Зло - не заўсёды зло

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Зло - не заўсёды зло

Шрифт:

Якуб Колас

Зло - не заўсёды зло

Цэлае лета вiсеў Жолуд на старым дубе.

Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялiкага гора зазнаць яму не прыйшлося. Праўда, на яго тады нiхто не зварачаў i ўвагi:

як бы яго i на свеце не было. Толькi сонейка, выглянуўшы з-за лесу, узiралася ў яго i пеставала сваiм цяплом, бы тая мацi.

А калi, бывала, яно прыпякала надта горача - любоў часта пераходзiць свае гранiцы - маленькi Жалудок хаваўся ў цяньку густых лiстоў, як пан пад парасонам, i яму заўсёды было добра.

Так i вiсеў ён, нi для каго не прыметны.

Але ж, урэшце, вiсець яму абрыдла.

Яно такi i праўда: як бы там нi было добра, але калi гэтае дабро цэлы век астаецца без усякай змены, то яно лёгка перастае быць дабром. Гэтак было i з Жолудам: захацелася яму другога жыцця, так i цягнула яго саскочыць з галiны i пакачацца на мяккай зямлi. Не раз ён ужо парываўся зрабiць гэта.

Сказаўшы праўду, трохi Вецер у гэтым вiнаваты. Бывала, чуць толькi ўзыдзе сонца, гэты жартаўнiк i штукар Вецер зараз i падкрадзецца, але так, каб не чуў стары дуб, i пачне баламуцiць дубовых сынкоў. Што казаў Жолуд - не ведаю.

Болей смелы Вецер гаварыў грамчэй, i вось што раз шаптаў ён Жолуду:

Дурны ты! я пражыў на свеце болей вякоў, як лiстоў на гэтым дубе, i кажу табе: раз у цябе ёсць сiла, ты заўсёды знойдзеш спосаб жыць на свеце, праб'еш сабе дарогу - што жывое, жывым i застанецца.

А стары дуб тым часам гаварыў так:

– Сынок! патрывай яшчэ трошкi, падрасцi, уздужай. О! ты яшчэ не ведаеш, як цяжка жыць на свеце. Паслухай мяне, старога.

Ведама, бацька. Шкада яму сына.

– Не пускае бацька, - цiхенька шаптаў Жолуд на намову Ветру.

I трэба ж было, каб гэту гутарку прачула свiння! Раз, ужо зусiм пад восень, Жолуд убачыў, як пад дуб, рохкаючы, трушком падбягала лапавухая асоба.

Углядзеўшыся добра, Жолуд абамлеў: на зямлi ляжала шмат такiх жа, як i ён, жалудоў, а свiння хрумстала iх без усякай лiтасцi. На тое ж яна i свiння.

З вялiкага страху бедны Жолуд задрыжэў, вылузаўся з мiсачкi i ўпаў на зямлю ў двух кроках ад свiннi! Але ўпаў ён якраз у тую ямiну, што вырыла свiння сваiм доўгiм лычам.

I вось што выйшла: свiння хацела паесцi жалуды i памагла вырасцi аднаму Жолуду, вырыўшы яму пасцельку. Жолуд на другi год прарос i стаў дубком, а свiнню людзi закалолi, i яна стала мясам.

Книги из серии:

Без серии

[7.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Путёвка в спецназ

Соколов Вячеслав Иванович
1. Мажор
Фантастика:
боевая фантастика
7.55
рейтинг книги
Путёвка в спецназ

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV