Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Але ні хлеба, ні сала на стол не паклалі.

— Дуня, — сказаў ляснік адной з дачок, — прынясі закусіць.

— Чаго? — нараспеў спытала дзяўчына.

— Ну… капусты, — буркнуў Лісцік i дастаў з шафкі, прымацаванай у куце над лавай, дзе стаяць вёдры i цэбры, нейкую чорную, відаць, нямецкую пляшку, закаркаваную шматком газеты.

«Няўжо i ў гэтай хаце няма хлеба? — падумаў Пятро i не паверыў.— Хітруе, куркуль стары. Хоча i пачаставаць, i беднасць паказаць».

Самагонка была мутна-жоўтая, што вясновая вада на дарозе, па якой усю зіму ездзілі на конях, i кіслая, а капуста мяккая, як вата, i прагорклая.

Аднак «чамяргес» разліўся па целе прыемнай гарачынёй i прынёс лёгкасць, дужасць, весялосць. Адразу зніклі думкі сур'ёзныя, сумныя. Лісцік напоўніў шклянкі другі раз. Гаварыў ён мала, a еў капусту апетытна, беручы яе з міскі чорнымі пальцамі.

Дочкі лесніковы ўсё з той жа цікавасцю разглядалі «доктарчынага мужа». Калі адна з ix падавала капусту, другія зрушылі з месца i перамясціліся ў гэтай вялікай i пустой хаце. I Шапятовіч з хмяльной весялосцю думаў, што ён не можа пазнаць, дзе якая з ix сядзела раней.

Ён сказаў:

— Чаму дзяўчаты рэдка бываюць у сяле? Сама жаніхі з арміі вяртаюцца.

— Адны чобаты на траіх.

Напамінак пра жаніхоў ажывіў нявест; здалося Пятру: на міг яны нават папрыгажэлі. Але бацькава тлумачэнне збянтэжыла ix i абурыла. Яны пераглянуліся, твары ix перасмыкнуліся i сталі зноў аскетычна непрыгожыя, як у манашак. Шапятовіч зразумеў: асуджаюць бацьку за скупасць. I захацеў памагчы ім.

— Маючы столькі бульбы…

Ляснік нядобра бліснуў вачамі.

— На бульбу гэтую хапае прарэхаў. Сёння ў будачніка каня дагаварыў гарод прысеяць. Дзесяць пудоў, гад, злупіў. А яшчэ — кум.

— Сарочыха — во дзе твой прарэх, — раптам, як з магілы, пачуўся слабы i глухі голас: не вытрывала i азвалася з печы хворая леснічыха.

— Не каркай! — груба асек яе муж, але тут жа схамянуўся, выціснуў крывую ўсмешку, як бы просячы ў Шапятовіча прабачэння, i з мужыцкай «мудрасцю» растлумачыў: — Баба памірае, a ў галаве ўсё адно бабскае.

Саша аднойчы выказала абурэнне: «Жонка яшчэ жывая, а ён да другой бадзяецца, стары грыб».

Пятро дзівіўся іншаму: ляснік сапраўды «стары грыб», a ўдава, Сарочыха гэтая, — прыгожая маладзіца гадоў пад трыццаць пяць. Не адзін мужчына ў такіх жа, як яна, гадах кідае на яе вока. А яна выбрала лесніка. З далёкім прыцэлам, ці што? «У бабы ў галаве бабскае…»

«Чамяргес» патапіў усе сумныя думкі… Ды ці былі яны? Не! Так — дробныя непрыемнасці, незадавальненні, клопаты. A ўвогуле душа яго спявала гімн радасці. Каторы раз за год, што мінае з Дня Перамогі, радасць гэтая выбухала з такой сілай, што хацелася куляцца, як гарэзу хлапчуку, галёкаць i крычаць. Вось як зараз…

Пятро шпарка ішоў па лясной дарозе, на якой ляжаў яшчэ даволі трывалы лядок, слухаў вясновую гаману дрэў i птушак i, захлынаючыся ад шчасця, спяваў; адны песні звінелі ў душы, другія — крычаў на поўны голас. Свае песні, свае словы. «Жыву-у! Жыву-у! I люблю!.. Люблю цябе, жыццё! Усё люблю… Людзей… Лес, птушак… Нават лесніка, дачок яго. Жыццё — цудоўнае. Няхай i беднае. Будзе багатае! Абы былі гэтае сонца i гэтая цішыня. Абы не паміралі людзі!»

Каб хто збоку пачуў, падумаў бы: зусім п'яны чалавек.

Легка перакінуў клунак з пляча на плячо. Цяжару не адчуваў. Мог бы падкінуць паўмяшка бульбы, як мяч. Мог бы пайсці з ім упрысядкі па слізкай дарозе. Нават хацелася выкінуць такое «каленца». Але трымаўся яшчэ недзе «тормаз»:

як бы сапраўды хто не пабачыў. Ці мала бывае людзей у лесе? Людзі — добрыя, але языкі ў ix вострыя, пякучыя. Будуць расказваць, як партыйны сакратар адзін танцаваў у лесе, ды яшчэ з клункам. Уявіў такі анекдот i ажно зарагатаў. Няхай бы расказалі. Людзей, якія нікога не забіваюць, якія дбаюць пра тое, як лепш накарміць сваіх дзяцей, нічога не прыніжае, ніякія ix слабасці. Нават ляснік здаваўся яму ў тыя хвіліны найдабрэйшым чалавекам, a дочкі яго амаль красунямі. A хіба дрэнныя людзі? Адвалілі колькі бульбы напавер… A ў свеце нічога няма смачнейшага за бульбу. Бачыў Пятро Еўропу, каштаваў розныя прысмакі, i ўсё ўжо забылаея, не спакушае, а вось пах варанай, смажанай бульбы, дранікаў ды яшчэ духмянасць скваркі — дык гэта праз усё жыццё казыча ноздры, гоніць сліну, i ў сне чуеш яго, гэты бульбяны пах. Недарма пісаў той паэт: «З нашай бульбы тысячу, не меней, смажаць i гатуюць розных страў».

Пятро з любасцю падумаў пра жонку, пра дачку:

«Што нам трэба, Сашок? Хіба тое, што я вярнуўся жывы i не вельмі пакалечаны, i ты жывая, i Ленка здаровенькая расце — не найвялікшае шчасце? Колькі людзей палягло! А мы жывыя. I любоў наша жыве. I нічога нам больш не трэба. Хіба кавалак хлеба ды чыгунок вось гэтай бульбы. Пакуль ты там у Загаллі абыдзеш хворых, я прынясу бульбу… Во колькі! — Ён зноў перакінуў мяшок з пляча на плячо. — Цэлы скарб! Ці не казаў я табе, што свет не без добрых людзей, за дзень што-небудзь ды раздабудзем, не ты, дык я. Не такія цяжкасці перажылі. Пакуль ты вернешся, мы з Ленкай наабіраем бульбы, запалім грубку… Не, мы не станем яе абіраць. Мы зварым яе ў «мундзірах». Больш ганарова для бульбы сказаць: зварым у «шынялях». Салдацкая страва! А пасля, Лянок, аблупім «шынелькі», бульбачка жоўценькая будзе, апетытная… А мы яе яшчэ трошкі падсмажым на рыбіным тлушчы. Смачна. I табе вельмі карысна. А я прывык на Поўначы. Калі на батарэі пачалася «курыная слепата», нас прымушалі па паўшклянкі ў дзень выпіваць гэтага тлушчу. Вось толькі мама ніяк не прывыкне. Мы пакінем яе долю не падсмажанай. Можа, яна прынясе малака. Мы прымусім яе выпіць малако. Абавязкова, Лянок, прымусім. Змовімся. Мы з табой ямо тлушч, а яна ўвесь час на нішчымніцы. I столькі бегае! З цямна да цямна на нагах».

Успамін пра Сашу, пра тое, як яна працуе, неяк адразу працверазіў Пятра. Спала п'янаватая ўзнёсласць. Зрабілася шкада жонкі. I хоць было радаснае замілаванне, але стала крышачку сумна.

Сашына праца, стаўленне да людзей, да ix гора, нягодаў, адносіны да мужа — усё подзвіг, штодзённы… Каб лепш накарміць дачку i яго — паранена ж лёгкае, i яна, медык, ведае, чым гэта пагражае, калі галадаць, — Саша часам вымушана прымаць ад цётак, якіх лечыць, гладышык малака, галачку масла ці яйка.

Ён, Пятро, неяк сказаў ёй:

— Няёмка, ведаеш… Скажуць: хабар доктарка бярэ. А доктарка — жонка сакратара партарганізацыі.

Саша характэрна закусіла губу, задумліва прыжмурылася і… доўга маўчала. Потым страпянулася i сказала, можа, нават крыху сурова, як чужому:

— Не бойся. Твайго аўтарытэту я не зганьбую.

А праз нейкі час вярнулася з раённай аптэкі засмучаная. Не далі лякарстваў, бо яна не здала грошы за тыя, якія брала раней, у крэдыт.

Пятро нявесела пажартаваў:

Поделиться:
Популярные книги

Чужак из ниоткуда 5

Евтушенко Алексей Анатольевич
5. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 5

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Зодчий. Книга I

Погуляй Юрий Александрович
1. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга I

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3