Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

Вечарам

Вось і паў ужо змрок, Ды заціх дзённы рух, А агонь ў аблакох Дагарэў і патух. На лістох, на траве Заблішчала раса, І ўзышла, і жыве Ў небе зораў краса. Ціха ночка брыдзе — Поўна чараў і сноў; Смех чутны ў грамадзе, Што вяртае з палёў. Пасля працы цяжкой, Дзень правёўшы ў касьбе, Песняй сумнай такой Нехта цешыць сябе. І плыве яна ўдаль Над разлогам палёў, Чуцен гора ў ёй жаль І надзея без слоў. А ў адказ на яе То
цішэй, то мацней
Пяе песні свае У гаі салавей.
Іх пачуеш, і ўраз Дзіўны сум агарне, І згадаеш ў той час Аб сваёй ты вясне.

1921

Вецер

Вецер ўварваўся праз весніцы, Пыл на дварэ крутануў. «Вер, што жаданае здзейсніцца» Ласцячы вуха, шапнуў. Шпаркі і смелы ў захопленні, Лёгка праскочыў праз плот, Штось зашумеў між каноплямі, Борзда мінуў агарод. Там жа, дзе жыта з пшаніцаю Спеляць свае каласы, Блытаў, віхрыўся дурніцаю І перабег на аўсы. Лесу пабачыўшы цёмнага Хмура-задумны аблік, Быццам спужаўся таёмнага, Сцішыўся, зменшыўся, знік…

1922

Туман

Навіс пасцілкаю туман, З імглы сатканы густа-густа, Заслаў лес, поле і курган, Паўзе да хат, як смоўж той тлусты. І, быццам цяжкі грэх жыцця, На сэрца шэрай лёг жудою, І яснасць дум і пачуцця Прыкрыў, халодны, ён сабою.

1922

«Толькі той, чый вольны дух…»

Толькі той, чый вольны дух Застаецца ў бойках квол, Толькі той, хто творыць рух Беларускіх мест і сёл, Толькі той, хто вера ў цуд — Лепшу долю курных хат, Толькі той, хто любіць люд, Толькі той — мой любы брат. Брат — бо думкі ў нас адны І адзін злучае лёс, Бо для роднай стараны Долі хочама без слёз. Мы мацнеем што ні раз, Чуюць моц чужы і свой. Жджэм: надыдзе грозны час — Будзе радасць, будзе бой. Пагалоска здзівіць свет, Заварожыць песняў тахт, — Бо значон дзядоўскі след І вядзе у далі шлях. А мо спыніць які кат? Мо спужаемся чагосць? Калі трэба, ўмерці нат Нам не страх, а шчасце ёсць.

1922

Раніцаю

Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі, І сонца ў крыві і пястуе валоссе. Забыўся я дома нудоту і жалі, І ў свеце — мне сніцца — ліхое звялося. Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы, І з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы. О ветрыку свежы, скажы там каханцы, Які гэты свет — і салодкі і любы! Іду я па росным зялёным каберцы, І песня ад шчасця ў знямозе нямее, І сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца, Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!

1922

«Ізноў пытанні…»

Ізноў пытанні… З глуму, З бяды ўстаюць ў кляцьбе. І не магу не думаць, Край родны, аб Табе. Дазнаў кахання й мушу Дзяліці лёс благі, І знак кладуць на душу Твае мне ланцугі. Я звону іх цяжкому Склаў песню не адну — І не аддам нікому За ўсякую цану. Выходжу з хаты рана, Каб стаць за азярод І першаму з туману Пабачыць сонца ўсход. Каб
на ўзрунелых рытвах
Усцешыцца цяплу І раннія малітвы Паслаць яму — Святлу:
«Спалі, калі так трэба, І пожні, і пале, Пашлі грымоты з неба, Віхор пашлі, але Хай пройдзем праз напасці, І дачакаю хай — Убачыць ў новым шчасці Мужычы Край».

1922

«Тваё пісьмо…»

Л.С.

Тваё пісьмо… Пасля даўгіх гадоў Расстання, сноў благіх, надзей абманных. З трывогаю ў радкі ўглядаю слоў, Рукою пісаных каханай. Абуджаны дзіўныя пачуцці, Узрушаная мысль ўяўляе жвава, І абразы, што зніклі ў забыцці, Ўстаюць у памяці яскрава; І твой аблік ласкавы, мілы, Пастаць і пасмы светлыя валос, І к перамогам з новай клічаш сілай Мяне, знямогшага ад слёз; І радасць светлая з радкоў цячэ І абнаўлення чары ў сэрца сее… Нібы не ўсё загублена яшчэ, Нібы магчымы йшчэ надзеі…

1923

«Нікне ў імгле старана…»

Все поют и поют вдалеке…

А. Блок
Нікне ў імгле старана… Пільна сачу праз туман… Нечая песня чутна, Нечы зыбаецца стан… Лёс даручыў палашу, Моўчкі, даўно сцерагу… Песня трывожыць душу, Слоў зразумець не магу… Існасць не ўнятна праяў: Загадкай дрэмле разлог, Тайнасці лёс захаваў, Далі сцяною аблёг… Буры пара б нагадаць Шэрасць дакучлівых хмар. Сэрца прыстала жадаць, Гасне паволі пажар. Сны на павеках маіх: Згіну без сіл, небарак… Толькі вось спеў не заціх — Словаў не ўцямлю ніяк.

1922

«Дарма, што значны раны…»

Дарма, што значны раны, Праз небагаты ўбор І тужны, праз туманы Відаць вачэй дакор, — Яе аблічча светла, Узорны — тканы пас, І летуценні ветлы Аб недалёкі час. Між пушч Яе сяліба, Дзе хіліцца асець, І там, дзе цьмяна скіба, Прыходзіць песні пець; І там, дзе над балотам Кудлачыцца туман, К густым рачным чаротам Мільгае лёгкі стан; І дзе над даўным сумна У неба крыж ўстае, Падгледзеў я задумнай, Маркотнаю Яе. Аддана, кім — не знаю, Душа ў Яе палон, Але няма адчаю Ў марудным бегу дзён. Надзеюся і веру Патайнаму сляду, — Нясе ў самотнасць шэру Яна маю гвязду. Малюся Ёй, упарты, Палону тайна рад: — Хай, верны, буду варты Тваіх жабрачых лат. Дазволь з Табою разам Спаткаць нядзельны час, Каб новай песні сказам Хваліці Твой абраз!

1922

«Устае туман бялявы…»

Устае туман бялявы Над балотным імшаром, Дагарэўшы, дзень ласкавы Змрок ахінвае крылом. На заходзе ў шэрых клубах Дагарае светлы пас. Я цябе чакаю, люба, Ў гэты ціхі змрочны час. Я чакаю, я гатовы, Слоў нанізываю ніць, Каб істужкай брыльянтовай Пасмы светлыя абвіць.
Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Романов. Том 4

Кощеев Владимир
3. Романов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Романов. Том 4

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

"Новый Михаил-Империя Единства". Компиляцияя. Книги 1-17

Марков-Бабкин Владимир
Избранные циклы фантастических романов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Новый Михаил-Империя Единства. Компиляцияя. Книги 1-17

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5