Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яна і я

Купала Янка

Шрифт:
11. Поліць агародніну
Я выган плотам гарадзіў, яна палола грады: Благое зелле вырывала, кідала у пасцілку, Дзе каліў не было, - дасаджывала там расады, Там прарывала, дзе ўзышло загуста праз памылку. Чырыкалі над ею верабейкі на чарэсні, Нязгледна час ад часу вецер пралятаў крылаты. І адазвалася мая палея сумнай песняй, Такой, якую ў нас пяюць вясеннім днем дзяўчаты.

Вяснянка

Ой,
брала вясна у сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку, Пускала на свет траву-мураву, Адзявала у лісце бярозы.
Дзе толькі ні йшла яна, - з прыпала Густа сеяла, сеяла кветкі, На край свету гнала рэчкі яна, Птушкам волю і голас давала. Ой, выйду я, выйду на сенажаць, Буду віць, завіваць вяночак, Пяяць з салавейкам буду у тахт, Сэрцу песняй вясну выклікаці. Прыйдзі ты ка мне, сагрэй ты мяне, Абымі ты мяне, як друг мілы, Пасей на душы мне долейкі мак, А на сэрцы - пшанічку кахання! Каб доля, як мак цвіце, зацвіла, Каб каханне расло, як пшанічка, Каб мілы мяне мой верна любіў І галубіў ў святліцы, як шчасце. Звінела песня і злівалась з музыкаю птушак, Бярозавыя на гасцінцы плакалі прысады, Заводзіў вецер, б'ючысь аб асінавы асушак... Я выган плотам гарадзіў, яна палола грады.
12. Яблыні цвітуць
Яблыні цвітуць, так хораша цвітуць, Як белым высыпаны пухам, Пчолкі на цвяткі па мед сабе лятуць, З вулля ў вулей нясуцца духам. Селі з ёю мы пад яблыню ўдваіх На траўцы святачнай нядзеляй: Сонца разлілося ў променях сваіх, Лісткі на яблынях зардзелі. Вецер плыў лісткамі, песціў, калыхаў, Галінкамі трос, як крапілам. Птушак жвавых шчэбет хвілі не сціхаў, Кружыўся з белым кветак пылам. Раем на зямлі выглядываў нам сад, Я ў ім - Адам, яна ў ім - Ева; У раі гэтым вецер быў нам бог і сват, Вяцьвямі шлюб давала дрэва. Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка, Сонца несла ўцехі думкам і грудзям, Пасцелю слала нам вяселка. Капаў нам на вочы яблынёвы цвет, На нас валіўся, як снег белы, Мыслі нашы беглі сіняй далі ўслед І свет сабой тулілі цэлы. Мілая! О, колькі радасці даеш Майму ты сэрцу маладому! Нават ты сама таго не спазнаеш, Які ты скарб у маім дому! Мілая, сагрэй мяне сваймі грудзьмі! К маім грудзям прыліпні шчыра; Богамі хай станем мы паміж людзьмі, Нябеснага князямі міру!
13. На сенажаці
Выйшлі з ёй, дзе сенажатная краса Зіхцела, як вясёлкі
мнагацветны ўзор,
Вострая яшчэ дзе не забразгала каса, Дзе ў кветках луг ірдзеў, як неба ўноч ад зор.
Выйшлі, як душы дзве злучаны навек Выходзяць, кінуўшы магільную жарству, Светы аглядаць, якія ўзводзіць чалавек... Прыйшлі мы й дзівімся такому хараству! Краскамі ўсміхаецца ўся сенажаць, Гараць урочнікі, румянкі і званкі, Жоўтыя званцы зялены луг жаўцяць, На кветку з кветкі шыбка скачуць матылькі. Рэчка бурбаліць па каменнях між вольх, Вадзіца бліскатна лялее ў бегацьбе, Сціха штосьці шэпча, шалясціць трыснег, А сонца сочыць у вадзе само сябе. Кветкі з ёю рвем, вянок сабе пляце - Карону ясна-цвет з нявысненай красы; Хораша, да твару йдзе ён сіраце, А з-пад вянка плывуць па плечах валасы. Шчасна так, абняўшыся, ў траве плывем, Купаюцца у кветках ногі да калень, Шчокі, грудзі нам гараць, гараць агнем, Іскрацца вочы, цела просіцца пад цень. Сонца штораз больш у жылах кроў агніць, Калені штораз больш ласкоча нам трава, Блогасна аб сэрцы сэрца ў жары сніць, Жаданнем забыцця п'янее галава. Ногі падкасіліся і мне, і ёй, Зліліся вусны з вуснамі самі сабой, Полымем прыпалі грудзі да грудзей, Змяшаліся мы з сонцам, з кветкамі, з травой.
14. Краса свету
Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця! О, колькі радасці прыносіш ты з сабой! Умееш ты ў душы агонь раскласці І грудзі распаліць агністай барацьбой. Святлом свет цэлы заліла гарачым, Раскінула з зяленасці жывы шацёр, На ўсім зямлі абшары доўгаспячым На сваіх кроснах выткала чароўны ўзор. О, цешся з гэтага сама, вясна ты! Ужо славу блаславяць цяпер усе тваю - Зямля і неба, і вецер крылаты, І я красе тваёй сваю дань аддаю. Гэй, ажыло зямлі старое папялішча! Зайгралі рэчкі, плечы выраўнаваў бор, Спраўляе птушак жвавы рой ігрышча І падлятае з радасцю чуць не да зор. І думка ўвысь ляціць на вольных крыллях, Як бы самому богу мела расказаць Аб тых нягаданага свята хвілях, Якім вясна яе умела счараваць. Ляці, імчыся, думка, вышай, далей, Як вокам стрэліць можна у блакітну даль! Схапі стуль песню з перуновай сталі І прынясі мне волю сільную, як сталь! Я песняй мілую сваю праслаўлю Паміж народамі сваіх, чужых зямель, Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, - Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель. А воля мне жалезная патрэбна За крыўды маёй мілай помстай заплаціць, Што гаравала так яна бясхлебна, Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць.

24 ліпеня 1913 г.

12
Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III