Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Раніцу Петрык праспаў. Таму калі ён — з вудай, гітарай, торбай з прыпасамі выйшаў на вуліцу, сонца стаяла высока, нават расы на траве не было. Звонка трашчалі чэрвеньскія конікі. Ён спусціўся па крутым адкосе да рэчкі. І тут было суха. На другім беразе адцвітала чаромха, сюды далятаў яе пах. Там жа, у чаромсе, салавей старанна выспеўваў: «Цы-ган, цы-ган! Сала пёк-пёк-пёк!» Маўчаў. Ніхто яму не адзываўся. «Сала кап-кап-кап! Цур-р-р-р!» — звонка і хутка вымаўляў салавей.

«У дурнога салаўя дурная песня», — успомніў Піт, засмяяўся, і прыйшоў — не першы раз — у недаўменне: як разумны Леанід Міхайлавіч не адчувае, што гэта

цікава, смешна? Не можа такога быць! Ва ўсіх людзей аднолькавыя душы, значыць, і мазгі, і адчуванні павінны быць аднолькавыя.

Ён закінуў вуду, прылёг, глядзеў на паплавок і чакаў цуда. А раптам? Як у кніжках пішуць: «І тут лёска напялася, і нешта цяжкае на канцы яе…» Але замест гэтага пачуўся хруст цэглы пад падэшвамі, шоргат ног, шамаценне. Ішоў Якаў гарбаты і палкай рассоўваў перад сабой траву, што навісла над сцежкай. Пятрок скурчыўся, каб зліцца з берагам. Так не хацелася тут чужых, ды і сорамна: гітара, вудка… І ў якім месцы закінуў! Неглыбокім, вада празрастая, відаць кручок і нават чарвяка на ім, які яшчэ жывы, звіваецца на дне, шукаючы шчылінкі, каб схавацца пад вадой гэтак сама, як рыбак на беразе.

Дзед Якаў заўважыў яго, прысеў побач, папрасіў:

— Прыкуры мне, унучак.

Яго пальцы з цыгарэтай трымцелі. Піт прыкурыў. Дзед зацягнуўся, пачаў уважліва глядзець на паплавок і гаварыць — ціха, манатонна:

— Цяпер тут нічога не спаймаеш… Не зловіш, не. Як ні старайся. А некалі там вышэй, дзе аэрапорт, пад Сож — гаць была, з млынам, і глыбозны ставок. Самы там жылі. Аднойчы злавілі сома, пачалі цягнуць у човен за галаву, а ён з другога боку чоўна хвасом плясь! — і Дзям’яну хрыбетнік перабіў. Хрупнуў хрыбетнік, як лучынка! Зімою, бывала, палонку прасячэш, вядром зачэрпнеш — шчупак у вядры сядзіць, зялёны, з белым жыватом…

Яшчэ дзед распавёў, што вось тут, дзе яны сядзяць, сапраўды пачынаўся гарадскі вал, а на ім стаяў замак. Горад быў не там, дзе цяпер мікрараён, а менавіта тут, дзе іхняя Чэшская Слабада, толькі называўся ён не горад, а мястэчка.

— А цяпер тут толькі цэгла, ды рэшткі падмуркаў паўсюль, дзе ні плюнь, — сказаў дзед Якаў і плюнуў. — А там, дзе цяпер мікрараён, базар быў. Раз на тыдзень звозілі тавар на куплю-продаж, потым раз’язджаліся — і ўсё, голы выган.

Паступова дзед ажывіўся і яшчэ больш загаварыў. З яго ўспамінаў вынікала, што ўсё ранейшае было не такім, як цяпер, а намнога лепшым.

Трава была такая сакавітая, пахкая, духмяная, што каровы пасля яе давалі не малако, а масла. Куры дзічэлі і жылі без гаспадароў, у зарасніках, самі па сабе. Захочаш есці — пойдзеш недалёка, назбіраеш яек поўны кош, а яйкі — большыя за гусіныя. І куры дзікія надта смачныя! Лаві любую, смаж, вары, ніхто слова не скажа. Цукру не купляў ніхто, бо на поплаве дзе ні купіна — там чмяліныя соты, ды якія! — чорныя, цяжкія шары, мёд густы, цвёрды — нажом не ўрэжаш! Соладу з аднаго шарыка цэлай сям’і на зіму хапала.

Пшаніца давала колас — зерняты як кулі, ядраныя, сцябліны гнуліся. Прывозілі малаціць, дык жорны не вытрымлівалі, трашчалі. Бывала, хто малаціў, а хто ленаваўся, дык так і пускаў неабмалот на саламяную страху. А потым, у галодны год, успаміналі, абдзіралі стрэхі, малацілі — і гора няма, поўныя мяхі зерня!

Бульбу садзілі без гною — так, кінеш зверху і забудзеш, і не палолі, не абганялі; а праз два-тры месяцы з аднаго карча — вядро, з другога — кош, ды такі, што чалавеку не падняць —

двое трэба. Не ведалі, што рабіць з той бульбы — і брагу ставілі, і крухмал адцэджвалі, і кабанам высыпалі. Кабаны на бульбе выгадоўваліся па паўтоны, не давалі рады забіць, а былі спецыяльныя байцы, цэлая брыгада, толькі і займаліся, што свіней білі і рэзалі; мяса хапала і на продаж, і сабе на цэлы год, ды не на адну сям’ю — на тры, чатыры, а ў сям’ях па восем — па дзесяць чалавек.

Каноплі выганяла вышэй за два чалавечыя росты, масла з іх націскалі бутлямі, і такую яно мела лекавую сілу, такое было гаючае, што палец сярпом адрэжаш, памажаш — прырастае! ні драпінкі, ні следу. А смачнае, карыснае! — з раніцы лыжку вып’еш — да вечара есці не хочаш.

— Цяпер усё здрабнела. Рэчка высахла, млын разваліўся, рыбы няма, кабаны худыя, яйкі маленькія, мука не белая, а шэрая… Масла на хлеб не намазаць — крышыцца. Цяпер усе толькі грошы. А што такое грошы? Вось твая бабуля разумее… Любі яе, унучак, глядзі, шануй. Бо цяпер такіх больш няма, і невядома, ці будуць. Людзі здрабнелі. Нараджаюць такіх, як самі, а то яшчэ і горшых…

— І рыбы тут не зловіш, — закончыў дзед Якаў тым, з чаго пачаў. — Яна толькі на глыбокім жыве. Табе б вышэй прайсці, туды, пад аэрапорт, там бабры засталіся, мо і рыба таксама…

Петрык памог яму падняцца, падаў палку. Пры гэтым нібы выпадкова дакрануўся да гарба і загадаў жаданне: «Хай бы ўсё заставалася, як ёсць! І яшчэ каб баба Домна паправілася».

13

Петрык з маці па-ранейшаму ездзілі раз на тыдзень мыцца да дзядзькі Стаха.

Неяк выбраліся ў горад утрох: ён, маці і бабуля. Домне трэба было ў паліклініку — здымкі, аналізы, агляды, паперы… Прыехалі ўдзень. Каля кожнага кабінета — чэргі, многа людзей, усе старыя і ва ўсіх ільготы.

— Чаго ты тут будзеш нудзіцца, — сказала маці. — Я цябе да Стаха на працу завяду, усё весялей. Памыешся, потым сам прыедзеш — ты ўжо вялікі. А я з Домнай пабуду — як яе адну кінуць?

І павяла Петрыка на будоўлю. Хаця нічога там яшчэ не будавалася. За высокім плотам стаялі толькі вагончыкі-бытоўкі, і адзіны экскаватар каўшом капаў катлаван. Пятрусь прымасціўся ў ценю пад дрэвам каля плота, далей ад рабочых, і пачаў назіраць, як дзядзька Стах працуе. Нарэшце ён на ўласныя вочы пабачыў, што ж за такая таямнічая спецыяльнасць — браніроўшчык.

Да катлавана вяла вузкая траншэя, глыбінёю ў метр. На дне ляжаў таўстенны кабель. Рабочыя падносілі на насілках цэглу, дзядзька Стах, стоячы ў траншэі па пояс, браў адну за адной цагліны, клаў іх зверху на кабель і прытупваў нагою. Гэта і называлася браніроўка — закрыць, «абараніць» кабель перад тым, як траншэю засыплюць зямлёй.

Але вось увесь адрэзак траншэі быў забраніраваны. Дзядзька Стах выбраўся, пахадзіў з заклапочаным выглядам па будаўнічай пляцоўцы, у кутку знайшоў кавалак паржавелай трубы, паклаў на плячо і панёс на другі канец, прычым шлях выбраў такі, каб прайсці акурат перад вокнамі бытоўкі з надпісам «Прарабская». З паўгадзіны яго не было. Потым паказаўся з кавалкам дроту ў руцэ. Ізноў — заклапочанасць на твары, ізноў — пад вокнамі «Прарабскай». Так працягвалася з 15-ці да 17-ці. Ні разочку чалавек не прысеў, нават не пакурыў, усё тупаў сабе і тупаў. У канцы працоўнага дня іржавая труба апынулася там, дзе і ляжала, дрот — таксама на сваім месцы.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Темный мир

Алмазов Игорь
6. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темный мир

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Искатель 10

Шиленко Сергей
10. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 10

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Неудержимый. Книга XXXII

Боярский Андрей
32. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXII

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Старый, но крепкий 2

Крынов Макс
2. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 2

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть