейшаму нясе свае воды, i нішто не можа спыніць яе

магутнай плыні.

Саша i Данік дабеглі да пясчанага берага, куды прывялі сляды. I раптам Саша быццам спатыкнулася, застыла ў такой паставе, знясіленая, збялелая. Потым у роспачы плюнула:

— Тфу! Каму прыносіў шчасце поп!

Унізе, каля вады, сядзеў на вымытым чорным кражы дуба Аляксей Сафронавіч i паважна, не спяшаючыся, мурлыкаючы нешта пад нос, разматваў вудачкі.

— Які ён табе поп? — Данік пакрыўдзіўся за старэйшага таварыша, за чалавека, які, па сутнасці, стварыў ix падпольную арганізацыю, а папом зрабіўся для канспірацыі.

Калі расчараванне i здзіўленне мінулі, брат i сястра паглядзелі адно на аднаго, як бы раячыся: што рабіць? Схавацца, непрыкметна пайсці назад ці паказацца дзядзьку Аляксею на вочы! Як растлумачыць сваё з'яўленне тут?

— Трэба расказаць усю праўду. Стары павінен ведаць усё, — прашаптаў Данік.

Саша моўчкі згадзілася.

Данік кашлянуў.

Аляксей Сафронавіч, як кажуць, i вухам не павёў, бо жыў па закону: богаў служка нічога не баіцца зямнога, ніякая нечаканасць не можа яго спалохаць, збянтэжыць, вывесці з душэўнай раўнавагі. Ён закінуў вудачку, утыркнуў вудзільна ў гліністы грунт i толькі тады павольна павярнуўся, каб паглядзець на таго, хто кашлянуў за яго спіной. Але, калі ўбачыў Данілу i Сашу, куды дзеўся яго спакой! Упусціў банку з чарвямі, палез па гліністым адхоне ім насустрач.

— Што здарылася, дзеці? Чаму вы тут? Божа мой! — I схапіўся рукой за сэрца. — Няшчасце?

Данік зразумеў, пра што Стары мог падумаць, i паспяшаўся заспакоіць яго:

— Не, дзядзька Аляксей, нічога страшнага не здарылася. Прыходзіў Пятро. Сапраўдны Сашын муж. На досвітку. Убачыў у двары Уладзіміра Іванавіча, ударыў яго па твары i збег у лес… Мы шукаем яго. Сляды на луг вялі. З Халімонавай гары мы ўбачылі вас i падумалі, што ён… за раку адыходзіць…

Каваль апусціўся на вільготную траву, звесіўшы з абрыву ногі, выцер рукавом зрэбнай кашулі ўспацелую лысіну:

— Напалохалі вы мяне. Сядайце, адпачніце. У вас такі выгляд…

Яны селі побач.

Аляксей Сафронавіч узяў Сашыну руку:

— Уся дрыжыш, атракавіца. Яны — што, ведалі адзін аднаго?

— Сустракаліся разы два.

— Не моцная, значыцца, вера ў цябе ў Пятра твайго. Малады. Але нічога, ёсць любоў — будзе вера. Усё ў свой час. А ты, Аляксандра, узрадуйся, што жывы ён, твой благаверны… I калі так прыходзіў, то не толькі жывы, але i духам моцны i сэрцам чысты… Хіба мала з цябе гэтай радасці? Не пажадай адразу многа!..

Расплылася рака ў неабсяжнае мора, два доўгія i вузкія сонцы загойдаліся ў вадзе, i белая хмарка дзіўна закалыхалася, пераламалася — увесь свет пераламалі гарачыя слезы. Напоўнілі, затуманілі вочы i застылі там, не пырснулі, не закапалі, не пакаціліся

па шчоках. Але як легка, як хораша зрабілася на сэрцы! Праз слёзы Саша паглядзела на дзядзьку Атіяксея, добрага, разумнага, разважлівага, i вінавата ўсміхнулася. Ён ласкава пагладзіў яе шурпатую ад застарэлых мазалёў руку. Яна падумала: «Сапраўды. Я год не ведала, дзе Пеця, што з ім. А цяпер ведаю, што ён жывы, што ён тут, з намі… Хіба мала такой радасці?» Прыемна было адчуваць спіной цеплыню сонечных праменняў i глядзець, як на плыні ракі нырае коркавы паплавок.

— Ага, клюе? — зусім па-дзіцячы ўзрадаваўся Стары i па-дзіцячы, на спіне, ссунуўся з абрыву да вады, схапіў вудзільна. Бліснуў на сонцы трапяткі кавалачак срэбра.

Паблукаўшы па лесе i лузе яшчэ трохі, Данік i Саша, змораныя, вярнуліся дадому. На гародзе ix сустрэла Поля. Лялькевіч усё расказаў ёй. Такую тайну ад старэйшай сястры, якая была за маці i гаспадыню, нельга хаваць.

Па Сашыным выглядзе Поля не зразумела, знайшлі ці не знайшлі. Спытала вачамі — так размаўляць прывучыла падпольнае жыццё.

«Бачылі?»

«Не», — схіліла галаву Саша.

Поля цяжка ўздыхнула i засмучана падперла шчаку кулаком. Яна перажывала ўсё гэта па-свойму. Ніколі не бачыўшы Пятра, яна розумам i сэрцам не прымала яго як блізкага чалавека i часам сумнявалася ў сур'ёзнасці Сашынага замужжа. A Лялькевіч за час, што жыў у ix хаце, стаў сапраўды як родны. Поля палюбіла яго. Праніклівая i ўважлівая, як усе разумныя жанчыны, яна не магла не прыкмеціць, што ён кахае Сашу. Жадаючы сястры большага шчасця, яна хацела, каб яны сталі жонкай i мужам… I раптам Пятро стаў рэальнасцю. Ён ішоў да ix, як у родны дом. Сэрцам адчуў саперніка. Поля разумела яго i не асуджала, што ён збег, а вельмі шкадавала. Цяпер яна паверыла ў ix каханне — Пятра i Сашы, у ix жаніцьбу. I ёй, жанчыне набожнай, стала сорамна за свае грэшныя думкі: як зводніца якая, хацела аддаць сястру другі раз замуж, пры жывым мужу, які, гаротнік, немаведама дзе цяпер i што думае пра ix сям'ю.

Вось чаму ёй было балюча даведацца, што Пятра не знайшлі, што ён знік бясследна, не даведаўшыся праўды. I яшчэ яе спалохала i ўразіла, што Саша быццам не вельмі перажывае — не плача, не скардзіцца, не абвінавачвае Лялькевіча, Даніка, яе, Полю. З незразумелай бояззю, сцішаная i засмучаная, ішла яна за Сашай у двор: як яны сустрэнуцца з Лялькевічам?

Уладзімір Іванавіч быў пад паветкай. Хацеў працаваць (падыходзіў сезон на бочкі), але рукі не трымалі гэбля, i ён гуляў з Ленкай. Малая ўжо цвёрда трымалася на нагах, няспынна шчабятала. А потым ёй спадабалася падаць на мяккія духмяныя стружкі, куляцца ў ix.

— Та-та, ба-ах! — валілася на спінку i залівіста смяялася.

Лялькевіч з бацькоўскім замілаваннем глядзеў на яе, усміхаўся, але ўсмешка была сумная. Ён думаў пра яе бацьку, які блукае недзе па лесе з цяжкай пакутай у душы. А малая яму, чужому чалавеку, кажа «тата», кажа невыразна яшчэ i несвядома, але так яе навучаюць Данік i Поля. Ён успамінае, як Саша доўга моўчкі i ўпарта супраціўлялася, каб Ленка называла яго татам. Але потым скарылася i ў апошні час як бы не звяртала ўвагі.

Поделиться:
Популярные книги

Чужак из ниоткуда 5

Евтушенко Алексей Анатольевич
5. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 5

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Черные ножи

Шенгальц Игорь Александрович
1. Черные ножи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черные ножи

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Петля, Кадетский корпус. Книга вторая

Алексеев Евгений Артемович
2. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
4.80
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга вторая

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда