Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Юстыцыя

Дюрренматт Фридрих

Шрифт:

Я засмяяўся.

— Не зусім звычайны лад разважанняў, гер Колер.

— Так, у тутэйшых мясцінах прынята разважаць, — адказаў Колер. — Ведаеце, гер Шпэт, начамі, гледзячы на зоркі праз аконныя краты, я часта задаю сабе пытанне: як бы выглядала рэчаіснасць, калі б забойца быў не я, а хто-небудзь іншы? Хто б ён тады быў, гэты іншы? Вось на якое пытанне я хацеў бы атрымаць ад вас адказ. Я кладу вам трыццаць тысяч ганарару, з іх пятнаццаць — авансам.

Я прамоўчаў.

— Ну, дык што? — спытаў ён.

— Падобна на пакт з д'яблам, — адказаў я.

— Я ж не патрабую ад вас душы.

— Хто ведае.

— Вы нічым не рызыкуеце.

— Магчыма. Але я не

бачу сэнсу ў вашай задумцы.

Ён паківаў галавой, засмяяўся.

— Годзе вам і таго, што бачу я. Астатняе хай вас не турбуе. Ад вас патрабуецца толькі прыняць прапанову, якая анічым не ўшчамляе закону і якая мне патрэбна на даследаванне магчымага. Усе выдаткі я, зразумела, бяру на сябе. Звяжыцеся з якім-небудзь сумленным дэтэктывам, сама лепш з Лінгардам, заплаціце яму, колькі ён папросіць, грошай хопіць на ўсё, і наогул дзейнічайце, як вам заўгодзіцца.

Я яшчэ раз абдумаў гэтую дзіўную прапанову. Яна мне не спадабалася, я спадыспаду ўнюхаў нейкую пастку, хоць і не мог уцяміць, у чым яна.

— А чаму вы звярнуліся менавіта да мяне? — спытаўся я.

— Таму што вы нічога не петрыце ў більярдзе, — спакойна адказаў ён.

І тут я прыняў прапанову.

— Гер Колер, — сказаў я, — ваша даручэнне ўяўляецца мне надта загадкавым.

— Адказ можаце паведаміць маёй дачцэ, — сказаў Колер і ўстаў.

— А мне не трэба часу на роздум, я адмаўляюся, — адказаў я і таксама ўстаў.

Колер спакойна зірнуў на мяне, распраменены, шчаслівы, ружовы.

— Вы возьмецеся за гэта даручэнне, мой юны дружа, — сказаў ён, — я ведаю вас лепш, чым вы самі сябе ведаеце: шанец — ён і ёсць шанец, а вам ён патрэбен. Вось, шчыра кажучы, і ўсё, што я хацеў сказаць. А цяпер, Мёзер, вернемся да нашых кашоў.

І абодва сышлі, пад ручку, каб я так жыў, а я быў рады, што змагу нарэшце пакінуць прытулак абсалютнага шчасця і па магчымасці хутчэй. Я зліняў у самым першым значэнні гэтага слова. Поўны цвёрдай рашучасці не ўблытвацца ў гэтую справу і ніколі больш не бачыцца з Колерам.

Я ўсё-такі згадзіўся. Хоць яшчэ назаўтра мерыўся адмовіцца. Я адчуваў, што на карту пастаўлена мая адвакацкая рэпутацыя, хай нават ніякай рэпутацыі ў мяне пакуль што і не было. Але прапанова Колера не мела сэнсу, нейкі фокус, ніжэй годнасці маёй прафесіі, чыстая магчымасць зарабіць шмат грошай на дурніцу, супроць чаго паўставаў мой гонар. У тыя часы я яшчэ хацеў заставацца незаплямленым, марыў пра сапраўдныя працэсы, пра магчымасць прыносіць людзям карысць. Я напісаў кантанальнаму радцу ліст, дзе паўторна паведаміў яму свае рашэнне. На гэтым справа для мяне была закончаная. З лістом тым у кішэні я выйшаў са свайго пакоя на Фраерштрасэ, як выходзіў штораніцы, а дзевятай ноль-ноль, каб для пачатку як звычайна наведаць «Сэлект», пазней забегчы ў сваю кантору (мансарда на Шпігельгасэ), а яшчэ пазней — прайсціся па набярэжнай. У дзвярах я раскланяўся са сваёй кватэрнай гаспадыняй, прымружыў вочы ад сляпучага святла, гледзячы на жоўтую паштовую скрынку каля дзвярэй крамы, праз дарогу ад мяне, некалькі крокаў, смеху вартая адлегласць, але, як што жыццё часам нагадвае сюжэт дрэннага рамана, я гэтай раніцай, цяжкай, гнятлівай, бо дзьмуў фён, г. зн. тыповай для нашага горада, звычайнай раніцай паміж дзевятай і дзесятай, як ужо было сказана, сустрэў, і ўдадатак падрад, аднаго за адным: а) старога Кнульпэ, б) архітэктара Фрыдлі, в) прыватнага дэтэктыва Лінгарда.

а) Стары Кнульпэ: ён прыхапіў мяне каля паштовай скрынкі. Я якраз мерыўся ўкінуць свой ліст з адмоваю, як ён запабег мяне з цэлым пачкам пісьмаў,

якія паўкідаў акуратна адно па адным. Як заўсёды са старым была ягоная жонка. Прафесар Карл Кнульпэ, амаль двухметровы, худы, здавалася, толькі са скуры і касцей, рыхтык той прапаведнік Сімон Бэргер ці Мікалай з Флюэ, але безбароды, здзічэлы, брудны, летам і ўзімку ў палярыне, да яе шапка-баскаўка. Яго жонка таксама высокая, як і ён сам, гэтакая ж худзюшчая, гэтакая ж здзічэлая і брудная, і таксама год у год насіла палярыну і шапку-баскаўку, аж многія прымалі яе не за ягоную жонку, а за брата-блізнюка. Абое былі асобы ў сваёй прафесіі, абое — сацыёлагі. Але як неразлучныя былі яны ў жыцці, так навукова былі смяротныя ворагі, люта ваявалі адно з адным у друку — ён вялікі ліберал («Капіталізм як духоўны авантурызм», Франке, 1938), яна — зацятая марксістка, вядомая пад імем Майсей Штэхэлін («Марксісцкі гуманізм гэтага свету», Эўропа-фэрлаг, 1939), абое аднолькава пацярпелі за свае палітычныя сімпатыі: Карл Кнульпэ не атрымаў візу ў ЗША, Майсей Штэхэлін — у СССР, ён рэзка быў выказаўся супроць «інстынктыўных марксісцкіх тэндэнцыяў» у Злучаных Штатах, яна яшчэ больш неміласэрна праехалася была па «дробнабуржуазнай здрадзе» Савецкага Саюза. Быў, была. На жаль мінулы час дзеясловаў проста неабходны: два тыдні таму назад грузавік кампаніі па зносу дамоў Штурцаера раз'ехаў іх абаіх, ён быў пахаваны, яна крэміравана, згодна завяшчанню пацярпелых, што да крыўднага ўскладніла хаўтуры.

— Пахвалёны бог, — пазначыў я сваю прысутнасць, усё яшчэ трымаючы ліст Колеру.

Прафесар Кнульпэ не павітаўся ўзаемна, толькі недаверліва зіркнуў на мяне ўніз праз запыленыя без аправы акуляры, прамаўчала і яго жонка (у такіх сама акулярах).

— Не магу сказаць напэўна, ці памятаеце вы мяне, гер прафесар, — сказаў я крыху падбадзёраны.

— Але ж так, так, — адказаў Кнульпэ, — памятаю. Вучыліся юрыспрудэнцыі і практыкаваліся ў мяне ў сацыялогіі. Выглядаеце крыху на вечнага студэнта. Экзамены здалі?

— Даўно, гер прафесар.

— Цяпер адвакатам?

— Трошкі, гер прафесар.

— Пахвальна, пахвальна. Нябось, сацыяліст, га? — спытала Кнульпіха.

— Трошкі, фраў прафесар.

— Нешта ў вас на душы, — канстатаваў Карл Кнульпэ.

— Так, гер прафесар, трошкі.

— Дык пройдземцеся разам, — сказала яна.

Я пайшоў з імі. Ішлі да «Паваў», так і не ўкінуты ліст у руцэ, па імгненнай забыўлівасці, але па дарозе былі яшчэ скрынкі.

— Ну? — спытаўся ён.

— Я быў у д-ра h.c. Ісака Колера, гер прафесар. У турме.

— Так, так. У нашага развясёлага забойцы. Ай-яй-яй, і Вам загадаў з'явіцца?

— Ну так.

Распытвалі абое, то адно, то другое.

— Ён усё яшчэ шчаслівы?

— Яшчэ як!

— Усё яшчэ цвіце і пахне?

— Дзіва што!

Мы прайшлі міма чарговай паштовай скрынкі. Уласна, я ўжо быў хацеў спыніцца, укінуць свой ліст, але Кнульпы ішлі далей, нічога не падазраючы, паспешна і шырокім крокам. Я мусіў подбегам паспявацца, каб сысціся з імі.

— Колер казаў мне, што Вы атрымалі вельмі своеасаблівае даручэнне, гер прафесар, — сказаў я.

— Своеасаблівае? Чаму своеасаблівае?

— Гер прафесар! Руку на сэрца: што Колер даручае даследаваць сваё ж забойства на прадмет яго наступстваў, - гэта дзікая ідэя. Чалавек забівае сярод божага белага дня, без дай-прычыны, вось так ні з таго ні з сяго, а пасля яшчэ ўчыняе з усяго гэтага сацыялагічнае даследаванне, дзеля, як заяўляе, вымярэння рэчаіснасці.

— Але Вы ўжо вымераны, малады чалавек. На поўную сажню.

— За гэтым павінна нешта стаяць! Нейкая д'ябальшчына! — усклікнуў я.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Бригадир

Вязовский Алексей
1. Бригадир
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Бригадир

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2