Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У шалашы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— "Яраслаў бысць хром", — прабасіў другі юнак, у акулярах.

— Ды яшчэ па белай пляме на чэрапе, — жвава падхапіла яна. — След мяча. Неяк і гэтага пазналі б.

І тут Міхал не вытрымаў. Страшна было нават падумаць, што дзяўчына знікне некуды — і канец. Таму ён падышоў і глухім, бы ў бочку, ненатуральным голасам спытаў:

— Прабачце, хіба дакладна невядома, дзе пахаваны князь?

— Ну так, так, — загарэлася яна. — А хіба вы не ведаеце?

У Міхала быў выгляд чалавека,

які праглынуў лом.

— Не ведаю, — сказаў ён, — я толькі паляўніцтвазнавец.

— А мы археолагі, - усміхнулася яна, — зараз тут, з украінцамі разам, працуем.

— Цікавая ў вас праца, — шчыра сказаў Міхал.

— А ў вас?

— Таксама. Але ў вас яна асаблівая: скарбы шукаць, закінутыя гарады.

Усе пырснулі. Толькі яна надзвычай уважліва глядзела на яго:

— Гэта не так прыгожа. Вы што, ніколі не бачылі раскопак?

— Не. Але вельмі хацеў бы.

— Хлопцы, — рашуча сказала яна, — бяром яго з сабой. Хочаце з намі?

— Вельмі, - загарэўся ён.

— Тады едзем. На Борычавым Узвозе пракладалі траншэю і натрапілі на цікавыя рэчы. Нас там чакаюць.

— Горача, — заныў Лёвачка, — піва хачу. Паспеем.

— Леў Пятровіч, — яна заклала рукі за спіну, тонкія рукі з залацістым пушком каля локцяў, - я думаю, з вас ніколі не выйдзе акадэмік. І не толькі акадэмік, а нават чалавек. Наш знаёмы імкнецца павысіць свой узровень, а вы… Фу, якая негасціннасць!

І ўсе паехалі. Відаць, Мар'яна была добрым завадатарам.

У трамваі Міхал сядзеў поруч з ёю і расказаў, па яе патрабаванню, аб тым, хто ён такі, ці надоўга тут (на два дні) і як палююць на лісіцу ў нары (з факстэр'ерам).

А ветрык гуляў яе валасамі, лашчыў твары ўсіх, сваволіў у лістоце каштанаў, прыгаршчамі кідаў на рукі дязўчыны залатыя плямы.

Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.

Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!

На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.

Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.

Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.

Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.

Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!

І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя на яго.

— Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб даведацца, што гэта такое. Але

мне ніхто не скажа.

Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з'едліва сказаў:

— Мар'яша, абяцанне помніш?

І ўсе загулі:

— Абяцанне… Абяцанне…

— А што, — сур'ёзна сказала яна, — і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.

— Не спадзявайся, родненькая, — прытворна ўздыхнуў Лёвачка, — калі будзеш чакаць тлумачэння, так і памерці табе нецалаванай.

— Пакажыце мне, — сказаў міхал і пряцягнуў руку.

Пальцы яго, калі ён браў рэч, сутыкнуліся з пальцамі Мар'яны, і ён адчуў сябе так, быццам нейкая стрэмка мякка ўвайшла ў яго сэрца, напоўніўшы хваляваннем.

У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.

Міхал сядзеў на кукішках і моршчыў лоб. Усе глядзелі на яго, большасць з усмешкаю.

— Кінь, Міша, — сказаў Лёвачка, — гэта галава яшчэ спатрэбіцца для вырашэння праблема аб месцы, дзе паміраюць сланы.

Кругом відны былі ўсмешкі. Белазубыя, шырокія. І яшчэ панавала цішыня.

— Ведаю, — вельмі проста адказаў Міхал.

Нехта войкнуў.

— Што? — уся падаўшыся ўперад, спытала Мар'яна.

— Жыццё дрэнна ведаеце, археолагі, - зларадна сказаў Міхал, — каб ведалі добра, дык не давялося б вам думаць, ад якой бочкі гэты шпунт.

— Не здзекуйцеся, — сказала яна. — Для нас вельмі важна. Што гэта?

— Я ж і кажу: "шпунт". Праўдзівей, дзіцячая цацка. Дзеці і цяпер ёю гуляюць. У некаторых вельмі глухіх вёсках Палесся. Бяруцца тры бутэлькі з гарбуза. У адной дзірка круглая, у другой — квадратная, у трэ-

цяй — крыжападобная. І трэба зрабіць для ўсіх адзін шпунт, каб праз яго можна было напіцца з бутэлькі. І тады робіцца такая вось фігура.

— Ну добра, — сказаў Лёвачка, — ну квадрат, ну круг. Але дзе ж тут крыж? Нешта я не разумею.

— Галава яшчэ спатрэбіцца, калі акадэмікам будзеш. Кінь, Лёва, — сказаў Міхал.

І павярнуў прадмет так, што відны былі толькі бакі плоскасцяў.

— Вось табе і крыж. І дзірка, праз якую напіцца можна.

— Ч-чорт, як гэта я не здагадаўся, — пачухаў патыліцу Лёва.

— А дзеці палескія здагадаюцца. Ды і ў старажытным Кіеве, відаць, здагадваліся. Прагрэс.

— Апошні ўдар, — адмеціў нехта і задаволена зарагатаў.

Лёвачка схіліў галаву да пляча.

— Ну хлопцы, ну хлопцы, ну Міхал! Гэта ўжо забаронена: ляжачага не б'юць.

Агульны рогат заглушыў яго словы.

Поделиться:
Популярные книги

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава

Афанасьев Семён
1. Размышления русского боксёра в токийской академии
Фантастика:
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава

Искатель 8

Шиленко Сергей
8. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 8

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Адвокат Империи 12

Карелин Сергей Витальевич
12. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 12

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Сотник

Вязовский Алексей
2. Индийский поход
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Винокуров Юрий
34. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2