Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Кудысьці ты абавязкова патрапіш,- адказаў Кот,- асабліва калі будеш ісці дастаткова доўга.

Аліса разумела, што ён мае рацыю, таму вырашыла пайсці іншым шляхам і задала другое пытанне:

– А што за народ тут жыве?

– У ГЭТЫМ баку,- паказаў Кот направа,- жывець Капялюшнік, а у ТЫМ,- і ён указаў у супрацлеглы бок, - Сакавіцкі Заяц. Выбірай каго хочаш: абодва вар’яты.

– Вой! Штось мне не хочацца ісці да вар’ятаў,- заўважыла Аліса.

– А тутака нічым дапамагчы нельга,-

сказаў Кот,- таму што тут усе сшалелыя. І я. І ты.

– А чаму ты вырашыў, што я сшалелая?- спыталася Аліса

– А як жа ж інакш,- заўважыў Кот,- ты сюды патрапіла?

Шляхетна кажучы, гэткі адказ Алісу не задаволіў, таму яна працягнула:

– А чаму ты сам сябе лічыш шалёнцам?

– Ну, тут ўсё зразумела,- адказаў Кот,- уяві сабе, сабака ж - не бязглузды. Так?

– Ну!- згадзілася Аліса.- Уяўляю!

– А цяпер глядзі,- тлумачыў Кот,- сабака гыркоча, калі злы і віляе хвастом, калі задаволены. Так? А я машу хвастом, калі злы і гыркаю, калі задаволены. То бок, я - вар’ят!

– Ты хутчей варкочаш, а не гыркочаш,- заўважыла Аліса.

– Называй, як хочаш, але...- сказаў Кот.- Між іншым, ці ідзеш ты сёння на кракет да Каралевы?

– Мамачкі!.. Вельмі б хацела,- прамовіла Аліса,- але не маю запрашэння!

– Сустрэнемся там,-сказаў Кот і знік.

Алісу гэта нават не здзівіла, бо за сённяшні дзень, яна ўжо прызвычалася да дзівосных здарэнняў. Пакуль яна глядзела ў тое месца, дзе толькі што сядзеў Кот, ён нечакана з’явіўся зноў.

– Між іншым, а што здарылася з дзіцянём?- спытаў Кот.- Я ледзь не забыўся спытаць.

– Ён ператварыўся на парсючка,- спакойна адказала Аліса, нібы гэта было для яе чымсьці натуральным.

– Я гэтак і думаў!- заўважыў Кот і зноўку знік.

Аліса крышачку пачакала, ці не з’явіцца Чашырскі Кот яшчэ раз, але ён больш не паказваўся, таму праз хвіліну-другую яна накіравалася ў той бок, дзе павінен быў жыць Сакавіцкі Заяц.

– Капялюшнікаў я ўжо не раз бачыла,- разважала дзяўчо,- таму пабачыць Сакавіцкага Зайца было б нашмат цікавей. Тым больш – зараз Май і ён мабыць не такі шалёны, як ў сакавіку.

Толькі яна гэта прамовіла, як убачыла на галінцы дрэва Ката.

– Прабач! Ты сказала, ён ператварыўся на парсючка, ці на кабачка?- спытаўся ён.

– На парсючка.- адказала Аліса.- І, калі ласка, не знікай так нечакана: у мяне ад гэтага галава круціцца.

– Згода,- сказаў Кот і пачаў знікаць павольна, пачаўшы з кончыка хваста і скончыўшы сваёй ўсмешкай. Якая яшчэ колькі часу хісталася ў паветры, калі астатняе ўжо знікла.

– Ёечкі! Катоў без усмешак я бачыла,- разважала Аліса,- але УСМЕШКА без ката! Анічога больш дзіўнага я не сустракала!

Яна прайшла яшчэ крыху часу, калі заўважыла дом Сакавіцкага Зайца. Можна было б не сумнявацца, таму што камінныя

трубы былі ў выглядзе вушэй, а дах пакрыты футрам. Заячая хата была даволі вялікай, таму Аліса не рухалася далей, пакуль не з’ела неабходную колькасць левага боку грыба і не стала вышынёй у шэсцьдзесят сантыметраў, і нават тады набліжалася да хаты з асцярожнасцю, кажучы сабе:

– А, калі ён усё яшчэ шалёны?! Дурында, трэба было ісці да Капялюшніка!

Глава VII

Шалёная Гарбата

Пад дрэвамі ля хаты стаяў вялізны стол, за якім сядзелі і пілі гарбату Сакавіцкі Заяц і Капялюшнік. Паміж імі моцна спала Мыш-Соня, якую тыя выкарыстоўвалі ў якасці падушкі, кладучы локці на яе галаву падчас размовы.

– Соне пэўна не надта камфортна,- падумала Аліса,- але яна ўсё роўна спіць і нічога не адчувае.

Не гледзячы на велічыню стала, тройца сядзела ў адным куточку:

– Месца няма! Месца няма! Усё занята!- закрычалі яны, калі ўбачылі Алісу.

– Тут ШМАТ месца!- не згадзілася яна і прысела на крэсла з боку.

– Ці не хочаш віна?!- ветліва спытаўся Заяц.

Аліса паглядзела на стол, але акрамя гарбаты анічога не заўважыла.

– Не бачу тут віна,- заўважыла яна.

– А тут яго і няма,- паведаміў Заяц.

– А ці не здаецца вам, што не шляхетна тады яго прапаноўваць?- пакрыўдзілася Аліса.

– А хіба шляхетна садзіцца за стол без запрашэння?- адказаў Заяц.

– Не ведала, што гэта ВАШ стол,- сказала яна,- дзеля траіх ён завялікі.

– Табе трэба падстрыгчыся,- заўважыў Капялюшнік. Да гэтуль ён з цікавасцю аглядаў Алісу і толькі цяпер вырашыў уступіць у размову.

Не трэба ўголас рабіць падобныя заўвагі,- сур’ёзна сказала Аліса,- гэта не прыстойна.

Капялюшнік шырэй расплюшчыў вочы, калі слухаў яе, а потым ЗАПЫТАЎСЯ:

– Чым крумкач падобны да пісьмовага стала?

– Так! Гэта ўжо весялей,- вырашыла Аліса.- загадкі лепей за спрэчкі. Лічу, што я змагу знайсці адказ,- дадала яна ўголас.

– Ты думаеш, што ведаеш, што адказаць?- спытаў Сакавіцкі Заяц.

– Зразумела,- адказала Аліса.

– Тады ты павінна казаць, што думаеш,- заўважыў Заяц

– Так,- прамовіла Аліса,- я заўжды думаю, што кажу і кажу што думаю, але розніцы тут няма.

– Лухта!- сказаў Капялюшнік.- Ты яшчэ скажы, што няма розніцы між: “Я бачу, што ямо” і “Я ямо, што бачу”!

– Ты яшчэ скажы, што няма розніцы,- дадаў Заяц,- між: “Я люблю, тое што атрымліваю” і “Я атрымліваю, тое што люблю”!

– Ты яшчэ скажы, што няма розніцы,- не прачынаючыся прамовіла Соня,- між: “Я дыхаю, пакуль сплю” і “Я сплю, пакуль дыхаю”!

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 5

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Третий Генерал: Том XIII

Зот Бакалавр
12. Третий Генерал
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том XIII

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14