Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Спазнай сябе

Апакаліптычная пачалася драма, як з ліянаў голага спусцілі Адама. Падкалодны злыдзень да сексу прымусіў? Так добра жылося, як насіў нас бусел. Запусціў у канвеер ты дурную сілу, ад яе і род наш цягне ў магілу. У „Дольцы” паратунак, у навуковы шэраг! Ганьба! — чарнарыжцы асвяцілі чэляс. Апакаліптычная пачалася драма. Дарма, Чарлі, з дрэва ты сцягнуў Адама.

Па катэхізісу Бэлзы

— Хто ты гэткі? — Свой. Тутэйшы.
Твае продкі?
— Усе памершы. — Бацька? Маці? — Сірата. — Прафесія? — Басата. — Лясун, мусіць? — Я з палёў. — Палюхом запішам — як? — Я з палёў, значыць — паляк!

Зварот Івана Кірызюка да Бога,

або

Як цяжка беларусу быць украінцам

Дивлюсь я на небо Та й думку гадаю: Чому ж я не сокіл, Чому не літаю? Чому ж мене, Боже, Ти крилець не дав — Я землю б покинув Та й в небо злітав. Обридло в Підляши Сіяти культуру. Тут люди не наши, Ні з пня, ні з натури. Ідеш до іх з медом, Гиркнуть чужим рэхам. Сусід вжэ став шведом, А голова — чехом. Поміняли предків, Поміняли віру. І кажуть, що рід іх З литвинскога віру. Ходжу по „Стіни” я — И світ мне не милий. Зову: — На гостинець! А чую: — На мыла! О, люди, кохани! Забути Могилу? Коріння? Слов'яни! — Okur-de! У магілу! Забули про Бульбу, Тарас тут не в моди. Одно тільки гульби Живучи в народи. Стояти на варті — Іты проти сили: — Лай — кажуть — паўкварты, А не — Тэрмапілы. Впусти мене, Боже, На кращу планету. Нема лишку крилець — Дай чек на ракету.

Пан Філюк

Сніцца пану Філі сон, Быццам ён Напалеон: Б'е направа і налева — З прафесійным б'е прыцэлам, Каму ў мызу, Каму ў бок. То падчэпіць гакам знізу, То садане зверху ў клёк. Будуць помніць праз вякі, Як біліся Філюкі. Сёння квасіў нос маанцу, Заўтра Арцін знішчу род, „Ука” Ваську зраблю здрайцам... Хунвейбіню? У ноздры дрот! Аж прысніўся сон гадзючы, Быццам ён, Бэніта — дучэ, Просіць Чэрчыля гарантый, А Берлін: — Адоль, avanti! У прывід дуляй садануў — Выганяе сатану. І пад труб анёльскіх рокат Узнімаецца ў аблокі. Сніцца яму, што з вякоў Нясе радасць і любоў. Ну і ну! Дык не цяльпук! Ну і спрытны пан Філюк.

Ачалавечыліся

На экватары ў лясах жылі прыматы, Па экватары круціліся, калматыя. А хто ўлева ці ўправа ўбакавіўся, Той хвастом накручаным накрыўся. Грэла сонца — на галінах загаралі, Ночы ў вечных футрах караталі. Ні СНІДу не ведалі, ні бяды, Хапала ўсім какосавай яды. Аж з'ехаў у буш аблуплены галяк, Ні то гарыла, ні то гляк. І запісаў нас у род свой гамінід. Адняў какосы. Кажа, што за СНІД. Загнаў у клеткі. Пэўна на вякі. Завошта? Адкажыце, сваякі. Ачалавечылася малпа — і прыплод Ганьбай пакрыў увесь малпін род.

У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).

Герой

Кацілася слава за Нёман, за Віслу пра ўдарны
Родзькаў
дэсантны батальён. Быў Родзька ў Варшаве — выпаў такі гонар. У Маравіі буйным стратэгам слыў. Не кланяўся кулям, ішоў насустрач смерці, у Белавежскай пушчы прагнуў злегчы ён. Рускія пілоты адцялі дарогу, разбамбілі пушчу, у аблогу ўзялі. Куды было дзецца? Як прабіць дарогу у запаветну мару, як здзейсніць прарыў? Успомніў Родзька польку, маладую „дрольку”, якую ўключыў быў у стратэгічны план. На гары высокай размясцілі штаб свой. Родзька, Еўропа на цябе глядзіць! Зашумела рэха у Бел-высока-стоку, праводзіла Родзьку у апошні бой. Коцяцца з гары той з Родзькам яго словы, а сябар згарняе іх у сваю далонь: — Скажы Еўропе, што палёг на ж... А рэха агучвае: — „Дролькі” маладой! Гуляла, гуляла, дарог не губляла баявая слава. Бой! Палёг трыумфальна, амаль сюррэальна: было „ах” і „ой” — палёг як герой.

Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).

Па старой звычцы

Праспявалі дружна Sto lat!

— Спецыяльнасць? — Трунар-столяр, Па-хатняму дамавіншчык. Тапорыкам ножку чык! — Ну і што? — пан ваявода — Думалі, магістра дам? Камуняку? Сатану? Хутчэй скокну у труну! Настрашыла Гаварыла баба дзеду: — Я да Клінтана паеду. Ты, як цар Барыс, абвяў, Даўно мяне не чапаў. — Ну і едзь, такой бяды! — Кажа дзед. — Даўно б туды! Дзябёлая ты. Масці пікі. У поцемку — дублет Манікі.

Крыноцкі роздум

За лясамі, за гарамі Жыў Сакрат, мысляр з вусамі І з курчавай барадою Старагрэцкага пакрою. Маладым задаваў тон — Арыстып, Эўклід, Платон Выйшлі з-пад яго рукі. Усіх праславілі вякі. — Вялікая, цёзка, справа Ў жыцці ўвайсці ў славу. Так, калі ўначы не спаў, Мысляр з Крынак разважаў. — Зведаў свету я нямала: Нью-Йорк, Лондан, Парыж, Рым. Усюды грэк я. Жоўць навалам. Хоць ты у Афіны пры. — А, Sokrates! Witaj w domu! Перадай паклон Афону, — Па плячы мяне паляпаў Сам найбелы польскі папа. — 'Swiety Ojcze, jam z Warszawy! Не вусата-кучаравы. Jeno imie... — Wiem skade'scie. Што чуваць w litewskim mie'scie? — Przenaj'swietszy nasz, ali'sci... — Niechaj cud sie w Krynkach zi'sci. — Jeno cud? З вякоў: — Халоп! У цябе ж Сакратаў лоб. Дык мазгуй — у цэль глядзі, Паству ў Крынкі не вядзі. Кіруй блудных новым тропам, Не на Усход — у Еўропу! А як мяне прысабечыў, Слухай не сябе, а веча. — Вось яно што! Вось яно! Хамам волю, мне — ярмо? Пацалуйце мяне ў ж..., Зраблю з Крынак Еўропу! Ну й асілак, ну й яцвяг — Наш пачатак і працяг.

На Русі

На Русі ў цане вякі І плодныя мужыкі. А тут час гулагаплённы Вычасаў юр пагалоўна. Першы ўзняў надзеі зніч Мікіта Сяргеевіч. Пры вусатым дэмане Выстаяў пандэмію, Бацьку сунуў фігу І сплодзіў адлігу. Брэжнеў — маршал і герой — Сплодзіў валавы застой. Галоснасці спее плод. — Горбі, Горбі! Поўны ход!.. — Айн момент!.. У пару мядову Сплодзіў Горбі перабудову. Цар Барыс — хвацкі рубака — У ідэі поўзаў ракам. Хоць прастол пакінуў годна, Быў вяршыцелем бясплодным. Кануў у Лету спэцканы Без цаны Дом Ельцыных.
Поделиться:
Популярные книги

Черные ножи 2

Шенгальц Игорь Александрович
2. Черные ножи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черные ножи 2

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4

Третий Генерал: Том IV

Зот Бакалавр
3. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IV

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Плач феникса

Шебалин Дмитрий Васильевич
8. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Плач феникса

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум