Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дарэмна Саша прасіла не браць так многа — яна i слухаць не стала, а яшчэ сама дакарала:

— Ідзеш у такую дарогу, а нават што есці не ўзяла. Святым духам ды малітвамі не пражывеш, Шурачка.

Яна дала Сашы клуначак з ежай, напхала сабе ў кішэні яшчэ нейкіх маленькіх пакункаў, бутэлечак.

Па вузкай крутой сцежцы яны спусціліся да Дняпра. Плынь ракі, як заўсёды, была спакойная i велічная. Прыемна пахла вадой i рыбай. I Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх. Але праз момант вайна i небяспека зноў напомнілі пра

сябе. Напомнілі дзіўным чынам, нечакана i па-свойму жахліва. Стары пануры лодачнік з ускудлачанай барадой запрасіў у ix за перавоз цераз раку сто рублёў.

— Пабойся Бога, чалавеча! Ці пры сваім ты розуме? — накінулася на яго Аня. — За два рублі перавозілі…

— Я i па рублю перавозіў. А цяпер i за сто не хачу. Навошта яны мне, грошы? Што я за ix куплю? Пляшкі гарэлкі нідзе не дастанеш. Заўтра ім, можа, наогул ніякай цаны не будзе, грошам гэтым.

— Але ж май сумленне, стары чалавек! Жанчына з грудным дзіцем ад вайны ўцякае…

«Навошта яна так гаворыць — «уцякае»?» — спалохалася Саша. Слова гэтае непрыемна ўразіла яе, упершыню падумалася, што, магчыма, усе — жанчыны ў вёсцы, Марыя Сяргееўна i вось яна, Аня, — зразумелі яе ад'езд іменна так — уцякае.

— Я не ўцякаю. Я іду дадому, да сваіх. Кожнаму хочацца быць бліжэй да сваіх. — Саша выхапіла з кішэні хустачку з грашыма, развязала вузялок зубамі i працягнула старому грошы — усе, колькі там было. Але замест таго, каб узяць ix, стары груба вылаяўся:

— Што ты сунеш гэтулькі грошай? Што я табе, хапуга які? Не павязу!

Саша, пасаромленая, разгубленая, спалохалася яшчэ больш, са слязамі ў голасе папрасіла:

— Дзядуля, родненькі… Што ж нам рабіць цяпер? Назад ісці?

Ён адвярнуўся, чмыхнуў носам i сурова загадаў:

— Сядайце!

Калі адплылі, стары неяк адразу палагаднеў, спытаў, адкуль ідзе маладзіца i ці далека ёй ісці. Саша назвала сваю вёску.

— Э, гэта недалёка! — быццам узрадаваўся стары. — Добры хадок да ночы дайшоў бы.

Ix, відаць, ён не лічыў добрымі хадакамі, а на Аню паглядаў даволі коса, i жанчына, каб не злаваць гэтага наравістага старога, дыпламатычна маўчала, хітра пасміхаючыся.

— А чалавек дзе? — спытаў стары, кіўнуўшы на дзіця.

— На вайне, дзядуля.

— Правільна, такой маладой з дзіцёнкам лепш каля роднай маткі быць. Свякруха — не маці.— Відаць, Аню ён палічыў за свякруху i хацеў дапячы ёй.

Саша не сказала, што маці ў яе няма, але адчула, як балюча сціснулася сэрца ад такога напамінку. Што яе чакае дома, хто яе стрэне там?

Яны былі на сярэдзіне ракі, калі пачулі гул самалётаў. Ён хутка мацнеў, набліжаючыся аднекуль з поўдня.

— Яны, — сказаў лодачнік i пачаў вельмі шпарка грэбці, стукаючы вяслом аб лодку i пырскаючы. Човен, які дагэтуль ішоў роўна i проста, пачаў віляць. Саша бачыла, што ў старога трасуцца рукі.— Учора ў Чапліне паромшчыка забілі, душагубы.

Пачуўшы гэта, Саша адразу зразумела небяспеку, якая пагражае ім.

«Няўжо гэта канец? Дачушка мая родная!»

Яна

заплюшчыла вочы. Каб заткнуць вушы! Каб не чуць гэтага страшнага гулу, што, здаецца, тузае i гойдае ўсё навокал: паветра, раку, човен, яе рукі, яе мозг. Гул пераходзіць у нейкі прарэзлівы звон i свіст. Не, трэба глядзець на гэта, трэба ўсё бачыць. Ад смерці не схаваешся. Саша расшпошчвае вочы. Над самай кручай, над белым будынкам бальніцы, над таполямі, пад якімі яны сядзелі раніцой, ляцяць доўгія самалёты.

«Трэба было сказаць Марыі Сяргееўне, каб яна чырвоны крыж вылажыла, каб відаць было, што гэта бальніца».

На сядзібе МТС узляцелі ў паветра слупы агню, дыму, пылу, дошак, бляхі. Адгэтуль, з ракі, усё відно на фоне яснага летняга неба, як на блакітным экране.

Калі самалёты адляцелі, стары падняў вясло i выцер рукавом пот з ілба.

— Усё лепшае бамбяць, паразіты, усё знішчаюць. Сілу паказваюць, каб запалохаць.

— Добра, што не ў бальніцу, там хворыя, — выказала Саша сваю трывогу.

— Дойдзе чарга i да бальніцы. Не пацэлілі,— сурова прабурчаў стары i чамусьці зноў узлаваўся: — Хворыя! А здаровыя жыць не хочуць? Маліся Богу, што нас не ўбачылі… Яны перапраўшчыкаў не любяць. А ты мне сотняй папракаеш! — накінуўся ён на Аню, хоць тая i маўчала. — Дура-баба! У мяне душа гарыць! Можа, я за гэтую сотню залью яе, душу сваю. А ты сотні шкадуеш! Багацець хочаш?

Толькі вылазячы з чоўна, Саша адчула, які перажыла страх, калі ўбачыла самалёты, — ногі былі як чужыя, млелі i не згіналіся ў каленях. Але яна не спынілася, каб адпачыць.

Яна рвалася хутчэй наперад, нібы там, яшчэ за адной ракой, не лётаюць варожыя самалёты i няма ніякай небяспекі.

Па-рознаму ў тыя жудасныя дні людзі ўцякалі ад вайны. Ішлі групамі i па адным, па магістральных дарогах i па глухіх сцежках; адны ведалі, дзе ix прыпынак, другія ішлі «ў белы свет». Але, напэўна, ва ўсіх было такое ж адчуванне, як у Сашы, адно імкненне — хутчэй наперад, як мага далей ад таго, што асталося ззаду. Пакуль чалавек сядзеў на месцы ў звыклых абставінах, у сваім калектыве, працаваў, займаўся справамі — яго нішто не палохала: ні блізкасць кананады, ні бамбёжкі, але як толькі зрываўся з месца, рабіўся бежанцам — страх i паніка гналі яго наперад няспынна.

Саша, звычайна чулая i ўважлівая да людзей, не бачыла, што Аня абліваецца потам, бо клунак, які тая несла, быў даволі-такі цяжкі. У яе самой млелі рукі — нялёгка з самай раніцы трымаць дзіця, несці перад сабой, бегчы з ім. Басаножкі націралі ногі. Але ўся яе воля, усе сілы былі скіраваны на адно — ісці. Цяпер яна разумела, што ўцякае, але не саромелася гэтага слова, якое яшчэ там, каля Дняпра, здалося ёй ганебным. Не ўласная баязлівасць гоніць яе, а страх за дачку, за гэтую нявінную істоту, што пражыла на свеце ўсяго адзін месяц i нічога яшчэ не разумев, не ведав. I толькі тады, калі гэтае немаўлятка падало свой голас, нечага патрабуючы, Саша схамянулася:

Поделиться:
Популярные книги

Светлейший князь

Злотников Роман Валерьевич
4. Император и трубочист
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Светлейший князь

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача