Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Саша ўсміхнулася:

— Пра што вы думаеце, Уладзімір Іванавіч?

— Я? — Ён на хвіліну сумеўся. — Пра вас.

— Пра мяне?

— Я думаю, што, можа, вам варта пераначаваць дзе-небудзь у іншым месцы.

— Чаму?

— Невядома, што там за канспірацыя. Чаму яны самі змянілі месца нашага начлегу? Сафронавічу гэта не спадабалася.

— Сяліцкі з нашай вёскі, таму яны палічылі, што будзе больш натуральна, калі мы заедзем да яго.

— Усё гэта так, безумоўна. Але навошта рызыкаваць дваім?

— У нас жа пропуск адзін. А раптам правераць у мяне: як прыехала, з кім? З мужам. Дзе ён? Чаму ў розных дамах начуем? — I, не чакаючы ні яго пярэчанняў, ні яго згоды, катэгарычна сказала: —

Не, будзем начаваць разам!

Ён паглядзеў на яе з удзячнасцю. Яму хацелася сказаць ёй нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя i сардэчныя словы, але ён не мог дазволіць сабе гэтага. Толькі ў знак удзячнасці пачаў даверліва расказваць аб планах стварэння ў горадзе шырокага партызанскага падполля, ад дзейнасці якога пад нагамі акупантаў гарэла б зямля. Саша адчула гэты вялікі давер: такія планы не кожнаму члену арганізацыі можна расказаць!

Пры ўездзе ў горад ix затрымаў паліцэйскі пост, а праз нейкія пяцьдзесят крокаў, навідавоку ў паліцэйскіх, праверылі немцы. Адзін з ix, пажылы, з дабрадушным тварам, вялікай рукой працоўнага чалавека, на якой, аднак, даўно сышлі мазалі, паляпаў па бочках i цэбрах, відаць, разумеючы ў ix толк:

— Гут, гут. Гаймарбайт. Гандэль.

— Не вераць улады адна адной, — сказаў Лялькевіч, калі ад'ехалі.

Нова-Беліца не зрабіла на Сашу асаблівага ўражання, тут не было прыкметных змен: усё тая ж сумная i доўгая вуліца — ні горад, ні вёска, — якую яна не любіла, калі ёй, студэнтцы, прыходзілася пехатою хадзіць дадому (да вайны трапіць на машыну было не так лёгка).

Але калі яна ўбачыла ўзарваны, бязлітасна знявечаны мост цераз раку — той мост, на які яны колькі разоў прыходзілі з Пецем, — сэрца яе сціснулася. Яна неяк адразу прыгадала (можа, таму ёй так хацелася ехаць), што гэта — горад, дзе прайшло яе юнацтва, тры самыя цікавыя i шчаслівыя гады, дзе нарадзілася ix з Пецем каханне. Тут ёй усё знаёма да драбніц, на многіх вуліцах — кожная выбоіна на тратуары. I ўсё напамінае яго, Пецю.

Цераз бетонны мост ix не пусцілі. Паехалі па Інтэрнацыянальнай. Саша жахнулася: як не падобны гэты горад на той, які яна ведала. Гэты быў бязлюдны, брудна заснежаны, насцярожаны i знявечаны. Першыя руіны, першыя спаленыя дамы — i кожны з ix раніў яе. Павярнулі на Ветраную вуліцу — i сэрца яе заныла. Гэта была адна з вуліц, з якімі асабліва многа звязана ўспамінаў аб тых шчаслівых днях. Тут жыў на кватэры Пеця, адгэтуль ён бегаў да яе на спатканні, тут пісаў свае доўгія пісьмы, дзённікі. Але як змянілася i яна, знаёмая, родная вуліца! I тут многа будынкаў спалена, разбурана бомбамі.

«Ці цэлы дом, у якім ён жыў? Ці цэлы?» — з прымхлівым страхам думала Саша. Вельмі хацелася, каб гэты дом стаяў цэлы, не пашкоджаны, быццам ад гэтага залежаў лес Пеці. Дом быў спалены. Яна застагнала.

— Што з вамі, Саша? — шэптам спытаў Лялькевіч, убачыўшы, як яна змянілася з твару. Ёй раптам стала сорамна за тое, што там, за горадам, у яе быў такі ўзнёслы настрой, што яна паводзіла сябе як дзяўчынка, штурхала камісара, быццам заляцалася. Ёй здалося, што гэтым яна абразіла… памяць Пеці.

«Памяць? Чаму памяць?» — схамянулася яна i прашаптала:

— Не, ён жывы! Жывы!

— Супакойцеся, Аляксандра Фёдараўна! — не папрасіў, a загадаў Лялькевіч.

— Тут жыў Пеця… I дом згарэў…

— Многа дамоў згарэла. A людзі жывуць. Не будзьце прымхлівая! Я разумею — успаміны, але не забывайцеся…

Яны выехалі к пераезду цераз чыгунку, i ix зноў затрымалі. Тут Саша ўбачыла, як многа навокал немцаў — салдат, афіцэраў. Усе яны даўжэй, чым гэта звычайна робіцца ў горадзе, спынялі свае позіркі на ix. Адны глядзелі на фурманку з бочкамі i цэбрамі i на маладую пару, як на нейкае этнаграфічнае дзіва, другія — насмешліва, трэція — варожа i падазрона. Афіцэр загадаў патрулю праверыць пільна, ці

няма чаго ў бочках i пад імі? (Лялькевіч за час хваробы добра «праштудзіраваў» падручнік нямецкай мовы i цяпер многае разумеў.) Саша ніколі не бачыла так многа ворагаў вакол сябе: у вёсцы яны былі наездамі i неяк адразу разбрыдаліся, a ў хату заходзіла самае большае трое. А тут вунь ix колькі, у ix сіла, улада, а яна i Лялькевіч без зброі, бездапаможныя. На момант ёй зрабілася страшна. Але немец прачытаў пасведчанне, пропуск, які ім выдалі ў воласці, i зноў-такі з ухвалай сказаў:

— Гандэль? Гут!

Відаць, тым з ix, якія не ведалі ўсіх таямніц гітлераўскай палітыкі, хацелася, каб жыццё на захопленай зямлі ўвайшло ў нейкую нармальную каляіну, тады, магчыма, i яны адчувалі б сябе спакайней.

У Залінейным раёне разбурэнняў не было відаць i часцей сустракаліся нашы людзі, бледныя з твару, бедна апранутыя, таропкія ў позірках i рухах.

Сашы не спадабаўся дом, дзе ім трэба было заначаваць i сустракацца з людзьмі. Яна, як i большасць даваенных студэнтаў, што выхоўваліся непрымірымымі да ўсялякай прыватнай уласнасці, не любіла гэтых дамоў з садамі i сабакамі, гаспадары якіх вельмі неахвотна пускалі ix, студэнтаў, на кватэру. Такі быў гэты дом: вялікі — тры акны на вуліцу, стары, але па-гаспадарску дагледжаны, з высокім парканам i мноствам садовых дрэў, апранутых у густы іней. Але Саша крыху ведала гаспадара, Рамана Сяліцкага, чалавека з іхняй вёскі, які пераехаў у горад гадоў пятнаццаць назад i ўвесь час працаваў на заводзе металістам. Лепш яна ведала яго дачку, якая на год раней кончыла фельчарскае вучылішча.

Iм доўга не адчынялі, i Саша ўбачыла, як гэта ўстрывожыла камісара. Нарэшце завала грукнула, i ў брамцы з'явілася сама гаспадыня. Яна быццам не пазнала адразу Сашы: доўга прыглядалася, потым пляснула далонямі:

— А Божачка! A ці не дачка Хведара Траянава? Пазнала! Колькі год не бачыла, а пазнала. Вылітая маці… А мы з тваёй маткай у дзеўках разам гулялі, у адзін год замуж выходзілі…

— Цётка Буля, паначаваць у вас можна?

— А як жа гэта сваім людзям ды нельга пераначаваць? Заязджайце, заязджайце. Калі ласка. Толькі — вой! — у нас цэлую зіму вароты не адчыняліся. Пайду паклічу старога. Раман! — Гаспадыня гаварыла гучна, на ўсю вуліцу, i Лялькевіч адразу павесялеў: іграла яна сваю ролю ўмела, правільна.

— А гэта чалавек твой?

— Чалавек, цётка Буля.

— Паўчалавека, — пажартаваў Уладзімір Іванавіч, паказваючы на сваю нагу.

— Дзякуй Богу, што жывы… Жывы — заўсёды чалавек.

Выйшаў гаспадар, невысокі, хударлявы, з рудымі вусамі, якія тырчалі пікамі i надавалі яго твару нейкі злосны, натапыраны выгляд. Ён павітаўся без лішніх слоў i пачаў адчыняць вароты.

У хаце, застаўшыся з Сашай, пакуль мужчыны даглядалі каня, гаспадыня цяжка ўздыхнула i, употайкі выціраючы слёзы, сумна сказала:

— A маіх няма, Сашачка. Ваня машыністам ездзіў недзе на Поўначы, там i астаўся. I сям'я там. Дзе цяпер ездзіць — хто ведае. Ліду ў армію забралі ў першыя ж дні… А Коля — дзіця горкае, шаснаццаць гадкоў — у апалчэнне запісаўся i адступіў з нашымі. Усе — на вайне. I мы, бачыш, са старым ваюем, як умеем…

Яна як бы спалохалася, што сказала лішняе, хутка ўзяла ад Сашы сала, бутэльку самагонкі, якую яны захайілі «для гасцінца», i пачала адразу ж збіраць на стол.

Гаспадар i Лялькевіч чамусьці бавіліся на двары. Змяркалася. У дамах насупраць шчыльна зачынялі аканіцы. Саша сядзела каля акна i разглядала сямейны фотаальбом — шчаслівую гісторыю рабочай сям'і: маладыя гаспадары, вясёлыя дзеці, хрэсьбіны, вяселле старэйшага сына, першы ўнук… Ніводнай фотакарткі, якая б сведчыла аб горы ці смутку. Альбом нагадваў яе ўласнае нядаўняе шчасце, i яна, задумаўшыся, не пачула, як у дом прыйшлі людзі. Пачула чужы бас:

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Чертова дюжина

Юллем Евгений
2. Псевдоним "Испанец" - 2
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Чертова дюжина

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Моя простая курортная жизнь

Блум М.
1. Моя простая курортная жизнь
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь

Моя простая курортная жизнь 3

Блум М.
3. Моя простая курортная жизнь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 3

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда