Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Першым чынам ён дастаў у каморы з-пад падлогі нямецкі аўтамат i гранату. Потым сабраў самыя неабходныя рэчы, галоўным чынам для Ленкі.

У гэты момант на вуліцы затрашчаў матацыкл. Данік схапіўся за зброю. Свае. Коля i з ім дзядзька Аляксей у папоўскай расе.

Хлопец узрадаваўся, што яны вярнуліся: трое — гэта ўжо сіла! Стары паводзіў сябе так, быццам нічога асаблівага не здарылася. Паважна прывітаўся з Данікам, сказаў:

— Ну, папярэдзілі ўсіх, Паўлік паляцеў да Толі. Збор на лузе… Выканаем жаданне нябожчыка Цішкі… i — з Богам да сваіх…

Да нямецкіх

машын дзеці ніколі не выбягалі, нават самыя маленькія адчувалі, што гэта небяспечна. Але на матацыкле прыехаў не немец i не Гусеў, а дзядзька Аляксей, які ніколі не даваў ix у крыўду — заўсёды абараняў, нават перад бацькамі. Таму немаведама адкуль на вуліцу высыпалі дзеці.

Аляксей Сафронавіч убачыў ix i пашкроб сваю зарослую патыліцу. Паклікаў Колю. Шапнуў яму:

— Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую.

Той пачаў разварочвацца, звярнуў з каляіны i «забуксаваў» у пяску. Дзеці пачалі піхаць матацыкл, галёкаць, смяяцца.

Стары накіраваўся ў хлеў. Гусеў убачыў яго, радасна ўстрапянуўся, затузаўся: падумаў, што прыйшоў ратунак. Але поп дастаў з-пад расы пісталет і, нахіліўшыся, сказаў:

— Ну, юда, хрыстапрадавец! Маліся апошні раз, калі помніш малітвы. Многа ты праліў слёз i крыві! Прыйшоў час расплаты. Даўно табе вынес прысуд нябожчык Цішка… Вечная памяць яму!..

Гусеў пасінеў, вочы яго, напоўненыя жудасцю, малілі аб літасці. Што ён думаў у той міг? Хто ж не партызан, калі нават поп з імі?

Стары выцягнуў кляп з яго рота.

— Кажы сваё апошняе слова, здраднік!

— Даруйце… Айцец святы… Век буду…

Раптам змоўк матацыкл, але недзе за школай пачуўся шум іншага матора.

Гусеў дзіка закрычаў:

— А-а-а… Рату-у…

Аляксей Сафронавіч націснуў спускавы кручок.

— Немцы! — папярэдзіў Коля, ускочыўшы ў двор.

Начальнік гестапа Цынздорф працаваў значна больш аператыўна i, безумоўна, не так саматужна, як паліцыя. Калі Мілецкі пазваніў яму i сказаў, што натрапіў на цікавы след, шэф загадаў неадкладна з'явіцца асабіста. Выслухаў падрабязнасці, у сваю чаргу назваў самаўпэўненага начальніка паліцыі дурнем i цельпухом i праз якія паўгадзіны выехаў у вёску на грузавіку з дзесяткам гестапаўцаў. Машына падляцела да школы, i зняважаны, спалоханы Мілецкі падняў па трывозе сваіх падначаленых, большасць з якіх бестурботна спала.

— Гусеў дзе?

Адзін з паліцаяў бачыў, як ix камандзір паўгадзіны назад праехаў на матацыкле ў вёску.

— Хату гэтага… кульгавага… на пратэзе… Шапятовіча! Хутчэй! Наспалі морды, падлюгі!.. Варушыцеся!

З кузава гестапаўцы ўбачылі, што недалёка па гародзе бягуць у напрамку лесу, хаваючыся за кукурузай, два чалавекі з клункамі. На вуліцы затрашчаў матацыкл. Узняў пыл, аддаляючыся.

— Узяць гэтых! — скамандаваў штурмбанфюрэр, паказваючы на гароды. — Дагнаць матацыкл! Штрык! Кнопе! Грубер! Узяць жывымі ўсіх! — i сам выскачыў з кабіны. 0, ён вопытны камандзір! Ён ніколі не высоўваецца наперад! Найлепшая пазіцыя ў часе аперацыі — за спінамі сваіх верных эсэсаўцаў.

Данік вельмі спалохаўся, калі не знайшоў на гародзе Полі з Ленкай. Няўжо магла пайсці ў сяло? Не. Поля першая

ўбачыла грузавік з салдатамі i своечасова перабралася за выган, у алешнік. Убачыўшы Аляксея Сафронавіча i Даніка ў канцы гарода, яна ціха паклікала ix.

Калі падпольшчыкі беглі цераз выган, над галовамі засвісталі першыя кулі. Пераскакваючы цераз лазовыя плятні, гіа чужых гародах i пазашкольнай пустэчы, напярэймы ім, каб адрэзаць ад лесу, беглі гестапаўцы i паліцаі. Чалавек пятнаццаць!

— Стой! Стой! Страляць будзем! — крычалі паліцаі. Гес-

тапаўцы беглі моўчкі.

Апынуўшыся ў кустах, Аляксей Сафронавіч сказаў

Даніку:

— Даніла! Бяры дзіця, пісталет, дай мне аўтамат… I бяжыце. Па маладняку ў Загацце. Старык пераходзьце ўброд… Каля Маркавай гары, у лазняку, сабяруцца хлопцы, адтуль пойдзеце ў атрад… А я… я лягу ў канаве i затрымаю гэтых сабак.

— Дзядзька Аляксей!..

— Не разважай, Даніла! Гэта загад! Выконвай, як салдат! Будзь шчаслівы, сын мой!

Данік, аднак, не вытрымаў. Упаў на адно калена за кустом i даў доўгую чаргу па фашистах. Тады толькі перадаў аўтамат Старому. Аўтаматная чарга моцна ашаламіла прадстаўнікоў улады. Яны не чакалі такога супраціўлення, i ваяўнічасць ix астыла. Адразу ўсіх прыцягнула зямля. Цынздорф ускочыў у траншэю, выкапаную каля школы для абароны паста. Начальнік паліцыі ныркнуў следам за ім.

— Вы бачыце, што вы зрабілі? — прахрыпеў шэф паліцыі.— Ідыёты! Я павешу гэтага вашага Гуся. А разам з ім, магчыма, i вас. Падыміце сваіх… — ён зняважліва зморшчыўся, шукаючы абразлівае слова для паліцаяў,— атакуй це адгэтуль… Я пайду ў абход… Што вы глядзіце на мяне, як баран? Ідзіце! Камандуйце!

Гестапаўцы паспрабавалі падняцца першыя i зноў былі прыціснуты да зямлі аўтаматнай чаргой. Тады i яны адкрылі агонь па кустах з аўтаматаў, карабінаў, пісталетаў.

Аляксей Сафронавіч, пераканаўшыся, што Поля i Данік пабеглі і, незаўважаныя, дасягнулі лесу, адпоўз па сухой канаве з кустоў на выган, каб ворагі не абышлі i не захапілі знянацку. Пазіцыя тут была зручная: ён мог страляць ва ўсе бакі. Толькі адступаць няма куды. Ды ён не думаў пра гэта. Турбавала адно, каб немцы не кінуліся ў лес i не пагналіся за дзецьмі, як ён называў у думках i Ленку, i Даніка, i Полю. Усе яны дзеці зямлі, народа, яго дзеці. I м ён аддаваў сваю любоў i ласку, ix благаславіў на барацьбу, калі даведаўся, што Данік i Цішка тайком збіраюць зброю, асцерагаў ад неразумных учынкаў, вучыў быць дасціпнымі i хітрымі, звязаў з партызанамі. За ix ён гатовы прыняць смерць.

Стала душна. Аляксей Сафронавіч сцягнуў расу, усміхнуўся: «Маскхалат гэты цяпер мне без патрэбы», — i кінуў расу ўбок. Фашыстам, відаць, здалося, што нехта перабег па канаве, i кулі пачалі ціўкаць там, дзе ўпала папоўская апратка.

«О, ты мне яшчэ служыш», — зноў усміхнуўся вясёлы каваль i пакратаў сваю густую грыву, шкадуючы, што нельга абстрыгчы i гэтую маскіроўку.

Пачулася гучная нямецкая каманда. Гестапаўцы як бы пачалі адыходзіць. Не. Гэта — манеўр. Аддаляюцца ўбок i бягуць да лесу. Смела. На поўны рост, бо добра ведаюць дальнастрэльнасць аўтаматаў.

Поделиться:
Популярные книги

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Deus vult

Зот Бакалавр
9. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Deus vult