Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

«Калі цябе сапраўды мучыць не пахмелле, а прага новага жыцця — пачытай. Тут пра чалавека, яшчэ больш няшчаснага за цябе, але які ўсё ж знайшоў сілы выкарабкацца і ўваскрэснуць. І ўжо не ён прасіў, а ў яго прасілі. У гэтай кнізе твой паратунак».

Разгублены наш герой лыпнуў вачыма, заціснуў кнігу пад пахаю і, не дзякуючы, не развітваючыся, пасунуўся па сваіх, аднаму яму вядомых справах.

Мінулі Каляды. З’яўляецца зноў перад настаўнікам — такі самы, не падобна, каб новае жыццё распачаў. Аддае кнігу. «Пачытаў?» — «Угу». — «Знайшоў паратунак?» — «Не».

«Ты яе, дарагі мой, нават не разгортваў», —

прамовіў стары настаўнік і дастаў перад ашаломленым вучнем з кнігі купюру — дастатковую, каб не толькі адзначыць Каляды, а, улічваючы невысокія патрабаванні нашага героя, яшчэ і пахмяліцца.

Чалавек, які мне гэтую гісторыю расказваў, бажыўся, што ўсё гэта ў іхняй вёсцы было, і ён нават сам таму сведка.

2005 г.

Быль

Расказаў адзін стары пісьменнік. Хрушчоўскія часы. У вёсцы няма школы. Знаходзіцца вялікая, на дзве палавіны, больш-менш прыстойная хата. У гаспадароў, канечне, дазволу ніхто не пытае, заносяцца лаўкі, сталы, вешаецца дошка… І калі ласка — вучыся, цягніся да ведаў!

Пры ўсім тым гэта школа як школа. З рознага ўзросту і полу дзятвой. Званкамі, урокамі спеваў, перапынкамі, віскам і лямантам, з бацькоўскімі сходамі і пакіданнем двоечнікаў пасля ўрокаў. А ўжо як жыць гаспадарам (а гэта ні зайсці, ні выйсці, ні паесці, ні прысесці, ні паспаць, ні прачнуцца) — іхні клопат.

Творыцца такое тыдзень, і два, і месяц, і тры месяцы. Быццам так трэба, і канца гэтаму не відаць.

Бедны гаспадар цярпеў-цярпеў, прасіў-прасіў сельсавецкае начальства, маліў-маліў старшыню калгаса, каб даў якой рады — без толку. Усё марна. Тады вось што кажа жонцы:

— Не памаглі людзі, дык мо хоць Бог паможа.

— Які Бог! Ты не верыў ніколі, ты ж найпершы грэшнік!..

Аднак, не зважаючы на жончыны крыкі, кемлівы чалавек здымае з паддашша абраз, які ці не ад рэвалюцыі пыліўся там і быў увесь паточаны шашалем. У суседзяў пазычае яшчэ некалькі. І вывешвае гэты іканастас «на покуці», каля школьнай дошкі, акурат за спінамі настаўнікаў.

Адразу пацішэла ў хаце. Цяпер з-за спіны настаўніка на дзяцей пільна, строга, з дакорам пазіралі вочы святых.

Неўзабаве прыязджае з раёна камісія. Заходзяць разам з мясцовым начальствам у хату… Мова ў іх адымаецца, ногі слупянеюць, вочы на ілбы выварочваюцца.

«Вы ўжо што?! Зусім падурнелі?!» — на старшыню, ды на сакратара сельсавета, ды на дырэктара, ды на настаўнікаў!

Усім хапіла.

«Вы пад якімі партрэтамі вучыце дзяцей у савецкай школе?! Адліга вам?! Забылі трыццаць сёмы?! Нагадаць?!»

Нагадваць не спатрэбілася. Умомант адмянілі ўрокі, ачысцілі хату, аб’явілі канікулы, сабралі талаку, нагналі тэхнікі, скідалі за якіх пару тыдняў новую школку… А гаспадар адваёванай хаты стаў перад покуццю і ўпершыню ў жыцці перахрысціўся.

2007 г.

Вараняка

Жывёлы і птушкі — такія ж, як мы, толькі гавораць на іншай мове. І таксама, як людзі, яны хочуць, каб іх разумелі і шкадавалі.

Каля майго дома ў Мінску, у лесапаркавай зоне, у той частцы, дзе растуць высокія вольхі,

селяцца вароны. Іх гнёзды на самых вершалінах. Людзі стараюцца абыходзіць гэтую «Варанячую Слабодку», не любяць яе, а вароны ў сваю чаргу падымаюць гвалт і пачынаюць бамбардзіраваць памётам неасцярожнага разяваку, які апынуўся паблізу.

Кожнае раніцы, зімою і летам, птушкі з крыкам збіваюцца ў чароды і ляцяць у горад «на заробкі» — здабываць корм. Вечарам вяртаюцца не ўсе — вялікі горад поўны небяспекі. І марна будуць чакаць бацькоў галодныя птушаняты…

Адна варонка пакалечылася і прыйшла да нашага пад’езда. Як узрадаваліся бабулі, што сядзяць на лаўцы! Паставілі ёй талерачку, налілі малака, паклалі хлеб. Варона адшчыквае хлеб, кладзе ў талерачку, чакае, пакуль ён набрыняе малаком, есць. Усё гэта няспешна, з годнасцю — як чалавек. Адна бабулька глядзіць на яе і выцірае слёзы:

«Я такая ж адзінокая і гаротная, як гэтая варанячка!..»

«Варонамі» дражняць людзей няўважлівых, тугадумных. Усе мы добра ведаем байку пра варону, лісіцу і сыр. А вось сябар расказваў мне такую гісторыю. Кот грыз костку. Варона хадзіла побач і аблізвалася. Не могучы цярпець, зайшла ззаду і ўшчыкнула яго за хвост. Кот хвост падцяў, і грызе далей костку. Тады варона дзюбае яму ў спіну, кот рэзка паварочваецца, птушка ўзнімаецца ўгору, пералятае праз яго… Імкліва пікіруе — і з косткай у лапах нашай вароны як і не было!

А кот зрабіў выгляд, што нічога не здарылася.

2009 г.

Шчыліна

Канчалася лета.

Канікулы пачалі ўжо абрыдаць нам сваёй амаль першабытнай свабодай, такой жаданай, радаснай некалі ў маі, калі кожны дзень напоўнены быў чаканнем, што вось-вось павінна здарыцца нешта незвычайнае, а лета сабе прайшло — і нічога не здарылася.

Надакучыў футбол, вада з купаннем і рыбаю, лес з грыбамі і ягадамі, начныя гулі з латашэннем чужых садоў; нават нашая тайна прыелася — лясная зямлянка, класічна партызанская, са сценамі, нарамі, столікам з газоўкай, замаскіраваная зверху дзёранам, мохам і ігліцай так, што на ёй можна было стаяць і не здагадвацца, што пад табою жытло, з маленькім квадратным лазам, які адчыняўся, калі перакуліць прымацаваны да яго сухі хваёвы пень, — ужо і яна не радавала, як на пачатку лета, а хутчэй прыгнятала цемрай і душным, проста магільным пахам сырой зямлі.

За тры месяцы мы непрыгожа ўзмужалі, абраслі валасамі, скура некалькі разоў паспела злезці ад загару, целы нашыя былі ў сіняках і драпінах, галасы сталі грубымі ад цыгарэт. Мы многа, без патрэбы мацюкаліся, і ўсё ж самым частым, модным у нашым лексіконе было слова — сумна. Пачуўшы яго ад кагосьці са старэйшых хлопцаў, не ведаючы толкам, што яно азначае, мы, меншыя, ахвотна падхапілі яго і паўтаралі: так, сумна, вельмі сумна жыць на гэтым свеце!

І тут канец жніўня падараваў нам нечаканую забаўку. У вёсцы з’явіліся новыя людзі, пагарэльцы з суседняй вобласці, цэлая сям’я — старэйшая сястра аднаго з нашай кампаніі, Юры Меера, Валя з мужам і з двумя малымі дзецьмі. Блізкай радні там у іх не было, і вось яны часова, пакуль утрасуцца фармальнасці, усе гэтыя страхоўкі-кампенсацыі, знайшлі прытулак тут.

Поделиться:
Популярные книги

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мрак

Мартовский Кот
Фантастика:
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Мрак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Я Гордый часть 6

Машуков Тимур
6. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 6