Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Ён падыходзіў да сельсавета. Сельсавет быў насупраць іхняй школы, у самым пачатку прыгожага, вялікага, кампактнага мястэчка, у якім амаль не было драўляных хат, усё добрыя цагляныя будыніны. Цяпер, пачынаючы ад шашы, дзе раней быў падлесак, і на пустэчы за школай, за сельсаветам, і на высокім дальнім беразе возера, што вялізнай падковай агінала паўмястэчка,— скрозь ішла будоўля, віднеліся ўжо гатовыя і яшчэ недабудаваныя двух- і трохпавярховыя катэджы. Васкевіч, якому ўвогуле падабалася любое вясковае будаўніцтва, на гэтыя домікі заўсёды проста любаваўся: акуратныя, кожны сваёй планіроўкі, з рознымі балкончыкамі, шпілямі, бы дачы; перад кожным — ладны кавалак зямлі, абнесены плоцікам, пад грады... Лес

блізка, горад блізка, рыбнае возера пад бокам. Успомнілася, як колісь, школьнікам, калі гэтых домікаў не было яшчэ і ў паміне, ён зайздросціў хлопцам з гэтага мястэчка...

VII

Было роўна дзевяць гадзін раніцы, і Васкевіч, заходзячы ў сельсавет, абціраючы ў дзвярах ногі аб нейкую драцяную сетку, якая чаплялася за падэшвы і цягнулася следам, падумаў, што нікога яшчэ можа не аказацца тут і можна будзе трохі пастаяць у кутку каля акна, дзе батарэя, сагрэцца і сабрацца з духам (яму ўжо нават такая простая справа, як прапіска, здавалася нейкай падазронай). У цемнаватым пасля вуліцы, вялікім квадратным калідоры, сапраўды было ціха і пуста, але дзверы ў праўленне — масіўныя, абабітыя ў ромбы чорным дэрманцінам — былі прыадчыненыя. Ён, зняўшы шапку, зайшоў і апынуўся ў прыёмнай — пустым, светлым, такім жа вялікім і квадратным калідоры, як і першы. Прыёмная нагадвала більярдную залю: пасярэдзіне — два сталы, састаўленыя тарцамі, паўз сцяну — некалькі крэслаў (для ігракоў, што чакаюць сваёй чаргі). На прыёмную выходзіла двое такіх жа чорных дэрмацінавых дзвярэй (адкуль лёкаі выносяць шампанскае і крэйду для кіёў); на цэнтральных — зашклёная шыльдачка з надпісам «Старшыня І. В. Лобан», на другіх, кутніх — «Сакратар І. О. Лізун». Здзіўляючыся, што за імя па-беларуску на О — ён ужо забыўся, як сакратара па-бацьку, — Васкевіч пастукаў і ўвайшоў у знаёмы вузенькі катух. Нічога не змянілася з тых часоў, калі ён, выпісваючыся, некалькі гадоў назад быў тут. Злева як зайсці, каля запавуціненага кратамі акенца, амаль на ўсю шырыню катуха — стол, у кутку вялізны, у чалавечы рост сейф, за сталом — той жа сакратар Лізун, сівенькі, аднарукі, у касцюме, з гальштукам, глядзіць пукатымі, павялічанымі тоўстымі лінзамі акуляраў, няшчырымі вачмі, строгі, непрыступны... Такому б не на лічыльніках, што заўсёды перад ім на стале, костачкі біць, а ў Мінску па тэлевізары інтэрв'ю даваць. Насупраць акна, у глухім кутку, яшчэ столік, за якім цяпер нікога не было.

Убачыўшы Васкевіча, Лізун застыў з занесенай над лічыльнікамі рукою і моўчкі, звыкла строга, стаў чакаць першых яго слоў.

— Здрастуйце, — трохі замнуўшыся, сказаў Васкевіч і адчуў, як густа чырванее. «Вось і першая ластаўка!..» Замінка была кароткая, але і за гэтыя секунды ён паспеў уявіць, як з'едліва хмыкнуў бы Рамановіч, калі б пачуў гэта, з якой пагардаю зірнула б на яго, Антона, Лена. — Добры дзень! — гучным голасам паправіўся ён, злуючы чамусьці не на сябе, а на сакратара. — Я хачу прапісацца ў вас і стаць на ваенны ўлік. Васкевіч, з Сасноўкі, — і паклаў на стол дакументы.

Сакратар, ні слова не прамовіўшы, перавёў вочы на дакументы, потым спрытна падсунуў разгорнуты пашпарт адной палавінай пад лічыльнікі, утаропіўся ў першую старонку, прачытаў усю, перагарнуў... І так увесь пашпарт. Адклаў, узяўся за ваенны білет.

«Відаць, быў званок — не прапісваць! — думаў Васкевіч, не перастаючы сачыць за гэтай праверкаю і здзіўляцца, як налаўчыўся спраўляцца з перагортваннем аднарукі чалавек. — А прычына? Любая. Напрыклад...»

— Ваш Сцяпан у горадзе ж ужо даўно, — сказаў сабе пад нос сакратар, выцягнуўшы з-пад скобкі і разглядаючы ўлікова-паслужную картку.

— Ну і што?

— А тут указана, у Сасноўцы.

Алоўкам указана. Для таго ж і пішацца алоўкам, каб можна было выцерці і паправіць.

— Дык трэба выцерці і паправіць...

Сакратар адсунуў дакументы, пстрыкнуў ключыкам шуфляды, дастаў адтуль яшчэ адзін, маленькі ключык, сагнуўшыся, недзе ў глыбіні шуфляды адамкнуў яшчэ нейкую патаемную шуфлядку, выцягнуў з яе ўжо вялікі двухзубцавы ключ; не ўстаючы з месца, нібы выпадкова павярнуўшыся так, каб засланіць сабою дзверцы, адамкнуў і трошкі, на адну шчылінку, прачыніў дзверцы сейфа. Сабе на стол кінуў тоўстую кнігу з надпісам «Сасноўка», Васкевічу падаў бланкі:

— Запаўняйце.

Хутчэй Антон выйшаў з гэтага цеснага, душнага катуха, прысеўшы за «більярдныя» сталы, расклаў перад сабою, нібы ігрок карты, бланкі. У гэты момант шчоўкнулі ручкай другія дзверы, старшынёўскія, і паказаўся малады хлопец з чорным чубам, без пінжака, у светленькай кашулі з закасанымі да локцяў рукавамі — як у тых, што недзе ў кабінетах, закасаўшы рукавы, плануюць далейшы Васкевічаў лёс... Тут у кабінеце зазваніў тэлефон, і хлопец, не паспеўшы нічога сказаць, крутануўся назад.

— Старшыня слухае! Алё! Старшыня з вамі і гаворыць! — пачулася з кабінета бадзёрая добрая беларуская мова.

Васкевіч сядзеў, як заварожаны, слухаў і не верыў сваім вушам. Чаго ён ніяк не чакаў пачуць у сваіх мясцінах, а тым больш у такой установе, дык гэта чыстай мовы... Старшыня пагаварыў і выйшаў зноў у прыёмную:

— А хто вы, прабачце? Васкевіч назваўся.

— Дык я ж з тваім Сцяпанам у адным класе вучыўся! — узрадваўся малады старшыня, паціскаючы Васкевіча за плячо. Рука ў яго была досыць цвёрдая. — І матку добра ведаю! Ты ж у Мінску вучышся? Ты курыш? Хадзем, зайдзі да мяне, пакуль час ёсць...

Васкевіч, не паспеўшы адказаць ні на адно пытанне, сабраў бланкі, дакументы і пайшоў за ім. У кабінеце — прасторным, светлым, з дыванком ад парога да паліраванага, літарай «Т» стала, над якім, узяты ў прыгожую рамку, вісеў каляровы партрэт Леніна — старшыня падвёў яго да скуранога крэсла-круцёлкі, што стаяла ў кутку каля акна і служыла, відаць, асабліва важным гасцям, зноў-такі даволі моцна ўзяўшы за плячо, пасадзіў, сам падбег да стала, прынёс пачак харошых цыгарэт і попелку, на выгляд крышталёвую... Васкевіч падзякаваў і дастаў свае, а попелку, пашукаўшы вакол вачыма, паставіў сабе на калена.

— Дык ты прапісваешся? Што, заваліў экзамены? — падміргнуў старшыня, чыркаючы запальнічкай. — Акадэмічны ўзяў?

Васкевіч кіўнуў — раз хочаш, думай, што акадэмічны. Хоць ён і не дужа свабодна пачуваўся ад гэтага панібрацтва, асабліва ад «тыкання», тым не менш Лобан яму падабаўся — ды тут за адну мову можна было дараваць, што хочаш!..

Жыўчык-старшыня, вядома, пасядзець не мог, падскочыў, адчыніў фортку, зноў прабег да стала, апрануў пінжак, які вісеў на спінцы крэсла, струсіў попел з цыгарэты ў сметніцу за крэслам, вярнуўся і пакарыстаўся попелкаю на Васкевічавым калене.

— У цябе працоўная кніжка з сабою? — спытаў ён раптам.

— З сабою.

— А чаго ты яе ўзяў?

— Ну... так, проста.

— Пакажы...

Васкевіч падаў. Лобан, быццам напярод усё ведаў, разгарнуў яе якраз на месцы апошняга запісу — «отчислен за неоднократное нарушение...»; але, прачытаўшы, нават не глянуў на Васкевіча, задумліва паляпаў кніжкаю па далоні.

— Слухай, у нас ёсць для цябе праца... Бібліятэкарам. У Двароўцы ўжо тры месяцы бібліятэка зачынена. Пойдзеш? — і, не даючы Васкевічу слова сказаць, думаючы, відаць, што той пачне зараз аднеквацца, стаў пераконваць: — Ездзіць можна аўтобусам, ды і прайсці там колькі, работа лёгкая — сядзі сабе, кніжкі чытай!.. Да экзаменаў падрыхтуешся, праз год спакойна здасі і паедзеш назад у Мінск... Ну?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Деревенщина в Пекине

Афанасьев Семён
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине

Позывной "Князь" 2

Котляров Лев
2. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь 2

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX