Знак бяды
Шрифт:
Тады яна сцягнула з галавы хустку і выліла на яе з суляі рэштку газы, запаліла другую запалку, — хустка пыхнула барвовым полымем, і яна, абпякаючы рукі, кінула яе на парог.
Сцепаніда ўпала нічком на старасвецкі земляны дол, утаптаны за вякі нагамі паноў, шляхты, парабкаў, нагамі Петрака, яе мужа, і яе дзяцей, і, задыхаючыся ад дымнага смуроду, глядзела на агонь. Полымя
У сенцах, чуваць было, раздаліся галасы, нехта штось крыкнуў загадна-трывожнае, але яна не зразумела — што, толькі адзначыла ў думках, што дзверы ламаць перасталі.
Замест таго праз хвіліну ў сенцах гулка бабахнуў стрэл, і нешта ўдарыла ззаду ў кубёлак. Куля! Але цяпер хай страляюць, цяпер гэта ўжо не палохала яе. І яшчэ бабахнула ў другім баку, на падворку — другая куля ўдарыла недзе пад жорны, якія ўжо займаліся з кута касмылявым свіркоткім полымем. Істопку скрозь завалакло змрочнымі пластамі дыму, праз якія сям-там угары прабіваліся-бліскалі мільготкія языкі агню, дыхаць рабілася ўсё трудней, і яна, ужо не кратаючыся, падкурчыўшы ногі, ляжала ў доле. Яна адчувала, што зараз згарыць, што, мабыць, рухне падстолле, ці раней задыхнецца ад дыму, калі да таго не застрэляць знадворку. Але цяпер ёй было ўсё роўна.
Яна сваё ўсё зрабіла, якіх-небудзь надзей на паратунак у яе не засталося.
Яны там, на падворку, нешта гаманілі і крычалі, яшчэ некалькі разоў стрэлілі цераз сцяну, але ёй у істопцы нічога не было чуваць — агонь усё болей убіраўся ў сілу, па кутках і па сценах трашчала, сквірчэла, гуло — палалі ўжо столь, сцены, дзежкі ў куце, кросны, засекі, дробнае гаспадарскае начынне — усё драўлянае, шматгадовае і сухое. На яе густа патыхала жарам і сыпаўся прысак, дужа пякло ў галаву і ногі, здаецца, ужо загараліся валасы на патыліцы, яна ўткнулася тварам у рукаў ватоўкі
Між тым дыхаць ужо не было як, яна задыхалася, смылелі валасы на галаве і ўдушліва дыміла вата з ватоўкі.
Здаецца, загарэліся і рукавы на локцях, якімі яна затуляла твар і думала: а можа, і добра, што яе ніхто не пабачыў, ні добры, ні злы чалавек, і ніхто нічога не ўведае. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? І не спяць ні ўдзень ні ўначы — баяцца да скону.
Гэтая думка прынесла маленькае супакаенне і была астатнім пробліскам яе спакутнелай свядомасці перад апошнім забыццём, з якога яна ўжо не ачнулася.
Яна ўжо не чула, як, дапятыя агнём, выскачылі з сяней паліцаі, не бачыла, як занялася полымем страха істопкі і вецер магутна раздзьмуваў яго, скіроўваючы ў бок хлява і пунькі, і як неўзабаве шырокае мора агню з трэскам, гулам і скрыгатам запанавала на ўсёй сядзібе, драпежна жаручы будынкі, дровы, бліжэйшыя да сцен дрэвы, платы, абсыпаючы падворак іскрамі і попелам.
Імклівыя раі іскраў і агнянае клочча саломы несліся ў начным задымленым небе над ровам да сасонніку і дарогі з ненавісным ёй мастком цераз дрыгвяністую рэчку Дзеравянку.
Пажар ніхто не тушыў, хутар гарэў грунтоўна і доўга — усю ноч, дагараў у наступны дзень, і паліцаі не падпускалі нікога блізка, самі трымаючыся воддаль, — баяліся выбуху бомбы.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.
1982
На цепи
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
рейтинг книги
Император Пограничья 6
6. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Отмороженный 7.0
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 12
12. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Афганский рубеж 3
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Адвокат Империи 12
12. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
попаданцы
рейтинг книги
Глава рода
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою
Научно-образовательная:
психология
рейтинг книги