Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гадзіну ці больш я бяздумна сядзеў каля сваёй гарматы, i ніхто мяне не чапаў. Я не адчуваў ні марозу, ні страху, ні нават тых болю i гора, якія павялі мяне да Кідалы, кіравалі маімі ўчынкамі. Я не раскайваўся ў тым, што зрабіў. Але неасэнсаванае ўсведамленне, што зрабіў нешта не так ці, магчыма, не адпомсціў да канца за смерць Сені i цяпер як бы адрэзаў сабе шлях, прычыніла іншы боль. Хацелася плакаць ад бяссільнай злосці i крыўды. Байцы праходзілі пауз мяне, спачувальна ўздыхалі, даведаўшыся, што адбылося. Адзін Астахаў сказаў:

— Дарэмна ты, камандзір, чапаў гэтае г… Цяпер

яны ЧП зробяць. Сяржант падняў руку на малодшага лейтэнанта!

Ведает, як могуць раздзьмуць?

— Чорт з ім, няхай робяць што хочуць. Мне ўсё роўна, — адмахнуўся я. Не хацелася ні з кім гаварыць, нават з гэтым добрым i разумным Астахавым.

Падышоў Малашкін, а я ўсё сядзеў. Ён пастаяў каля мяне, можа, хвіліну, як бы не адважваючыся выказаць тое, што яму загадалі. Сказаў ціха:

— Устаньце!

Я падняўся. Ён сам, пазбягаючы глядзець мне ў твар, у вочы, расперазаў мой рэмень. Я зразумеў — бяруць пад арышт. Кал я катлавана стаяў разведчык з вінтоўкай.

— Завядзіце на КП дывізіёна i здайце начальніку каравула, — сказаў яму малодшы лейтэнант.

Выйшлі з зямлянкі мае байцы.

— Бывайце, хлопцы, — паспрабаваў я бадзёра ўсміхнуцца, але ўсмешка, відаць, не ўдалася.

У Чарняка ў вачах бліснулі слёзы. Ад гэтых слёз i ў мяне ў горле стала горка-салёна.

— Пайшлі,— сказаў я канвойнаму i хутка закрочыў па пазіцыі. I тут убачыў, што не толькі мой разлік, але i ўсе іншыя, уся батарэя праводзіць мяне спачувальнымі позіркамі. I мне захацелася таксама неяк развітацца з батарэйцамі, сказаць нешта, каб яны зразумелі, што я не адчуваю сябе вінаватым.

Каля бусоля на сваім звыклым месцы стаяў Лёша, панурыўшы галаву, перажоўваючы ягель. Я падышоў, абняў яго за цёплую шыю, пацалаваў у халодныя ноздры. Сказаў голасна:

— Будзь здароў, друг Лёша! Не гаруй! Нічога, не прападзём! А буду жывы, няхай гэты падлюга не трапляе на маім шляху. Так i перадайце яму!

Алень кіўнуў галавой i фыркнуў.

— Шапятовіч! Што гэта за камедыя? — пачуўся голас камандзіра батарэі. Я павярнуўся. Ён ішоў ад дальнамера. Я апусціў рук i i адказаў сур'ёзна:

— Гэта не камедыя, таварыш старшы лейтэнант, а трагедия. Калі свой забівае свайго…

Ён надышоў на два крокі, пільна заглянуў мне ў вочы, уздыхнуў:

— Эх, Шапятовіч, Шапятовіч, — i махнуў рукой, кінуўшы зласліва: — Анархіст ты i… дурань!

Я зразумеў, што ён таксама перажывае, i, можа, таму мне стала крышку лягчэй. Алененадоўга. Натраўлерыперапраўлялася многа народу — ваенныя i цывільныя. I я прыкмеціў, што многія глядзяць на мяне, як на злачынца — дэзерціра якога-небудзь ці здрадніка… Нават абыходзяць бокам, быццам я заразны. О, як гэта было крыўдна i балюча! Я ледзь трымаўся, каб не крыкнуць, што я не злачынца i няхай яны не глядзяць на мяне гэтак. Выручыў нейкі матрос — дзякуй яму! — спытаў:

— Завошта, братуха, уліп?

Я не мог адказаць, бо адчуваў — скажу адно слова — i пырснуць слёзы.

Адказаў мой канваір:

— Малодшага лейтэнанта ўдарыў.

— А-а!.. Відаць, было за што. Сярод ix розныя ёсць… — пачаў разважаць гаманкі матрос, але ўгледзеў непадалёк капітан-лейтэнанта i адразу знік.

Аднак

пасля гэтай кароткай размовы на мяне перасталі глядзець як на злачынца. A ў позірку адной немаладой жанчыны я злавіў нават спачуванне. Але яна, гэтая жанчына, раптам чамусьці напомніла мне… пра дзённік. Я забыўся свой дзённік! I цяпер, безумоўна, яго возьмуць, будуць чытаць, ён пойдзе па руках… Мяне ажно кінула ў гарачку ад гэтай думкі. Асабліва здалося ганебным, што ўсе могуць даведацца пра мае адносіны з Антанінай, пра яе ўчынак. Было адчуванне, што ў такі час, калі хацелася захаваць душэўную чысціню, я раблю подласць. А можа, Тоня сапраўды пакахала? A калі i не, усё роўна я не маю права — не маю! — крычаць пра гэта на ўвесь дывізіён, бо гэта подла, нізка, не па-мужчынску. А даць дзённік у чужыя рукі — значыцца, закрычаць менавіта так, на ўвесь голас, бессаромна, цынічна, даць падставу для самых брудных плётак… Навошта я пісаў гэты дурацкі дзённік? «Дурацкі»? Хто сказаў так? Сеня, друг… Разумны, слаўны, прадбачлівы чалавек. Няўжо прауда, што цябе няма жывога, што я ніколі не ўбачу цябе?

Гора, прыступ шалёнай злосці пры ўспаміне аб тым, хто вінаваты ў яго смерці, i зноў трывога за дзённік. Яна расла з кожным крокам да штаба. Сто разоў я намерваўся папрасіць канваіра: няхай перадасць Астахаву, каб той схаваў мой сшытак (ён ведае, які сшытак) i нікому ні ў якім разе не аддаваў яго. Астахаву я верыў. Але канваір — чалавек з узвода Кідалы, — перш чым сказаць Астахаву, можа расказаць каму не трэба, i тады ўжо напэўна дзённік трапіць у чужыя рукі, чаго добрага, яшчэ самому гаду таму.

Усе гэтыя перажыванні давялі мяне да ліхаманкавага стану. I калі я апынуўся на гаўптвахце — у камеры-сушылцы, дзе пахла цэглай, вугалем i дымам, які ўеўся ў кожную пору закурадымленых сцен, — мае «сябры па няшчасці» хутка заўважылі, што мяне калоціць.

— Ды ты, сяржант, хворы. Трэба ўрача паклікаць.

Я схапіўся за гэтую думку: можа здарыцца, што прыйдзе Антаніна, i я скажу ёй пра дзённік, няхай уратуе яго, бо там яе жаночы гонар.

Сапраўды прыйшла яна. Убачыла мяне — здзівілася i засмуцілася нават.

— Як ты трапіў сюды?

— О, ваенфельчар не ведае, як трапляюць сюды! — выскаліў зубы адзін з арыштаваных.

— Божа мой, i ўвесь гарыш! Табе ў санчасці трэба быць, а не тут! Што здарылася?

Паставіла градуснік. Я нахіліўся да яе, даверліва прашаптаў:

— Тоня, я набіў морду Кідалу. За смерць Пясоцкага. Мяне могуць судзіць. А там астаўся мой дзённік. У ім шмат што запісана. Ты разумееш? Перадай як-небудзь Астахаву, каб ён схаваў i нікому не аддаваў… Астахаву можна даверыць.

Тэрмометр паказваў трыццаць дзевяць градусаў, i Тоня дамаглася, каб мяне перавялі ў санчасць, у тую ж палату, дзе я ляжаў раней. Мне здалося, што яна зрабіла гэта знарок. Непрыемна было ў такі час, побач з думкамі пра Сеню, прыгадваць тое, што здарылася тады. Але ранейшай непрымірымасці не было, бо само сабой атрымлівалася неяк так, што цяпер, калі не стала Сені, яна, па сутнасці, адзіны чалавек, якому можна даверыць шмат што з таго, чаго нельга даверыць іншым.

На другі дзень Антаніна прынесла мой дзённік.

Поделиться:
Популярные книги

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Позывной "Князь" 2

Котляров Лев
2. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь 2

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Имя нам Легион. Том 15

Дорничев Дмитрий
15. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 15

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Двойник короля 19

Скабер Артемий
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб