Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Дай-ка мне яго, калі ласка!- сказаў Дадо.

Усе сталпіліся вакол іх. Дадо узяў напарстак, а потым ганарова прамовіў:

– Са ўсёю шчырасцю прашу Цябе прыняць ад нас гэты далікатны напарстак.

А астатнія падтрымалі яго громкім і працяглым пляскам далоняў.

Алісе гэта падалося поўным глупствам, але ўсе вакол былі настолькі сур’ёзныя, што яна нават не смела ўсміхнуцца. А паколькі не ведала, што сказать, зрабіла рэверанс і прыняла ўласны напарстак з такім ганаровым выглядам, на які была толькі здольная.

А потым ўсе пачалі есці свае прысмакі. У выніку пачаліся шум і мітусня, вялікія

істоты пачалі наракаць, што нават не распрабавалі смак, а у маленькіх гарошына засела ў горле і іх прыйшлося стукаць па спінах. А калі прысмакаў больш не засталося, усе зноў паселі колам і пачалі ўпрошваць Мыш, каб яна ім яшчэ што-небудзь распавяла.

Вы абяцалі расказаць сваю гісторыю, ну, вы ведаеце АБ ЧЫМ,- прапанавала Аліса,- чаму вы ненавідзеце “К” і “С”? – шэптам дадала яна, крышачку пабойваючыся, каб не пакрыўдзіць Мыш і на гэты раз.

– О! Гэта сумная і доўгая гісторыя,- уздыхнуўшы прамовіла Мыш і павярнулася да Алісы.

– Канечне ж, у ВАС доўгая хвасторыя,- сказала Аліса, якая ў гэты момант уважліва назірала за мышыным хвастом,- але чаму вы лічыце яе сумнай?

Яна пакутвала з гэтага пытання на працягу ўсяго мышынага апавядання, таму дзеля Алісы яно выглядала так:

Кажа мышы Драпега ў калідоры сустрэўшы: “Пойдзем,мыша, судзіцца. Засуджу я цябе. І не трэба спрачацца; будзе суд неадкладна. Усё таму, што сягоння мне няма, што рабіць!” Кажа мышка нахабе: “Што ж за суд, любы пане, без суддзі, без прысяжных, толькі час нам губляць." "Я суддзёй тваім буду,- Кажа хітры Драпега,- і цябе, мая мышка, асуджу я на смерць!"

– Ты зусім не сочыш!- строга звярнулася да Алісы Мыш.- Аб чым ты зараз думаеш?

– Што вы? Не! Я сачу вельмі пільна!- прамовіла ў адказ Аліса.- Вы як раз дабраліся да пятага загібу. Так?

– Якія загібы ты маеш на ўвазе!- раз’юшылася Мыш.

– На вузел?- занепакоілася Аліса, заўжды гатовая прыйсці на дапамогу.- Вам памагчы развязаць?!

– Ані аб чым падобным я не прасіла!- прамовіла Мыш, паднялася і пайшла прэч.- Ты крыўдзіш мяне гэткай лухтою!

– Я не жадала анічога падобнага!- з мальбою прамовіла бедная Аліса.- Але ж Вас так лёгка пакрыўдзіць!

Мыш толькі рыкнула ў адказ.

– Вярніцеся, калі ласка, вы яшчэ не скончылі сваю аповесць!- упрошвала Аліса, а разам з ёй усе астатнія,- Так, так! Вяртайцеся, калі ласка!

Але Мыш толькі пахістала ў адказ галавой і пайшла яшчэ спрытней.

– Шкада, што яна не засталася з намі,- уздыхнуў Лоры, калі тая знікла са зроку; а старая Крабіха заўважыла сваёй дачцэ:

– Бачыш, дзіця! Хай гэта будзе табе добрым урокам, ніколі не парушай чужы спакой!

– Хто б казаў, матулечка!- раздражнённа заўважыла тая.- Ты выведзеш з сябе нават вустрыцу!

Ах, чаму тут няма маёй Дзіначкі,- уголас заўважыла Аліса,- яна б хуценька яе вярнула!

– Рызыкну спытацца, хто такая, гэтая твая Дзіна?- заўважыў Лоры.

– Дзіна, наша кошка!- шпарка адказала Аліса, гатовая гадзінамі распавядаць аб сваёй улюбёнцы.- Вы нават не ўяўляеце, наколькі добра яна ловіць мышэй! А як яна палюе на птушак?! Ад маленькіх нават пер'я не застаецца!

Апошнія словы сталі сапраўднай сенсацыяй сярод суполкі. Частка птушак адразу хутка адляцела. Старая сарока заенчыла, пужліва азіраючыся па баках:

– Аёечкі, ужо так запозна, а вечаровае паветра так дрэнна ўплывае на маё горла!

Канарэйка, дрыжачым голасам пачала заклікаць сваіх птушанятак:

– Нам пара, даражэнькія! У гэты час вы ўжо павінны быць у сваіх ложках!

Хутка ў кожнага знайшлася падстава для сыходу, і Аліса зноў засталася ў самоце.

– Не трэба было казаць ім пра Дзіну!- сумна заўважыла яна.- Ніхто тут не можа замяніць мне маю кошачку! Дзіна, Дзіначка! Ці ж убачу я цябе колісь?!

І Аліса зноўку заплакала, бо адчула сябе самотнай і прыгнечанай. Раптам у аддаленні пачуліся чыісьці ціхія крокі. Аліса пачала азірацца, крышачку спадзеючыся, што гэта вяртаецца Мыш, каб скончыць сваё апавяданне.

Глава IV

Трус засылае Біла

Але гэта быў Белы Трус, ён спяшаўся назад, азіраючыся па баках, нібы штосьці згубіў, ды мармычучы сабе пад нос:

“Герцагіня! Герцагіня! Мае ж вы бедныя лапачкі! Мае ж вы скурка і вусікі! Яна мяне сваімі ўласнымі рукамі заб’е, да бабкі не хадзі! Дзе ж я мог іх згубіць?”

Аліса адразу здагадалася, што ён шукае свае пальчаткі ды веер і сама прынялася шукаць, куды магла іх падзець. Але, і пальчаткі з веерам невядома дзе падзеліся, і сама зала, здавалася, стала нейкай іншай, і шкляны столік ды маленечкія дзверачкі кудысь зніклі.

Неўзабаве Трус заўважыў Алісу, якая займалася пошукам і строга крыкнуў ей:

“Гэй, Мэры Эн, ты чаго тут валэндаешся? Куляю ляці дамоў і прынясі мне новыя пальчаткі і веер! Хуценька, хуценька!”

Аліса настолькі разгубілася, што адразу ж пабегла ва ўказаны Трусам напрамак, нават не папытаўшыся яму растлумачыць, што ён памыліўся.

“Ён пэўна прыняў мяне за сваю хатнюю гаспадыню,- вырашыла Аліса.- Вось жа Трус здзівіцца, калі даведаецца, хто я насамрэч! Але ж усё роўна трэба прынесці яму пальчаткі ды веер, канечне, калі я іх знайду!”

Не паспела яна скончыць фразу, як убачыла акуратную хацінку, на дзвярах якой была медная шыльда, на якой было выгравіравана “Б. Трус”. Аліса ціхінька зайшла ў хацінку і адразу ж пабегла наверх, паколькі вельмі баялася сустрэцца з сапраўднаю Мэры Эн і быць выкінутай з хаты раней, чым знойдзе веер з пальчаткамі.

“Як жа ж усё гэта дзіўна,- казала сабе Аліса,- патрапіць у пасыльныя да труса! Глядзіш, у наступны раз прыйдзецца прыслугоўваць Дзіне!”

І яна ўявіла сабе гэткі стасунак: “"Міс Аліса! Хадзіце хутчэй, вам пара на шпацыр!" "Адну хвілінку, нянечка! Мне патрэбна пасцерагчы Дзініну мыш." Толькі думаю,- працягнула Аліса,- што Дзіну выкінуць з хаты, калі яна пачне прыказваць людзям!”

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Шашкова Алена
Фантастика:
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Адвокат Империи 12

Карелин Сергей Витальевич
12. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 12

Звездная Кровь. Изгой VII

Елисеев Алексей Станиславович
7. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой VII

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III